Шчодра. (Пасля гульні.)А цяпер запрашаю ўcix стаць паўкругам
(Пасля гульні.)А цяпер запрашаю ўcix стаць паўкругам. Козанька хоча пачаставаць удзельшкаў смачнымі аладкамі. (Каза частуе ўдзелынкаў. А Шчодра тым часам звяртаецца да гледачоў). Шчодра. Аладкі ў нашай Казы атрымаліся смачныя. Хто яшчэ пакаштаваць хоча? Kaлі ласка. А патрэбна для гэтага ўсяго толькі адгадаць загадку. 1. Дзве дачкі, дзве Maцi i бабуля. Колью ycix? (Трое: бабка, маці і дачка) 2. Без кораня, а расце. (Камень) 3. Ляцелі сізыя галубкі, селі на ваду Вады не скаламуцлі i caмi не паляцелі. (Снег) 4. Лысы конь цераз вароты глядзіць. (Месяц) 5. На полі Ярох рассыпаў гарох, А стала світаць — няма чаго збіраць. (Неба, зоркі) Каза. Малайцы. Хто правільна адгадаў — хуценька да нас па аладкі. (Пераможцы конкурсу ідуцъ на пляцоўку, атрымліваюць пачастунккі, ім прапануецца далучыцца да ўдзельнікаў, якія знаходзяцца на пляцоўцы.) Шчодоа. Козанька, мо пара іншым госцейкам паскакаць? Каза. Паскакаць, дык паскакаць! Прыехала Каляда з вечара Ды прывезла дудак рэшата, Ды паставіла на ступе, Сама села на куце. А вы, дудачкі, іграйце, А вы, хлопчыкі, свісціце, А вы, дзеванькі, пляшыце. (Гучыць танец "Падыспань". Танцуюць I ўдзельнікі, I гледачы. Шчодра застаецца на пляцоўцы, а Каза ідзе танцаваць да гледачоў.) Шчодра (пасля танца). Я вось за ўсімі назірала ды лепшую пару прыкмеціла. І зараз хачу гэту пару адзначыць прызам (на пляцоўку запрашаецца лепшая з гледачоў i ўзнагароджваецца смачнымі перапечкамі).
|