Студопедия — Рэшатуха.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Рэшатуха.






А зараз для ўcix вас гучыць полечка.

(Усе танцуюць. Затым дзяўчаты i хлопцы праводзяць удзельнікаў на свае месцы.)

Зіма з вясною сустракаюцца

Састаўныя элементы свята

—Марш кавалькады зазывалаў па вуліцах горада.

—Адкрыццё святочнага кірмашу i дзіцячага гарадка.

—Прыбыццё зімы, рапарт зімовых месяцаў.

—Зімовыя забавы.

—Прыбыццё Вясны, танец вяснянак.

—Штурм снежнай крэпасці, ад'езд зімы.

—Запальванне кастра Вясны, масавыя карагоды.

—Прыбыццё герояў беларускага фальклору.

—Веснавыя гульні.

—Заключны маналог Вясны.

—Феерверк.

"Хто ўмее весяліцца, той гора не баіцца!"

"Вас чакаюць гулні, жарты —

Быць пахмурным тут не варта!"

"Годзе, сняжыначкі, сыпацца з неба!

Цёплага сонца чакае ўжо глеба".

Дзіцячая пляцоўка свята аформлена скульптурамі лясных звяроў. Тут жа размешчаны снежны цip, ледзяная карусель (апісанне ў дадатку да сцэнарыя), пункт пракату троек коней i дзіцячы санны поезд. На тэрыторыі дзіцячага гарадка знаходзіцца невялікая эстрада для выступленняў лялечнага тэатра i культаргашзатара, а побач — аўтобус для паказу мультфільмаў. Вакол дзіцячага гарадка падрыхтаваны гурбы снегу, з якіх дзеці пазней будуць ляпіць снежныя скульптуры на конкурс.

Зона дзеяння зімы размешчана ля снежнай гары, на якой зроблены дзве ледзяныя дарожкі для скараснога спуску, акантаваныя борцікамі. Справа ад гары знаходзіцца ледзяная эстрада ў выглядзе паўкруглай сферы з калонамі з ледзяных пліт. (Вечарам на ледзяной эстрадзе дэманструецца слайд-фільм "Поры года".) Ля падножжа снежнай гары паўкругам месцяцца беларускія зімовыя атракцыены: "кплаўрот", палескі i гродзенскі прызавыя слупы, пляцоўка для перацягвання каната (з перагародкай са снегу пасярэдзіне), а таксама; ледзяны конус, гарызантальны ледзяны слуп для cпaбopнiцтваў, гарадошная пляцоўка на лёдзе i ледзяная дарожка (апісанне ў дадатку да сцэнарыя).

Снежная крэпасць, размешчаная паміж зонамі Зімы i Вясны, упрыгожана ледзянымі вежамі i зубцамі, сцены яе абліты вадою, падфарбаванай блакітнай фарбай. Вароты крэпасці зроблены з дрэва і прыладжаны да ледзяных слупоў.

На валах крэпасці — піраміды снежак для будучых баёў. Усярэдзіне - пляцоўкі для дзеянняў казачных персанажаў i спецмашына з пад'ёмнай стралой, прыкрытая шчытамі з фанеры. Справа ад крэпасці — невялікая эстрада вышынёй паўтара метра.

Зона дзеяння Вясны размяшчаецца вакол кастровай плошчы. Справа ад вогнішча вясновая эстрада, упрыгожаная гірляндамі з лісця i кветак. На эстрадзе — канструкцыя дзвюх рук чалавека, якія трымаюць хлебнае поле ў кароне лясоў. У зоне дзеяння Вясны размешчаны веснавыя беларускія забавы: арэлі, дзіцячыя i палеская рыбная лaтарэі, атракцыён "Перахват", пляцоўка для хадзьбы на хадулях і падняцця цяжкасцей, атракцыён "Падчапі гаршчок" i фруктовая латарэя.

У зонах гуляння размешчаны даведнікі ў форме каменяў - са снегу на зімовай плошчы, з фанеры — на веснавой.

Пра дзеі свята гасцям паведамляюць "радыёдаведкі”. Яны замаскіраваны ў фігурах Снегавіка, Дзеда Мароза, Мядзведзя, птушак.

Уздоўж алей парку размешчана гандлёвая зона.

"Апетытныя рады" зімовага кірмашу аформлены у беларускім стылі. Прадаўцы, апранутыя ў кажушкі з элементамі нацыянальнага арнаменту, гандлююць беларускімі масленічнымі стравамі і прамысловымі таварамі, якія атрымалі распаўсюджанне на святах у Белаpyci,

Над гандлёвымі радамі вісяць плакаты:

"Чалавек галодны нi на што не годны".

"Без бульбы i без сала куса

Няма яды для беларуса".

"Грэчка — авечка, а бульба — бык".

“Блінок маслены – каток,

Сам каціся ў раток!"

"З самавара валіць пара —

Прыкмячай, дзе вараць чай".

"Самы лепшы ў свеце квас!

Паспытайце яго ў нас".

"Губы столькі ўжо з'елі —

Ані-ні больш не xaцелi,

Але цягнецца рука

Да мажнога шашлыка".

"Галушкі ў смятане

І клёцкі ў малацэ —

Чарга як бачыш стане

Падобная рацэ".

"Марожанае, пірожнае,

Пepнiкi, цукеркі...

Ласуйцеся i ў рэшаты

Адкладвайце паперкі!".

"Нашы лепшыя запасы —

Сыр, вяндліца i каўбасы".

Па гандлёвай пляцоўцы расхаджваюць карабейнікі, якія прапануюць свой тавар.

Цэнтрам зімовага кірмашу з'яўляецца карчма "Зіма з Вясною сустракаюцца", размешчаная пад адкрытым небам. Тэрыторыя карчмы абнесена снежным валам. Ля ўваходу — круглы стол з самаварам, вылепленым са снегу, у які дабаўлены янілінавы (цёмны) фарбавальнік. Карчма падзелена папалам вялізным доўгім сталом. Злева ад стала прадаюцца бліны, варэнікі з сырам, дранікі, сыры i тварожныя вырабы, чай. Справа гарыць касцёр, на якім на ражне смажыцца цэлы баран, разносяцца араматныя пaxi шашлыкоў, прадаюцца мясныя, каўбасныя i кандытарскія вырабы, гарачае малако. Асобна стаіць латок, дзе прадаюць сувенірнае пячэнне, выпечанае ў выглядзе жаваранкаў, буслоў i іншых птушак, а таксама булачкі ў форме сельскагаспадарчых прылад i прадуктаў.

За сталом па цэнтру ад уваходу знаходзіцца невялікае ўзвышэнне, дзе будуць выступаць фальклорныя ансамблі. На эстраднай пляцоўцы — фігура скамароха, у роце якога ўманціраваны радыётранслятар, з яго перадаюцца беларускія народныя i сучасныя песні зімовай i веснавой тэматыкі.

Светлавое афармленне карчмы "Зіма з Вясною сустракаюцца":ля ўваходу гарыць падсвечаны знутры самавар са снегу, злева ад уваходу — тры усмешлівыя бліны, справа — падсвечаныя знутры ледзяныя выявы гародніны, фруктаў, кветак.

У 11 гадзін раніцы ў аўтамабілях, на тройках, у санным поездзе з музыкай i песнямі скамарохі праязджаюць па горадзе. Яны прыпыняюцца ля людных месцаў, робяць аб'явы:

—Зіма са снегам,

Вясна са смехам

Сышлі з дарожкі —

Бяруцца ў рожкі.

—Усім людзям

Паглядзіннічка,

Уciм людзям

Пагуляннічка!

—Добрыя людзі,

Спяшайце за намі!

У парку прыбудзе

Чарга за блінамі!

—Да дванаццаці гадзін

Спячом комам першы блін.

Да дванаццаці гадзін

Сабірайся як адзін!

—Масленка, маслёнка!

Бывай, зіма красненька! Пачастуй блінком,

Haпai чайком.

Як белы сняжочак,

Дай сыру кусочак,

Масленка, маслёнка!

— Аб'ядзенняў густа
Налюбыя густы.
Кожнаму роту
Знойдзем работу —
Каму масла,

Каму сыр,

Хто заплацщь —

Таму пip!

