Студопедия — Узмацненне прававога забеспячэння рэабілітацыі пацярпелых
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Узмацненне прававога забеспячэння рэабілітацыі пацярпелых






Пацвярджэнне ХХ з’ездам КПСС раней вызначанай лініі на вяртанне да “сацыялістычнай законнасці” шляхам падняцця заслоны над сталінскай рэпрэсіўнай машынай паскорыла перагляд старых абвінавачанняў, што павялічыла маштабы рэабілітацыі. Тут вялікую ролю адыгралі створаныя спецыяльныя камісіі, якія пераглядалі такія справы ў месцах зняволення і ссылак. Нельга не ўлічваць і актывізацыі работы па змяненні заканадаўства ў напрамку абмежавання практыкі выкарыстання метадаў крымінальных рэпрэсій.

У мэтах скарачэння часу па вывучэнні спраў несудовых органаў пастанова ЦК КПСС ад 19 сакавіка 1956 г. “Аб разглядзе спраў на асоб, адбываючых пакаранне за палітычныя, службовыя і гаспадарчыя злачынствы” прадугледжвала перагляд спраў на асуджаных за контррэвалюцыйныя злачынствы ў несудовым парадку. Гаворка ідзе аб паўнамоцтвах спецыяльных камісій з ліку партыйна-савецкіх работнікаў пры ўдзеле спецыялістаў з суда, пракуратуры, МУС і КДБ, якія накіроўваліся ў месцы зняволення і ссылак, у кампетэнцыю якіх уваходзіў перагляд рашэнняў, прынятых несудовымі органамі.

Заканадаўчае замацаванне галоўныя палажэнні гэтай пастановы атрымалі ў аднайменным Указе Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка таго ж года. Пры гэтым камісіі былі надзелены правам прымаць канчатковыя рашэнні аб вызваленні неабгрунтавана пацярпелых і грамадзян, асуджаных па палітычных матывах, далейшае ўтрыманне якіх пад вартай не было неабходным. Паўнамоцтвы рашэнняў камісій па рэабілітацыі былі пацверджаны Пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР “Аб парадку перагляду судовымі органамі крымінальных спраў на асуджаных, у адносінах да якіх былі прыняты рашэнні каміссіі Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР”. У адпаведнасці з ёй, як паказаў аналіз, судовыя органы надзяляліся правам пераглядаць у парадку нагляду крымінальныя справы асуджаных, у якіх адкрыліся новыя абставіны, у адносінах да якіх адбыліся рашэнні камісій аб вызваленні ці зніжэнні тэрмінаў пакарання. Паказальна і тое, што пастанова не дапускала перагляду ў судовым парадку крымінальных спраў па абвінавачванні грамадзян, прызнаных камісіямі Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР неабгрунтавана асуджанымі. Прадугледжаны гэтымі актамі рэгламент рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій 30–50-ых гадоў быў вызначальным у прававой базе да сярэдзіны 80-ых гадоў (Адамушка У. Палітычныя рэпрэсіі 20–50-ых гадоў на Беларусі. С. 141–142).

Змякчэнне рэпрэсіўнага ўхілу ў заканадаўстве ў спалучэнні з правядзеннем адзінай судовай практыкі і судовай палітыкі спрыялі палягчэнню пражывання спецперасяленцаў у аддаленых раёнах (Сярэдняй Азіі, Казахстане, Сібіры, Якуціі, на Сахаліне, у Запаляр’і). Восенню 1956 г. папраўча-працоўныя лагеры былі рэарганізаваны ў калоніі.

З мэтай замацавання прынцыпу ажыццяўлення правасуддзя на аснове аб’ектыўнага высвятлення следствам і судом усіх абставін справы 19 красавіка 1956 г. Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР былі адменены надзвычайныя пастановы ад 1 снежня 1934 г. і 14 верасня 1937 г. аб выключным (спрошчаным, часта ў несудовым парадку, без удзелу ў разглядзе спраў пракурора і адваката) парадку вядзення спраў аб тэрарызме, шкодніцтве і дыверсіях. З улікам гэтага Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР у чэрвені 1956 г. выключыў з Крымінальна-працэсуальнага кодэкса БССР артыкулы 96-б, 240-а, 281-а, 448-а і змяніў дыспазіцыі арт. 442 і 454. Так было пакончана са спрошчаным парадкам вытворчасці па справах аб тэрарыстычных актах і тэрарыстычных арганізацыях, шкодніцтве і дыверсіях. Да таго ж устанаўліваўся адзіны парадак судаводства па крымінальных справах, незалежна ад кваліфікацыі злачынства і падсуднасці справы таму ці іншаму суду, што рэзка абмежавала папаўненне турмаў і лагерных зон (Ведомости Верховного Совета СССР. 1956. № 9. Ст. 193; Очерки истории государства и права БССР. Вып. 2. С. 255; История государства и права Белорусской ССР. Т. 2. С. 400).

Разам з тым працэсу рэабілітацыі ахвяр сталінскага рэжыму на аснове перагляду крымінальных і палітычных спраў было нададзена, як кажуць, другое дыханне. Хаця аб канкрэтных яго маштабах судзіць цяжка – крыніцы даюць розныя лічбы. Калі за 1953–1955 гг. па СССР было рэабілітавана ад 8 да 16 тыс. чалавек, то за 1956–1959 гг. 90 спецкамісій рэабілітавалі 250 тыс. грамадзян, у асноўным пасмяротна (у цэлым колькасць палітычных вязняў скарацілася ў 40,7 раза) (Семененко В. І., Радченко Л. О. Історія Украіни з прадавніх часів до сьогодення. Харків, 2000. С. 456). Калі за першую палову 1954 г. Вярхоўны суд БССР перагледзеў толькі некалькі дзесяткаў спраў грамадзян, якія адбывалі пакаранне пераважна за “контррэвалюцыйныя злачынствы”, то за другую палову 1956 – першую палову 1961 г. – разгледзеў звыш 30 тыс. спраў і рэабілітаваў каля 40 тыс. жыхароў Беларусі. З улікам работы пленумаў Вярхоўнага суда СССР і ваенна-судовых органаў (ваеннай пракуратуры, ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР, ваеннага трыбуналу Беларускай ваеннай акругі) за 1954–1961 гг. у рэспубліцы было рэабілітавана не менш 62 тыс., асуджаных несудовымі і судовымі органамі. Сярод рэабілітаваных пераважалі кіруючыя партыйныя, савецкія і ваенныя кадры, пакараныя несудовымі органамі (рашэннямі “асобых нарад”, “троек”) у 1937–1938 гг. Прычым найбольш значнымі тэмпамі рэабілітацыя адбывалася на працягу 1956–1958 гг. (56, 5 % ад усёй колькасці рэабілітаваных жыхароў Мінска і Мінскай вобласці на працягу 1955–1963 гг.) (Гл.: Адамушка У. Палітычныя рэпрэсіі 20–50-ых гадоў на Беларусі. С. 15, 142).

Адначасова працягвалася амністыя ўсіх былых ваеннапалонных, якія былі інтэрніраваны па вяртанні на Радзіму. Да таго ж у 1956–1957 гг. на аснове сфарміраванай заканадаўчай базы па пытаннях рэабілітацыі многія народы, дэпартаваныя ў 1944–1945 гг., былі пазбаўлены агульных абвінавачанняў, частка з іх па вяртанні на гістарычную радзіму аднавіла дзяржаўнасць (Ведомости Верховного Совета СССР. 1957. № 4. Ст. 78). У выніку скарачалася сетка лагераў ГУЛАГа. Практычна сістэма палітычных рэпрэсій сталінскага праўлення, лагераў і прымусовых пасяленняў была ліквідавана. Пры гэтым да пачатку 60-х гадоў органы КДБ і пракуратуры перагледзелі справы на 5,5 млн грамадзян, якія знаходзіліся на ўліку рэпрэсіўных структур. Зняўшы з уліку 58 %, улада фактычна рэабілітавала гэтых людзей (Семененко В. І., Радченко Л. О. Історія Украіни з прадавніх часів до сьогодення. С. 456).

Аднак працэс рэабілітацыі нявінна асуджаных быў далёкі да завяршэння. За 1956 – 1962 гг. з агульнай колькасці палітычна рэпрэсіраваных жыхароў Мінска, Мінскай і Віцебскай абласцей у 1920-ыя – пачатку 50-ых гадоў было рэабілітавана 27, 3 % да ўсіх рэабілітаваных на працягу 1955 – 1994 гг. Выходзіць, гэта была параўнаўча невялікая група пацярпелых. Больш таго, не ўсе ахвяры рэабілітаваліся поўнасцю. Не да канца справядліва ацэнены былі А. Баліцкі, Л. Геніюш, Д. Жылуновіч, В. Ластоўскі, І. Лёсік, С. Некрашэвіч, Д. Прышчэпаў, А. Смоліч і інш. У гэтым, думаецца, адна з прычын сутнаснай характарыстыкі дадзенай хвалі рэабілітацыі як сарамлівай. Былыя паплечнікі І. Сталіна, якія заставаліся на вяршыні піраміды ўлады, далей не маглі пайсці. Іначай самім трэба было несці адказнасць за злачынствы. Да таго ж працягвалі дзейнічаць службы палітычнага вышуку ў інтарэсах вызначэння палітычнай спеласці будаўнікоў камуністычнага грамадства.

