Снежань.
Сіні лёд дрыжыць, Белы конь бяжыць, На санях Зіма У кажусе ляжыць. Студзень. Яна едзе даль На апошні баль, I за гэта ей — Ледзяны медаль. Люты. Ля новых варот Робіць паварот, Гэй, дарогу дай, Расступіся, народ! Гучаць бомы, ix гукі пераходзяць у бадзёрую мелодь "Мяцеліца". На верхняй пляцоўцы снежнай гары з'яўляецца тройка, запрэжаная ў caнi. 3 саней выходзяць сняжынкі-дзяўчынкі ў белых футрах. Яны выстройваюцца "калідорам" на схіле гары, трымаючы ў руках запаленыя бенгальскія aгнi. Скрозь дарогу агнёў i праходзіць Зіма — жанчына ў святочным белым футры i бліскучай кароне. Узышоўшы на эстраду, Зіма падымае жазло. Гучаць урачыстыя фанфары, i ўгору ўздымаюцца aгнi салюта. Зіма. Шанаванне добрым людзям, Хай вам радасці прыбудзе. Хлопцы, дзеўкі, мамы, таты, Запрашаю вас на свята! Пра мяне ў вас, па праўдзе, Часта йшла гаворка: Што снег белы вочы крадзе, Вабяць ноччу зоркі, Ранак ясны i прыгожы, Дымы з печы — свечы... Эх, зiмa пацешыць можа Сэрца чалавеча. У яе так многа ў штаце Мастакоў i ткалляў, Што зімою — як на свяце, Крочыш снежнай даллю. Свята гэтага часцінка Сёння паміж намі. Дазваляю прычасціцца Чаем i блінамі! Гучыць вясёлая мелодыя. Сняжынкі частуюць гледачоў блінамі i чаем. Частуючы, яны прыгаворваюць: —У нашага бліна дармавая цана! —Чай чабаровы — будзеш здаровы! —Колькі прымуць вашы шчочкі — Самавары на дзве бочкі! Зімa прадстаўляе гледачам зімовыя месяцы: У маёй арцелi Служаць тры брацельнікі: Снежань-замятун, Студзень-калатун I Люты-лятун. Не сядзяць на дачы, Не ляжаць у пасцелі — Дайце справаздачу, Што зрабщь пacпeлi!
|