Шчодра. А зараз, хто атрымаў баранкі i цукеркі, хуценька падыходзьце да мяне.
А зараз, хто атрымаў баранкі i цукеркі, хуценька падыходзьце да мяне. (Гледачы падыходзяць.) Шчодра. А пасля вячэры, калі гаспадары i гаспадынькі клаліся спаць, то моладзь збіралася ў хаце i ладзіла ігрышчы. Пачыналіся ігрышчы з танцаў. Давайце i з вaмi патанцуем. Хлопцы, паглядзіце, якія прыгожыя дзяўчаткі стаяць! Бярыце прыгажунь i ну ў пляс! Музыка, зайграй нам вясёлую мелодыю! (Гучыць музыка, усе танцуюць.) Шчодра (пасля танца). Малайцы, добра так танцавалі, што нават не супакоіць вас. А зараз я прапаную пагуляць. Хочаце пагуляць ці не? Гучаць адказы. Калі хочаце, дык давайце пагуляем. З дапамогай гэтай гульні мы зможам выявіць самага хуткага. А гульня гэта называецца "Рэмень". Слухайце, калі ласка, уважліва ўмову гульні. Станавіцеся ўсе ў кола, трымайцеся за pyкi. Аднаму з вас я дам скураны рэмень. Той чалавек, у якога рэмень ходзіць па-за колам. Хто яму спадабаецца, ціхенечка б'е таго па нагах рэменем, а сам уцякае. Той, каму ўдарылі па нагах, павінен даганяць першага. Калі дагоніць, то цалуюцца, а калі не — рэмень аддаюць іншым. Зразумелі? Тады пачнем гуляць. Музыка, зайграй нам вяселую мелодыю! (Гучыць вясёлая музыка. Пад музыку ідзе гульня "Рэмень".) Шчодра (пасля гульні). Ай, што за спрытныя хлопцы, а дзяўчаты, нібы маладыя козанькі. Адным словам, малайцы! Частуйцеся, кaлi ласка, шаноўныя, i сядайце на свае месцы.
|