Хлопец. Жалезны ток, свінячы пераскок, мучная пасцель
Ну,дзяўчаты, не чакайце А загадку зноў гадайце! Жалезны ток, свінячы пераскок, мучная пасцель. (Скаварада, падмазка i блін) (Хто адказвае, частуе аладкай.) За такую цяжкую загадку атрымай, прыгажуня, аладку! Дзяўчына. Ляцеў птах, на ваду — бах. Вады не скалыхнуў, на дно патануў. (Снег) (Адказаўшага частуе блінам.) Трымай блінок, Кладзі ў раток! Хлопец. Стаіць дуб, на дубе 12 гнёзд, у кожным гняздзе па 4 сініцы, у кожный сініцы па 14 яек: сем чорных i сем белых. (Год) (Адказаўшага частуе аладкай.) Хто адгадвае загадкі — Мае смачныя аладкі. Дзяўчына. Спераду шыльцы, ззаду вільцы, наверсе чорнае сукно, пад сподам белае палатно. (Ластаўка) (Частуе блінам.) Адгадаў, ну, малайчына! Паглядзіце: во, хлапчына! Хлопец. Дзяўчаты, а без чаго хлеба не спячэш? (Без скарынкі) (Частуе аладкай.) Хто з намі не гуляе, Хай на сябе наракае. Дзяўчына. Чорная карова ўвесь свет пабарола, белая ўстала — увесь свет падняла. (Ноч i дзень) (Частуе блінам.) Атрымайце пачастунак — Масленічны падарунак. Хлопец. Мы загадкі адгадалі? (Адказваюць.) Пераможцаў частавалі? (Адказваюць.) А цяпер, хто еў блінцы, Дзяўчыначкі i хлапцы, Падыходзьце к нам хутчэй Будзем мы гуляць далей! (Гледачы выходзяць на пляцоўку.) Дзяўчына. Вось яны, нашы знатакі. Паглядзіце, якія яны ўсе прыгожыя.
|