Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

ДЗЯРЖАВА І ПРАВА Беларускай ССР ВА ЎМОВАХ АЖЫЦЦЯЎЛЕННЯ СПРОБ ДЭМАКРАТЫЗАЦЫІ САВЕЦКАГА ГРАМАДСТВА І АДЫХОДУ АД ІХ





(1953 – СЯРЭДЗІНА 1980-ых гг.)

Праваахоўныя органы і прававая сістэма Беларусі: 1953 – 1958 гады

Анатацыя

Выкладзена практыка перабудовы праваахоўных органаў, перагляду заканадаўства па судова-прававых пытаннях, пашырэння грамадзянскіх правоў насельніцтва і звужэння крайняга цэнтралізму ў сферы заканатворчасці з боку саюзнай дзяржавы на карысць нацыянальных рэспублік.

Тэматычны план

1. Прычыны, перадумовы, падыходы…

2. Рэарганізацыя праваахоўных органаў

3. Абнаўленне заканадаўства: галоўныя напрамкі

4. Узмацненне прававога забеспячэння рэабілітацыі пацярпелых

 

1. Прычыны, перадумовы, падыходы…

Не ставячы ў рамках гэтага матэрыялу задачу аналізу гістарычнай і гісторыка-юрыдычнай літаратуры па пытаннях шматпланавай тэмы, нагадаем, што іх ацэнка даволі часта нясе яўны адбітак часу. Пры гэтым супярэчлівае і неадназначнае іх вырашэнне афіцыйная гістарыяграфія або замоўчвала, або разглядала хутчэй апалагетычна, чым крытычна асэнсоўвала зробленае. Ва ўмовах галоснасці і вызвалення ад стэрэатыпаў былога рашаючае значэнне для аналізу мае строгі гістарычны падыход да ацэнкі падзей, вызначаемы прынцыпамі аб’ектыўнасці і навуковасці, маральнасці і гуманізму. Гістарыяграфія апошняга часу змяшчае ў цэлым больш праўдзівыя ацэнкі ходу і вынікаў перагляду заканадаўства, дэмакратызацыі ўсёй прававой сістэмы. У ёй справядліва адзначаецца, што ХХ з’езд КПСС (люты 1956 г.) цалкам падтрымаў праведзеныя меры па лібералізацыі грамадскага жыцця і нацэліў органы ўлады і кіравання на актыўнае развіццё гэтай тэндэнцыі. Аднак прывязка яе да зробленага раней, уяўляецца, пададзена ў самай агульнай форме. І таму ненатуральнай выглядае значнасць праведзенай работы паводле пашырэння дэмакратычных рысаў права, захадаў па больш поўнаму набыццю рэспублікай атрыбутаў дзяржаўнасці. Адсюль спроба паслядоўнага аналізу прававога забеспячэння дзяржаўнай палітыкі на аснове раскрыцця агульнага і асаблівага ў ажыццяўленні гэтага працэсу.

У цэнтры аўтарскай увагі асэнсаванне практыкі перабудовы праваахоўных органаў, перагляду заканадаўства па судова-прававых пытаннях, палітыкі самавольства і бяспраўя ў законе (прававога бязмежжа), пашырэння грамадзянскіх правоў шырокіх мас насельніцтва, звужэння крайняга цэнтралізму ў сферы заканатворчасці з боку саюзнай дзяржавы на карысць нацыянальных рэспублік на працягу вясны 1953–1958 гг. Іначай кажучы, усё тое, што было накіравана на дэсталінізацыю грамадства і ажывіла прававую думку, садзейнічала падрыхтоўцы і прыняццю Асноў заканадаўства СССР і саюзных рэспублік па тых ці іншых галінах права. Яны, з аднаго боку, замацавалі аслабленне цэнтралізацыі ў заканатворчасці, з другога – заклалі трывалы падмурак для распрацоўкі новых, істотнага перагляду дзеючых кодэксаў і законаў у саюзных рэспубліках адпаведна з адзінымі для СССР прынцыпамі і нормамі прававога рэгулявання пэўных грамадскіх адносін з улікам спецыфічных умоў кожнай рэспублікі. У выніку распачатыя ў сярэдзіне другога пяцігоддзя 50-ых гадоў кадыфікацыйныя работы мэтазгодна разглядаць як актывізацыю працэсу абнаўлення і сістэматызацыі заканадаўства.

Пры распрацоўцы тэмы ўлічваўся і фрагментарны характар раскрыцця яе ў вучэбнай літаратуры. Прапануемы тэкст – кароткі, але храналагічна паслядоўны агляд ходу змены вектару праваадносін, кампетэнцыі і арганізацыі праваахоўных органаў. Асвятляюцца і асноўныя моманты пашырэння правоў нацыянальных рэспублік у саюзнай дзяржаве. Мэта работы – паспрыяць студэнтам сфарміраваць творчы падыход да аб’ектыўнага асэнсавання пытанняў тэмы.

 

* * *

Смерць І. В. Сталіна 5 сакавіка (па афіцыйнай інфармацыі) 1953 г. не толькі прадвызначыла сур’ёзныя змены ў адносінах паміж народамі і ўладай, але і адкрыла шлях рэформам, на якія спадзяваліся грамадства і частка правячай вярхушкі з часоў заканчэння Вялікай Айчыннай вайны.

У разглядаемы перыяд кіраўніцтвам СССР прадпрымаліся захады па лібералізацыі заканадаўства, па прыпыненні бязмежжа мер пакарання, якое развівалася з канца 1920-ых гадоў. Выкарыстанне дзеючага прававога механізму на практыцы спрыяла юрыдычнаму самавольству, злачыннай дзейнасці органаў улады і кіравання таталітарна-адміністрацыйнага рэжыму, генацыду супраць суайчыннікаў (пры знішчэнні найбольш актыўнай часткі сялянства – парадку 15 млн, каля 45 тыс. камандзіраў Чырвонай Арміі), адыходу ад сусветна прызнанага прыярытэту правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Менавіта ў 50-ыя гады стала відавочна, што без лібералізацыі законаў, усёй прававой сістэмы грамадству будзе цяжка вытрымаць выпрабаванне часам, саперніцтва з краінамі Захаду. У канчатковым выніку гаворка ішла аб магчымасцях дэмакратызацыі ўсяго палітычнага рэжыму, хаця пытанне аб межах гэтых магчымасцей заставалася адкрытым.

Пачатак перагляду заканадаўства, які выявіў новыя рэаліі ў палітычным жыцці краіны, адносіцца да першых месяцаў дзейнасці новага кіраўніцтва СССР у 1953 г., асабліва паглыблены ў 1956–1958 гг. Ён быў накіраваны ў значнай ступені на ўстараненне негатыўных з’яў у практыцы органаў расследавання, пракуратуры і суда, супраць злоўжыванняў уладай, супраць злачынстваў органаў дзяржаўнай бяспекі і ўнутраных спраў, якія мелі месца ў апошнія гады дзейнасці І. В. Сталіна, а пасля ХХ з’езда КПСС – з сярэдзіны 30-ых гадоў.

Сярод галоўных прычын парушэнняў сацыялістычнай дэмакратыі, у тым ліку законнасці, называліся “слабае кіраўніцтва” і страта дзейснага кантролю партыі за работай органаў Міністэрства дзяржаўнай бяспекі – Міністэрства ўнутраных спраў (МДБ – МУС), што нібыта ператварыла іх у асобую сістэму татальнага кантролю практычна ўсіх сфер жыцця і дзейнасці – ад нізоў да вышэйшага эшалона кіраўніцтва, спрыяла адыходу ад прынцыпу калектыўнага кіраўніцтва. Так, з аднаго боку, былі ўзняты важныя пытанні аднаўлення законнасці і правапарадку, вызначаны контуры трансфармацыі прававой сістэмы, з другога – тлумачэнне злачынстваў сталінскай эпохі было дадзена ў духу былога часу – пошуку канкрэтных вінаватых пераважна сярод “стрэлачнікаў”. Гэта значыць, па-за сувязі з законамі функцыянавання дзяржаўнай улады, прычынамі, якія парадзілі вінаватых.

Разам з тым поступ юрыдычнай рэвізіі былога, рэпрэсіўнай палітыкі ў прыватнасці, залежаў ад падыходу палітычнай эліты да ацэнкі пытання культу асобы і ліквідацыі яго наступстваў у дзейнасці партыйнага і дзяржаўнага апарату. Прычым роля вышэйшых органаў партыйна-дзяржаўнай улады саюзных рэспублік у вырашэнні гэтага пытання на фоне адпаведнай дзейнасці цэнтральных органаў улады і кіравання была вытворнай, другараднай: іх заканадаўчыя акты звычайна дубліравалі прынцыповыя падыходы агульнасаюзных дакументаў па рэгуляванні праваадносін і развіцця заканатворчасці як агульнаабавязковых. Тым больш што да пачатку 1957 г. на аснове залішняй цэнтралізацыі заканадаўчай практыкі і ажыццяўлення правасуддзя саюзныя рэспублікі, па сутнасці, згодна з Канстытуцыяй СССР 1936 г. (арт. 14) былі пазбаўлены права прымаць сваё заканадаўства аб судовым ладзе і судаводстве, грамадзянскі і крымінальны кодэксы. Да таго ж рэспублікі не маглі самастойна вырашаць пытанні аб абласным адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні, кіраўніцтва дарожным будаўніцтвам, транспартам і прадпрыемствамі сувязі рэспубліканскага значэння (гл.: История Советской Конституции (в документах). 1917–1956. М., 1957. С. 711). Гэта ўскладняла (і ўскладняе) палітыкам і вучоным пошук аргументаў па вызначэнні статусу нацыянальных рэспублік у саюзнай дзяржаве, неад’емнай часткай якой з’яўлялася і Беларусь.

Прынятыя пасля 1953 г. нарматыўныя прававыя акты па абмежаванні апекі саюзных рэспублік з боку цэнтральных органаў улады і кіравання выявілі тэндэнцыю пашырэння правоў суб’ектаў федэрацыі ў галіне гаспадарча-культурнага будаўніцтва і фінансавай дзейнасці, па пытаннях ажыццяўлення правасуддзя, у прыняцці імі ўласных найбольш важных заканадаўчых актаў. У сувязі з прыняццем Вярхоўным Саветам СССР 11 лютага 1957 г. закона “Аб аднясенні да кампетэнцыі саюзных рэспублік вырашэння пытанняў абласнога, краявога адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення” (Ведомости Верховного Совета СССР. 1957. № 4. Ст. 80) органы ўлады БССР практычна набылі права самастойна вырашаць усё, што адносілася да адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення рэспублікі (Круталевич В. А. Административно-территориальное устройство БССР. Мн., 1966. С. 22). Выключна важнае значэнне ў замацаванні новых правоў мелі ўнесеныя (сакавік 1957 г.) змяненні ў арт. 19 Канстытуцыі БССР 1937 г. У выніку пашырэння правоў саюзных рэспублік у пытаннях дзяржаўнага планавання, фінансавання, у справе рэгулявання рэспубліканскіх бюджэтных сродкаў, змянення практыкі планавання сельскагаспадарчай вытворчасці актывізавалася дзейнасць вышэйшых органаў улады БССР (Вярхоўнага Савета – заканадаўчага органа, яго Прэзідыума – вышэйшага выканаўчага органа і Савета Міністраў – урада рэспублікі), устараняліся крайнія праявы тых негатыўных з’яў, якія назіраліся раней.

Усё гэта абумовіла развіццё кантрольна-назіральнай і гаспадарчай дзейнасці Вярхоўнага Савета БССР, утварэнне ў ім новых пастаянных камісій па падрыхтоўцы законапраектаў і кантролю за выкананнем законаў, іх эфектыўнасцю (пры выкарыстанні ініцыятывы спецыялістаў і перадавікоў народна-гаспадарчага комплексу). Пры гэтым Вярхоўны Савет БССР, акрамя прыняцця законаў аб дзяржаўным бюджэце, зацвярджэння ўказаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета рэспублікі, пачынаючы з 1957 г., стаў рэгулярна разглядаць і зацвярджаць гадавыя народна-гаспадарчыя планы, вырашаць пытанні развіцця народнай асветы, аховы здароўя, пенсійнага забеспячэння, гандлю, парадку адклікання дэпутатаў рознага ўзроўню, судовага ладу і інш.

У рэспубліцы сталі рыхтавацца і выдавацца зборы законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў БССР. Тым самым прызнавалася мэтазгоднасць ператварэння вышэйшых органаў дзяржаўнай улады саюзных рэспублік у працуючы парламент, надзялення іх сапраўднымі (а не фіктыўнымі або дэкаратыўнымі) ўладнымі паўнамоцтвамі.

У пачатку 1957 г. у сувязі з агульнасаюзным законам ад 11 лютага таго ж года “Аб аднясенні да кампетэнтцыі саюзных рэспублік заканадаўства аб судовым ладзе саюзных рэспублік, прыняцця грамадзянскага, крымінальнага і працэсуальных кодэксаў” у рэспубліцы была створана Урадавая камісія па падрыхтоўцы новых кодэксаў (крымінальнага, крымінальна-працэсуальнага, грамадзянскага, грамадзянска-працэсуальнага, працоўнага і сямейнага) (Ведомости Верховного Совета СССР. 1957. № 4. Ст. 63; Очерки истории государства и права БССР. Вып. 2. Мн., 1969. С. 184, 196; История государства и права Белорусской ССР: В 2 т. Мн., 1976. Т. 2. 1937–1975 гг. С. 270). Гэта дазволіла распачаць падрыхтоўку новых рэспубліканскіх кодэксаў. Пры гэтым адпаведна з Законам СССР ад 10 мая 1957 г. “Аб далейшым удасканаленні арганізацыі кіравання прамысловасцю і будаўніцтвам” старшыні Саветаў міністраў саюзных рэспублік былі ўключаны ў склад Савета Міністраў СССР па пасадзе (арт. 20). У выніку Старшыня Савета Міністраў рэспублікі стаў з’яўляцца членам урада СССР з правам рашаючага голасу і ўдзельнічаць у вырашэнні пытанняў агульнасаюзнага значэння (Решения партии и правительства по хозяйственным вопросам: В 5 т. М., 1968. Т. 4. 1953 – 1961 годы. С. 343 – 347; Очерки истории государства и права БССР. Вып. 2. С. 194).

Як паказаў аналіз, савецкія рэспублікі сталі пашыраць рысы прыкмет сапраўднага дзяржаўнага ўтварэння. Канкрэтнай праявай развіцця гэтай тэндэнцыі з’явіліся, у прыватнасці, указы Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 24 верасня 1955 г. “Аб дзяржаўным гімне Беларускай ССР” і ад 8 мая 1956 г. “Аб зацвярджэнні Палажэння аб Дзяржаўным сцягу Беларускай ССР”. Праўда і ў тым, што сам сцяг быў зацвержданы указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета Рэспублікі ад 25 снежня 1951 г. Паўсюднае выкананне гімна (словы М. Клімовіча, музыка Н. Сакалоўскага) было ўведзена з 1 кастрычніка 1955 г. (Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР. 1938 – 1967 гг. В 2 т. Мн., 1968. Т. І. С. 56–57). Хаця пры гэтым не падлягала сумненню, што рэальнай паўнатой улады ў краіне і саюзных рэспубліках павінны валодаць верхнія эшалоны апарату ЦК КПСС і кампартый рэспубліканскіх партарганізацый, якія дубліравалі органы гаспадарчага кіраўніцтва. Менавіта пад іх апекай рыхтаваліся праекты найбольш важных дзяржаўных актаў, ажыццяўлялася дзейнасць дзяржаўных органаў, праводзіліся падбор і расстаноўка кадраў для работы ў іх. Апошнія, у сваю чаргу, мусілі (абавязаны былі) “правільна” разумець “генеральную лінію”.







Дата добавления: 2015-10-12; просмотров: 840. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...


Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...


Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...


Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Тема: Составление цепи питания Цель: расширить знания о биотических факторах среды. Оборудование:гербарные растения...

В эволюции растений и животных. Цель: выявить ароморфозы и идиоадаптации у растений Цель: выявить ароморфозы и идиоадаптации у растений. Оборудование: гербарные растения, чучела хордовых (рыб, земноводных, птиц, пресмыкающихся, млекопитающих), коллекции насекомых, влажные препараты паразитических червей, мох, хвощ, папоротник...

Типовые примеры и методы их решения. Пример 2.5.1. На вклад начисляются сложные проценты: а) ежегодно; б) ежеквартально; в) ежемесячно Пример 2.5.1. На вклад начисляются сложные проценты: а) ежегодно; б) ежеквартально; в) ежемесячно. Какова должна быть годовая номинальная процентная ставка...

ФАКТОРЫ, ВЛИЯЮЩИЕ НА ИЗНОС ДЕТАЛЕЙ, И МЕТОДЫ СНИЖЕНИИ СКОРОСТИ ИЗНАШИВАНИЯ Кроме названных причин разрушений и износов, знание которых можно использовать в системе технического обслуживания и ремонта машин для повышения их долговечности, немаловажное значение имеют знания о причинах разрушения деталей в результате старения...

Различие эмпиризма и рационализма Родоначальником эмпиризма стал английский философ Ф. Бэкон. Основной тезис эмпиризма гласит: в разуме нет ничего такого...

Индекс гингивита (PMA) (Schour, Massler, 1948) Для оценки тяжести гингивита (а в последующем и ре­гистрации динамики процесса) используют папиллярно-маргинально-альвеолярный индекс (РМА)...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.053 сек.) русская версия | украинская версия