Студопедия — І першы падзел Рэчы Паспалітай
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

І першы падзел Рэчы Паспалітай






 

Нельга сказаць, што бязладдзе і анархія заставаліся па-за ўвагай палітычных сіл грамадства. Разам з тым толькі ў другой палове ХVIII ст., калі краіна апынулася ў стане поўнай анархіі і пагроза самому існаванню дзяржаўнасці стала рэальнасцю, у Рэчы Паспалітай разгарэлася барацьба за рэфармаванне грамадска-палітычнага ладу. Гэта была барацьба прыхільнікаў умацавання аўтарытэту цэнтральнай улады супраць прыхільнікаў анархіі, “залатой шляхецкай вольнасці”. Пры гэтым першыя і другія, не спадзеючыся на ўласныя сілы, звярталіся да суседніх дзяржаў за дапамогай. У выніку апошнія атрымалі шырокія магчымасці ўмешвацца ў вырашэнне “хатніх спраў” (паводле вызначэння У. Ігнатоўскага) Рэчы Паспалітай.

Пачатак рэальных рэформ адносіцца да дзейнасці сойма ў 1764 – 1765гг., калі групоўкамі Чартарыйскіх – прыхільнікамі рэформ дзяржаўнага ладу, было праведзена праз канвакацыйны сойм шэраг пастаноў адносна парадку дзейнасці сойма. Было абмежавана ўжыванне права “ліберум вета”. З мэтай паляпшэння спраў у фінансавай гаспадарцы ў якасці часовых органаў кіравання былі створаны дзве камісіі па фінансавых пытаннях: адна – для Польшчы, другая – для ВКЛ. Праз сойм былі праведзены і пастановы на ўладкаванне судовых і вайсковых органаў, якія падвергліся значнай рэарганізацыі. Пры гэтым сойм аднавіў самакіраванне ў каралеўскіх гаспадарках і замяніў гандлёвыя зборы, якія збіралі магнаты, генеральнай пошлінай. Гэтыя захады, хаця і не закраналі асноў палітычнага ладу дзяржавы, знайшлі як прыхільнікаў (у прыватнасці, з ліку магнатаў і шляхты, якія прыстасоўвалі сваю гаспадарку да ўмоў таварна-грашовых адносін), так і незадаволеных з боку найбольш рэакцыйнай часткі феадалаў, а таксама ўладаў Расіі і Прусіі. Дарэчы, Пецярбург запатрабаваў рашэння так званага дысідэнцкага пытання.

Тым не менш на элекцыйным сойме 1764 г. польскім каралём быў аб-раны, не без дапамогі Расіі, прадстаўнік групоўкі Чартарыйскіх Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Гэта дазволіла Чартарыйскім і іх прыхільнікам па-доўжыць рэформы. Было ліквідавана права “ліберум вета”, створана “канферэнцыя караля з міністрамі” – прататып кабінета міністраў, які ажыццяўляў выканаўчую ўладу, зроблены захады па ўпарадкаванні фінансавай сістэмы дзяржавы, скасаваны ўнутраныя мытні, уведзены генеральны мытны тарыф. Чарговыя рэформы меркавалася вызначыць на сойме ў 1766 г. Аднак іх змест не задавальняў Расію і Прусію. Не жадаючы ўзмацнення Рэчы Паспалітай, яны выступілі з пратэстам супраць асобных пунктаў праграмы рэформ. Тым больш што яшчэ вясной 1764 г. гэтыя саюзнікі па сакрэтнай дамоўленасці пацвердзілі ранейшае абавязацельства ўсімі сродкамі перашкаджаць (нават сілай зброі) рэфарміраванню існуючага парадку ў Рэчы Паспалітай, захоўваць там шляхецкую канстытуцыю, вольныя выбары караля і “ліберум вета”.

Падставай ці зачэпкай для ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай стала праблема пытання дысідэнтаў (праваслаўных, пратэстантаў і кальвіністаў), у тозе абаронцаў якіх Расія, Прусія і Аўстрыя выступалі згодна з ранейшымі пагадненнямі (у прыватнасці, дагавор 1686 г. паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай). Справа ў тым, што з абраннем на каралеўскі трон Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага палітыка ўлад да іншаверцаў не змянілася. Згодна з пастановай сойма 1764 г., пакаранню смерцю падлягаў кожны, хто пяройдзе з каталіцтва ў іншае веравызнанне. Пастановай сойма 1766 г., праведзенай прыхільнікамі Прусіі і Аўстрыі, ворагам абвяшчаўся той, хто асмельваўся сказаць слова на карысць іншаверцаў. Спробы рускага ўрада па заканчэнні сойма дамовіцца з Чартарыйскімі вырашыць “дысідэнцкае пытанне” і заключыць абаронча-наступальны саюз з Расіяй не знайшлі ўзаемапаразумення. І не без падстаў. Як паказаў ход падзей, суседзяў хвалявала не столькі вырашэнне пытанняў іншаверцаў у Рэчы Паспалітай, колькі магчымасць павялічыць свае тэрыторыі за кошт аслабелай унутранымі сваркамі польска-літоўскай дзяржавы (Гісторыя Беларусі. Ч. 1. С. 565).

