Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

ЗГАДКА ПРА ПОЎНАЧ





 

Памятаю, дзiўныя думкi прыходзiлi да мяне на Поўначы: ну хоць бы пра гэтую ж адзiноту. Не ведаю, цi здолею перадаць цяпер iх, баюся, што гэта хутчэй не думкi былi, а думкi-адчуваннi, калi ўяўленне сiгае наiўна i далёка; слова не паспявае за iм, але праз гэта, як нi дзiўна, не адчуваеш прыкрасцi. Памятаю, мне вельмi зразумела было, чаму чалавек можа адчуць сябе i адчувае часам адзiнокiм сярод людзей. Цяпер мне цяжка ўзнавiць усё гэта, але тады, памятую, думаў я пра тое, што мы па-рознаму разумеем сябе ў прыродзе i ў жыццi: чалавек iндывiдуальны, прырода безасабовая i, да таго ж, абыякавая да нас. У жыццi мы перш за ўсё адчуваем сябе як асобу, усё iдзе да нас i ўсё вяртаецца да нас: мы як бы пасылаем сiгналы i самi ж прымаем адказы на iх. Калi ж нешта псуецца ў гэтай добра наладжанай сувязi, яна перастае быць зваротнай: мы чуем свае сiгналы, але перастаём прымаць, разумець чужыя адказы на iх. Магчыма, усе чорныя меланхолii бываюць ад гэтага. Бяжы тады, чалавек, бяжы, хутчэй iдзi да прыроды: яна безупынна шле табе свае сiгналы, як сонца праменнi, але ёй не трэба твой адказ. Няхай не бянтэжыць цябе гэта. У яе абыякавасцi не пагарда да нас — толькi вялiкi спакой i паўната жыцця. На хвiлiну забудзь сваю асобу, кажа нам прырода, адчуй сябе адначасова i травiнкай, i морам, i самiм сабой. Я твая мацi, а ты маё блуднае дзiця. Пабудзь са мной трохi, а тыды, калi хочаш, вярнiся да людзей.

Поўнач у нейкай ступенi робiць чалавека iдэалiстам, але калi i адчужае яго ад людзей, дык затым толькi, каб зноў прылучыць да iх. Як нi зайздросцiлi б мы iснаванню травiнкi i лiстка, у рэшце рэшт мы разумеем: наш шлях да вялiкай еднасцi з жыццём, са светам другi, чым у прыроды. I сувязь наша другая. Нам не пазбыцца яе, i ў гэтым не толькi прычына некаторых нашых горкiх хвiлiн, але i нашае шчасце — у мностве нашых асобных “я”. Уявiце сабе: адзiн чалавек, нешта накшталт чалавека-бога. Але цi здолеў бы ён зразумець гэтую сувязь, расказаць пра яе, цi здолеў бы ён усвядомiць сябе творцам? Мусiць, не. Наша “я”, разуменне чалавека i прыроды праз сябе робiць нас асобамi i творцамi. Будзем iмкнуцца быць лепшымi, але навошта шкадаваць, што мы ёсць мы?!

М. Стральцоў

 

СЭНС ЖЫЦЦЯ…

 

Аляксею снiлася, што ён танцуе. Не ў гарадскiм парку i не на Зямлi нават, а недзе зусiм на iншай планеце. Пад схаладнелым, накшталт жоўтага сланечнiку, свяцiлам.

А музыка… Грае не хто-небудзь, а бацька, родны бацька Аляксея. Нiбы ён ужо i не зямны, i не чалавек… I гэтак хвацка рэжа на акардэоне!

Людзi кружацца, скачуць. Духмень нясцерпная. Аляксей хоча вырвацца з жудаснай крутаверцi i, нарэшце, прачынаецца ад уласнага крыку…

Аляксей глядзеў у акно вагона i думаў: чаму прыснiўся яму такi недарчны сон?..

Яшчэ ў дзесятым класе яго напалохала думка пра смерць. I рабiлася страшна, што так хутка бяжыць час. Iншы раз спрачаўся сам з сабой. Пачынаў Аляксей-песiмiст:

— Ну, навошта, навошта, дадзена жыццё, калi ты загадзя ведаеш, што памрэш?

— А ты ж не хто-небудзь, а чалавек, — не пагаджаўся Аляксей-аптымiст. — Чалавек — вяршыня ўсяго жывога. Яго думка — хутчэйшая за святло.

— Але чаму тады чалавек асуджаны на смерць? Не разумеў Аляксей-песiмiст. Потым крыху ажыўляўся: калi рана цi позна мы памром, то, вiдаць, не так трэба жыць. Трэба ўвесь час памятаць, што табе мала адпушчана.

— Трэба спяшацца рабiць дабро, — падказваў Аяксей-аптымiст. — Мы будзем жыць у плёне нашай працы.

Калi перастала трывожыць думка пра смерць, Аляксей пачаў задумвацца аб сэнсе свайго жыцця. Так, сапраўды, трэба спяшацца рабiць дабро. Трэба iмкнуцца наперад, змагацца з цяжкасцямi i абавязкова пераадольваць iх — вось у чым сэнс жыцця. Потым пагадзiўся з новай, больш акрэсленай iсцiнай, якую пачэрпнуў з кнiжак i якая надоўга запала ў душу: жыццё чалавека толькi тады поўнае, калi ён адчувае, што iмкнецца да нечага высокага, калi можа запоўнiць кожнае сваё iмгненне глыбокiм сэнсам. I, перш-наперш, ён стаў чытаць усё, што траплялася пад руку i што мог знайсцi ў бiблiятэцы аб развiццi Сусвету. Чытаў i думаў, што не можа быць, каб наша Зямля была адзiнай абжытай планетай Галактыкi. А з цягам часу пачаў думаць пра тое, што ад чалавека схавана неверагодная энергiя атамнага ядра, пакуль што неразгаданая i невядомая, думаць, як наблiзiцца хоць на крок, хоць на адзiны крок да тае тайны. От бы прысвяцiць жыццё вывучэнню ўсiх гэтых загадак!

Мары, мары… Спакуслiвыя, рамантычныя.

Паводле М. Гроднева

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 785. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...


ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...


Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...


Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Демографияда "Демографиялық жарылыс" дегеніміз не? Демография (грекше демос — халық) — халықтың құрылымын...

Субъективные признаки контрабанды огнестрельного оружия или его основных частей   Переходя к рассмотрению субъективной стороны контрабанды, остановимся на теоретическом понятии субъективной стороны состава преступления...

ЛЕЧЕБНО-ПРОФИЛАКТИЧЕСКОЙ ПОМОЩИ НАСЕЛЕНИЮ В УСЛОВИЯХ ОМС 001. Основными путями развития поликлинической помощи взрослому населению в новых экономических условиях являются все...

Принципы резекции желудка по типу Бильрот 1, Бильрот 2; операция Гофмейстера-Финстерера. Гастрэктомия Резекция желудка – удаление части желудка: а) дистальная – удаляют 2/3 желудка б) проксимальная – удаляют 95% желудка. Показания...

Ваготомия. Дренирующие операции Ваготомия – денервация зон желудка, секретирующих соляную кислоту, путем пересечения блуждающих нервов или их ветвей...

Билиодигестивные анастомозы Показания для наложения билиодигестивных анастомозов: 1. нарушения проходимости терминального отдела холедоха при доброкачественной патологии (стенозы и стриктуры холедоха) 2. опухоли большого дуоденального сосочка...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия