Студопедия — Крыніцы права ранняга сярэднявечча
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Крыніцы права ранняга сярэднявечча






 

У старажытнасці прававая сістэма на землях Беларусі развівалася ў цеснай сувязі з язычніцкай (паганскай) рэлігіяй і народнай нарматворчасцю (Юхо І. Крыніцы беларуска-літоўскага права. Мн., 1991). Яна ўяўляла сабой устойлівую сістэму агульнапрынятых няпісаных прававых звычаяў, якая рэгламентавала правілы паводзін людзей. Іх, калі можна так сказаць, праваднікамі з’яўляліся асобныя людзі – “знаўцы звычаяў, абрадаў, права”, якія меліся ў кожным племені. Гэта былі вельмі аўтарытэтныя і паважаныя людзі. Паступова частка звычаяў набывала рысы абавязковасці, нярэдка пад прымусам, які санкцыянаваўся родаплемяннымі органамі і абшчынамі, і ўрэшце рэшт набыла якасці звычаёвага права. Да агульнапрынятых нормаў адносіліся кроўная помста за забойства родзічаў, спосабы заключэння шлюбу і парадак атрымання спадчыны, выгнанне з абшчыны за парушэнне міру і г. д.

Станаўленне і развіццё старажытнай дзяржаўнасці суправаджалася фарміраваннем феадальнага права, заснаванага на старажытных звычаях і прызнаных дзяржаўнымі. У якасці звычаю маглі служыць агульнапрынятыя правілы паводзін людзей, рэлігійныя і бытавыя абрады і г. д. Санкцыянаванне дзяржавай звычаю ператварала яго ў норму звычаёвага права ў форме закона. Адсюль нормы звычаёвага права маглі існаваць у вуснай або пісьмовай форме. Частка норм звычаёвага права не толькі замацоўвалася ў дзяржаўным пісаным заканадаўстве, у тым ліку ў змененым выглядзе, але і забаранялася ім. Так, права на кроўную помсту “ Рускай Праўдай ” было забаронена ў ХІ ст. (заменена грашовай вірай – штрафам). Нормы звычаёвага права цесна перапляталіся з рэлігійнымі вераваннямі і дагматамі царквы, а прадстаўнікі духавенства з’яўляліся актыўнымі ўдзельнікамі разгляду судовых спраў. Царква таксама імкнулася забараніць пэўныя язычніцкія звычаі: выкраданне нявесты, мнагажонства, а частку старажытных звычаяў прыстасоўвала да сваіх патрэб.

Звычаёвае права складвалася па меры фарміравання дзяржаўных органаў, якія пераважна падтрымлівалі выгадныя пануючаму класу прававыя нормы, што прывяло да нераўзначнасці права і справядлівасці.

Па меры ўзмацнення сацыяльнай напружанасці ў грамадстве і яго феадалізацыі ўзнікла неабходнасць у больш дэталёвай рэгламентацыі ўсіх бакоў грамадскага жыцця, што магчыма было ажыццяўляць толькі з дапамогай пісанага права, нормы якога ў пэўнай ступені абмяжоўвалі адвольныя дзеянні феадальнай адміністрацыі, служылі ўмацаванню стабільнасці прававых норм і праваадносін.

Усталяванне пісанага права на аснове норм звычаёвага права (праз выданне спецыяльных законаў, дапаўненняў і тлумачэнняў да дзеючых) дазваляла кіруючым вярхам і іх прыхільнікам распаўсюдзіць выгадныя ім прававыя нормы ў якасці агульнадзяржаўных як нібыта даўно агульнапрынятыя і ўжываемыя. Хаця трэба ўлічваць: у такой тэндэнцыі развіцця права былі зацікаўлены і простыя людзі. Яна клала канец адвольнаму вырашэнню іх спраў суддзямі і тлумачальнікамі неканкрэтных і няпоўных норм звычаёвага права.

Узаемадзеянне падобнага роду фактараў садзейнічала таму, што многія няпісаныя прававыя нормы набылі форму закона ў выглядзе грамат (прывілеяў), лістоў, соймавых пастаноў, статутаў і іншых прававых актаў.

Старажытным звычаёвым правам рэгуляваліся ўсе праваадносіны грамадскага жыцця: структура і кампетэнцыя дзяржаўных устаноў, правы і абавязкі розных класаў, станаў (саслоўяў) і сацыяльных груп насельніцтва, грамадзянскія, сямейна-шлюбныя, зямельныя, судова-працэсуальныя, крымінальныя і інш. Яно вызначала форму ўлады, парадак уступлення на княжацкі трон і пазбаўленне яго. Уступленне князя на трон ажыцяўлялася паводле спадчыны ці выбрання. Пры гэтым захоўваўся парадак, вызначаны звычаёвым правам, паводле якога князь прысягаў ахоўваць тэрыторыю дзяржавы і інтарэсы грамадзян, абяцаў дзейнічаць адпаведна з мясцовым звычаёвым правам. Умовы ўступлення князя на прастол афармляліся граматай, калі ен займаў пасаду па спадчыне, або дагаворам – пры запрашэнні з “чужой” зямлі. У абодвух выпадках гэта суправаждалася язычніцкім абрадам пасаджэння на трон.

Лічыцца, што да таго часу, пакуль маленькія княствы-дзяржавы грунтаваліся на аснове замкнутай эканомікі, усе іх грамадскія праваадносіны забяспечваліся звычаёвым правам, галоўнай часткай якога было копнае (вечавое) права. Устаноўлена, што на Беларусі звычаёвае права панавала да сярэдзіны ХV ст. У прывілеях 1413, 1434, 1447 гг. гаворыцца, што сяляне, якія жылі на землях феадалаў “па старадаўнім звычаі”, плацілі подаці і выконвалі некаторыя работы на карысць дзяржавы (Белоруссия в эпоху феодализма./ Сб. документов и материалов. Мн., 1959. т. 1. с. 116, 120, 126). Паступовы пераход ад звычаёвага да пісанага права стымуляваўся павелічэннем тэрыторыі дзяржаў і больш інтэсіўнымі міжнароднымі сувязямі, калі трэба было ўзгадняць і дапасоўваць нормы права розных прававых сістэм, што было замацавана ў дагаворных граматах.

Пасля выдання Статута ВКЛ 1529 г. звычаёваму праву адводзілася дапаможная роля ў рэгуляванні тых праваадносін, якія не былі прадугледжаны законам. Частка “ўзаконеных” пісаным правам норм старажытнага звычаёвага права не ўжывалася, але фармальна не была адменена.

Найбольш доўга звычаёвае права панавала ў шлюбна-сямейных адносінах. Паводле яго, маёмасныя правы (па ўладанні і распараджэнні) жанчыны забяспечвалі ёй поўную свабоду ў ажыццяўленні абавязкаў гаспадыні дома, рабілі яе незалежнай ад мужа ў матэрыяльных адносінах, што дазваляла ёй ў выпадку неабходнасці скасаваць шлюб. Шырокія правы жанчын замацоўваліся і ў агульнадзяржаўным законе. Так, за злачынствы супраць жанчын устанаўлівалася павышаная крымінальная адказнасць і памер грашовых спагнанняў павялічваўся ўдвая (Беларуская гістарычная энцыклапедыя. Мн., 1996. т. 3. с. 435).

У сістэме звычаёвага права важнае месца адводзілася копнаму прав у, якое дзейнічала на Беларусі са старажытных часоў і да канца XVII ст. (копны суд). Праўда, яно ўсё больш вырашала справы жыхароў некалькіх вёсак. Праз сялянскія суды (а не веча-замак, горад), з выбарным старцам, размеркаванне даніны, разбор спрэчак паміж сялянамі. Уплыў звычаёвага права адчуваўся і пазней, пераважна ў зямельным і сямейным праве. Створаныя на аснове сялянскай рэформы 1861г. валасныя сялянскія суды кіраваліся звычайна мясцовым звычаёвым правам.

Характэрнымі рысамі старажытнага (раннефеадальнага) права былі фармальнае раўнапраўе свабодных грамадзян пры поўным бяспраўі рабоў –халопаў і чэлядзі нявольнай – дуалізм – і мяккасць пакаранняў. Пры гэтым права прадугледжвала пэўныя прывілеі (льготы) для пануючага класа. Такая дваістая адметнасць звычаёвага права зафіксіравана і ў помніках пісанага права Кіеўскай Русі (“Руская Праўда”), дагаворы 1229 г., у граматах Полацкай і Віцебскай земляў.

Паказальна і тое, што для звычаёвага права была характэрна яго раз’яднанасць. Гэта значыць, што ў кожнай дзяржаве-княстве на пэўных яго тэрыторыях дзейнічала сваё мясцовае звычаёвае права (на Беларусі да XVI ст.). На гэта звяртае ўвагу і аўтар “Аповесці мінулых гадоў”. Не выпадкова ў XV-XVI стст. урад абяцаў даўніны не парушаць. Такі традыцыяналізм і кансерватызм прававых норм, іх нязменнасць – адзін з вынікаў і ўплыву царквы, заснавання прававой тэорыі на яе вучэнні, што ў грамадстве і ва ўсім свеце наогул пануе ўстаноўлены назаўжды Богам парадак. Любая спроба парушыць такую ўстаноўку лічылася ерассю, выступленнем супраць царквы і Бога.

Пісанае права напачатку не адмяняла норм звычаёвага права, а дапаўняла ці змяняла яго асобныя нормы, а таксама надавала яму агульнадзяржаўны характар. Таму не выпадкова спалучэнне старых норм звычаёвага права і новай праватворчасці характэрна для ўсіх старажытных помнікаў пісанага права, асабліва ў “Рускай Праўдзе”, Судзебніку 1468 г. і ў Статуце 1529 г.

Гаворачы аб старажытным праве, нельга не ўлічваць, што нормы славянскага права часам супадаюць з нормамі іншых народаў, германскага ў прыватнасці. Існавала таксама думка: права ВКЛ – вынік пераймання яго ў польскага народа. На думку польскага даследчыка пачатку ХІХ ст. І. Б. Ракавецкага, такое падабенства вынікае не з запазычання права, а з падобных умоў жыцця, якія параджаюць падобныя нормы. Пры гэтым ён не выключаў магчымасць рэцэпцыі асобных норм права аднымі народамі ў другіх. Аднак галоўны яго вывад аб тым, што права славянскіх народаў мае сваёй крыніцай старажытныя народныя звычаі і правілы, стаў асновай для новага напрамку вывучэння гісторыі права ўсіх славянскіх народаў. Тым самым быў зроблены адыход ад тых памылковых поглядаў юрыстаў, што ў аснове славянскага права, у тым ліку Статута ВКЛ, – звычаі і традыцыі паўночных народаў і германцаў (Т. Чацкі).







Дата добавления: 2015-10-12; просмотров: 1049. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

В теории государства и права выделяют два пути возникновения государства: восточный и западный Восточный путь возникновения государства представляет собой плавный переход, перерастание первобытного общества в государство...

Закон Гука при растяжении и сжатии   Напряжения и деформации при растяжении и сжатии связаны между собой зависимостью, которая называется законом Гука, по имени установившего этот закон английского физика Роберта Гука в 1678 году...

Характерные черты официально-делового стиля Наиболее характерными чертами официально-делового стиля являются: • лаконичность...

Растягивание костей и хрящей. Данные способы применимы в случае закрытых зон роста. Врачи-хирурги выяснили...

ФАКТОРЫ, ВЛИЯЮЩИЕ НА ИЗНОС ДЕТАЛЕЙ, И МЕТОДЫ СНИЖЕНИИ СКОРОСТИ ИЗНАШИВАНИЯ Кроме названных причин разрушений и износов, знание которых можно использовать в системе технического обслуживания и ремонта машин для повышения их долговечности, немаловажное значение имеют знания о причинах разрушения деталей в результате старения...

Различие эмпиризма и рационализма Родоначальником эмпиризма стал английский философ Ф. Бэкон. Основной тезис эмпиризма гласит: в разуме нет ничего такого...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия