Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Агульначалавечае па-беларуску





 

Асцерагаюся заўсёды

Тых людзей, што ні ва што

не вераць.

Максім Танк.

 

Апошнім часам карціць як мага больш пільна прыгледзецца да амаль поўных адзінаццаці вучнёўскіх год, “падсумаваць”, чаго дасягнула, каб даўмецца, ці здолею, кажучы словамі Сяргея Законнікава, “сумленна прайсці вечны круг”– належным чынам пабудаваць самастойнае, дарослае жыццё, якое зараз незвычайна блізкае, пакуль шчэ таемнае, але праз гэта асабліва доўгачаканае і прывабнае. Пэўна, таму мне думаецца, што шаснаццаць год – незвычайны ўзрост, які вымагае засяроджанасці і разліку. Дазнаўшыся ад старэйшых пра самыя непаўторныя і светлыя, узнёслыя і рамантычныя гады іх жыцця, але застаючыся дзецьмі, мы маглі толькі верыць у гэтыя словы – не адчуваючы ні ўзнёсласці, ні парываў, начэплівалі недарэчныя маскі фальшывай арыгінальнасці і эмоцый. Мне пашчасціла даволі хутка заўважыць штучнасць сваіх паводзінаў і слоў, іх ненатуральнасць, і я лічу, што не так даўно для мяне настала сапраўднае юнацтва. Цяпер мае думкі мала скіраваны да непаўторнасці і я не мару абавязкова вылучацца сярод тых, хто побач, – больш за ўсё хачу, каб мэты, што будуць забіраць шмат сіл і намаганняў, каб іх спраўдзіць, маё стаўленне да таго, што дзеецца навокал, погляды і ўяўленні пра жыццё грунтаваліся на вопыце тых, хто ўжо знайшоў заўсёдную вернасць чамусьці альбо не шкадуе, нешта пракляўшы, на мудрасці герояў і вынаходнікаў – я імкнуся да духоўнай асновы, з аднаго боку, устойлівай да зменаў, што дужа часта адбываюцца на зямлі, але той, якая імгненна зрэагуе на новае, прыме яго ці вырачацца – непахіснай, але блізкай і жывой, каб, застаючыся адданай вечнаму, як пісаў Ніл Гілевіч, “не стаць ахвярай хуткасці” у “нязведанай дарозе” новых перакананняў і па-купалаўску “маляваных” бажкоў.

Крочучы па жыцці, можа, больш, чым трэба, расчароўваючыся ў ім і робячы задужа катэгарычныя заключэнні, я ўсё ж разумею, што некаторыя паняцці можна ўсвядоміць, толькі “выпрабоўваючы” на сабе, цалкам прайшоўшы праз іх і напрыканцы высветліўшы, ці не чужародныя яны майму сумленню – на мой погляд, такія ўяўленні атаясамляюцца з “другаснымі”: яны не могуць напоўніцу зыначыць духоўнае аблічча, часам здаецца, што не абавязкова назаўсёды вырашаць, якімі з іх кіравацца – іх прывабнасць – у хістанні і няпэўнасці, пошуках, што натхняюць на творчую спрэчку і ўзвышаюць асобу, пазбаўляючы яе тупой, абрыдлай Пімену Панчанку “самаўпэўненасці крэцінаў”: гэтак я аддаю перавагу адзіноце, але веру ў сапраўдную шчырасць тых, хто навокал, шукаю праўдзівых суразмоўцаў, нібыта Пімен Панчанка, “дарую многае братам”, але “сама не будучы любіміцай Бога”, стараюся, часам няўдала і залішне пафасна, каб мае ўчынкі хаця на цалю наблізіліся да непахіснага ідэалу, высакароднага і рашучага; але ёсць вечныя каштоўнасці, куды больш значныя, таму, каб пераканацца ў іх велічы, чалавечага жыцця мала: на працягу стагоддзяў іх па-танкаўску “шчэрбіла часам і дажджом” інквізіцый і адраджэнняў, бітваў і катастроф уся людская сябрына, значыць, абсалюты, з якіх эпохі сцёрлі няшчырае і неістотнае дробнае, варта ўсвядоміць кожнаму – яны шырэйшыя за астатнія, іх проста прымаюць на веру: наўрад ці я выракуся чалавечнасці, павагі да таго, хто думае інакш, моцы сапраўднага мастацтва і першаасноўнасці нацыянальных скарбаў, любові да бліжняга. Таму, “наіўнымі дзіцячымі вачыма”, як пісаў Аляксей Зарыцкі, “убіраючы нязнаную далячынь” новага, часам не дужа спагадлівага свету, я, “шаснаццацігадовая”, як сказаў бы Уладзімір Караткевіч, бы ўсё “пакаленне на ростанях”, прагну “надзейнага і яркага ліхтара” прыгажосці і любові, успетага Піменам Панчанкам, каб, нібы ў марах паэта, “твары былі не маскі” – адно словамі, што нараджаюцца ў празарліўцавых сэрцах, мы гоім свае душы ад хамства і нячуласці.

Застаючыся сам-насам са сваёй душою, зрэдку веручы людзям, не паспеўшы належным чынам, як кажуць, “расчаравацца ў тых, хто навокал”, пэўна, хочучы атрымаць больш, чым магчыма, трэба, я толькі ў абраныя моманты адчуваю сапраўдную пакутлівасць адзіноты: чалавек заўсёды прагне суразмоўцы, няхай ідэальнага, але не хапае, як лічуць, “проста выказаць набалелае” – цяжар сумлення патрабуе водгуку і, не чуючы яго з сэрцаў іншых, разрывае душу на дзве часткі, якія здаецца, павінны ўвасабляць розныя, супрацьлеглыя погляды, перакананні, але ўсё роўна застаюцца долямі непадзельнага свету – цягнучыся адно да аднае, расштурхоўваюцца горкай энергіяй усведамлення, што некаму, здаецца, блізкаму, абыякавыя твае радасці, тым больш, нейкія бядоты і сумненні, а хтось дужа шчыры і бездакорны, светлы, каб яму скардзіцца. На маю думку, розныя “плоскасці”, “сітэмы” вымярэння чалавечага гонару, што месцяцца ў творцавай свядомасці, дазваляюць падаць голас самым глыбокім, здавалася б, выключна ўласным, памкненням, прынцыпам, парывам; ды толькі, чым больш паэт засяроджвае ўвагу на сабе, памятаючы пра тое, што атрымаў ад астатніх: радасць і падзяку, падман ці карыслівасць – тым бліжэй падыходзіць да разумення, што, па вялікім рахунку, усе нашы “сваркі і звадкі, боль і горыч” знаходзяцца між Дабром і Злом, засяроджвае на іх сваю прагу да абсалютнай ісціны і наўрад ці згубіць гэтыя “вежы сведаўпарадкавання” – скіроўвае лепшыя здабыткі свайго духу да таго, каб яны сталі бачныя чытачу. Менавіта таму Алесь з Коласавай п’есы “Вайна вайне” абураўся, што “калі б на вайну пад першыя кулі ішлі тыя, хто вайну ўзнімае і гоніць народ на смерць і знішчэнне, дык, можа, вайны і не было б”; таму, як і многія, Рэмаркаў Грэбер з “Часу жыць і пары паміраць”, напаткаўшы разбураны бацькоўскі дом, які спадзваўся ўбачыць два гады, вяртаецца на фронт з водпуску, “каб змагацца за тое, у што сам даўно ўжо не верыць”; праз гэта Васіль Быкаў у “Трэцяй ракеце” скажа: “Як заўжды на вайне, галоўная плата – кроў, і плоціць той, хто найменш вінаваты” – і ў апавяданні “Адна ноч” супаставіць, бы Леў Талстой французскага і рускага зкмляробаў у мундзірах розных краінаў, двух стальмахоў: Івана Валоку і Фрыца Хагемана, – што апынуліся разам у падвале знішчанага дома і разумелі адно аднаго нават па сталярскіх словах: рыгель, рэйсмус – “у вайны свае, далёка не людскія законы, і яны будуць правіць людзьмі, пакуль будуць войны”. Крыху пазней, зноў, бы герой рамана Рэмарка “Цені, што трапілі ў рай” Роберт Рос, які праз дзікую адзіноту ў сховішчах парыжскага музея, дзе хаваўся, навучыўся навобмацак вызначаць гатунак і ўзрост бронзы і амаль не помніў праз вечную цемру яркіх колераў, старая Параскева з апавядання Таісы Бондар “Імем Айца і Сына”, адзіная жыхарка мёртвай чарнобыльскай вёскі, да канца жыцця верыла, што менавіта ад яе дбайнасці залежыць, ці застанецца ў родным кутку хаця кропля руху: яна кожны дзень ірве пырнік на спустошаных гародах, топча, бы вяртаючы ім дыханне, напаўзарослыя сцежкі, трызніць, успамінаючы памерлага мужа і сына – кажучы словамі Алеся Разанава, “чым большую глыбіню адкрывае ў сабе чалавек, тым больш у ёй не агульнага, а свайго, якое становіцца сваім і для іншых; гэта ўласцівасць – і ў гэтым асаблівасць – творчасці”.

Мне думаецца, толькі адмовіўшыся ад надуманай выключнасці, стараючыся ўдасканаліць сваю душу і заўсёды шукаючы ідэалу сярод іншых, можна стаць сапраўднай асобаю, на самой справе непаўторнаю і адметнай: на думку Івана Шамякіна, “як усе” – гэта не дакор, “мудрасць, разуменне, чалавечая вартасць якраз у тым, каб раўняцца на ўсіх”: “людзі выпрацавалі самае прыгожае, высакароднае, карыснае і ўнавуцы, і мастацтве, і ў адносінах паміж сабою”. Мабыць, таму ў фізіцы, толькі змешваючы хвалі розных частотаў: чорныя і чырвоныя, сінія, жоўтыя – можна атрымаць белы колер, пэўна, праз гэта на зямлі столькі расаў і нацый, каб, згуртаваўшыся супроць драпежніцкіх мэтаў, не парушыць сусветнай гармоніі – гэтак і ў літаратуры толькі намаганнямі ўсіх творцаў, рознасцю поглядаў і непаўторнымі вобразамі, што месцяцца ў душах сапраўдных песняроў, можна, бы магнітам, скіраваць чалавечыя сэрцы да вечных дабротаў: прыгажосці, любові, дабрыні – якім бы ні быў незлічоным “карагод светаў”, прарочыя памкненні па-багдановічаўску “ўсе разам ляцяць да зор”, у назве якіх чуваць беларускае аканне.

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 723. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...


Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...


ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...


Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Ваготомия. Дренирующие операции Ваготомия – денервация зон желудка, секретирующих соляную кислоту, путем пересечения блуждающих нервов или их ветвей...

Билиодигестивные анастомозы Показания для наложения билиодигестивных анастомозов: 1. нарушения проходимости терминального отдела холедоха при доброкачественной патологии (стенозы и стриктуры холедоха) 2. опухоли большого дуоденального сосочка...

Сосудистый шов (ручной Карреля, механический шов). Операции при ранениях крупных сосудов 1912 г., Каррель – впервые предложил методику сосудистого шва. Сосудистый шов применяется для восстановления магистрального кровотока при лечении...

Предпосылки, условия и движущие силы психического развития Предпосылки –это факторы. Факторы психического развития –это ведущие детерминанты развития чел. К ним относят: среду...

Анализ микросреды предприятия Анализ микросреды направлен на анализ состояния тех со­ставляющих внешней среды, с которыми предприятие нахо­дится в непосредственном взаимодействии...

Типы конфликтных личностей (Дж. Скотт) Дж. Г. Скотт опирается на типологию Р. М. Брансом, но дополняет её. Они убеждены в своей абсолютной правоте и хотят, чтобы...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия