Шчодра. Нешта зусім не чуваць гэтага сабакі, мабыць няскора з’явіцца, але ты не сумуй, чую, што голас сапраўднага мужчыны
Нешта зусім не чуваць гэтага сабакі, мабыць няскора з’явіцца, але ты не сумуй, чую, што голас сапраўднага мужчыны. Падрасці крыху, пасаг збяры, а там гдядзі i сватоў сустрэнеш. Дзяўчатачкі, запрасіце, калі ласка, вунь тую прыгажунечку, хай таксама паварожыць. (Дзяўчаты з каляднага гурта запрашаюць гледачоў.) Сядай на качаргу, трымай блінец, пачынаем! (Чуецца брэх шчаня.) Людцы добрыя, хто гэта там цукае i здаецца зусім блізка, мабыць, сёння i знойдзе цябе. А будзе ён з Мінскай вобласці з в. Пухавічы. А зараз я запрашаю ўcix дзяўчат, якія яшчэ не паваражылі. (Дзяўчаты з гурта выводзяць на пляцоўку некалькі дзяўчат.) Сядайце хутчэй на качаргу, уладкаваліся? Пачынаем! (3 розных бакоў чуецца брэх сабак.) Ну што, кожная пачула свайго сабаку? Ну вось i добра, чакайце свaix суджаных, i яны абавязкова да вас прыйдуць! Весела музыка йграе, Уcix на польку запрашае! (Усе танчаць польку.) Шчодры вечар — добры вечар Пляцоўка святочна ўпрыгожана ручнікамі. На задніку — выява казы i васьмікутнай зоркі. На мізансцэне — стол з пачастункамі i прызамі. Гучыць вясёлая калядная мелодыя. На пляцощку выходзяць, прытанцощваючы, Шчодра i Каза. Каза. Прыйшла Каляда, калядуючы, А за ею дзещкі, шчадруючы. Пайшла Каляда ў адну хату, А ў гэтай хаце куццю таўкуць. Пайшла Каляда ў другую хату, А там серабро звініць. А ў трэцяй хаце золата блішчыць. А ў чацвёртай — сала шыпіць. А ў пятай хаце каўбасу пякуць. А наша хата поўна гасцей. Усе яны пець, гуляць хочуць.
|