Вядучая. Хай шчасце вашу хату не мінае!
Хай шчасце вашу хату не мінае! Каханне хай яе не пакідае! Вядучая. Дай вам жыць у раскошы! І мець торбу грошай! Вядучая. Каб багатыя былi! Каб дзеткі здаровыя раслі! Вядучая. Гора чорнага не знайце, Свайго не цурайцеся, Праўды трымайцеся! Вядучая. Жыцце любіце, кахайце! Разам. I на гэтым — бывайце! (Паступова даецца музыка. Зачыняецца генеральная заслона.) Ішла Коляда Свята адбываецца на калярыначнай пляцоўцы Камароўскага рынку. У цэнтры плошчы стаіць вялікая ўпрыгожаная ёлка. Каля Дома мэблі, на галоўнай пляцоўцы свята, устанаўліваецца гукавая аппаратура. Сцэна ўпрыгожана вялікай ілюмінацыйнай зоркай. Гучыць фанаграма калядных песень. Удзельнікі фальклорнага фестывалю збіраюцца каля падземнага пераходу на вуліцы В. Харужай, 4. Гучаць пазыўныя свята. Пачынаецца шэсце калядных гуртоў школ Савецкага раёна. Шэсце ўзначальвае Дзед-Пачынальнік. Далей ідзе Зорканоша, музыкі, пераапранутыя калядоўшчыкі. З песнямі i танцамі ўдзельнікі шэсця пачынаюць рухацца ад падземнага пераходу па вуліцы Харужай i накіроўваюцца да галоўнай пляцоўкі свята. Удзельнікі шэсця па камандзе Дзеда-Пачынальніка робяць прыпынак каля ёлкі і ствараюць вялікі карагод у гонар свята Каляды. Дзед-Пачынальнік. Станавіцеся, людцы, у карагод, Гэта свята мы чакалі цэлы год. Трэба шчыра Каляду павітаці, У яе гонар песню праспяваці! Удзельнікі шэсця ствараюць карагод вакол ёлкі пад песню "Ай калядачкі". Ай, калядачкі, бліны-ладачкі. Ай, рана-рана, бліны-ладачмкі. Ай, калядачкі пабліжыцеся, Ай, рана-рана, пабліжыцеся. Ай, каубасачкі паніжыцеся, Ай, калядачкі пабліжыцеся. Дзед-Пачынальнік. А каляда паехала далей! Ніводны двор не мінае. Са святам усіх вітае! Удзельнікі шэсця накіроўваюцца да цэнтральнай пляцоўкі, дзе ix ужо сустракае Шчодра. Гучыць песня "Шчодры вячор".
|