Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Гуманізм, агульначалавечыя каштоўнасці ў літаратуры





Адгукніся на стук у акно асцярожны,

Дай вады,

Калі просіць яе падарожны;

Накармі,

Калі доўга не еў у дарозе.

Абагрэй,

Калі падае з ног у знямозе.

Ніл Гілевіч

Жыў некалі на зямлі доктар, сапраўдны майстар сваёй справы, але лячыў толькі багатых. Калі разбагацеў, вырашыў пабудаваць сваю клініку. На ўласныя грошы ўзвёў будынак і пачаў лячыць бясплатна бедных. Людзі дзякавалі, чым маглі. Па ўсяму свету пайшла аб ім слава як аб найцудоўнейшым урачы. З усіх куткоў краіны ішлі па дапамогу сяляне, нават жабракі.

Калі ж памёр стары славуты доктар, багіня Справядлівасці ўзважыла яго добрыя і злыя ўчынкі на шалях і вынесла прыгавор: “ У пекла”. Узрушаная душа закрычала: “За што? Я ўсё жыццё дапамагаў людзям! Дзяліўся з імі сваімі сродкамі”. Багіня адказала: “За ўсе добрыя ўчынкі ты атрымаў плату яшчэ на Зямлі. Удзячныя пацыенты славілі тваё імя, зычылі дабра”.

Раптам з’явіўся сабака і сказаў: “ Пашкадуй, багіня, гэту мілую душу. Калі я галодны, хворы, увесь у ранах і язвах паміраў ля плота, гэты чалавек выратаваў мне жыццё: прынёс у свой дом, накарміў, загаіў раны і адпусціў на свабоду, нікому не расказаўшы аб гэтым”.

Пасля слоў сабакі шалі раптам пахіліся ў іншы бок — і душа адправілася ў рай.

У прытчы закладзены глыбокі сэнс: нам залічваюцца толькі тыя бескарыслівыя ўчынкі, аб якіх ніхто не ведае. Расказваючы аб сваіх прыгожых дзеях, атрымліваем плату яшчэ пры жыцці ад іншых у выглядзе захаплення, праслаўлення. Але ж мы ў любым выпадку праявілі чалавечнасць. Як сцвярджае Маці Тэрэза: “У астатнім рахунку лічыцца толькі тое, што было паміж табой і Богам”.

Мастацкая літаратура – гэта чалавеказнаўства. Пісьменнік, бы чуйны барометр, у сваёй творчасці паказвае духоўныя каштоўнасці, недахоп якіх вельмі адчуваецца ў некаторых маіх равеснікаў, бо камп’ютар і тэлевізар сёння замяніў добрую кнігу.

Гэтыя святыя законы ўзаемадзеяння чалавека і грамадства вядомы нам здаўна, бо свой выток бяруць з Бібліі ці фальклорных твораў.

“Адносся да іншых так, як хацеў бы, каб іншыя ставіліся да цябе”, — залатое правіла Бібліі. Народная мудрасць гаворыць: што пасееш, тое і пажнеш; як аукнецца, так і адгукнецца; не рый яму другому — сам у яе трапіш; не рабі ліхога—не бойся нікога. Разумны чалавек у жыцці будзе кіравацца менавіта гэтымі законамі і дзесяццю запаведзямі Бога.

Калі будзеш адкрыты і шчыры,

Людзі пакарыстаюцца табой для сябе.

Будзь адкрыты і шчыры — што будзе, то будзе.

Маці Тэрэза

А хіба не гэтыя крышталікі мудрасці мы знойдзем у творах І. Мележа “Палеская хроніка”, У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”, “Лісце каштанаў”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, В. Быкава “Сотнікаў”, “Абеліск”, “Знак бяды”, А. Дударава “Вечар”, “Радавыя”, І. Шамякіна “Сэрца на далоні”, “Трывожнае шчасце”. Гэты спіс можна працягваць бясконца.

Светлы вобраз маці апяваюць у сваёй творчасці многія пісьменнікі, кампазітары праслаўляюць у музыцы, мастакі ўвекавечваюць на сваіх палотнах.

Прыгажосць сапраўднай Маці ў харастве яе душы: самаахвярнасці, сціпласці, мудрасці, усеабдымнай любові. Дык ці трэба здзіўляцца, што для чалавека ў любым узросце маці будзе ўспрымацца самай прыгожай у свеце жанчынай, добрай феяй, анёлам-ахоўнікам.

Яе голас на працягу ўсяго жыцця будзе падтрымліваць у цяжкую хвіліну, акрыляць, падштурхоўваць да новых здзяйсненняў, дапамагаючы не згубіцца ў такім вялікім і маланкавым свеце. І яго заўсёды пазнаеш сярод тысячы іншых галасоў.

Голас незнаёмага можа здзівіць,

Голас друга—на хвіліну спыніць,

Голас любай—сагрэць сонцам лета,

Голас маці—вярнуць з таго свету.

Максім Танк

І сапраўды, успамінаецца выпадак з басаногага маленства, калі сяброўка, якой я верыла, як сабе, расказала маю таямніцу іншым, пасмяяўшыся пры гэтым. Уся ў слязах прыбегла да матулі. Тая, супакоіўшы мяне, дала параду-запавет на ўсё жыцця, сэнс якой цалкам раскрываюць наступныя радкі Гілевіча:

Ісціна, адвечная, як свет:

Шчасце ходзіць толькі ў пары з горам.

За надзеяй — боль зняверу ўслед.

За пашанай — прыніжэння сорам.

За святлом знаходкі — горыч страты.

За агнём любві — разлукі снег.

За абдымкамі — падножка здрады…

Ісціна, адвечная, як свет.

Таму не дзіўна, што гэтыя радкі назаўсёды сталі маім крэдо, бо ўсім вядома: жыццё паласатае, быццам зебра.

Мы ідзём жыццёвай сцяжынкай і кожнае імгненне знаходзімся перад выбарам: прыдбаць для сябе ці падарыць радасць іншаму, падтрымаць у дарозе ці падставіць падножку, падзяліцца добрым настроем з другім ці пазайздросціць чужому шчасцю. Толькі наш выбар цалкам залежыць ад чысціні сэрца, шчырасці душы, чалавечнасці. Так з маленькіх учынкаў складваецца наш лёс. Чаму ж тады так часта наракаем на цяжкае жыццё? Мне здаецца, лепш за ўсё адказаў на гэта пытанне ў сваім вершы “Той дзень прапаў” П. Панчанка:

Пазней старэць пачнеш самотна ў хаце

І будзеш скаргі гнеўна кідаць нам.

Не мы, жыццё табе даўгі заплаціць

За раўнадушша.

Вінаваты сам.

Мая бабуля вучыла:” Унучанька, добра запомні жыццёвы закон: хочаш быць багатай — падзяліся перш дастаткам з другім; хочаш быць каханай — падары каханне другому; хочаш быць шчаслівай — зрабі шчаслівым бліжняга свайго”.

Менавіта мудрасцю, дабрынёй, адказнасцю за ўчынкі чалавек адрозніваецца ад іншых тварэнняў Усявышняга.

Памятаю, як адна з гераінь В. Быкава дзеля ўратавання свайго жыцця і жыцця некалькіх партызан, калі фашысты гналіся за імі, прыдушыла ўласнае немаўлятка, каб тое сваім плачам не выдала іх месцазнаходжанне. Потым гэты ўчынак яна ніколі не зможа дараваць сабе. Але вайна — ёсць вайна, там выбіраць не прыходзілася. Узнікае пытанне: што лепш? Захаваць жыццё дарослым, якія змогуць адпомсціць ворагу, і потым усё жыццё пакутваць ад горычы зробленага? Ці пакласціся на волю Бога — значыць, усім загінуць або ўсім застацца жывымі? Адказаць на гэта пытанне вельмі складана. Яшчэ страшней асудзіць іншага чалавека. “Не судзі, дык не судзімы будзеш”. Хто ведае, які выбар зрабіў бы кожны з нас у гэтай сітуацыі. Бясспрэчна адно: насуперак законам, думкам іншых, заўсёды заставацца Чалавекам, магчыма, часам ахвяруючы сваімі інтарэсамі, памнажаць дабро на Зямлі, каб потым у старасці не дакараць сябе за дапушчаныя памылкі.

Мы ўсе на Зямлі толькі госці,

Не забавімся мы на Зямлі.

Калі я пакрыўдзіў кагосьці,

То і мне тая рана баліць —

Вельмі справядліва заўважыў Алесь Пісьмянкоў.

Гэта ж так проста быць чалавечным: наліць сподачак малачка беспрытульнаму кацяняці, пачаставаць у мароз птушачак; падарыць усмешку прахожаму, простым пяшчотным словам сагрэць спакутаваную душу ці ўступіць месца ў транспарце стомленаму за дзень чалавеку, яшчэ лягчэй адрасаваць камплімент іншаму — і ўсім вакол стане цяплей… Інакш, як пісаў Пімен Панчанка:

Той дзень прапаў і страчаны навекі,

Калі ты не зрабіў таго, што мог;

Калі не паспрыяў ты чалавеку,

Няшчыры быў, зманіў, не дапамог.

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 2370. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...


Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...


Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...


Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Краткая психологическая характеристика возрастных периодов.Первый критический период развития ребенка — период новорожденности Психоаналитики говорят, что это первая травма, которую переживает ребенок, и она настолько сильна, что вся последую­щая жизнь проходит под знаком этой травмы...

РЕВМАТИЧЕСКИЕ БОЛЕЗНИ Ревматические болезни(или диффузные болезни соединительно ткани(ДБСТ))— это группа заболеваний, характеризующихся первичным системным поражением соединительной ткани в связи с нарушением иммунного гомеостаза...

Репродуктивное здоровье, как составляющая часть здоровья человека и общества   Репродуктивное здоровье – это состояние полного физического, умственного и социального благополучия при отсутствии заболеваний репродуктивной системы на всех этапах жизни человека...

Случайной величины Плотностью распределения вероятностей непрерывной случайной величины Х называют функцию f(x) – первую производную от функции распределения F(x): Понятие плотность распределения вероятностей случайной величины Х для дискретной величины неприменима...

Схема рефлекторной дуги условного слюноотделительного рефлекса При неоднократном сочетании действия предупреждающего сигнала и безусловного пищевого раздражителя формируются...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия