Хлопец. Ішла каляда па ляду, па ляду,
Ішла каляда па ляду, па ляду, Рассыпала каляда каляду, каляду. Дзяўчына. Вы, рабяткі, не зявайце, Калядзіцу сабірайце! Увесь гурт. Каляда, калядзіца, прыхадзі павесяліцца! Зорканоша. Вароты скрыпяць, марозы чуваць. Гурт. Каляда, калядзіца, прыхадзі павесяліцца. Механоша. Дзень добры таму, хто ў гэтым даму. Гурт. Каляда, калядзіца, прыхадзі павесяліцца. Хлопец. Добры вечар вам, а ці рады вы нам? Гаспадар. Мы то рады, але хто вы такія? Зорканоша. Мы люд не просты, з далекага краю, людцы ўсе сталыя, з-пад самага раю. Гаспадар. Адкуль ідзяце? Механоша. Ідзём ад пана Года, што носіць бараду шыроку, як лапата, ciвy i калмату. Мы к лету ідзём, радасць нясём. Ці шырокі сцены, каб нам патанцаваць, ці добры Гаспадар, каб нас пачаставаць? Гаспадар. Дык за што ж вас частаваць, спачатку трэба паспяваць! Хлопец. А ну, музыканцік, рэзні польку. (Гучыць полька.) Зорканоша. Ішлі калядоўшчыкі, калядуючы, Добры люд віншуючы. Ад ix белы конь адбіўся, стаміўся, Спатыкнуўся ды тут апынуўся! (На сярэдзіну хаты выходзіць Цыган i Конь.) Цыган. Kyпi, чалавек, каня, у гаспадарцы патрэбная жывёліна. (Конь матае галавой.) Гаспадар. Ды што грыва, ты на зубы ягопаглядзі! Цыган. Дык я ж амаль задарма прадаю, можна сказаць дарую. А даронаму каню ў зубы не глядзяць. Гаспадар. Вядома, кожны Цыган сваю кабылу хваліць. Цыган. А ну, конь мой, паскачы, пакажы на што ты годзен! (Пад беларускую польку конь скача i падае на подлогу.)
|