Шчодра. Калі вы так добра танцавалі, то мусіць i спяваеце добра давайце паглядзім, хто з вас больш прыпевак ведае
Калі вы так добра танцавалі, то мусіць i спяваеце добра… давайце паглядзім, хто з вас больш прыпевак ведае. Музыкі, калі ласка, да нас. (Гучаць прыпеўкі. Хто больш праспяваў, атрымлівае прыз.) Шчодра. Дзякуй, дзякуй, павесялілі вы нас ycix. (Удзельнікі конкурсу ідуць да гледачоў.) Каза. А зараз iзнoў гуляць будзем. Гэта гульня называецца “Шкута”. Вось бачыце ў мяне ў далоні пятак, ды не медны, а залаты. Зараз я пайду паўз паўдужжа. Ты, Шчодра, ідзі за мною ды добра глядзі, каму я гэты залаты аддам. Kaлi упільнуеш, то зоймеш мае месца. Хто атрымае пятак — будзе замест Шчодры. I гэтак далей. (Удзе Каза, гаворачы.) Каза. Шкута ідзе, золата нясе, А хто адгадае, Той вялікае шчасце мае. (Пад музыку ідзе гульня "Шкута ".) Каза (пасля гульні). Ну, малайцы, так разгуляліся, што нават i не суняць вас. Калі так спадабаліся вам гульні, то я прапаную яшчэ адну. Назва ей - "Ката пячы". У нашых продкаў яна была адна з самых любімых у калядныя вечары. А ну, Шчодра, давай сюды нашага Ката. (Шчодра выносіць вялікі шост, на якім у самым версе прычэплены снечаная фігурка Ката. Вушы i ногі— з сала, а хвост з каўбасы.) Каза. Ну дык вось, паглядзім, каму дастанецца галоўны прыз нашага свята. Па чарзе вы павінны пад'ехаць на вілах да Ката са словамі: "Еду з кута на Ката". I паспрабаваць адкусіць кавалачак. Усе астатнія павінны смяшыць удзельніка. I калі ён засмяецца, то выбывае з гульні. А ў старадаўні час такому ўдзельніку нават вымазвалі твар сажай. Ну, а хто ўсе ж такі адкусіць кавалачак, то атрымае галоўны прыз. Гэй, музыкі, зайграйце самую вясёлую музыку, якую можаце. А мы пачынаем гульню. (Ідзе гульня.) Пасля заканчэння пераможца атрымлівае прыз — пірог з макам, а фігурку Ката дзеліць на ўcix удзельшкаў. Усе ідуць з пляцоўкі.
|