Адмова правячых колаў Рэчы Паспалітай хутка ўраўняць дысідэнтаў (некатолікаў) у правах дазволіла апазіцыі пры падтрымцы Расіі і Прусіі наладзіць супрацьстаянне ў грамадстве з мэтай дасягнення роўнасці канфесій. У 1767 г. пры дапамозе Расіі і Прусіі ў Слуцку была абвешчана праваслаўная, а ў Торуні – пратэстанцкая канфедэрацыі. Адначасова была створана канфедэрацыя каталіцкай шляхты ў Радаме, схільнай да саюзу з Расіяй. Яна звярнулася да Кацярыны ІІ з просьбай паспрыяць адмене курсу рэформ і вяртанню да старых парадкаў. Кацярына ІІ не прымусіла сябе доўга чакаць: канфедэрацыі былі ўзяты пад яе апеку.

Пад ціскам Расіі ў 1768 г. сойм задаволіў памкненні дысідэнтаў ва ўраўнаванні іх грамадзянскіх правоў з католікамі (першым нават дазвалялася браць шлюб з католікамі), а таксама адмяніў амаль усе праведзеныя на сойме ў 1764 – 1765 гг. рэформы. Хаця пры гэтым у прынятым законе “Кардынальныя правы” ўтрымліваліся нормы, якія пазбаўлялі ўласнікаў маёнткаў права прыгаворваць залежных сялян да пакарання смерцю, устанаўлівалі крымінальную адказнасць шляхціца за забойства простага чалавека і на тэрыторыі Польшчы (ў межах ВКЛ гэта норма права была ўстаноўлена Статутам 1588 г.). Гарантам захавання правоў дысідэнтаў і нязменнасці дзяржаўнага ладу “Кардынальныя правы” прызнавалі расійскі ўрад. Так упершыню, як адзначыла С. Сяльверстава (Гісторыя Беларусі. Ч. 1. С. 566), дэ-юрэ ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай былі пастаўлены ў залежнаць ад пазіцыі Расіі. На думку У. Ігнатоўскага, такім чынам Расія атрымала як-бы пратэктарат над Польшчай (Ігнатоўскі У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. С. 160).

Гэта прывяло да ўтварэння ў г. Бары (паўднёва-заходняя Украіна) у 1768 г. канфедэрацыі, якая пачала ўзброеную барацьбу як за правы каталіцтва, так і супраць імкнення Кацярыны ІІ абмежаваць незалежнасць сойма. Пры гэтым канфедэратаў падтрымала Турцыя, якая як іх саюзнік восенню 1768 г. пачала вайну з Расіяй. У той жа час моцна паўплываў на ход падзей значны размах і адносна высокі ўзровень арганізацыі сялянскіх выступленняў супраць магнатаў і шляхты. У 1768 – 1769 гг. на тэрыторыі Украіны, Беларусі і Літвы антыфеадальны рух спалучаўся з барацьбой працоўных мас супраць нацыянальнага і рэлігійнага прыгнёту. Тым не менш уведзеныя на тэрыторыю Рэчы Паспалітай рускія ваенныя сілы сумесна з войскамі Станіслава Аўгуста разграмілі канфедэратаў і антыфеадальны рух сялянства. Аўстрыя, са свайго боку, выкарыстоўваючы напружаную сітуацыю ў Рэчы Паспалітай і занятасць Расіі вайной з Турцыяй, у 1770 г. прыступіла да захопу мяжуючых з ёю абласцей. Гэта выклікала незадаволенасць расійскай імператрыцы Кацярыны ІІ і прускага караля Фрыдрыха ІІ.

Па сутнасці, кансерватыўная дзейнасць барскіх канфедэратаў з'явілася фактычнай прычынай пераходу дзяржаў-суседзяў да рэалізацыі даўняга намеру – пашырэння сваіх тэрыторый за кошт аслабленай унутранымі сваркамі Рэчы Паспалітай. Дарэчы, праект частковага падзелу гэтай дзяржавы Расія разглядала яшчэ ў 1763 г., Аўстрыя – у 1768-ым, а Прусія – у 1769-ым. З 1770г. Прусія і Расія рыхтавалі праект падзелу Рэчы Паспалітай у сакрэце ад Аўстрыі, якая ў пачатку 1772 г. далучылася да яго. Прычым Аўстрыя – “апякун” барскай канфедэрацыі, – першая краіна, якая явачным парадкам прыступіла да ліквідацыі дзяржаўнасці Рэчы Паспалітай. Згода Расіі на падтрымку прапановы Прусіі па змене тэрыторыі Рэчы Паспалітай стала неад'емнай умовай падзелаў, таму царызм таксама нясе адказнасць за тое, што адбылося.

5 жніўня (25 ліпеня) 1772 г. у Санкт-Пецярбургу была падпісана канвенцыя, у якой акрэсліваліся ўмовы і межы частковага падзелу Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй. Канвенцыя ўключала тры часткі або двухбаковыя акты: паміж Аўстрыяй і Расіяй, Расіяй і Прусіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Падзел тлумачыўся неабходнасцю аднаўлення “спакою і парадку ва ўнутраных справах рэспублікі” дзеля таго, каб суседзі Рэчы Паспалітай змаглі задаволіць свае патрабаванні “столь же древние, как и законные” (гл.: История Беларуси в документах и материалах. Мн., 2000. С. 110 –111; История Польши: В 3-х т. М., 1951. Т. 1. С. 322). Гэтыя тлумачэнні былі падмацаваны пералікам “старажытных правоў і законных прэтэнзій” суседніх дзяржаў на анексіраваныя землі. На самай справе галоўнай прычынай падзелу, як сведчаць уніклівыя даследчыкі, было жаданне больш моцных суседзяў Рэчы Паспалітай перапыніць палітыку рэформ і, выкарыстоўваючы момант, пашырыць тэрыторыі сваіх дзяржаў за кошт чужой зямлі.

Адпаведна з актам канвенцыі Прусія захапіла паўночна-заходнюю частку Польшчы, Аўстрыя – паўднёвую частку Польшчы і Галіцыю. Да Расіі адышлі землі на ўсход ад Дзвіны і Дняпра – Інфлянцкае ваяводства, найбольшая частка Полацкага і Віцебскага ваяводстваў, Мсціслаўскае ваяводства і Рагачоўскі павет Мінскага ваяводства. Акупіраваная Расіяй тэрыторыя склала 93 тыс. кв. км з насельніцтвам 1300 тыс. чалавек. Войскі трох дзяржаў акупіравалі далучаныя тэрыторыі. Выбраная на Варшаўскім сойме дэлегацыя 21 жніўня 1773 г. падпісала дагавор з Аўстрыяй, 1 верасня – з Расіяй, а 18 верасня – з Прусіяй, паводле якіх Рэч Паспалітая “добраахвотна” ўступіла анексіраваныя землі і “навечна” адраклася ад усіх прэтэнзій на іх. 28 верасня 1773 г. сойм аднагалосна ўхваліў падзел краіны, зацвердзіў умовы ўдзельнікаў падзелу. 18 (29) верасня паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай быў падпісаны трактат “пра аднаўленне міру паміж абедзвюма дзяржавамі і пра далучэнне ад Польшчы да Расіі некаторых зямель”. У акце ад 15 (26) сакавіка 1775 г. Расія гарантавала Рэчы Паспалітай захаванне кардынальных правоў. 11 красавіка 1775 г. гэты акт, як і дагавор пра падзел, атрымаў фармальную санкцыю сойма ў Варшаве (Філатава А. Першы падзел Рэчы Паспалітай // Энцыкла-педыі гісторыі Беларусі. Т. 5. Мн., 1999. С. 483; Анішчанка Я. Сойм 1773 – 1775 // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. 1. Мн., 2001. С. 382).







Дата добавления: 2015-10-12; просмотров: 1177. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

Интуитивное мышление Мышление — это пси­хический процесс, обеспечивающий познание сущности предме­тов и явлений и самого субъекта...

Объект, субъект, предмет, цели и задачи управления персоналом Социальная система организации делится на две основные подсистемы: управляющую и управляемую...

Законы Генри, Дальтона, Сеченова. Применение этих законов при лечении кессонной болезни, лечении в барокамере и исследовании электролитного состава крови Закон Генри: Количество газа, растворенного при данной температуре в определенном объеме жидкости, при равновесии прямо пропорциональны давлению газа...

Метод Фольгарда (роданометрия или тиоцианатометрия) Метод Фольгарда основан на применении в качестве осадителя титрованного раствора, содержащего роданид-ионы SCN...

Потенциометрия. Потенциометрическое определение рН растворов Потенциометрия - это электрохимический метод иссле­дования и анализа веществ, основанный на зависимости равновесного электродного потенциала Е от активности (концентрации) определяемого вещества в исследуемом рас­творе...

Гальванического элемента При контакте двух любых фаз на границе их раздела возникает двойной электрический слой (ДЭС), состоящий из равных по величине, но противоположных по знаку электрических зарядов...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия