Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Лірыка Уладзіміра Караткевіча





Калісьці пад “Вячэрнімі ветразямі” ў маім жыцці з’явіліся Радкі. Яны засвяціліся “кветкай матчынай чыстай душы”. І для мяне, як і для Рыгора Барадуліна, сталі зернем “любові да ўсяго роднага, наскага, крывіцкага”. Радкі ж гэтыя для самога іх творцы — “зведанне душы”, “выхаванне душы”, “крык душы”. І, мне думаецца, спеў душы, які паўтарае і шчодры свет, і Беларусь…

Беларусь Уладзімір Караткевіч заўжды насіў з сабою, як і Гервасій Выліваха з “Ладдзі Роспачы” — сваё неба. І нездарма ў вершы “Рэчка Папараць” са зборніка “Быў. Ёсць. Буду” чытаю: “Тых, хто носіць небасхіл у сэрцы, / Нельга ні ўджаліць, ні забіць”. Таму і гучыць у маёй “Іліядзе” ўпэўненасць: “Як сканаю — душа застанецца / Ў ззянні кожнай крынічнай слязы, / У аеру, што з ветрам сячэцца, / Ў срэбных хвалях дняпроўскай лазы”. Душа засталася і ў песнях творцы Радзіме — “Беларускай песні”, “Начной песні”: “З прыбярэжнай лазы, што цьмянее сцяной, / Ціха ўзносіцца пастка рыбацкага сака, / Ловіць зоры і іх апускае на дно. / Пэўна, лягу пад стог. / Хай з глыбіняў знямелых / У адвечным і самым бяскроўным з баёў / Вышніх знічак імгненна-агністыя стрэлы / Да світання спадаюць у сэрца маё”.

Сэрца, працятае стрэламі беларускіх знічак, адчула родную гісторыю настолькі, што Паэт здолеў убачыць Радзіму вачыма Францішка Скарыны, Васіля Вашчылы, Гаркушы, Паўлюка Багрыма, Кастуся Каліноўскага, Максіма Багдановіча, Ігната Буйніцкага. Радкі з “Чорнай балады Гаркушы” на хвіліну даюць такі відушчы зрок і мне: “…барву зарніц глытала імгла, / І пад покрывам буры сухой / Беларусь, як макава поле, цвіла…. / Кожны мак — пажар над страхой… / Сіні спеў жаўрука… Аранжавы звон… / Мёд… Валошкі… Зіхоткі шлях… / Андаракаў хванды… Вясёлак агонь… / Сонца б’ецца ў зялёных збанах… / Згасае, згасае вясёлкавы плёс. / Памяць! Памяць! Малю! Малю!!! / Аднаві мне фарбы палёў і нябёс, / Аднаві мне маю зямлю. / Ад мяжы, над якой месяц дрыжыць, / Да мяжы ў заходняй крыві, / Ад сіняй мяжы да барвянай мяжы / Аднаві мой край! Аднаві!!!” Аднавіць вольныя фарбы Радзімы памяццю імкнуўся і Кастусь Каліноўскі — Прарок для Уладзіміра Караткевіча. Імкнуўся пачуць Беларусь і беларусаў: “Пачуць, як лёсу валяцца муры, / Пачуць, хаця і ў першы дзень па сконе, / Ў згасанні мозгу ярасны ваш крык. / І зразумець, што вы ўзламалі краты, / Апошняй думкай, цяжкай, як свінец, / Што блізкі ён, вялікі мой канец. / І ў водбліску згасальнае зарнакі/ Апошнім промнем, як лязом нажа, / Пайсці раллёю, мною узаранай / Для руні, невядомай і жаданай… / Пайсці да вас… / І да свайго крыжа”.

Да Беларусі ўсё сваё жыццё ішоў і Уладзімір Караткевіч, ”апостал нацыі”, па словах Генадзя Бураўкіна. На маю думку, Шлях гэты быў надзвычайна светлы яшчэ і таму, што ў сэрцы Паэта гарэла Каханне: “Голас маці Хрыста і маёй: / — Ён кахаў, і за гэта палову віны выкраслі з кнігі сваёй. / І душа яго была, як палі / Ў сонечнай майскай расе. / Ён кахаў прыгажэйшую на зямлі,— / Выкраслі віны ўсе. / Ён так кахаў, як ніхто з мужчын. / Свет паклаў на каханай далонь. / Жанчына я і стаю за жанчын. / Кідай лісты ў агонь”. Паводле гэтых радкоў, нават на страшным судзе — а суддзямі былі Хрыстос, маці Хрыста, князь Уладзімір і Сатана — не было абвінавачванняў у бэшчанні кахання ці пагардлівых адносінах да яго, бо Паэт здолеў вычуць, ”як падаюць росы патокам, / Як гарлачыкам трызніцца новы дзень, / Як нячутнымі, як салаўнымі крокамі / Над вялікай ракою каханне ідзе”. Пачуццё, дзеля якого кароль пакідае трон. Пачуццё, якое сплятае над магіламі закаханых галіны явара і каліны. Пачуццё, якое не памірае, бо “сэрца помніць каханне, і попелам стаўшы з агню. / Аб пушыстым снезе бясконца яно ўспамінае, / Аб слядах на снезе, аб любых заснежаных веях, / Аю журботнай усмешцы і аб горкіх, апошніх, бяхважкіх / Пацалунках увочы, запясці і вуснаў ражкі…”

Пачуцці Уладлзіміра Караткевіча і да Радзімы, і да жанчыны, вылітыя ў вершы, прачсякнуты іскрыстай шчырасцю, бо Паэт казаў пра іх мовай, “Чыстай, як золата”, паводле легенды “Маці ветру”. Мовай, без якой Творца не бачыў сябе: “Без цябе, не з табой — не патрэбен мне рай / На душы. Ў небясі. На зямлі”.

На зямлі засталося толькі чатыры яго паэтычныя зборнікі, напісаныя сэрцам, распятым “за ўсе мільярды двухногіх”. Сэрца, што пульсуе, бы Сусвет з усімі зорнымі астравамі, як гаворыцца ў “Каласах пад сярпом тваім”. І калі яно крычыць, крычыць Сусвет: “Вы з распятага сэрца кроплю вазьміце. / Апошнюю. / Болей не трэба”. Крык душы Паэта працінае і маю душу, апякаючы яе святым агнём сапраўднага пачуцця да Радзімы”

Можна ўсё: пусціць каханне дымам,

Ўзяць і занядбаць мінулы шлях.

Але толькі не любіць Радзімы

З чорнаю павязкай на вушах,

З чорнаю павязкаю на вуснах,

З чорнаю павязкай на вачах.

Толькі слухаць словы нездрадлівыя,

Толькі не тлуміць як маной,

Бо адным мы вінны, пакуль жывы,

Перад нашаю вялікай нівай:

Праўдай абавязаны мы ёй.

Ісцінай.

Адзінаю.

Адной.

 

Героі рамана У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”

“Варты жалю той, хто не ведае былога дня і таму не можа разабрацца ў сённяшнім і прадбачыць будучы… Абыякавы да мінулага не мае аніякай інтэлектуальнай перавагі над жывёлінай і таму ёсць першы кандыдат на маральную, а затым і фізічную смерць. Усё адно, хто гэта — чалавек ці народ.”

Мяркую, вуснамі Віктара Каліноўскага Уладзімір Караткевіч — пачынальнік гістарычнае прозы ў беларускай літаратуры — прамаўляе ўласныя думкі, выказвае ўласныя пачуцці. Шчырасць гэтых слоў немажліва не адчуваць. А таму варта верыць у апісанне гістарычных асоб у рамане. Не талькі таму, што аўтар — гісторык і ўнук паўстаца 1863–1864 гадоў. Але і таму, што Уладзімір Караткевіч — выдатны псіхолаг, бо раскрывае перад намі душы герояў, паказваючы іх вочы, асаблівыя ў кожнага.

Ярчэлі вочы Кастуся Каліноўскага: то блішчалі, а то “гарэлі халодным агнём”, “былі ўтрапёныя”, бо душа, запаленая любоўю да Літвы-Беларусі, не ведала спакою і чуждалася абыякавасці. Нездарма ж Караліна ў трагедыі Уладзіміра Караткевіча “Кастусь Каліноўскі. Смерць і неўміручасць” кажа: “Іншыя — гавораць. Гэты — як душу аддае”. Узгадаю радкі з рамана, якія ўразілі мяне надзвычай моцна (набліжанасцю да публіцыстычнага стылю яны нагадваюць словы з “Мужыцкай праўды”): “Ну і зямля! Бог ты мой, якая зямля! Дык, хаця за прыгажосць, няўжо яна кропелькі шчасця не заслужыла? Скубуць і скубуць, душаць і душаць, песні нашы затаўклі ў гразь, талент распялі, гордасць аплявалі, усё забралі: зямлю, ваду, неба, свабоду, гісторыю, сілу… А я ўсё гэта люблю…” І гэтая любоў зрабіла Каліноўскага душой паўстання — Яськам-Гаспадаром, які ў “Лістах з-пад шыбеніцы” клікаў ісці “ваяваці за сваё чалавечае і народнае права, за сваю зямлю радную”. Гэтая любоў стварыла і Ігната Вітажэнца, у сэрцы якого гучаў спеў жыцця — спеў свабоды. Памятаеце, як пры першай сусрэчы з Алесем будучы Хамуціус прамаўляе: “Пакуль слухаюць людзі хаця аднаго лірніка, не памерла воля”.

А лірнік быў не адзін, нібы сцвяржае Уладзімір Караткевіч, распавядаючы пра літаратурны вечар пісьменнікаў, якія гуртаваліся вакол “Кур’ера Віленскага”, — сходкі рэвалюцыянераў у Пецярбурзе. Дарэчы, па словах Адама Мальдзіса, апісанні валодаюць дакументальнай праўдзівасцю, дзякуючы мастацкай інтуіцыі аўтара і выкарыстанню архіўных матэрыялаў. Пісьменнік дазваляе зноў і зноў зазірнуць у вочы гістарычных асоб, адчуць іх душы.

Вочы Уладзіслава Сыракомлі, які “нагадваў худую, стомленую птушку”, “глядзелі сумна і засяроджана”. Магчыма, такая “крылатая” асацыяцыя ўзнікла ва Уладзіміра Караткевіча праз назву беларускамоўнага верша “вясковага лірніка” — “Ужо птушкі пяюць усюды…”. Дарэчы, вобраз Людвіка Кандратовіча асвятліў не толькі прозу, але і паэзію Караткевіча ў вершы “Наследаванне Сыракомлю”: “Каб вясне прабіць дарогу, / Каб калісь вярнуўся рай, — / слова праўды, слова Бога / Мусіш слухаць, родны Край”.

Моцна падтрыманы Уладзіславам Сыракомлем быў Вінцэсь Каратынскі, апеты ў рамане “мяккім сокатам” Адама Кіркора як паэт, добры грамадзянін, добры патрыёт, улюбёны ў Радзіму. Паэт-скрыпач стварыў зборнік “Чым хата багата…” беларуска-польскамоўным, якой была і п’еса “Сялянка” Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, “беларускага дудара”. Аўтар рамана робіць пісьменніка зразумелым і блізкім Алесю, а адпаведна, і мне, чытачу, чалавекам з “праставатымі блакітнымі вачыма”. Аднак Дунін-Марцінкевіч чуе магічнае, чароўнае “па-беларуску”, і вочы яго “раптам, на адно імгненне перасталі быць усмешлівыя; зірнулі добразычліва, цвёрда”.

Добрыя вочы, паводле рамана, меў і Станіслаў Манюшка — арганіст у Святаянскім касцёле, якога называлі богам. Менавіта ён напісаў музыку да “Ідыліі”, на што натхнілі, мажліва, беларускія песні: “Яны, песні, не хочуць быць рарытэтамі. Яны звіняць, смяюцца, плачуць. Нават уначы, у сне, я чую іхнія галасы. Я ад Польшчы, я і ад іх”.

Ад песень Дняпра — Тарас Шаўчэнка, кабзар з вачыма “залаціста-карымі і, дальбог, пякуча-сінімі, як паўдзённае неба” і адначасова “з нейкай пакутлівай думкай, якая катавала, нават у хвіліну весялосці не давала палёгкі”. Прычыну гэтаму знаходзіць Алесь: “Вы думаеце, вы канец? Вы — пачатак… Такой любові, як ваша, яшчэ пашукаць на зямлі. Такой любові, калі адзін чалавек ратуе цэлы народ”.

Як ратаваў кожны з “сейбітаў” (як вядома, усіх сваіх герояў аўтар падзяляў на “крумкачоў” і “сейбітаў”.), апісаных Уладзімірам Караткевічам. Бо кожны быў лірнікам, так ці інакш звязаны з музыкаю. Нездарма ж менавіта Уладзіслаў Сыракомля, “лірнік беларускае зямлі”, кажучы словамі Кастуся Цвіркі, на скрыжаванні кажа Загорскаму і Каліноўскаму: “Я, пэўна, не дажыву. Але вам… дай вам Бог удачы…”

Мне падаецца, гэтыя словы паэт прамаўляе і для Валерыя Урублеўскага з “чыстым строгім абліччам”, і для Зыгмунта Серакоўскага са спакойным і шчырым позіркам, кіраўніка рэвалюцыйнае арганізацыі ў Пецярбурзе, а пасля паўстанца; для кіраўніка “чырвоных” Яраслава Дамброўскага, з вачыма-вугалямі, што “тлелі суровым і добрым агнём”. Казаліся тыя словы і паўстанцкаму начальніку Вільні, Уладзіславу Малахоўскаму з калючымі вачыма. І Людвіку Звяждоўскаму, і Ільдэфонсу Мілевічу, і Зыгмунту Падлеўскаму, і Эдмунду Вярыгу. Пачуў іх, гэтыя словы Сыракомлі, у рэшце рэшт і Юзаф Ямант, стаўшы паўстанцкім камісарам Менскае губерні. Аднак у рамане гэтыя людзі яшчэ не камісары і не начальнікі, а проста ўлюбёныя ў Волю, Радзіму, Народ мужчыны. Яны паказаны не статычнымі, а жывымі, таму мне надзвычай балюча ўсведамляць, што праз некалькі год амаль кожны з іх прамовіць і адчуе суладнае з радкамі верша Уладзіміра Караткевіча “Павешаным 1863 года”: “У крыві краіны нашай бель, / Прыходзіць час смяротных сноў, / І нашай волі карабель — / Няскораны — ідзе на дно”.

І ў першую чаргу яго тапіў Мураўёў, “абрыдлівая і страшная пачвара”. “На гэтай абрыдлівай масцы свяцілася пранізліва разумныя вочкі, адзіна чалавечае, што на ёй было”. Супрацьстаянне “сейбітаў” і “крумкачоў” яскрава адлюстравана ў паказе вачэй. І ў рамане, і ў трагедыі Уладзімір Караткевіч не робіць з “крумкачоў” нежывых па духу “носьбітаў зла”. Бо і яны людзі, страшныя, але людзі. Таму Валуеў, кар’ерыст і “флюгер”, мае вочы адначасова вернападданага і знаўцы свету — пісьменніка. Таму і цар слабы і бязвольны чалавек. Але ж ад усведамлення таго, што гэтыя дэталі указваюць на амаль зніклую душу, на амаль зніклае чалавечае ў чалавеку, мне робіцца жудасна. Сяргей Ланской, ашалёны манархіст са старэчым маразмам… “І такому далі сфармуляваць асновы будучага вызвалення!” Якаў Растоўцаў, які “паспеў стаць мярзотнікам у дваццаць два гады, калі большасць не паспявае яшчэ зрабіцца нават проста людзьмі”. Уладзімір Караткевіч з болем, пагардай, абурэннем зазначае: “Спірыты, вернападданыя, балваны — якую справу рабілі на зямлі яны?! Ніякай, акрамя арганізаванага рабунку, марнатраўлення жыцця і смактання апошніх сокаў з гэтай няшчаснай зямлі”.

Пасля гэтых словаў з “Каласоў…” я крыху па-іншаму адчула вядомую думку Уладзіміра Караткевіча: “Хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае — асуджаны зноў перажыць яго. Безліч разоў”. Напэўна, калі б гэтыя словы зразумелі ў нашай краіне сёння, не было б скарочанай і рускамоўнай гісторыі Беларусі ў школах. Прынамсі, людзі, беларусы, якія разумеюць мажлівыя наступствы забыцця мінуўшчыны, гарнуцца да роднае гісторыі. Мне ў гэтым дапамагае адна з рэальных гістарычных асоб у рамане — сам Уладзімір Караткевіч. Ён імкнуўся запаліць у вачах кожнага беларуса іскрынкі любові да роднага краю.

Чалавек “з сэрцам, распятым за ўсе мільярды двухногіх”…

Чалавек, які “быў, ёсць, будзе”…

Які не знікне вечна, “у вечнай песні жывучы”.

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 1698. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...


Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...


Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...


Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

Потенциометрия. Потенциометрическое определение рН растворов Потенциометрия - это электрохимический метод иссле­дования и анализа веществ, основанный на зависимости равновесного электродного потенциала Е от активности (концентрации) определяемого вещества в исследуемом рас­творе...

Гальванического элемента При контакте двух любых фаз на границе их раздела возникает двойной электрический слой (ДЭС), состоящий из равных по величине, но противоположных по знаку электрических зарядов...

Сущность, виды и функции маркетинга персонала Перснал-маркетинг является новым понятием. В мировой практике маркетинга и управления персоналом он выделился в отдельное направление лишь в начале 90-х гг.XX века...

ФАКТОРЫ, ВЛИЯЮЩИЕ НА ИЗНОС ДЕТАЛЕЙ, И МЕТОДЫ СНИЖЕНИИ СКОРОСТИ ИЗНАШИВАНИЯ Кроме названных причин разрушений и износов, знание которых можно использовать в системе технического обслуживания и ремонта машин для повышения их долговечности, немаловажное значение имеют знания о причинах разрушения деталей в результате старения...

Различие эмпиризма и рационализма Родоначальником эмпиризма стал английский философ Ф. Бэкон. Основной тезис эмпиризма гласит: в разуме нет ничего такого...

Индекс гингивита (PMA) (Schour, Massler, 1948) Для оценки тяжести гингивита (а в последующем и ре­гистрации динамики процесса) используют папиллярно-маргинально-альвеолярный индекс (РМА)...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия