Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Снежань.





Як мне i належыць,

Я быў вельмі снежным.

Болей снегу — болей хлеба,

Разгружаў вагоны з неба,

І з ycix нябесных баз

Я свой вычарпаў запас. Студзень.

Яж сцюдзёнаю парою

Выпускаў сняжынкі роем.

Я ахутаў кожны кусцік,

Лёд каваў у звонкай кузні,

Каб па стужцы цвёрдых рэк

Мог катацца чалавек. Люты.

Як я з братцам нi стараўся,

У адной справе промах даў:

Усе рэчкі замарозіў,

А адной не ўтаймаваў —

Малочная рэчка цякла i цячэ

І, кажуць вясною прыбудзе яшчэ.

Зіма.

Прашу паказацца, хто сярод вас

За белую рэчку трымае адказ.

Бо сёння ўшанована будзс рука,

Што ў дом ваш прыносіць стакан малака.

12 гадзін 30 хвілін.

Зіма.

Слухайце маю аб'яву:

Абяцаю yciм забаву,

Зараз будуць песні,скокі —

Выступаюць скамарохі!

Гучаць вясёлыя найгрышы дуды. З ледзяной гары на падмарожаных рэшатах, у цэбрах, на санях з'язджаюць скамарохі. Вясёлым гуртам яны ўзбягаюць на ледзяную эстраду.

Скамарохі.

—А мы масленку дажыдалі,

Гару сырам набівалі,

—Зверху маслам палівалі.

—Хто з гары пракоціцца,

Той яшчэ вароціцца.

—Масленка ж катліва —

Пакатацца міла.

—Не зважайце на мундзіры,

Выступайце ў турніры!

—Зараз будзем строіць смешкі —

Запрашаем на пацешкі!

—Пасмяяцца ўсе запрошаны —

Пачынаем скамарошыны!

З вясёлымі воклічамі скамарохі рассыпаюцца па гульневаму полю, накіроўваюцца да атракцыёнаў. Пачынаюцца народныя забавы - турніры Зімы. Каля правай ледзяной гopкi аргаізаваны пункт пракату саней i дзіцячых санак, падмарожаных рэшатаў, лядзянак і інш. На левай дарожцы скамарохі праводзяць беларускае спартыўна-гульнёвае дзевяцібор'е 'Гара — не гора, а радасці мора". На гэты турнір кожная школа, прадпрыемства i установа выстаўляюць сваю каманду з трох чалавек.

Каля ледзяной эстрады распачынаюць работу пaлecкi i гpодзенскі прызавыя слупы, у папярэдне выбраных месцах — атракцыены "Калаўрот", ледзяная карусель, ледзяны конус, гарызантальны ледзяны слуп.

У зоне Зімы праводзяцца спартыўныя праграмы "Лыжны фестываль", "Вакол хакея", "Камбінаваная эстафета", а таксама гульневая прграма “Снежныя забавы народаў СССР”.

На дзіцячай пляцоўцы адкрываецца пункт пракату, дзе арганізуецца катанне на тройках i санным поездзе. Пачынае работу снежны цір.

На ледзяной эстрадзе — фестываль мастацтваў. Яго заключным нумарам з'яўляецца харэаграфічная сюіта "Завіруха".

14 гадзін 30 хвілін.

Раздаецца піратэхнічны выбух, i ў паветра ўзлятаюць сотні бліскучых сняжынак, зробленых са срабрыстай фальгі.

Зіма.

Годзе, сняжыначкі,

Сыпацца з неба!

Цёплага сонца

Чакае ўжо глеба.

Мы нагуляліся

з вамі ўволю,

Баб наляпілі

Са снегу даволі.

Хутка растопяць вас

Сонца праменні:

Рэк, ручаёў

Мы пачуем бурленне.

Удосталь нап'ецца

Матуля-зямліца

Свежай, сцюдзёнай

Вясенняй вадзіцы.

(Я. Журба. Зімой)







Дата добавления: 2015-09-07; просмотров: 630. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...


Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...


ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...


Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

ПУНКЦИЯ И КАТЕТЕРИЗАЦИЯ ПОДКЛЮЧИЧНОЙ ВЕНЫ   Пункцию и катетеризацию подключичной вены обычно производит хирург или анестезиолог, иногда — специально обученный терапевт...

Ситуация 26. ПРОВЕРЕНО МИНЗДРАВОМ   Станислав Свердлов закончил российско-американский факультет менеджмента Томского государственного университета...

Различия в философии античности, средневековья и Возрождения ♦Венцом античной философии было: Единое Благо, Мировой Ум, Мировая Душа, Космос...

ТЕРМОДИНАМИКА БИОЛОГИЧЕСКИХ СИСТЕМ. 1. Особенности термодинамического метода изучения биологических систем. Основные понятия термодинамики. Термодинамикой называется раздел физики...

Травматическая окклюзия и ее клинические признаки При пародонтите и парадонтозе резистентность тканей пародонта падает...

Подкожное введение сывороток по методу Безредки. С целью предупреждения развития анафилактического шока и других аллергических реак­ций при введении иммунных сывороток используют метод Безредки для определения реакции больного на введение сыворотки...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2026 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия