Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Наш Іван Мележ





 

Ведаеце, зусім нядаўна майму прадзеду-палешуку споўнілася б сто гадоў. Думаючы пра гэта, я успамінаю свае вандроўкі ў родны яму Петрыкаў, вясновыя свавольствы Прыпяці, калі не давала веры, што рака можа быць такая бязмежная, помнік Дняпроўскай флатыліі на яе беразе, магілу дзеда Талаша і, канечне, тых, хто ведаў майго прашчура. Тады я найбольш абвострана чую, насколькі кроўная гэтым жыхарам балотнага краю, хаця і жыву на Міншчыне, згадваю, як наша суседка чыста па-паляшуцку вымаўляла сваё “забулася” ці “петрыкоўцы”.

Сталеючы і чытаючы ўсё больш творы літаратуры айчыннай, я, канечне ж, пакінула ў сэрцы і адбітак “Палескай хронікі” Івана Паўлавіча Мележа, якому восьмага лютага адзначылі б восемдзесят пятыя ўгодкі. Як кожнаму чытачу, трылогія надала мне гонару не толькі за беларусаў, але і за насельнікаў Гомельшчыны, і адчулася, што ў постаці Івана Мележа найбольш дасканала злучыліся ўсе вартасці людзей на балоце. Я спадзяюся, мне будзе лягчэй расказваць пра тыя ўласцівасці, бо сама даўно пераканалася ў іх непадабенстве і паспела іх палюбіць, веру, што яны спадабаюцца кожнаму.

У першую чаргу, мне б хацелася звярнуцца, можа, да агульнабеларускай, але не менш яркай у характары Івана Мележа добразычлівасці. На маю думку, усе адметнасці нашага нацыянальнага сумлення найбольш выразна відаць менавіта ў паводзінах палешукоў. Пагадзіцеся: як куранёўцы з першай часткі Мележавага рамана, гэтак і ўсе “людзі за Гомлем” спрадвеку ўтвараюць своеасаблівы, так бы мовіць, “свет у свеце” – глухія балоты не толькі доўга не пушчалі сюды нешта новае, але і баранілі ад ворагаў, выпрабоўвалі павевы эпох, захоўвалі традыцыі. Можа, дрыгва пакідала і забабоны, але затое кожны крок землякоў Івана Паўлавіча быў звераны з вопытам, які па-танкаўску “шчэрбіўся часам і дажджом” тысячагоддзяў. Што ж да самога творцы, дык яго знаёмыя, напрыклад, Дзмітры Бугаёў у артыкуле “Некалькі згадак пра Івана Мележа” ці Мікола Аўрамчык у “Нашых вандроўках”, адзначаюць яшчэ і заўсёдную самоту, стрыманасць, сцішанасць гаворкі пісьменніка, якая, аднак, не замінала выразнасці. А я лічу, што проста жыхары цэнтральных раёнаў нашай зямлі (Мікола Аўрамчык – з Бабруйшчыны) сапраўды могуць падзівіцца з выключнай нешматслоўнасці і засяроджання людзей, якіх, паводле назіранняў самога Якуба Коласа, “балота вучыла мудраму разважанню, а мора лясоў выхоўвала засцярогу”.

Яно на самай справе так: калі ўспомніце любы з партрэтаў ці фотаздымкаў славутага празаіка, пабачыце заклапочана-сумны позірк вачэй генія. Але ж ці толькі імшарыны забралі ўсмешку з яго твару? Па-мойму, рэдкую весялосць яму вярталі адно новыя дасягненні і здабыткі тых, ад каго пачуў першае “нібыто”, з кім разам хадзіў у Алексавіцкую школу і касіў заліты вадою пошыр, каму дапамагаў выцягваць з мярэчы завязлых коней – надышоў час расказаць пра тое, як ён, кажучы словамі Ніла Гілевіча, “жыў лёсам людзей на балоце”.

Канечне, імгненна авалодаць такой рысаю характару, як у Народнага пісьменніка, немагчыма, але давайце паспрабуем зразумець, як мага больш поўна пабачыць яе, дзеля чаго варта перанесціся ў мясціны, якія так непакоілі творцу, якія ён любіў наведваць, падумаць пра якія заўсёды ставала часу. Паводле згадак Міколы Аўрамчыка, кожная новая паездка дадому станавілася для Івана Паўлавіча рытуалам. Па-першае, яны прыязджалі ў Глінішчы. Спыняліся ля калгаснай канторы, і Мележ па некалькі гадзін прастойваў з землякамі, распытваючы пра жыццё-быццё, пра ўраджай і часта параўноўваў, як справы з тым ці іншым заняткам у гаспадарках, з якіх прыехаў. Амаль кожны раз цікавіўся ў старшыні пра будаўніцтва школы. Пазней усе разам скіроўваліся за вёску, дзе па калена выраслі травы на асушаным балоце, да страшнага “вока”, якое не высыхае і сёння. Гэта сюды, прыбітая горам, калісьці ў роспачы прыбегла Хадоська. Удзячны сын, Іван Мележ наведваў і мясцовыя могілкі: там пахавалі яго дванаццацігадовую сястру і маці, туды ж па смерці самога пісьменніка пакладуць і Паўла Фёдаравіча – бацьку раманіста – прывёзшы, згодна з яго запаветам, ажно з Ленінграда. І пасля гэтага, кожны з успамінамі пра сваіх нябожчыкаў, сябры ехалі міма Алексічаў у Каранёўку, і, першы раз ведучы машыну да роднай матчынай вёскі, Мележ зазначыў: “Вось тая грэбля, якую будавалі куранёўцы”.

Відаць, руку песняра палескай глушы на зыходзе яго дарогі вадзіла менавіта непадзельнасць жыцця і творчасці, калі ў аўтабіяграфіі Іван Мележ запісаў наступнае: “Я шырока бачыў поле, па якім ішоў, адчуваў у ім сябе і працаўніком, і гаспадаром. Але, што асабліва важна, поле гэтае я не толькі ведаў – я любіў яго. Таму, што поле, па якім я ішоў, – гэта было маё поле. Гэта было жыццё блізкіх мне людзей і маё жыццё”. І, я мяркую, вяршыняю зліцця кроўнай любові “палескага велікана”, як назваў яго Ніл Гілевіч, да напаўдзікіх бароў з таленавітай душою сапраўды шчырай і заўсёды чыстай перад сваім сэрцам асобы сталася невымерная працавітасць глінішчанца – на ўвесь свет вядомая беларуская ўласцівасць, найгусцей, аднак, сканцэнтраваная ў сумленні аднаго чалавека. Вось чаму напрыканцы свайго выступлення я хачу нанова ўхваліць нястомнасць пісьменніка, яго самакрытычную няўрымслівасць, заўсёдную нязгоду з пасрэдным, шэрым, у тваіх думах не перажытым.

Тут успамінаюцца словы Уладзіміра Гніламёдава аб тым, што Іван Паўлавіч Мележ – “цэлы этап беларускай раманістыкі” і, галоўнае, “новы этап”. Пасля Якуба Коласа (а Мележа на адну вышыню з другім Міцкевічам узносяць амаль ці не ўсе крытыкі) зямляк дзеда Талаша стаўся першым у новай Беларусі аўтарам твораў, такіх буйных памерамі, як трылогія “На ростанях”. А быць першым заўжды рызыкоўна, і Мележ пацвердзіў гэта ў самым пачатку сваёй пуцявіны: як некалі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч адмовіўся ад працы юрыста, гэтак і пясняр пакінуў спачатку службу ў рэдакцыі “Полымя”, пазней – аспіранутуру і выкладчыцкую дзёйнасць у БДУ. Напэўна, як і Беларускі Дудар, ён чуў непераможнае жаданне пісаць, каб сцвердзіць сябе ў літаратуры новай і вартай сапраўднай пашаны. Гэтаксама рашуча і напорыста, без якой палёгкі ён пісаў і пазней: за першым раманам “Мінскі напрамак”, паводле дзённіка Івана Мележа,– “пяць гадоў працы; днём на прагулках, ноччу – усё аб рабоце. Да знемажэння. Марафонскі бег”. На маю думку, гэта і ёсць галоўная якасць сапраўднага творцы, а ён лічыў такім толькі таго пісьменніка, які “апантаны, закаханы ў сваю справу”, які “верыць у яе, справы гэтае, асаблівае значэнне і рашуча ідзе дзеля яе на ахвяры. Гэтая здольнасць – таксама адна з важных уласцівасцяў таленту; яна дае пісьменніку сілу, энергію яго думкам, адчуванне радасці яго нялёгкай працы”.

Думаю, цяпер ніхто не аспрэчыць майго пераканання ў тым, што паляшуцкія рысы – добразычлівасць, засяроджанасць – злучыўшыся з вялікай любоўю да месца, дзе “нарадзіўся і ўскормлены быў”, надалі моцы спрадвечнай беларускай працавітасці выбухнуць талентам нашага славутага земляка – Івана Мележа. І я веру: дзякуючы яму, мне разам з далёкімі прашчурамі і надпрыпяцкімі сябрамі, суладна з усімі беларусамі нанова даказваць, што мы – “і палешукі, і чалавекі”, не давядзецца.

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 753. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...


Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...


ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...


Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Дизартрии у детей Выделение клинических форм дизартрии у детей является в большой степени условным, так как у них крайне редко бывают локальные поражения мозга, с которыми связаны четко определенные синдромы двигательных нарушений...

Педагогическая структура процесса социализации Характеризуя социализацию как педагогический процессе, следует рассмотреть ее основные компоненты: цель, содержание, средства, функции субъекта и объекта...

Типовые ситуационные задачи. Задача 1. Больной К., 38 лет, шахтер по профессии, во время планового медицинского осмотра предъявил жалобы на появление одышки при значительной физической   Задача 1. Больной К., 38 лет, шахтер по профессии, во время планового медицинского осмотра предъявил жалобы на появление одышки при значительной физической нагрузке. Из медицинской книжки установлено, что он страдает врожденным пороком сердца....

ПРОФЕССИОНАЛЬНОЕ САМОВОСПИТАНИЕ И САМООБРАЗОВАНИЕ ПЕДАГОГА Воспитывать сегодня подрастающее поколение на со­временном уровне требований общества нельзя без по­стоянного обновления и обогащения своего профессио­нального педагогического потенциала...

Эффективность управления. Общие понятия о сущности и критериях эффективности. Эффективность управления – это экономическая категория, отражающая вклад управленческой деятельности в конечный результат работы организации...

Мотивационная сфера личности, ее структура. Потребности и мотивы. Потребности и мотивы, их роль в организации деятельности...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия