Шчодра. Шчодра, Шчодра, шчадраўніца,
Шчодра, Шчодра, шчадраўніца, Прыляцела ластавіца. Стала сабе шчабятаці, Усіх людзей у танцы запрашаці. (Гучыць полька-весялуха, усе танцуюць.) Каза (пасля танца). З песняй шчыраю калядуем мы У святую ноч пад шатром зімы. Шчодра. Мы прыйшлі да вас пажадаць дабра, Ад усёй душы, як cваім сябрам Каза. Каб прынёс год новы вам Дабрабыт i плен, Многа радасці, веру светлых дзён. Шчодра. Няхай збудзецца, што жадаецца, Што задумана — прыдбаецца. Каза. Дзякуй вам за добры прыём, Цераз лета i восень iзноў к вам прыйдзём Разам. Усяго вам добрага, Да пабачэння! (Гучыць вясёлая мелодыя, усе разыходзяцца.) Калядкі Дзеда Мароза Гучыць вясёлая музыка. Выбягаюць скамарохі, вітаюцца з дзцьмі за руку, раскідваюць канфеці, паветраныя шары, падымаюцца на эстраду. Скамарох 1. Зіхаціць на небе сонца, Ранак разгараецца, А ў дзятвы нашай вясёлай Свята пачынасцца! Скамарох 2. Сышліся на свята I нам тут не цесна, Бо ўсе з аднаго мы, З вясёлага цеста. Скамарох 3. Што такое Новы год? Гэта — дружны карагод, Гэта — смех сяброў вясёлых, Гэта — свята каля ёлак! Скамарох 1. Хай да нас у карагод Стануць дзеці ўcix шырот! (Вядзе карагод.) Скамарох 2. Колькі шуму, колькі смеху: Дзеда вылепілі з снегу!
|