Рэшатуха. А ці ведаеце вы, што казёл — icтотa вельмі рухавая?
А ці ведаеце вы, што казёл — icтотa вельмі рухавая? (Гледачы адказваюць.) ??? мы гэта зробім? Рэшатуха (да гледачоў). А вось як! Устаньце, мае даражэнкія, у дыяганаль. Зараз??? будзе "галавой", а вунь тая дзяўчына — "хвастом" (паказвае на апошняга чалавека ў дыяганалі.) "Хвост" павінен уцякаць ад "галавы". Kaлi "галава" дагоніць яго, тады "хвост" становіцца "галавою". Пачынаем. Спачатку. Зразумела? Пачынаем! (Гучыць полька.) Бахур. Ну, вось, казла утаймавалі. Рэшатуха. А гэта гаворыць аб тым, што гэты год будзе шчаслівы. А якое ж шчасце без пацалункаў. Зараз пабачым, для каго гэты год будзе асабліва шчаслівым. Гэтая гульня, хлопцы, асабіста для вас. Бахур. Станавіцеся, хлопцы, у дыяганаль. (Да дзяўчат.) А вы, прыгажунечкі, глядзіце ды падтрымлівайце хлопцаў. (На пляцоўку у гэты час выходзяць хлопец і дзяўчына. Яна трымае ў руцэ саломінку. Хлопец садзіць дзяўчыну к сабе на плечы.) Бахур (да хлопцаў). Слухайце ўважліва. Зараз кожны з вас па чарзе павінен будзе падбегчы i паспрабаваць ротам дастаць гэтую саломінку. Хто дастане- атрымае прыз не малы, ды вельмі салодкі. Зразумела? Пачынаем. (Гучыць полька.) Рэшатуха. А падарунак — салодкі пацалунак ад нашай прыгажуні! (Дзяўчына i хлопец цалуюцца тры разы.) Бахур. Ну вось i пацалаваліся.
|