Шчодра. Гляньце, якая доўгая ды поўная зярнят саломінка
Гляньце, якая доўгая ды поўная зярнят саломінка! Радуйся, гаспадар, весяліся, ды добраму ўраджаю дзівіся! (Звяртаецца да гледачоў.) Авы, даражэнькія гаспадарочкі, паспытайце свій лес,паваражыце на ураджай i дабрабыт. (Лявоніха падыходзіць да гледачоў i прапануе цягнуць саломінку.) Цягні, калі ласка, гаспадар, саломінку! (Гаспадар цягне поўную зярнятак саломінку.) Ой, добрая саломінка, адразу бачна — сапраўдны гаспадар, дык i ўраджай у цябе будзе багаты, а адсюль — i шчасце ў твaiм даму. (Лявоніха падыходзіць да другого гаспадара.) Цягні i ты, гаспадарочак, сваю саломінку. (Гаспадар цягне доўгую, але пустую саломінку.) Шчодра. А вам, шаноўны, трэба добра працаваць, каб вялікі ўраджай сабраць. (Лявоніха ідзе да трэцяга.) А зараз ваша чарга, цягніце саломінку! (Гаспадар выцягвае маленькую, пустую саломінку.) Шчодра. Ой, не пашанцавала! Але не хвалюйцеся, не народзіцца хлеб, дык народзіцца бульба. Дзякуй, даражэнькія, што паспыталі свой лес, i не сумуйце, калі крыху не пашанцавала, памятайце, хто старанна працуе, той мip мацуе! А мы ведаем, што ў пана гаспадара дачушка ёсць, а прыгажунечка, нібы каліна красная. Выйдзі, Зосечка, павярніся, нам, калядоўшчыкам, пакланіся. (Выходзіць Зосечка, калядны гурт спявае "У лузе каліна ".) Шчодра. Табе, Зосечка-прыгажунечка, песня спета, песня спета, ды насупраць лета, каб вялікая расла, ды замуж пайшла, бацьку-матку вяселлем страсла... А давайце паглядзім, які ў яе муж будзе. (Калядоўшчыкі становяцца ў два колы, ідуць у карагодзе i спяваюць, чатыры дзяўчыны выносяць талеркі з вадою, зернем, люстэркам, кнігай "Пеця, Пеця, Петушок, залаты грабушок, Маслена галовушка, шоўкава бародушка. Што ж ты рана ўстаеш, дзеўкам спаць не даеш, Пеця, Пеця, Петушок, залаты грабушок".)
|