Снягурка.
Цi валёнак не знаходзіш? Цi вавёрка спрытнай лапкай У цябе схапіла шапку? Дзеці. Дзе ты, добры Дзед Мароз? (Звіняць званочкі.) Снягурка. Коні імчацца! Што за крос! Гэта едзе Дзеці. Дзед Мароз! Скамарох 2. І на ранішнік да нас прыйдзе Дзед Мароз як раз! (Музыка. У суправаджэнні Снягуркі, сняжынак Дзед Мароз абыходзіць залу, вітаецца з гасцямі, з'яўляецца на эстрадзе. 3 прывітаннямі яго сустракаюць усе персанажы прадстаўлення.) Дзед Мароз. Год за годам — карагодам, I ўжо сёння з Новым годам Я сардэчна, аддушы Вас віншую, малышы! А чаго ж я вам жадаю? Зараз, зараз прыгадаю... Каб бадзерымі бьлі вы, Каб разумнымі раслі вы, Каб прынёс вам Новы год Многа радасных прыгод І здароўя ў вашы хаты, Каб бьлі здаровы caмi, Каб бьлі здаровы мамы, Каб былі здаровы таты, Каб не ведалі напасці, Каб шчаслівым кожны рос! 3 Новым годам! 3 новым шчасцем Вас віншуе Дзед Мароз! (Музыка. Дзд Мароз кланяецца.) Скамарох 1. Новы год! Новы год! Скамарох 2. Каля елкі карагод! Скамарох 3. Дзед Мароз яго вядзе. Снег блішчыць у барадзе! Кузя. Водзіць з намі карагод Сам Мароз-дзядуля. I вясёлых гульняў! (Дзед Мароз, Снегавік i Снягурка праводзяць гульню "Два Mарозы”.) Ляшачка. Вой, які гармідар падняўся! Кузечка, будзь сябрам, згуляй з гэтымі крыкунамі ў маўчанку! Кузя. Добра! Згуляем! Увага, мае дзетачккі! Я ішоў з Дземяшоў. Гэта было ўночы. Сядзіць жаба на калку, Вылупіўшы вочы. Хто першы крыкне, Той жабу лыкне! (Вядзе гульню. Скамарохі дапамагаюць.)
|