Скамарох 3.
Замест рук — уткнулі палкі, Вочы — вугалю кавалкі, Нос — чарэпак з гладыша, Барада — шматок кудзелі, А на лысіну надзелі Кош замест капелюша! Скамарох 1. Ну i дзед! Відаць яму Цешыць нас усю зімy. (Музыка. З’яўляецца Снегавік. Спявае.) Снегавік. Я спяваю ў карагодзе, Каб увесь пачуў народ. Ды шкада, што навагоддзе Толью раз на год! Сёння, ідучы да вас, Сто загадак я прыпас! Той розум мае, Хто ix адгадае! Белы, лёгкі i пушысты, Ён укрыў зямлю ўсю чыста. Я прынёс яго ў дом — Ён разліўся ручаём. (Снег.) Сее, вее, падсявае, След зімою замятае. (Зaвipyxa.) Ён нарадзіўся на страсе, Вялікім вырас пакрысе, На сонцы грэцца ледзь пачаў, Заплакаў моўчкі i прапаў. (Лядаш.) Раку за ноч замураваў I вокны усе размаляваў, Вавёрку ўшчыкнуў за нос. Завуць яго, сябры, (мароз). Што за беленькая мушка Апусцілася на вушка, Ледзь чутно паказытала, Штосьці вушку пашаптала І праз міг яе не стала. Паглядзеў i я туды, — А там кропелька вады. (Сняжынка.) Снегавік. І да нас сняжынкі заляцеі!. Цэлы рой сняжынак, прывяла ix старэйшая сястрычка — Снягурка. Давайце разам пазавем ix: Сняжынкі-пушынкі, ляціце да нас! Сняжынкі-пушынкі, з'явіцца вам час! (Дзеці завуць сняжынак. Снягурка вядзе сняжынак у залу, i тыя водзяць вакол ёлкі свой зімовы карагод.)
|