Шчодра. Табе, Зосечка-прыгажунечка, песня спета
Табе, Зосечка-прыгажунечка, песня спета. Песня спета, ды насупраць лета, каб вялікая расла, ды замуж пайшла, бацьку з маткай вяселлем страсла... А давайце паглядзім, які ў яе муж будзе. (Калядоўшчыкі становяцца ў два колы, ідуць у карагодзе i спяваюць.) "Пеця, Пеця, Петушок, залаты грабушок, Маслена галовушка, шоўкава бародушка. Што ж ты рана ўстаеш, дзеўкам спаць не даеш, Пеця, Пеця, Петушок, залаты грабушок". (Чатыры дзяўчыны выносяць талеркі з вадою, зернем, люстэркам, кнігай.) Шчодра. Ну, Пеця, пакажы, які муж будзе ў гэтай прыгажунечкі. (Певень падыходзіць да талеркі з зернем, клюе i кукарэкае.) Шчодра. Ой, добры мужык будзе, працавіты, а кашалёк дык поўны даляраў. Мабыць, бізнесмен ці рэкецір! Я бачу, што яшчэ шматдзяўчат хочуць паваражыць. Пеця, запрасі вось гэтую прыгажунечку. (Певень выводзіць дзяўчыну ў цэнтр карагода, калядоўшчыкі спяваюць "Пеця Петушок", пасля песні' певень падыходзіць да талеркі з люстэркам i кукарэкае.) Шчодра. Гляньце, певень люстэрка дзяўбе, а гэта азначае, што будзе прыгожым. Трымай гэтае люстэрка, хай твой хлопец прыхарошваецца, ды на другіх дзяўчат не заглядваецца. (Певень запрашае наступную дзяўчыну.) Шчодра. А ты, ластаўка, чаму такая сумная? Хадзі i табе паварожым! (Певень падыходзіць да талеркі з вадой.)
|