Студопедия — Вы, хто любіце натрапіць
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Вы, хто любіце натрапіць






Між страніц старых, пажоўклых

Кнігі, ўжо даўно забытай,

Блёклы, высахшы цвяток, --

Праглядзіце гэты томік:

Засушыў я на паперы

Краскі, свежыя калісьці,

Думак шчырых і чуцця.

 

Тут да аднатыпных/аднолькавых моўных з’яў, што раўнамерна паўтараюцца па гарызанталі (коланы, націскі на няцотных складах) далучаюцца яшчэ выразныя паўтарэнні па вертыкалі: аднолькавая колькасць складоў у радках (у чацвёртым і восьмым – па 7, у астатніх – па 8), абавязковы націск у радках на пераапошнім складзе. Гэтым вершаваны тэкст адрозніваецца ад празаічнага, нават метрызаванага. У ім, у адрозненне ад прозы, прысутнічае рытм як раўнамернае чаргаванне шэрагу аднародных/аднолькавых моўных з’яў. Чляненне мастацкай мовы на асобныя, суадносныя між сабой, радкі, унутрырадковая гукавая ўпарадкаванасць і прадвызначаюць спецыфічны рытм верша. Адзінкай гэтага рытму, як правіла, з'яўляецца вершаваны радок. Радкі, аднародныя па сваёй якасці (колькасць складоў, націскаў і інш.), паўтараюцца ў творы. Разам з тым паўтараюцца і некаторыя моўныя з'явы ўнутры радкоў (напрыклад, чаргуюцца больш-менш раўнамерна націскныя і ненаціскныя склады).

Як мы ведаем, на аснове рытму ўвогуле як паўтарэнні аднародных з’яў праз аднолькавыя прамежкі часу заснавана, па сутнасці, не толькі фізічнае існаванне чалавека (біццё сэрца, дыханне, працоўная дзейнасць і інш.), але і быццё Космасу і нашай Зямлі (рух свяціл, змена дня і ночы, пораў году і інш.). Не толькі чáсавы, але і прасторавы рытм акружае чалавека (прыдарожныя прысады, слупы электраліній, архітэктурны рытм і інш.). Рытм арганізуе, аблягчае і робіць больш працяглым наша жыццё, прыносіць нам задавальненне, асалоду (як, напрыклад, танцавальны або архітэктурны рытм), дазваляе вылучыць і лепш запомніць з’явы і прадметы, якія рытмічна паўтараюцца.

У адрозненне ад рытму ўвогуле, вершаваны рытм выконвае яшчэ больш функцый. Па першае, як мы пераканаліся, ён адрознівае вершаваны тэкст ад празаічнага, дае жыццё вершу як моўнай з’яве. Без рытму верша не бывае (генетычная функцыя). Асабліва вялікую ролю выконвае рытм пры выяўленні пэўных эмоцый – радасці, суму, роздуму і г. д. (эмоцыестваральная функцыя). Тут вершаваны рытм нагадвае ў нечым музычны (згадаем хаця б рытм розных танцавальных мелодый). Паколькі вершаваны рытм праяўляецца не інакш, як праз слова, а ў слове ўвасаблена пэўная думка, пачуццё, то нярэдка з дапамогай рытму вылучаюцца, падкрэсліваюцца найбольш істотныя для пэўнага кантэксту словы-паняцці (сэнсавыяўленчая функцыя). Нарэшце, рытм дапамагае лепшаму запамінанню вершаванага твора (мнеманічная функцыя). Даказваць гэта асабліва няма патрэбы. Мы не раз пераконваліся ў гэтым, вучачы на памяць вершы (яны хутчэй і лепш запамінаюцца, чым празаічныя тэксты). Дзякуючы мнеманічнай функцыі рытму да нас дайшлі ў вусных пераказах шматлікія вершаваныя творы глыбокай старажытнасці, Сярэднявечча і Новага часу, нярэдка вялікія па сваім аб’ёме (“Іліяда” і “Адысея” Гамера, скандынаўскія сагі, рускія быліны, беларускія ананімныя творы ХІХ ст. і інш.).

Нярэдка творы, напісаныя вершаванай мовай, дзякуючы ўвасобленым у ёй функцыям рытму (найперш эмоцыестваральнай) успрымаюцца як мастацкія, паэтычныя творы. Такім чынам, блытаюцца паняцці проста верша і паэзіі. Паэзія сапраўды найчасцей карыстаецца вершам – у выніку існавання тых жа функцый моўнага рытму. Таму паэзію звычайна вызначаюць як эмацыянальна-вобразную вершаваную творчасць. Але менавіта як эмацыянальна-вобразную, г. зн. мастацкую, эстэтычна паўнавартасную творчасць, а не звычайнае вершапісанне. Паэзія, як мы бачылі, можа ўвасабляцца і ў звычайнай празаічнай мове (урыўкі з твораў Якуба Коласа і Янкі Купалы), не кажучы ўжо пра рытмізаваную (метрычную) прозу (напрыклад, М. Багдановіча).

Пра адрозненне паэзіі ад проста верша людзі ведалі і гаварылі вельмі даўно, яшчэ да нашай эры. Пра гэта, у прыватнасці, пісаў старажытнагрэчаскі вучоны-энцыклапедыст Арыстоцель (384 — 322 гг. да н. э.) у сваёй славутай працы “Паэтыка”. У часы Арыстоцеля гаворка пра адрозненне верша ад паэзіі была нават больш актуальнай, чым цяпер, таму што не толькі паэты, але і ўсе вучоныя (матэматыкі, гісторыкі, астраномы) пісалі свае навуковыя трактаты вершам. У выніку сціралася мяжа паміж уласна паэзіяй і звычайным вершапісаннем, паміж пісьменнікам (у нашым разуменні) і вучоным. Зрэшты, і намнога пазней, нават у сярэднія вякі, вучоныя вельмі часта звярталіся да вершаванай мовы. Што датычыць нашага часу, то вершам карыстаецца пераважна паэзія. Тым не менш і сёння, як і некалькі стагоддзяў назад, пішацца нямала звычайных вершаваных тэкстаў, проста вершаў. Сярод іх, напрыклад, розныя надпісы рэкламнага характару, вершаваныя шарады, лічылкі, дражнілкі, скорагаворкі і інш.

Паэзіі характэрны перш за ўсё павышаная эмацыянальнасць, ужыванне самых смелых тропаў, стылістычных фігур, музычны пачатак. Нямецкі пісьменнік І. Гердэр назваў паэзію “музыкай душы”. На адрозненне паэзіі ад проста верша ўказваў яшчэ ў ХVІІІ ст. рускі паэт В. Традзьякоўскі: “Тварэнне, домысел і перайменне ёсць душа паэзіі; але верш ёсць мова яе. Паэзія ёсць унутранае ў тых трох, а верш ёсць толькі вонкавае” (“Рассуждение о началах поэзии и стихов вообще”). У накідзе артыкула “О прозе” (1822) А. Пушкін, маючы на ўвазе адрозненне прозы ад паэзіі, пісаў: “Яна (проза. – В. Р.) патрабуе думак і думак – без іх бліскучыя выразы нічога не вартыя. Вершы — рэч іншая”. Зразумела, не толькі проза, але і паэзія патрабуе думак, таксама як “бліскучыя выразы” не супрацьпаказаны добрай мастацкай прозе. Аднак тут аўтар “Евгения Онегина” ўказваў на самае вызначальнае для пэўнай з’явы, на яе характарыстычную рысу. Пад “бліскучымі выразамі” ў дадзеным выпадку А. Пушкін разумеў “маляванне” словам, мысленне паэта тропамі – метафарамі, эпітэтамі, параўнаннямі і інш. Матэрыялам і інструментам як празаіка, так і паэта з’яўляецца слова. Але ў прозе, якая імкнецца да аб’ектыўнасці адлюстравання рэчаіснасці, на першы план выступае паняційная, змястоўная сутнасць слова (абазначэнне прадмета), у той жа час у паэзіі – вобразна-пераносная і гукапісная. Сам гукапіс становіцца выяўленчым сродкам, бо музычнасць, побач з метафарычнасцю і выразнай эмацыянальнасцю, складае душу паэзіі. Гэтая “душа” часам выяўляе сябе і ў мастацкім празаічным тэксце – у т. зв. лірычнай, або паэтычнай, прозе. Накшталт прыведзеных вышэй тэкстаў Якуба Коласа і Янкі Купалы з іх дасканалым гукапісным ладам, арыгінальнай тропікай (“нясе Прыпяць сухадоламі Дняпру сваю багатую даніну”, “голасна ўсхліпвае ў прыбярэжных чаротах”, “бародаўкі-купіны жорсткай асакі”, “арліны ўзмах агняцветнай думкі”, “векапомны і магутны дух народны, што адважна сягае на сонца”, “хаты нашы спалосканы пажарам”, “зямля, засеяная касцямі сыноў беларускіў” і інш.).

Аб’ектыўнай абмалёўцы прадметаў і з’яў, выказванню ў першую чаргу “думак і думак” у найлепшай ступені адпавядае непаспешлівая, натуральная празаічная мова. Што датычыць непасрэднага выяўлення пачуццяў, перажыванняў, то гэтаму ў найбольшай меры дапамагае мова вершаваная. Дзякуючы выразнай сваёй рытмічнасці гэта мова здольная выкрасаць эмоцыі, а тым самым уплываць на агульны слоўна-вобразны і музычны лад паэтычнага твора і ў выніку гэтага -- значна ўзмацняць яго эмацыянальную напоўненасць. Калі забыцца пра самае істотнае адрозненне паэзіі ад мастацкай прозы, то фармальныя прыкметы паэзіі (метр, памер, рыфма) могуць таму-сяму здацца нават непатрэбнымі, лішнімі. Менавіта пра гэта сведчыць наступнае выказванне вядомага рускага пісьменніка М. Салтыкова-Шчадрына: “Дай ты рады, хіба гэта не вар’яцтва – цэлымі днямі ламаць галаву, каб жывую, натуральную чалавечую мову ўціскаць што б там ні стала ў размераныя рыфмаваныя радкі?! Гэта ўсё роўна, як хто-небудзь уздумаў бы хадзіць не інакш, як па нацягнутай вяровачцы, ды абавязкова яшчэ на кожным кроку прысядаючы”. З аўтарам “Господ Головлёвых” салідарызаваўся ў гэтым сэнсе і Л. Талстой, які ў адным са сваіх лістоў пісаў: “Я наогул лічу, што слова, якое служыць выражэннем думкі, ісціны, праявай духу, ёсць такая паважная рэч, што дамешваць да яго меркаванне адносна памеру, рытму і рыфмы і ахвяраваць дзеля іх выразнасцю і прастатой ёсць кашчунства і такі ж неразумны ўчынак, якім быў бы ўчынак аратага, які, ідучы за плугам, выкідваў бы танцавальныя па, парушаючы тым самым прамату і правільнасць баразны”.

Як бачым, абодва выказванні належаць празаікам. Празаікам, для якіх самае важнае – у натуральнай чалавечай мове выразіць думку, “ісціну”. Але ж у паэзіі, як мы ўжо сказалі, свой, паэтычны змест, свае задачы, якія адрозніваюцца ў шэрагу істотных момантаў ад зместу і задач прозы. Безумоўна, увасабленне празаічнага зместу не ў празаічнай форме нярэдка сапраўды выглядае хадзьбой па нацягнутай вяровачцы, прыводзіць да творчых няўдач. Аднак і супрацьлеглая з’ява – калі пэўны паэтычны змест не “апранаецца” ў арганічную для яго вершаваную форму – не менш непажаданая для мастацтва слова. Асабліва наглядна гэта відаць пры перакладзе паэзіі з адной мовы на другую – пры стварэнні падрадкоўнікаў або перадачы паэзіі прозай (апошняе да гэтага часу існуе ў некаторых заходніх краінах). У падрадкоўніках або празаічных перакладах знешні (змястоўны, семантычны) бок паэтычных твораў часам выяўляецца нават паўней, дакладней, чым у вершаваных узнаўленнях гэтых твораў. Тым не менш, такія пераклады, апрача само сабой зразумелай значнай страты эмацыянальнасці, робяць уражанне ненатуральных, штучных. Таму поўнасцю можна пагадзіцца з выдатным нямецкім пісьменнікам ХVIII ст. Г. Э. Лесінгам, які востра выступаў супраць празаічных перакладаў твораў паэзіі. Аднойчы ён дасціпна заўважыў, што “ўжыванне самых смелых тропаў і фігур па-за стройным і размераным размяшчэннем слоў нагадвае нам п’яных, якія танцуюць без музыкі”. Заўважце: атрымліваецца той самы камічны эфект (падкрэслены, дарэчы, вельмі блізкімі вобразнымі аналогіямі). Увасабляць празаічны змест у вершаванай форме – тое самае, што танцаваць за плугам; выяўляць паэтычны змест прозай – што танцаваць без музыкі. У абодвух выпадках – яўная недарэчнасць, алагічнасць.

Пытанне пра адрозненне паэзіі і проста верша актуальнае і для нашага часу. Так, А. Фадзееў з усёй характэрнай для яго настойлівасцю падкрэсліваў, што “не ўсялякія вершы паэтычныя. Адных толькі рыфмаў, нават надзвычай тэхнічна дасканалых, мала для таго, каб напісаныя радкі сталі паэзіяй”. Аляксандр Твардоўскі таксама размяжоўваў проста вершы і “вершы ў сэнсе паэзіі”, або ўласна паэзію. У паэзіі слова, у адрозненне ад прозы, не абазначае якое–небудзь паняцце, а перш–наперш выяўляе пачуццё, думку. У прозе “выдзяляецца не вобраз, а сэнс як такі, які становіцца зместам”, у той жа час “паэзія павінна весці ў другую стыхію – у выяўленне самога зместу ці ў іншыя роднасныя з’явы (Гегель, “Эстэтыка”). У паэзіі само гучанне слова становіцца сродкам выяўленя. Таму па–за словам паэтычны твор не можа існаваць, яго нельга пераказаць іншымі словамі, можна толькі перадаць агульнае ўражанне ад яго (так, як і ад музычнага твора). Рух слоў у вершы, іх узаемадзеянне і супастаўленне ў “сілавым полі” рытму і рыфмы, выразнае выяўленне гукавога боку мовы, узаемадзеянне рытмічнага і гукавога ладу і г.д. абумоўліваюць вялікія сэнсава–вобразныя мажлівасці паэзіі, невядомыя прозе.

 

Пытанні і заданні для самаправеркі

  1. Чым адрозніваецца празаічная мова (проза) ад вершаванай (верша)?
  2. Дайце вызначэнне рытму ўвогуле і вершаванага (моўнага) – у прыватнасці.
  3. Параўнайце звычайную (коланавую) і рытмізаваную (метрычную) прозу, з аднаго боку, і верш – з другога. Які тэкст мае найбольш рытмастваральных мажлівасцей і чаму?
  4. Якія функцыі выконвае рытм увогуле і вершаваны – у прыватнасці?
  5. Ці можна “верш” і “паэзію” назваць словамі-сінонімамі? Чым адрозніваецца паэзія ад проста верша?
  6. Хто і што з выдатных дзеячаў сусветнай культуры гаварыў пра адрозненне верша ад паэзіі?
  7. Прааналізуйце паэтычную прозу Якуба Коласа, Янкі Купалы, М. Багдановіча, знайдзіце ў ёй “бліскучыя выразы”, вызначце віды тропаў, гукапісу, дакажыце, што гэта менавіта паэзія, выражаная прозай.

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 1121. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Искусство подбора персонала. Как оценить человека за час Искусство подбора персонала. Как оценить человека за час...

Этапы творческого процесса в изобразительной деятельности По мнению многих авторов, возникновение творческого начала в детской художественной практике носит такой же поэтапный характер, как и процесс творчества у мастеров искусства...

Тема 5. Анализ количественного и качественного состава персонала Персонал является одним из важнейших факторов в организации. Его состояние и эффективное использование прямо влияет на конечные результаты хозяйственной деятельности организации.

Классификация ИС по признаку структурированности задач Так как основное назначение ИС – автоматизировать информационные процессы для решения определенных задач, то одна из основных классификаций – это классификация ИС по степени структурированности задач...

Внешняя политика России 1894- 1917 гг. Внешнюю политику Николая II и первый период его царствования определяли, по меньшей мере три важных фактора...

Оценка качества Анализ документации. Имеющийся рецепт, паспорт письменного контроля и номер лекарственной формы соответствуют друг другу. Ингредиенты совместимы, расчеты сделаны верно, паспорт письменного контроля выписан верно. Правильность упаковки и оформления....

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия