Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

АСНОЎНЫЯ РЫСЫ РАННЕФЕАДАЛЬНАГА ПРАВА





 

Першымі нарматыўнымі актамі пісанага права былі граматы князёў, дагаворы. У іх ліку граматы, якія датычылі адносін Полацка і Віцебска з Рыгай і нямецкімі купцамі, а таксама дагаворы 1229, 1264, 1338 гг. Яны сведчаць, што у ХІІІ – ХІV стст. паміж беларускімі і нямецкімі купцамі існавалі ўстойлівыя гандлёвыя і дыпламатычныя адносіны, заснаваныя на раўнапраўі бакоў. Акты з’яўляюцца каштоўнымі крыніцамі старажытнага права, дапамагаюць лепш зразумець атмасферу часу, узаемаадносіны паміж бакамі, якія знаходзіліся прыкладна на адным узроўні эканамічнага і культурнага развіцця. Дагавор 1229 г. быў заключаны Смаленскім, Віцебскім і Полацкім княствамі з Рыгай і Гоцкім берагам. Галоўнае прызначэнне дагавора – замацаванне прававых норм адносін паміж заходне- і ўсходнееўрапейскімі народамі на аснове ўзаемнасці і раўнапраўя. Дагавор прадугледжваў зацвярджэнне мірных адносін, вызначаў аб’ём адказнасці за крымінальныя злачынствы, парадак і чарговасць спагнанняў доўгу, парадак судаводства.

Развіццё і ўмацаванне феадальных адносін атрымала адлюстраванне ў нормах грамадзянскага і крымінальнага права. У першую чаргу гэта адбілася на ўстанаўленні рознай праваздольнасці простых людзей і феадалаў. Найбольш поўнай праваздольнасцю валодалі князі, баяры (“лепшыя”, “пярэднія” мужы) і вышэйшыя слаі духавенства. Яны маглі распараджацца маёнткамі, якія належалі ім, учыняць розныя грамадзянска-прававыя здзелкі, мець залежных ад сябе людзей і халопаў. Меншай праваздольнасцю валодалі свабодныя людзі, якія знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад буйных землеўладальнікаў. Яшчэ больш абмежавана была праваздольнасць феадальна залежных сялян. Халопы і чэлядзь нявольная валодалі нязначнай праваздольнасцю: яны не мелі права валодаць нерухомай уласнасцю, не маглі выступаць на судзе.

Крымінальная адказнасць, як і праваздольнасць, устанаўлівалася ў залежнасці ад класавай прыналежнасці пацярпелага і злачынцы. Устанаўлівалася больш высокая адказнасць за злачынствы, накіраваныя супраць асоб, якія належалі да кіруючага класа. Так, у Дагаворы 1229 г. прадугледжвалася, што за забойства свабоднага чалавека з вінаватага спаганялася 10 грыўняў серабром, за папа або пасла – 20, за халопа – 1 грыўня серабром. У наступным заканадаўстве такі падыход атрымаў далейшае развіццё і замацаванне.

Найбольш распаўсюджанымі відамі пакарання з’яўляліся маёмасныя спагнанні, выдача злачынцы пацярпеўшаму. За найбольш цяжкія злачынствы злачынца і яго сям’я падвяргаліся расправе і рабаванню.

У якасці суб’ектаў і аб’ектаў нормаў старажытнага права выступалі толькі фізічныя асобы, бо паняцця юрыдычная асоба ў праве яшчэ не існавала. У выніку законы не прадугледжвалі барацьбы са злачынствамі супраць дзяржавы, а князь – як аб’ект злачыннага замаху разглядаўся ў якасці фізічнай асобы і адрозніваўся ад іншых толькі сваім больш высокім становішчам і прывілеямі. Злачынства па нормах “Рускай Праўды” вызначалася не як парушэнне закона ці княжацкай волі, а як крыўда, маральны ці матэрыяльны ўрон суб’екту або суб’ектам. Крымінальнае правапарушэнне не адрознівалася ад грамадзянска- прававога. Іначай кажучы, дакладнага размежавання паміж крымінальным і грамадзянскім працэсамі не рабілася. Да крымінальных дзеянняў супраць асобы адносіліся забойствы, цялесныя пашкоджанні, знявага дзеяннем. Да аб’ектаў злачынства закон адносіў асобу і маёмасць. Суб’ектам злачынства магла быць любая фізічная асоба, за выключэннем халопа, за дзеянні якога караўся гаспадар. Узроставы цэнз для суб’ектаў злачынства законам яшчэ не агаварваўся. Суб’ектыўны бок злачынства ўключаў намер (замах на злачынства) і неасцярожнасць.

Па нормах “Рускай Праўды” да вышэйшай меры пакарання адносіліся: пакаранне смерцю, маёмасныя спагнанні ці продаж у халопы, а таксама расправы і рабаванне як самога вінаватага, так і яго сям’і. Суровай мерай пакарання лічылася віра (штраф), якая прызначалася толькі забойцам. У выпадку, калі за злачынцу разлічвалася яго вервь (абшчына), гэтая мера называлася дзікай вірай. Частка злачынцаў каралася “продажей” (штрафам), памер якой залежаў ад цяжкасці злачынства. “Продажа” ішла ў казну, а пацярпелы атрымліваў урок – грашовую кампенсацыю за нанесеную страту.

У сямейным праве ў старажытнасці сур’ёзнае значэнне надавалася шлюбу. Для яго сапраўднасці ў дахрысціянскі перыяд дастаткова было згоды бацькоў на шлюб і ўчынення вяселля. Абрад вяселля ўключаў: расплятанне касы нявесты, разуванне жаніха, саджанне на кажухі і да т. п. Зразумела, не выключалася частаванне прысутных, выкананне песень і танцаў. Гэта адвяргалася духавенствам, што зафіксавана манахамі ў летапісах. Асабістыя адносіны мужа і жонкі будаваліся на падпарадкаванні жонкі мужу. Ён прызнаваўся галавой сям’і, але калі муж ішоў у сям’ю жонкі – у прымы, то ўласнікам гаспадаркі лічылася жонка або яе бацькі. Заўважым і тое, што ў старажытным праве жанчыны карысталіся значнымі правамі і павагай. За злачынствы, учыненыя супраць жанчыны, вінаваты нёс пакаранне ў двайным памеры. Сурова караліся злачынствы супраць маральнасці. Напрыклад, па Дагавору 1229 г. пралюбадзейства каралася, як і забойства, у памеры 10 грыўняў (арт. 1, 17). Асноўнай формай сям’і ў язычніцкі перыяд сярод простага народа была парная сям’я, сярод пануючага класа было распаўсюджана і мнагажонства.

З развіццём феадальных адносін, і асабліва з насаджэннем хрысціянства, адбыліся некаторыя змяненні ў сямейным праве. Духавенства дабівалася ўстанаўлення царкоўнай формы шлюбу з абавязковым вянчаннем у царкве, устанаўлення права атрымання ў спадчыну – толькі для дзяцей ад бацькоў, якія знаходзіліся ў царкоўным шлюбе.







Дата добавления: 2015-10-12; просмотров: 847. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...


Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...


Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...


Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

Тема 5. Организационная структура управления гостиницей 1. Виды организационно – управленческих структур. 2. Организационно – управленческая структура современного ТГК...

Методы прогнозирования национальной экономики, их особенности, классификация В настоящее время по оценке специалистов насчитывается свыше 150 различных методов прогнозирования, но на практике, в качестве основных используется около 20 методов...

Методы анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия   Содержанием анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия является глубокое и всестороннее изучение экономической информации о функционировании анализируемого субъекта хозяйствования с целью принятия оптимальных управленческих...

Влияние первой русской революции 1905-1907 гг. на Казахстан. Революция в России (1905-1907 гг.), дала первый толчок политическому пробуждению трудящихся Казахстана, развитию национально-освободительного рабочего движения против гнета. В Казахстане, находившемся далеко от политических центров Российской империи...

Виды сухожильных швов После выделения культи сухожилия и эвакуации гематомы приступают к восстановлению целостности сухожилия...

КОНСТРУКЦИЯ КОЛЕСНОЙ ПАРЫ ВАГОНА Тип колёсной пары определяется типом оси и диаметром колес. Согласно ГОСТ 4835-2006* устанавливаются типы колесных пар для грузовых вагонов с осями РУ1Ш и РВ2Ш и колесами диаметром по кругу катания 957 мм. Номинальный диаметр колеса – 950 мм...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия