Шчодра. Гляньце, певень ваду п'е, мабыць, піць мужык будзе Але ж не хвалюйся, піць-гуляць, не гора гараваць
Гляньце, певень ваду п'е, мабыць, піць мужык будзе… Але ж не хвалюйся, піць-гуляць, не гора гараваць, хай то будзе не з нягоды, а з шчаслівага жыцця. Трымай гэтую талерачку, хай твой мужык апахмяляецца ды розуму набіраецца. (Певень запрашае наступную дзяўчыну.) Шчодра. Аты, красачка, даведайся, што за муж табе дастанецца! (Певень падыходзіць да кнгі i кукарэкае.) Шчодра. Гляньце, певень кнiгy дзяўбе. Гэта азначае, што муж твой будз вельмі разумны. Трымай гэтую кніжку, хай твой “прафесар” чытае, ды пра цябе не забывае! Вось мы i даведаліся, які будзе суджаны, а адкуль ён з’явіцца, хочаце даведацца?.. Лявоніха, нясі сюды калядныя бліны, але класці мы ix будзем не ў рот, а на галаву. Хлопцы, нясіце качаргу, сядуць дзеўкі на яе вярхом i пракацяцца ладком, павернуцца вакол сябе тры разы i скажуць мапчныя словы… Усе. Што рабілася — разрубісь, што круцілася — раскруцісь, Што шылася —расшыйся, адкуль будзе мілы, дай знаць! Шчодра. 3 якога боку забрэшуць сабакі — адтуль i мілага чакаць. (Запрашае дзяўчыну з каляднага гурта.) Шчодра. Бачу, Ірыначка вельмі хоча даведацца, з якога боку чакаць! Сядай на качаргу, трымай блінец, пачынаем! (Дзяўчына паварочваецца вакол сябе тры разы, гурт кажа магічныя словы, брэша сабака, брэх грубы і здалёк.)
|