Хлопец. Так-та яно так. (Да гледачоў.) Але ўсё ж такі перамагла ў нас веска
Так-та яно так. (Да гледачоў.) Але ўсё ж такі перамагла ў нас веска... (Адказваюць.) Не чую, якая? (Адказваюць.) Так, Заполле (Залессе). Тым самым яны заслужылі свой першы блін. Каліласка, апладысменты! (Памочніца кладзе ў кошык атрыманы блін.) Дзяўчына. А давайце зараз паглядзім, якая з нашых вёсак больш дружная. Вы ж ведаеце, якія ў нас завеі бываюць. А вось калі замяце ўсе навокал, ды так, што свету белага не ўбачыш, як вы праз лес прабірацца будзеце, каб дайсці дадому, надзець шапкі, каб не змерзнуць і вярнуцца да нас на свята? А гэта зараз убачым. Каб не згубіць адзін аднаго, вам трэба трымацца за вяроўку. Вось, трымайце. (памочніцы раздаюць вяроўкі.) Вазьміцеся за ix адзін за адным. Вам трэба, аббягаючы кeглi-дрэўцы, дабегчы да сваей "хаты" (паказвае на куб, дзе ляжаць шапкі), надзець шапкі i вярнуцца на месца. Хто гэта хутчэй зробіть, той i атрымае чарговы блін. Умовы зразумелыя? Падрыхтаваліся? Пачалі! (Гульня праводзіцца пад мелодыю полькі) Хлопец. Якія добрыя ў нашых вёсках першапраходцы маюцца. Але ўсе ж такі першай камандай была веска Залессе (Заполле). За што iм чарговы блінец. (Памочніца кладзе блін у кошык, які стаіць на кубе.) Дзяўчына. А паглядзіце, якія ў нашых вёсках хлопцы-красаўцы. А ці маюць яны моц у плячах? (Да хлопцаў.) Маеце? (Адказваюць.) А зараз мы гэта i выявім! Падыходзьце сюды (паказвае на цэнтр пляцоўкі) па аднаму з вескі. Зараз гуляем у гульню "Накрыж". Станьце адзін да аднаго спінаю i шчапіцеся рукамі! На лік "раз", "два", "тры", хто каго падыме, той i будзе пераможцам. Зразумела? Раз, два, тры! (Ідзе гульня "Накрыж ".) Чарговы блін за перамогу атрымлівае веска Залессе (Заполле).
|