Шчодра.
Шаноўныя, a цi ведаеце вы што ўсе ігрышчы па традыцыі заканчваліся вясёлымі скокамі i танцамі. Так давайце i мы,людцы даражэнькія, будзем захоўваць традыцыі нашых продкаў і скончым нашае ігрышча танцамі. Kaлi ласка. Музыка, заиграй нам “Полечку”. (Гучыць "Полечка", усе удзельнікі танцуюць.) А я вось выбрала лепшую пару. Хай у вас будзе шчасце, здароўе, каб гаспадарка вялася i грошы былі. Каб прыпёс Год Новы вам Дабрабыт i плен. Многа радасці, веру светлых дзён. Няхай збудзецца, Што жадаецца. Што задумана — прыдбаецца. (Пад музыку Шчодра выходзіць.) А ў нас сёння Коляда... Для стварэння святочнай атмасферы гучыць беларуская музыка. Адчыняецца генеральная заслона. На задніку — выява Каляднай зоркі. Гучаць пазыўныя свята. На сцэне з трох бакоў з'яўляюцца Каляднікi. Музыка мікшыруецца. 1 каляднік. Паехала Каляда з канца ў канец! 2 каляднік. На Каляды калядуйце! Піць і есці не шкадуйце! 3 каляднік. Хай адрозніць Каляда, дзе гарэлка, дзе вада! 1 каляднік. Шчадруйцеся, шаноўныя! Жывіце год да ста так! 2 каляднік. Хай едзе ў вашыя двары прыбытак i дастатак! 3 каляднік. I доля, i гарэлка хай будзе не горкай! Хай свеціць вам шчасцем! Разам. Калядная зорка! (Гучыць музыка. Зазывалы пакідаюць сцэну. Іх змяняюць дзяўаты коляднымі карагодамі. З карагода выдзяляюцца дзве дзяўчыны— вядучыя. Усе астатнія сыходзяць са сцэны.)
|