Вядучая. Вось нашы першыя ўдзельнщы
Вось нашы першыя ўдзельнщы. На калядкі ўсе дзяўчаткі вось як варажьлі: выходзілі на двор, набіралі трэсак у фартух i беглі ў хату. А ў хаце лічылі трэскі: цотны ix лік — хутка быць у пары, а калі няцотны – у гэтым годзе яшчэ не стрэнецца з суджаным. (Ідзе варожба з трэскамі). Ну, вось мы i спазналі, хто ў гэтым годзе будзе ў пары. Але згадзіцеся, кожнай дзяўчыне цікава ведаць, ці раней яна за свaix сябровак замуж пойдзе. І вось што для гэтага рабілі: скінуўшы чаравік, мералі iм дарогу ад покуці да парога. Чый першы ля парога апынецца, тая напярод замуж пойдзе. Зараз i мы паспрабуем так паваражыць. (Дзяўчаты здымаюць па чаравіку i ад покуці да парога адна за адной мераюць iм дарогу). Вядучая. Мы даведаліся, каму ў гэтым годзе ў пары быць, i хто раней замуж пойдзе. Але ж яшчэ цікава ведаць, якога нораву будзе ваш суджаны. А дастанешся хлопцу браваму, Хлопцу браваму, кучараваму, Хлопцу зграбнаму i высокаму, Хлопцу смеламу i разумнаму. Вось у мяне, дзяўчаткі, — на стале стаяць шэсць талерачак, на кожнай ляжыць нейкая рэч, накрытая сурвэткай. Зараз кожная дзяўчына па чарзе возьме сабе якую-небудзь талерку, i па рэчы мы даведаемся, якога нораву будзе ваш суджаны! На талерках ляжаць: чарка (муж будзе трошачкі вытіваць); люстэрка (прыгажун); зерне (працавіты i старанны); кнiга (разумны); шчотка (злосны, з характарам); ключы (гаспадарлівы) Вядучая. Ці спадабаліся вам варожбы, дзяўчаткі? (Гледачы адказваюць). Дзякуй вам, сядайце, калі ласка. (Вядучая падыходзщь да стала i бярэ талерку з зернем, у якой ляжаць пярсцёнкі). Вядучая. Ай, дай жа, Божа, малайца-таргаўца, Каб у будны дзень у золаце хадзіла, А ў нядзельку ў аксаміце. Вось у мяне, госцікі даражэнькія, талерка з зернем. Але ж яна не простая. У гэтай талерцы ляжаць пярсцёнкі розныя. Зараз кожнаядзяўчына, да якой я падыду, возьме па жмені зерня. I па тым, які пярсцёнак ей дастанецца, мы даведаемся аб дастатку вашага кавалера. (Вядучая падыходзіць да дзяўчат, яны бяруць па жмені зерня, сярод якога трапляюцца пярсцёнкі). Калі дастаўся залаты пярсцёнак — значыць, сустрэнецца хлопец багаты-багаты; срэбны — прыйдзе хлопец у сваты з сярэднім дастаткам; просты пярсцёнак — сустрэнецца вельмі шчодры хлопец, не вельмі багаты. Але ж вы будзеце моцна кахаць адзін аднаго. Пярсценак з камянём — сустрэнецца дзяўчыне не проста хлопец, а нават паніч. І быць гэтай дзяўчыне паненкай хутка. Kaлі ўзяла адно зерне - у гэтым годзе ніякі хлопец не сустрэнецца. Але ж хто ведае — можа, яно і да лепшага? Ёсць час падумаць, удалы выбар зрабіць.
|