Беларуская хата
Мясцовыя майстры ўмелі апрацоўваць скуры хатніх і дзікіх жывёл, рабіць з іх конскую збрую (хамуты, сядзёлкі, шлеі, аброці, лейцы і інш.), шыць з вырабляемай скуры боты, чаравікі, кажухі, шапкі. У кожнай сялянскай сям’і займаліся прыгатаваннем лыка і луба з ліпавай кары, плялі лыкавыя лапці, кошыкі з маладых дубцоў ракітніку ці лазы. Віццё вяровак з пянькі таксама быў адзін з распаўсюджанных хатніх сялянскіх промыслаў. Як выглядалі нашы продкі ў вачах падарожнікаў Расіі, частковае ўяўленне даюць замалёўкі з натуры М. Гуленко (1910): “Вот около одной избы стоит несколько стариков, и все они в белом: белая рубаха, белые штаны, белая свитка, белая шапка и сами вдобавок седые, белые, как лунь. Нам в диковинку показалось – такой одежды мы у себя не видывали, а здесь она на всех. Недаром же и прозывают здешних крестьян белорусами: вся одежда у них белая. Белый цвет – любимый цвет белоруса, только женщины носят синие суконные юбки, называя их “андараки. “ Паводле перапісу 1795 года вёска Рудня Астрашыцка-Гарадзенскай воласці Мінскага павета невялічкая, налічвалася ўсяго 15 двароў, у якіх жыло 79 жыхароў, у 1858 годзе - 28 двароў і 186 жыхароў, а ў 1897 годзе ўжо 52 гаспадаркі і 352 жыхары. Амаль праз 100 гадоў (на 01.04. 1996 г.) мелася 68 двароў і 128 жыхароў, сярэдняя школа, магазін. У вёсцы дзейнічалі кузня, хлебазапасны магазін, вадзяны млын, земскае Рудне-Прылепскае народнае народнае вучылішча (з 14 студзеня 1866 года). Жыхары вёскі з’яўляліся казённымі сялянамі, па веравызнанню – уніяты. У 1840 годзе Расія на падуладных ёй землях усе ўніяцкія царквы перавяла ў праваслаўныя, ў тым ліку і Прылепскую Свята-Георгіеўскую. Гэта царква драўляная, пабудавана ў 1787г. архіепіскапам Смагоржскім у сяле Прылепы. У склад прыхода ўваходзілі вёскі Аношкі, Усяжа, Рудня. Рудамейка, Масцішча, Батурынка, Багута, Рутовіна, Владзінава, Пагарэльцы, Усяжка, Малахвеевічы, Кавалеўшчына, Малыя Калодзезі, Вялікія Калодзезі, Задомля, Постух, Ізбіцкае, Трубічын і Шпакоўшчына, а таксама чацвёра могілак і тры прымогілкавых царквы. У 1937 годзе па загаду ўлад царква была разбурана, а цэглу з падмурка звезлі на будоўлю бальніцы ў Смалявічы.
Свята-Георгіеўская царква ў Прылепах На поўдзень, кіламетрах у 14-ці ад вёскі Рудня, ляжыць прыватнае князёў Астрожскіх мястэчка Смалявічы (Смальнявічы), якое вядома з 1448 года. Гэтая назва звязана з працэсам атрымання з карчоў смалы, дзёгцю, што сёння адлюстравана на гербе горада.
Пазней яно належала князям Хрыстафору і Дамініку Радзівілам, Вітгенштейнам, Гогенлоэ. Пры апошнім князі ў Смалявічах ужо было чатыры вуліцы – Мінская, Кладбішчынская, Царкоўная і Прудовая. Толькі будынак паштовай канторы, дом этапнай каманды і драўляная Мікалаеўская царква (1508г.) упрыгожвалі мястэчка. У 1871 годзе заснавана станцыя чыгункі Мінск – Масква. Цяпер гэта горад раённага маштабу з насельніцтвам каля 15 тыс. жыхароў і сучаснымі прадпрыемствамі і інфраструктурай.
ПАХОДЖАННЕ ПРОЗВІШЧА Прозвішча Бацянoўскія сустракаецца ўжо з першай старонкі найранейшай метрычнай кнігі Прылепскай Георгіеўскай Царквы Мінскага ўезда (1769 – 1822 г.г.). Адкуль пайшло гэта прозвішча? У пачатку другога тысячагодзя ў славянскіх мовах на змену аднаіменнаму называнню асобы прыходзіць двухіменнае, а крыху пазней і трохіменнае, калі з развіццём эканомікі і грамадскіх адносін патрабавалася ідэнтыфікацыя асобы з прававой мэтай. Першым кампанентам разгорнутых антрапанімічных найменняў з’яўляліся славянскія і хросныя імёны. Другі кампанент двухімённай назвы выконваў ролю дадатковага ідэнтыфікатара асобы, дадатковага імя. Гэтым імям была мянушка, узнікненне якой заўсёды мае над сабой які-небудзь рэальны факт. У якасці імён-мянушак практычна маглі выкарыстоўваць усе агульныя імёны, напрыклад, назвы жывёл, птушак, раслін і г.д. Так і прозвішча Бацяноўскі ўзнікла ад мянушкі “Бацян” шляхам дабаўлення суфікса – скі паступова станавілася наследным “гербам” канкрэтнай сям’і. Прозвішчы, як сталы спадчынны знак у славянскіх народаў, склаліся голоўным чынам у ХУ11 – ХУ111 ст. У iх закладзены паняццi i погляды народаў з даўнiх часоў, характарыстыкi носьбiтаў родных моў, асаблiвасцi характараў продкаў, iх знешнiх прыкмет i г.д. У сялян прозвішчы ўстанаўліваліся ў апошнюю чаргу. Вядома, што на тэрыторыі сучаснай Беларусі было многа птушак буслоў (бацяноў). Бусел Белы (Ciconia Ciconia) – пералётная птушка. Селіцца найчасцей каля жылля. У яго доўгія чырвоныя ногі і дзюба, харчуецца ў асноўным жабамі. Народныя назвы: Бусел, Бацян, Буцян, Боцька. Многа легенд складзена аб буслах і ва ўсіх яны – сімвалы дабраты і шчасця, адраджэння і жыцця. Нездарма Беларусь называюць Зямлёй пад белымі крыламі.
Беларуская птушка “Бацян”
Прозвішчы, ўтвораныя ад назвы гэтай птушкі, сустракаюцца ў наступных варыянтах: Бацян, Бацяноў, Бацянкоў, Бацяновіч, Буцянаў, Бацяноўскі, Бусел, Буслай, Буслоў, Буслоўскі, Бусловіч, Боцька на адпаведных тэрыторыях Беларусі. Так Бацяноўскіх шмат у Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці, у Бягомльскім, Докшыцкім раёнах Віцебскай вобласці і інш. Уласныя назвы некаторых населенных пунктаў таксама маюць паходжанне ад назвы гэтай птушкі. У спісах населенных пунктаў Расіі за 1905 –1909 г.г. па Мінскай губерні налічвалася пяць такіх назваў:
1. Бацяноўка – урочышча, Мінскага ўезда. 2. Буслаўка – вёска, Ігуменскага ўезда. 3. Буслаўка – фальфарак, Ігуменскага ўезда. 4. Буслы – урочышча, Ігуменскага ўезда. 5. Буслаўка – урочышча Слуцкага ўезда.
Па Віцебскай губерні – тры назвы: 1. Бацянкі – фальфарак, Дрыскенскага ўезда. 2. Боцянова – фальварак Дрыскенскага ўезда. 3. Буслайкава – вёска, Невельскага ўезда. Па Гродненскай губерні – тры назвы: 1. Боцькі – мястэчка, Бельскага ўезда. 2. Боцькі – фальварак, Бельскага ўезда. 3. Боцянка – вёска, Бельскага ўезда.
Па Вілейскай губерні – дзве назвы: 1. Бацянішкі – вёска, Вілейскага ўезда. 2. Бацяны – вёска, Ашмянскага ўезда.
|