Снягурачка.
Галасочкам не хвалюся, Так пяю, як можацца, Зараз песню заспяваю, А вы мне паможыце. Хто гэта мне падпявае? (Прыслухоўваецца.) Сябры мае, цi вы чуеце званочкі? Гэта ж едзе Каляда на сівенькім канёчку, на маляваным вазочку! Дзед. Дзень добры ў хату! Іду ад пана нашага. Ідучы, пытаю, што сказаці маю свайму пану Году, што носіць бароду шыроку, як лапата, сіву ды касмату. Цішырокі сцены, каб нам патанцаваці? Цідобрыя гаспадары, каб пачаставаці? Ну-ка, каза, стань, расхадзіся, Пану хазяіну пакланіся, Пані хазяйцы пакланіся, Каб ласкавая была, Каб шчодрая была, Каб унеслі каўбасу Ды кусок сала, Каб каза весялей стала! Маладзіца. Дзе каза ходзіць, там жыта родзіць, Дзе каза рогам, там жыта стогам! (Маладзіца вядзе карагод "Пакажы, вясёлы козлік... ". Каза з дзецьмі танчыць.) Дзед. Адпачні, козанька! А вы, музыканцікі, пагуляйце-тка нам. Хай маладзічанька карагод завядзе! (Грае шумавы аркестр. Усе вядуць карагод "Дзе хадзіў карагод”.) Цыган. Кланяюся вам нізка, i Мішка таксама кланяецца. А цяпер, Мішачка, пакажы, як Ляшачка ходзіць. А як Снягурка танцуе? Малайчына! А цяпер запрасі ўсіх танцаваць! А вы, дудачкі, іграйце, іграйце А вы, дзевачкі, гуляйце, гуляйце, А вы, xлопчыкі, cвiсціцe, свісціце, А вы, дзетачкі, пляшыце, пляшыце! (Усе персанажы прадстаўлення пабралі дзяцей за pyкi, утварылі маленькія кольцы ды танцуюць польку "Танцавала рыба з paкам”. Мішачка ды Козанька абыходзяць гасцей, падаючы мех для пачастункаў. Кланяюцца, адыходзяць убок.) Дзед. Iшла Каляда па вуліцах да дзетак на свята навагодняе! Ды Каляду трэба частаваць. Казе ды Мішачку грошы ды цукеркі ў торбачку кідаць, а яшчэ кідаць цукерачкі, ды каўбаску на талерачцы, пepнікі, сушкі, пірагі, ватрушкі! А вы ўсе здаровы бывайце Ды праз год нас чакайце! (Каляднікі з песняй "Калядачкі, бліны-ладачкі"адыходзяць.) Снегавік. Сег мільгае карагодам, А сцюдзёны вецер cцix.... Усе. З Новым годам! 3 Новым годам Мы віншуем вас ycix!
|