Шчодра. Ой, вясёлая тая вуліца, куды калядкі ідуць
Ой, вясёлая тая вуліца, куды калядкі ідуць! Добры дзень, паважаныя сябры! Вельмі прыемна, што вы сёння прыйшлі на гэтую плошчу, каб сустрэць разам адно з самых чароўных свят — Каляды! А з'явілася гэта свята многа год таму назад, i нашыя бабулі i дзядулі называлі Калялы — святам Сонца. Іменна ў гэты час Сонца, якое так патрэбна для людзей, зямлі і жывел, паварочвае на лета. Нашы продкі з нецярплівасцю чакалі гэтага свята, хадзілі з песнямі па хатах, ладзілі гульні, віншавалі ўcix з Калядамі! бачыце! Да нас прыехала Каляда вясёлая здалёку-зглыбоку, з сівых давен. А колькі сонцаў узышло! Гэта мы каляднымі зоркамі вітаем Сонцазварот. (Звяртаецца да гледачоў.) Давайце сустрэнем гэтае свята прыгожа ды спеўна, як дзяды, бабулі страчалі. Давайце будзем вяселымі, дружнымі, добрымі. Бо сёння ўсе мы каляднікі – вяселыя ды гаманкія, на дабро не скупыя! (З песняй "Пайшла Каляда" на сцэну падымаецца калядны гурт Беларускага універсітэта культуры.) Пайшла Каляда калядуючы, Гэй, Каляда, Каляда. Пайшла Каляда ў адну хату. Гэй, Каляда, Каляда. А ў гэтай хаце куццю таўкуць. Пайшла Каляда ў другую хату, А ў гэтай хаце серабро звініць. Пайшла Каляда ў трэцюю хату, А ў гэтай хаце сала шыпіць. Пайшла Каляда ў чацвёртую хату, А ў гэтай хаце золата блішчыць. Пайшла Каляда ў пятую хату, а ў пятай хаце каўбасу пякуць. Гэй, Каляда, Каляда!
|