Шчодра. Я бачу, нашы дзевачкі спяваць хочуць, нашы хлопчыкі пагуляць хочуць
Я бачу, нашы дзевачкі спяваць хочуць, нашы хлопчыкі пагуляць хочуць. Запрашаю на сцэну калектыў 130-га ліцэя, кіраўнік Глушаніна Аляксандра Вітальеўна. (На сцэне стаіць стол, накрыты ручніком, лава. Гаспадыня папраўляе на стале стравы. Здалёк гучыць мелодыя песні "Паехала Каляда".) Гаспадыня (звяртаецца дагледачоў). Шаноўныя сябры! Дзіва-дзіўнае адвечнае адбылося тры дні назад — павярнулася сонца ад зімы на вясну. А пакуль яшчэ стаяць маразы, кружаць мацеліца i завіруха, людзі чакаюць вясну i святкуюць! (Прыслухоўваецца. Музыка ўзмацняецца.) Няўжо калядоўшчыкі да мяне завіталі? (Гучыць песня "Паехала Каляда", перад сцэнай з'яўляюцца калядоўшчыкі.) Паехала каляда з канца ў канец. Каляда, каляда, калядзіца мая. Прыехала каляда к Янку на двор. Калі, Янка, не дасі бочку пшаніцы, Kaлi, Янка, нам не дaci младу Ганульку. Kaлi гэта не дасі, то трасцу што з'ясі. Не шкадуй нічога нам, аддавай усе калядам. Каляда, каляда, калядзіца мая! Звяздар. Добры вечар у хату. Нашы ягамосці Прыбылі да вас сення мы ў госці! Механоша. Гэй, Гаспадыня, не тамі гасцей! Хло пец. Бо мы знаем, што сядзіш дома на ўслонцы i лічыш чырвонцы! Дяўчына. Не дай нам, Гаспадынечка, доўга стаяці, на тваім двару сняжок таптаці. Павадыр. Просім выйсці на ганачак, пpociм вынесці нам падаруначак.
|