П.А. ГУД,
Уступ На сучасным этапе імклівымі тэмпамі развіваецца працэс стварэння новай святочнай культуры беларусаў, пабудаванай перш за ўсе на старадаўніх мастацкіх традыцыях нашага народа. Адраджэнню нацыянальнай культуры ў значнай ступені садзейнічала пастанова Вярхоўнага Савета рэспублікі, якая ўключыла ў сучасны святочны каляндар беларусаў такія святы, як Каляды i Вялікдзень. Але выкарыстанню народных традыцый у беларускіх святах каляндарнага цыкла перашкаджае нездавальняючы стан метадычнага кіраўнніцтва працэсам адраджэння народных традыцый i адсутнасць у культработнікаў сістэмных фальклорна-этнаграфічых ведаў. Пераадоленню гэтага прабелу садзейнічае навуковая, метадычная і творчая дзейнасць Бсларускага утвсрсітэта культуры, Беларускага інстытута праблем культуры, Саюза фалькларыстаў Беларусі, абласных навукова-метадычных цэнтраў. У сучасным духоўным жыцці Беларусі атрымалі распасюджанне народныя святы ўcix каляндарных цыклаў. Этнаграфічнай асаблівасцю сучасных каляндарных урачыстасцяў з'яўляецца гістарычная пераемнасць. Сямейна-бытавы аспект у ix некалькі спрошчаны, яны набылі грамадскі характар. Структура святаў насычана элементамі тэатралізацыі. Аднак у працэсе адраджэння выявілася i негатыўная тэндэнцыя. Нярэдка святы праводзяць пераважна ў форме прадстаўленняў, дзе icнye дакладны падзел на артыстаў i гледачоў, актыўных удзельнікаў i пaciўныx сузіральнікаў дзеі. Сцэнічнае ўвасабленне абрадаў перашкаджае развіццю масава-імправізацыйнай творчасці людзей, выхоўвае не стваральніка, а спажыўца культуры. Такое ўвасабленне і трактоўка не адпавядаюць народнай традыцыі, згодна з якой усе прысутныя на свяце былі актыўнымі творцамі. У многix святах i зараз пасляабрадавае гульневае дзеянне альбо адсутнічае ўвогуле, альбо ўвасабляецца вельмі прыблізна. Падбор гульнёвых дзеянняў часта выпадковы. Многія з ix не адпавядаюць тэматычнай накіраванасці святаў, мясцовым традыцыям, у выніку чаго страчваецца нацыянальны характар, мясцовы каларыт, характэрныя рэгіянальныя i тэрытарыяльныя адметнасці святаў. 3 гэтай прычыны зараз перад дзсячамі мастацтва, работнікамі культуры пазашкольных i школьных устаноў паўстала надзённая задача — стварэнне спецыфічнага гульнёвага комплексу кожнага канкрэтнага свята каляндарнага цыкла. Гэта адзін з галоўных накірункаў у адраджэнні народных святаў. Пры гэтым распрацоўка пазаабрадавай гульнёвай часткі свята павінна улічваць як вясковыя, так i гарадскія мясцовыя гульнёвыя традыцыі. За апошнія гады, як паказвае аналіз, працэс развіцця масава-гульнёвай часткі свята адбываецца ў двух накірунках: 1. Захаванне традыцыйных гульнёвых формаў беларускіх народных святаў каляндарнага цыкла. 2. Распрацоўка новых гульнёвых формаўтварэнняў, пабудаваных на аснове мастацка-гістарычнай спадчыны. Разглядаючы гэты працэс, трэба адзначыць, што ён пачаўся не на голым месцы. Яшчэ ў 60—70 гады культасветработнікі pa6ілi першыя спробы адраджэння масава-гульнёвай часткі святаў, але гэтыя першыя намаганні насілі эпізадычны характар i ўвасабляліся час ад часу. Але i на сучасным этапе пераход ад эпізадычнасці да масавага ўкаранення народных гульнёвых формаў у святах так i не завяршыўся, прычым з'явіўся шэраг праблем як драматургічных, так i рэжысёрскіх, праблем, якія неабходна вырашыць у бліжэйшы час. Першая праблема — адраджэнне рэгіянальнага гульнёвага фальклору. У многіх раёнах спажывецкія адносіны культработнікаў да творчага працэсу прывялі да таго, што сцэнарыі, прапанаваныя рэспубліканскім i абласнымі метадычнымі цэнтрамі, без уліку мясцовых традыцый пераносяць у свае святы. Такі падыход параджае аднастайнасць, прыводзіць да уніфікацыі, творчага штампа. Аналіз сцэнарных распрацовак народных святаў паказвае, што па кожнаму са святаў каляндарнага цыкла толькі адзін-два варыянты гульняў выкарыстоўваюцца ў рэспубліцы. Таму нядзіўна, што ў многіх раёнах пазаабрадавыя гульнёвыя часткі святаў падобныя адна на адну як дзве кроплі вады, i гэта становішча трэба неадкладна выпраўляць шляхам росшуку, асэнсавання i ўкаранення мясцовых.гульняў i забаў, што прыдасць кожнаму святу ў кожнай мясцовасці спецыфічныя адметнасці, мясцовыя асаблівасці, значна узбагаціць як народную гульнятэку, так i сучасную святочную культуру. Другая праблема — павышэнне пазнавальнага накірунку ў гульнёва-забаўляльных праграмах народнага свята. Справа ў тым, што сённяшнія народныя забавы i гульні — гэта былыя абрады i рытуалы, якія страцілі магічны змест i набылі яскрава выражаны гульнёвы характар. І вельмі важна ў сучасных гульнёва-забаўляльных праграмах тлумачыць удзельнікам семантыку, г. зн. значэнне дадзеных дзей, каб удзельнш маглі зразумець ix сэнс. Асаблівую ўвагу на падобны аспект трэба звярнуць пры апрацоўцы сцэнарыя з тым, каб культработнікі ў далейшым маглi ўвасобіць гэта на свяце. Шматлікія назіранні святаў даюць падставу для сцвярджэння, што пазнавальны накірунак праграм распрацаваны вельмі слаба і прыблізна. Поўнае ж тлумачэнне семантыкі гульнёвай дзеі дасць магчымасць шматлікім удзельнікам зрабіць калектыўную рэакцыю, калектыўнае тлумачэнне гульні, якая адбываецца, што параджае механізм народнай комікі, стварае атмасферу весялосці. Трэцяя праблема сцэнарнай распрацоўкі i рэжысерскага ўвасаблення гульнёва-забаўляльных праграм — гэта выкарыстанне якасці носьбітаў сцэнарна-рэжысёрскага ходу праграм персанажаў адпаведных беларускіх абрадаў. Здаецца, yciм вядома, што вядучымі гульнёвых праграм на Каляды могуць быць Дзед-Пачынальнік, Шчодра i Калядоўшчык; на Гуканне Вясны — вяснянкі i Вясна; на Вялікдзень — валачобнікі і г.д. У той жа час, як паказвае практыка, у многіх раенах культработнікі робяць неапраўданыя новаўвядзенні. Так, у Салігорску i іншых раёнах калядныя гульнёвыя праграмы праводзяць Несцерка і Баба-Яга, якія не маюць ніякага дачынення да каляднага фальклору. У асобных раёнах галоўная дзеючая асоба Масленіцы — гэта герой рускага фальклору Ямеля, які арганізоўвае гульневыя дзеі. А ў Століне — адным з цэнтраў фальклору — культработнікі дадумаліся да таго, што ўвялі ў лік персанажаў Купалля Нептуна, Акулу, Селядца і Локшыну!!! Падобныя "навацыі" наносяць вялкую шкоду развіццю гульнятэкі, ушчэнт разбураюць стылявую i жанравую характарыстыкі святаў, ix пазнавальны накірунак, рэзка зніжаюць эфектыўнасць эмацыянальнага i педагагічнага ўздзеяння святаў. Таму неабходна прыняць закон аб ахове фальклору i забараніць арганізатарам рабіць некампетэнтныя новаўводзіны. Такім чынам тры праблемы паўсталі перад сучаснай культурай: адраджэнне рэгіянальнага гульнёвага фальклору, павышэнне пазнавальнага накірунку гульнёва-забаўляльных праграм i выкарыстанне мастацка-вобразных гульнёвых традыцый. Толькі пры ix вырашэнні мы зможам паставіць на якасна новы ўзровень правядзенне сучасных гульнёвых дзей народнага свята, стварыць яго спецыфічны пазаабрадавы гульнёвы комплекс. У гэтай кнізе вы знойдзеце шэраг творчых распрацовак гульневых праграм да святаў ycix каляндарных цыклаў, у якіх прымалі ўдзел студэнты кафедры рэжысуры святаў Беларускага універспэта культуры К. Пятровіч, В. Каваленка, У. Крачэўскі, Т. Новік, А. Хвалько, Л. Ліннік, В. Моўчан і інш. Разам з аўтарам кнігі студэнты вывучалі этнаграфічныя, фальклорныя, гістарычныя i літаратурныя матэрыялы, рабілі фальклорна-этнаграфічныя экспедыцыі ў розныя раёны Беларусі з мэтай збору i сістэматызацыі гульневых форм беларускага фольклору, праводзілі апытанні насельніцтва i назіранні правядзення сучасных святаў. Пад навуковым i мастацкім кіраўніцтвам аўтара студэнты ў кожнай праграме вызначалі вобразнае адлюстраванне ў мастацка-дэкаратыўным, пластычным i музычным вырашэннях, знаходзілі сцэнарна-рэжысерскі ход, здзяйснялі літаратурную апрацоўку сцэнарыяў, уключалі ў тэксты тлумачэнне семантыки гульнёвых дзей. Гульнёвыя праграмы, надрукаваныя у гэтай кнізе, пабудаваны на матэрыялах розных рэгіёнаў Беларуси, але пераважна на аснове фальклорна-этнаграфічнай спадчыны Міншчыны. Сярод ix ёсць pacпрацоўкі, створаныя на аўтэнтычнай аснове, а таксама творча пераасэнсаваныя i прыстасаваныя да сучаснага свята. Вялікую цікавасць прадстаўляюць кірмашовыя забавы беларусаў, аналагі якім у другіх народаў пакуль што не знойдзены. "Ад Каляд да Пакроваў" — першая ў Беларусі спроба стварэння спецыфічнага гульнёвага комплексу святаў, першы крок на шляху адраджэння нацыянальнай гульнёвай спадчыны. Таму вельмі важна, каб работнікі культуры не механічна пераносілі прапанаваныя праграмы ў структуру свaix святаў, а дапаўнялі ix перш за ўсё мясцовымі гульнямі i забавамі, стваралі на ix аснове новыя гульнёвыя дзеі. Гэта будзе спрыяць захаванню i paзвіццю беларускай народнай гульнятэкі ў кожнай мясцовасці, дапаможа зрабіць нашы святы па-сапраўднаму масавым народным дзеяннем. П.А. ГУД,
|