—Дранікі-галадранцы

Плаваюць у смятанцы.

—Галушкі, як цялушкі, —

Не справішся без дружкі!

—На шашлык!

Трыццаць тры быкі

Аддалі бакі,

І стала свінак —

Для каўбас i вяндлінак!

—Па гэтай паглдзе –

Катанні на лёдзе,

А транспарт у шырокім выбары —

На конях,

На лыжах,

На санях

I ў цэбары!

— Ёсць шанцы змяняць карбаванцы:
Латарэя-спортлато —

Хутка выйграеш хоць што!

— Да дванаццаці гадзін
Спячом комам першы блін!
Да дванаццаці гадзін
Сабірайся як адзін!

Зіма з Вясной стрэнуцца

Людзям на пацеху!

12.00 гадзін.

Скамарохі-зазывалы, якія прыбылі да цэнтральнага ўваходу парку, паўтараюць сваю рэкламную праграму i запрашаюць людзей на свята.

Пачынае работу святочны кірмаш. Уздоўж гандлёвых радоў ходзяць карабейнікі, якія прапануюць удзельнікам свята ласункі, марожанае, apэxi, фрукты, цукеркі. У цэнтры гандлёвай плошчы пачынаецца конкурс блінапекаў, на які кожнае прадпрыемства грамадскага харчавання выстаўляе свайго ўдзельніка. Умова конкурсу: на працягу гадзіны спячы як мага больш смачных i прывабных бліноў рознай рэцэптуры.

У дзіцячым гарадку — конкурс снежнай скульптуры, на які калектывы некалькіх прадпрыемстваў i школ раёна выстаўляюць cвaix прадстаўнікоў. Бацькі дапамагаюць дзецям ляпіць конкурсныя скульптуры.

На снежнай горцы адкрываюцца катанні. Каманды саннікаў, якія прадстаўляюць прадпрыемствы, установы, школы, праводзяць трэніроўку перад будучымі спаборніцтвамі. На другой ледзяной дарожцы катаюцца ўсе жадаючыя, спецыяльна для ix загадзя падрыхтаваны "сані" з падмарожаных рэшатаў, цэбраў i да т. п.

13.00 гадзін.

Да зімовай эстрады на тройцы пад'язджаюць месяцы Снежань, Студзень i Люты. Гучаць пазыўныя фанфар, ганцы Зімы абвяшчаюць яе з'яўленне:

(Разам)

Боты ў полі звоняць меддзю,

Вецер свішча наўздагон.

Развітацца Зіма едзе

У........ раён!







Дата добавления: 2015-09-07; просмотров: 535. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Весы настольные циферблатные Весы настольные циферблатные РН-10Ц13 (рис.3.1) выпускаются с наибольшими пределами взвешивания 2...

Хронометражно-табличная методика определения суточного расхода энергии студента Цель: познакомиться с хронометражно-табличным методом опреде­ления суточного расхода энергии...

ОЧАГОВЫЕ ТЕНИ В ЛЕГКОМ Очаговыми легочными инфильтратами проявляют себя различные по этиологии заболевания, в основе которых лежит бронхо-нодулярный процесс, который при рентгенологическом исследовании дает очагового характера тень, размерами не более 1 см в диаметре...

В эволюции растений и животных. Цель: выявить ароморфозы и идиоадаптации у растений Цель: выявить ароморфозы и идиоадаптации у растений. Оборудование: гербарные растения, чучела хордовых (рыб, земноводных, птиц, пресмыкающихся, млекопитающих), коллекции насекомых, влажные препараты паразитических червей, мох, хвощ, папоротник...

Типовые примеры и методы их решения. Пример 2.5.1. На вклад начисляются сложные проценты: а) ежегодно; б) ежеквартально; в) ежемесячно Пример 2.5.1. На вклад начисляются сложные проценты: а) ежегодно; б) ежеквартально; в) ежемесячно. Какова должна быть годовая номинальная процентная ставка...

Выработка навыка зеркального письма (динамический стереотип) Цель работы: Проследить особенности образования любого навыка (динамического стереотипа) на примере выработки навыка зеркального письма...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия