ЭВАЛЮЦЫЯ НАЗВАЎ КРАЮ І НАСЕЛЬНІКАЎ
Агульную і адзіную назву «Беларусь» наша Бацькаўшчына атрымала не адразу. У ІХ–XIII ст. наша зямля, як і тэрыторыя сучаснай Украіны, называлася Руссю, а насельніцтва звалася этнонімам “рускiя”, “русiны”. З утварэннем у ХІІІ–ХIV ст. Вялікага княства Літоўскага землі Беларусі сталі называцца Літвой, а насельніцтва – літвінамі (ліцвінамі). Але захавалася і назва Русь. Пры гэтым яна мела больш стабiльную распаўсюджанасць ва Усходняй Беларусi i на Смаленшчыне. За заходнімі землямі Беларусi аж да ХІХ ст. i больш замацавалася назва Літва. Гэтак жа звалася і ўсходняя Летува. Заходняя Летува называлася Жмуддзю, або Жамойцю. Да XVII ст. назвы “Русь”, “рускiя”, “русiны” былі агульнымі для праваслаўнага насельнiцтва Беларусi, Украiны, Масковii. Беларускiя “русiны” ўжо ў XV—XVI ст. адрознiвалi сябе ад “маскавiтаў” суседняй дзяржавы, iх мову называлі “маскоўскай”, а сваю — “рускай”. Пры гэтым кожны: жыхары Русі Літоўскай (або беларусы ВКЛ) і жыхары Русі Маскоўскай лічылі сябе адзіна сапраўднымі русінамі. Апошнія назвалі літоўскіх русінаў літоўцамі, літвінамі, літвой. Ф. Скарына ў Кракаўскім універсітэце запiсаўся “лiтвiнам”. Беларускi гуманiст XVI ст. М. Цiшкевiч — аўтар трактата “Пра норавы татараў, лiтвiнаў i маскавiтаў” — паўсюль падпiсваўся Мiхалонам Лiтвiнам. Простыя сяляне, гараджане, шляхцiчы, захопленыя ў палон царскiмi войскамi ў войнах XVI—XVII ст., называлi сваю радзiму Лiтвою. Словы “Лiтва” i “лiтвiн” выкарыстоўвалiся як саманазва беларусаў заходняй i цэнтральнай частак нашагакраю аж да другой паловы ХІХ ст. Нават прадстаўнiкi афiцыйных колаў Расiйскай iмперыi разглядалi Вiленскую, Гродзенскую, Менскую губернi i Беласточчыну як Лiтоўскi край. На iх тэрыторыi пасля падзелаў Рэчы Паспалiтай былi ўтвораны Лiтоўская губерня, потым Лiтоўскае генерал-губернатарства, Лiтоўская епархiя. “Нарадзіўся я ліцвінам” – гаварыў пра сябе ураджэнец Брэстчыны Тадэвуш Касцюшка“О, Лiтва, мая Айчына”, — пiсаў пра Наваградчыну Адам Мiцкевiч. “Продкi мае выйшлi з лiтоўскiх балотаў”, — пiсаў пра Пiншчыну Фёдар Дастаеўскi. Назва Літва ўжывалiся на нашых тэрыторыях больш за пяцiсот гадоў, а ў другой палове XIX ст. перамясцiлiся на паўночны захад i сталi найменнем суседняга балцкага народа i яго зямлi. Дзесяткi вёсак на Беларусi маюць у аснове назву Лiтва. Пэўна, кожны з нас мае знаёмых беларусаў з прозвiшчамi Лiтвiн, Лiтвiновiч, Лiтвiнка... Аддзялiўшы ад сябе словы Лiтва i Русь, мы атрымалi поўную блытанiну ў нашай мiнуўшчыне — не можам знайсцi ў сваёй гiсторыi сябе, заблыталiся, што ў нашай культуры нашае, а што чужое, адкуль мы i адкуль iншыя. Часам даходзiць да недарэчнасцяў: згадваючы Старажытнабеларускую дзяржаву — Вялiкае княства Лiтоўскае, сучасны беларускi гiсторык мусiць як быццам выбачацца i кожны раз тлумачыць, што i мы, беларусы, маем да гэтага княства нейкае дачыненне. Нельга лiчыць назву Лiтва пашыралася i ўмацоўвалася на беларускiх землях, як нешта асобнае ад нас i чужое, гэтак жа нельга ўспрымаць як чужую Вiльню — калыску беларускай нацыi, дзяржаўнасцi i культуры, нашу старажытную сталiцу.
Назва “Белая Русь” упершыню згадана ў ананімным лацінамоўным рукапісе другой паловы ХІІІ ст., які быў параўнальна нядаўна выяўлены ў Дубліне. Гэта геаграфiчны трактат “Апiсанне зямель”. Аўтар трактата, каталіцкі місіянер, пісаў, што яго калега прапаведуе слова Божае на Белай Русі. Як выцякае з кантэксту апавядання, аўтар хутчэй за ўсё, разумеў пад Белай Руссю тэрыторыю сучаснай Усходняй Беларусi i Пскоўшчыны. Што да ўсходнеславянскіх крыніц, то назва Белая Русь упершыню згадваецца ў Iпацьеўскiм летапісе пад 1305 г. у наступным кантэксце: “В лето 6813 (1305)... много бо зла Ляхом Литва, Жмоит, прежде сотвори, Ляхов и Мазуров полками в полон бра, сице Лях един по гривне, се есть по десяти грошей литовских, в Литве и Руси Белой продаван был...” У крыніцах, створаных на тэрыторыі ВКЛ, першыяпрыкелады выкарыстання назвы Белая Русь фіксуюцца ў ХV ст. Аднак спачатку гэта назва не мела пастаяннай геаграфічнай прывязкі. Дакументальна зафiксаваны факты выкарыстання назвы “Белая Русь” маскоўскiмi князямi ў дачыненні да сваёй дзяржавы ў другой палове XV — пачатку XVI ст. У другой палове ХVI ст. “Белая Русь” у крыніцах ужо мела больш дакладную геаграфічную лакалізацыю. Яназамацавалася за ўсходнебеларускiмi землямi Вiцебшчыны, Смаленшчыны, Магiлёўшчыны i часткова Міншчыны, або ў беларускім Падняпроўі і Падзвінні. З’явілася і вытворная назва “беларусцы”. Так назвалі сябе жыхары этнічнай Беларусі з канца ХVI ст. Пачынаючы з ХVII ст. назва Белая Русь паступова выцясняе назву Русь з Падвіння і Падняпроўя. У XIV—першай палове XIX ст. тапонiм “Белая Русь” i этнонiм “беларусы” не ахоплiвалi ўсёй нашай зямлi i этнасу, а з’яўлялiся толькi лакальна-тэрытарыяльным вызначэннем i толькi ў другой палове XIX ст. распаўсюдзiлiся на ўсю нашу Бацькаўшчыну i народ. У другой палове ХІХ–ХХ ст. гэта назва ўвайшла ў свядомасць народа і была замацавана першай канстытуцыяй БССР 1924 г. у якасці назвы дзяржавы. Сёння ў тэрмін Беларусь мы ўкладаем дваякі сэнс: 1) этнічная тэрыторыя беларусаў; 2) скарочаная назва дзяржавы РБ. Згадаем яшчэ 2 гістарычныя назвы: Чорная Русь і Палессе. Названыя этнонiмы ў залежнасцi ад абставiн маглi ўжывацца паасобку цi сумесна (“лiцвiн рускага роду”, “лiцвiн-беларусец”).
Тлумачэнняў паходжання i сэнсу назвы “Белая Русь” безлiч, але ўсе яны з’яўляюцца толькi здагадкамi. Паходжанне назвы звязваюць то з клiматычна-геаграфiчнымi або этнаграфiчнымi асаблiвасцямi гэтых зямель, то са знешнепалiтычнымi цi канфесiйнымi фактарамi, то са своеасаблiвым статусам iх у складзе княства.
4. АСАБЛІВАСЦІ ГІСТАРЫЧНАГА ШЛЯХУ БЕЛАРУСКАГА НАРОДА Асаблівасці гістарычнага шляху беларускага народа ў значнай ступені вызначаны геапалітычным фактарам – такім размяшчэннем Беларусі на карце Еўропы, якое аказала ўплыў на гістарычны лёс нашых продкаў. Польскія гісторыкі лічылі Беларусь крэсамі всходнімі. Рускія называлі заходнім краем. У іх падачы беларусам прышчэпліваўся комплекс перыферыйнасці, правінцыйнасці, а значыць, другараднасці і гістарычнай няпоўнацэннасці. У канцы ХХ ст. беларускія гісторыкі, адмовіўшыся ад прывязкі гісторыі сваёй краіны да гісторыі суседняй Польшчы і Расіі, паглядзелі на Беларусь, карту Еўропу нібы з вышыні і ўбачылі, што Беларусь – ніякая не перыферыя, не правінцыя. Яна знаходзіцца у самым цэнтры, у сэрцы Еўропы. Культурна-цывілізацыйнае памежжа, раздарожжа заходне- і ўсходнееўрапейскай цывілізацыі. Каталіцкі і праваслаўны свет. Адзін развіваўся пад уплывам візантыйскай цывілізацыі. Другі – заходнееўрапейскай. Колькі вядзе свой адлік пісаная гісторыя, Беларусь знаходзілася ў эпіцэнтры супрацьстаяння Захаду і Усходу, якія вялі барацьбу за тое, каб уцягнуць яе ў сферу свайго палітычнага, культурнага, рэлігійнага, ідэалагічнага ўплыву. Яна не аднойчы станавілася арэнай крывавых войнаў. Тут скрыжоўваліся інтарэсы дзяржаў. М.Ермаловіч: “Беларусы пасяліліся на надта бойкім месцы”. І.Абдзіраловіч: «Ваганне паміж Захадам і Усходам і шчырая непрыхільнасць ні да аднаго, ні да другога з’яўляецца асноўнаю адзнакаю гісторыі беларускага народа». Асаблівасці: · Ішлі да цывілізацыі больш доўгім шляхам у параўнанні з народамі Заходняй і Паўднёвай Еўропы (прыродна-кліматычныя ўмовы) · Адсутнасць рабаўладання · Наяўнасць некалькіх гістарычных назваў зямлі і народа · Тып свецкага і царкоўнага дзеяча на мяжы культур · Поліканфесійнасць · Берасцейская царкоўная унія – феномен гісторыі · Рысы менталітэты: талерантнасць, цярплівасць, працалюбства · Адсутнасць да 1918 г. уласнабеларускай дзяржавы і прабыванне ў складзе розных дзяржаў: 500 гадоў у адной дзяржаве з Літвой (ВКЛ), 2 стагоддзі з Польшчай у адной дзяржаве (Рэс Паспалітая), 2 стагоддзі ў адзінай дзяржаве з Расіяй (Расійская імперыя і СССР). · І інш. · 5. ПЕРЫЯДЫЗАЦЫЯ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ (самастойнае заданне - КСР)
|