Студопедия — Вястун Вясны.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Вястун Вясны.






Гэй, народ!

Вясна ля варот,

Я — вястун яе

I абвяшчаю

Юнай Вясны прыход!

Гучыць мелодыя "Вясновай казкі" Я. Глебава. На пляцоўцы ледзяной гары з'яўляюцца тры юнакі — месяцы Сакавік, Kpacaвiк i Май, апранутыя адпаведна ў блакітны, зялёны i чырвоны касцюмы з элементамі беларускага арнаменту. У руках веснавых месяцаў — запаленыя каляровыя дымавыя шашкі, якія cтвараюць яркі фон. Праз вароты, утвораныя веснавымі месяцамі, праходзяць дзяўчаты-вяснянкі з доўгімі каляровымі стужкамі. У гэты час гучаць вершы:

Ідзе вясна ў шумлівых водах,

У звонкім срэбры ручаёў

I разлівае мяккі подых,

Як песню нейкую без слоў.

Звініць паветра i гамоніць

А даль так свежа, так ясна.

Дзень добры вам, лясы i гoнi,

Дзень добры, юная вясна!

(Я. Колас. Ідзе вясна)

На верхняй пляцоўцы ледзяной гары з'яўляецца Вясна, апранутая ў блакітнае адзенне, упрыгожанае зялёным лісцем i яркімі кветкамі. У руках Вясна трымае канцы каляровых стужак вяснянак. Вяснянкі, вітаючы прыход Вясны, робяць шырокія вертыкальныя ўзмахі стужкамі, ледзяная гара пераліваецца рознакаляровым морам. На фоне гэтага дзеяння i ціхай музыкі гучаць вершы:

Згінулі сцюжы, марозы, мяцеліцы,

Болей не мерзне душа ніадна,

Сонейкам цёплым, зеленню вабнаю

Абдаравала зямельку вясна.

Грай жа, жалеечка! Грай, грай, вясёлая!

Выўграй з вясною i долечку мне.

З пушчаю, з птушкамі, з вольнымі ветрамі

Грай мне аб шчасці, грай аб вясне!

(Я. Купала. Вясна)

Гучыць вясёлая народная мелодыя. Вясна i вяснянкі апускаюць стужкі, якія вясёлкаю пакрываюць гару.

Скамарохі.

Гэй, вясна-красна-а-а!

Што ты нам прынясла-а-а!

Вясна.

Я вам прынясла

Тры карысці ў радасці:

Шаўковую траву на вясну,

Буйное жыта на лета,

Ядрыцу-грэчку на восень.

Пад вясёлую мелодыю Вясна з вяснянкамі сыходзіць на ледзяную эстраду, якая ажывае лесам зялёных галінак. Пачынаецца танец вяснянак, які спыняецца стоп-кадрам, у цэнтры яго — Вясна. У неба
узлятаюць дзесяткі галубоў.

Зіма.

Вясну з прыходам я вітаю

I перад тым, як трон аддаць,

Хачу я адрапартаваць:

Тры месяцы маёй работы

Мы працавалі без ляноты

I, каб зямліца урадзіла,

Снягамі я палі ўкрыла

I тэхніку рамантавала.

Каб ты сяўбу хутчэй пачала,

Надзейна зерне зберагла,

Што Восень мне перадала.

Бачыш крэпасць ледзяную —

Мой апошні бастыён.

Дзед Мароз яе пільнуе,

Зерне сцеражэ там ен.

Моц сваю кабдаказаць,

Ты павінна крэпасць узяць!

Вясна.

Вястун! Слухай мой загад!

(Да эстрады пад 'язджаюць Вястун Вясны i веснавыя месяцы.)

Асілкаў смелых, моцных, дужых

Зaвi пад сцяг вясновы мой,

Каб даць Зіме апошні бой,

Прагнаць мяцеліцы i сцюжы,

Прыход Вясны ўшанаваць

І зерня людзям перадаць!

Вястун трубіць у дуду. Вястун Вясны.

Тых, хто адвагай ганарыцца,

Заву ўcix я за сабой

На штурм! На крэпасць! Грамадой!

Гучыць заліхвацкая мелодыя. Вястун, веснавыя месяцы, Вясна, Зіма, скамарохі i гледачы спяшаюцца на штурм крэпасці.

15 гадзін 30 хвілін.

 

...З-за ледзяных бастыёнаў снежнай крэпасці выглядваюць адмоўныя казачныя персанажы. Вястун трубіць у дуду, i пад гукі полькі-весялухі грамада скамарохаў i гледачоў ідзе на штурм крэпасці. Паміж удзельнікамі тэатралізаванага бою пачынаецца перастрэлка cнежкамі.

На полі бою з'яўляюцца Вястун Вясны i веснавыя месяцы з з апаленымі факеламі ў руках. Праскакаўшы вакол крэпасці, яны кідаюць факелы ў сярэдзіну.

У крэпасці запальваюцца каляровыя дымавыя шашкі. Вароты крэпасці адчыняюцца, i на поле з паднятымі рукамі выходзяць казачныя персанажы, якія разбягаюцца ў розныя бакі. Уверх падымаецца страла спецмашыны, у люльцы якой стаіць Вястун Вясны i трубіць перамогу.

З крэцасці выходзіць Дзед Мароз. У яго руках — чаша з адборным зернем. Ён падымаецца на ўзвышэнне каля крэпасці i аддае чашу Зіме.

Зіма (звяртаючыся да Вясны).

Ты моц маю перамагла,

Зімовыя знікаюць чары.

Бяры зярно i засявай

Палёў шырокія абшары.

Перадае чашу з зернем Вясне:

Я ж ад'язджаю на пакой

У паўночны край любімы мой.

Хай цёплы дзень смялей ступае —

Табе пасад я ўступаю.

Хай новы дзень здабыткам будзе —

Нясе вам шчасце, радасць, людзі!

Зіма са світай ад'язджае.

Вясна.

Не спяшайце адыходзіць —

Зараз будзем карагодзіць

На маёй, на веснавой паляне.

Будзем гушкаць дзяўчат,

Весяліць мам i тат —

Запрашаю ка мне на гулянне!

Гучыць музыка. Вясна, несучы чашу з зернем, пачынае шэсце па сваей зоне. За ей ідуць веснавыя месяцы, вяснянкі, скамарохіь ігледачы. У час шэсця вяснянкі водзяць карагод "Пляцень". Падышоўшы да веснавой эстрады, вяснянкі выстройваюцца на прыступках.

Гучыць веснавая мелодыя ў выкананні цымбалаў. Вясна перадае чашу з зернем вяснянкам, i кожная з ix прымацоўвае да яе сваю каляровую стужку. Павольна i ўрачыста чаша плыве па руках дзяўчат іўстанаўліваецца на падстаўку ў форме чалавечых далоней, якія трымаюць хлебнае поле ў кароне лясоў. Гучаць вершы:

Зямля Беларусі! Ты у граях-вяснянках,

Ты ў звоне вясёлак, ты ў гуслях вятроў,

Ты песня сама ад крыніц да заранкі,

Ад зорак паўночных да сіняга ранку,

Ты — наша паэма з бурштынавых слоў!

(П. Броўка. Беларусь)

Вясна.

О, зямля!

Ты ўся ў абновах!

Ты ў мільён званочкаў звоніш.

Ты на ста пявучых мовах

Песняй радасцю гамоніш.

Ты смяешся так шчасліва,

Што адразу стала ясна,

Як ты даўна, як цярпліва

Свята гэтага чакала!

(Н. Гілевіч. Свята вясны)

Вясна.

Ты ўздыхаеш на поўны грудзі —

У полі будуць скібы ўзняты.

Засявайце ж нівы, людзі,

Прынімай, зямля, зярняты!

16 гадзін.

 

Гучыць лірычная мелодыя.

Сакавік.

Вясна спрадвеку

Прыносіла дзве святыя надзеі:

на ўраджай i на каханне.

На тое,

што будзе на жытачка род

i на статачак плод.

I на тое,

што акрые дужыя плечы

сарочка-вышыванка

з дзявочых рук:

"Haci, міленькі, штонядзелькі,

успамінай мяне штогадзінкі!".







Дата добавления: 2015-09-07; просмотров: 1045. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Деятельность сестер милосердия общин Красного Креста ярко проявилась в период Тритоны – интервалы, в которых содержится три тона. К тритонам относятся увеличенная кварта (ув.4) и уменьшенная квинта (ум.5). Их можно построить на ступенях натурального и гармонического мажора и минора.  ...

Понятие о синдроме нарушения бронхиальной проходимости и его клинические проявления Синдром нарушения бронхиальной проходимости (бронхообструктивный синдром) – это патологическое состояние...

Опухоли яичников в детском и подростковом возрасте Опухоли яичников занимают первое место в структуре опухолей половой системы у девочек и встречаются в возрасте 10 – 16 лет и в период полового созревания...

Прием и регистрация больных Пути госпитализации больных в стационар могут быть различны. В цен­тральное приемное отделение больные могут быть доставлены: 1) машиной скорой медицинской помощи в случае возникновения остро­го или обострения хронического заболевания...

ПУНКЦИЯ И КАТЕТЕРИЗАЦИЯ ПОДКЛЮЧИЧНОЙ ВЕНЫ   Пункцию и катетеризацию подключичной вены обычно производит хирург или анестезиолог, иногда — специально обученный терапевт...

Ситуация 26. ПРОВЕРЕНО МИНЗДРАВОМ   Станислав Свердлов закончил российско-американский факультет менеджмента Томского государственного университета...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия