Вядучая. Добра, добра! Сусед кахае суседку
Добра, добра! Сусед кахае суседку. Так i павінна быць у жыцці. Але ж цікава даведацца, каго на самай справе кахаюць нашыя ўдзельнікі. Хто ў нас менш за ycix цалаваўся? Хадзі сюды. Зараз я завязваю табе вочы i пытаю, ці любіш ты яе, i на каго-небудзь паказваю. А ты адказваеш "так" ці "не" да той пары, пакуль не знойдзеш сабе каханую. (Ідзе гульня. Пасля таго, як знайшлі каханую, вядучая пытаецца) А куды ж ты хочаш яе пацалаваць: сюды (i паказвае на руку, ці на нос і інш., пакуль не адкажа “так”). (Пасля чаго з вачэй здымаюць хустку, вядуць да той ці таго, каго выбраў, і цалуе.) Вядучая. Вось твая абраная, цалуй яе, калі ласка, туды, куды хацеў. (Называе частку цела. Гульня паўтараецца некалькі разоў.) Вядучая. Дзякуй вам вялікі, шаноўныя, за ўдзел у нашых гульнях. Вядучая. Мы спадзяемся, што сёння ў Калядны вечар вы знайшлі сваю каханую ці каханага. Вядучая. А каб замацаваць ваш саюз назаусёды i каб добры настрой не пакідаў вас ніколі... Вядучая. Мы запрашаем вас на польку-весялуху! (Гучыць полька. Усе танцуюць. Пасля танца) Вядучая. Дзякуй даражэнькія! А зараз, хлопцы, вядзіце дзяўчат на iх месца і сядайце побач з імі. (Гучыць беларуская лірычная музыка.) Вядучая. А цяпер пара развітвацца. Мы ўciм вам жадаем жыць-пажываць i дабра нажываць.
|