Юрыдычная рэабілітацыя, як ужо адзначалася, суправаджалася аднаўленнем грамадзянскіх правоў, у тым ліку партыйнага стажу (за выключэннем пераважна былых трацкістаў). Навідавоку сталі прозвішчы тых, каго доўга баяліся ўзгадваць публічна, і працы забытых аўтараў (як праціўнікаў нарошчвання абаротаў “чырвонага кола” рэпрэсіўнай машыны, так і самых заўзятых арганізатараў масавых рэпрэсій).

Нягледзячы на абмежаванасць ужытых мер па разбурэнні негатыўнай спадчыны сталінскай эпохі, яны спынілі масавыя рэпрэсіі і надалі працэсу рэабілітацыі масавы характар, вывелі краіну на шлях пераходу ад таталітарызму да лібералізму. Ужо на пачатак другой паловы 50-ых гадоў савецкія юрысты ў імя “ўмацавання сацыялістычнай законнасці” шмат у чым адмовіліся ад традыцый сталінскага часу. Прадпрынятыя дзеянні не толькі ўстаранялі недахопы былога кіраўніцтва і факты яго безадказнасці, асвечаныя адпаведным заканадаўствам, але вызначылі напрамкі паглыблення дэмакратычных рысаў права, выявілі патрэбнасць развіцця тэндэнцыі пашырэння сферы прымянення права, сістэматызацыі і кадыфікацыі яго. Іншая справа, як удалося замацаваць распачаты працэс.

Праведзеная пасля 1953 г. лібералізацыя прававой сістэмы абнадзейвала. Хаця па свайму характару яна была неадназначнай, абмежаванай. Пры гэтым яна прывяла, з аднаго боку, да надлому акасцянелых канструкцый, з другога – да ўскладнення супярэчнасцей у грамадска-палітычным жыцці, страты часткай людзей займаемых пасад, пастаяннага месца жыхарства і… загасання рэабілітацыі. Але гэта тэма асобнай размовы.

У цэлым можна адзначыць, што для развіцця права разглядаемага перыяду характэрна:

1) дэмакратызацыя, у тым ліку ў напрамку прыцягнення грамадскасці да барацьбы з правапарушэннямі і звужэння сферы крымінальнай адказнасці за дзеянні; змякчэння клімату страху;

2) пашырэнне сферы прымянення права;

3) высокая ступень дынамізму;

4) накіраванасць да сістэматызацыі і кадыфікацыі дзеючага заканадаўства;

5) грунтаванне заканадаўства Беларускай ССР, як і іншых саюзных рэспублік, на агульнасаюзных актах.

Гэтыя тэндэнцыі праявіліся пад уплывам тых задач, якія вызначаліся правячай камуністычнай партыяй у сацыяльна-эканамічнай, палітычнай і іншых сферах грамадскага жыцця адносна федэратыўнага Саюза ССР.

Грунтоўнае асэнсаванне выкладзеных праблем дазваляе зразумець сутнасць крызісу, які ахапіў грамадства і павысіў сацыяльную напружанасць не толькі на пачатку 50-ых гадоў, але і на мяжы 50 – першай паловы 60-ых гадоў.

У той жа час ёсць падставы меркаваць: назапашаны вопыт заканатворчасці па лібералізацыі прававых адносін, пашырэнні правоў суб’ектаў федэрацыі высвеціў тыя арыенціры, якія напаўняюцца больш поўным рэальным зместам у Рэспубліцы Беларусь.

 

* * *

31 метад псіхалагічнага і фізічнага ўздзеяння на падследных з мэтаю прымусіць іх прызнаць сваю “віну” перад савецкай дзяржавай падрабязна разгледзеў А. І. Салжаніцын у кнізе (Архіпелаг ГУЛАГ, 1918–1956: Вопыт мастацкага даследавання: У 3 т. М.; Мн., 1990–1991). Аб прымяненні вытанчаных, садысцкіх катаванняў і маральных здзекаў пры вядзенні допытаў расказаў у кнізе ўспамінаў (Звон мой – праўда. Мн., 1989) і былы дзяржаўны дзеяч БССР А. Ф. Кавалёў, які ў 1939 г. быў арыштаваны органамі НКУС. Яшчэ ў 1930-ыя гады беларускі літаратар Ф. К. Аляхновіч напісаў кнігу (У капцюрах ГПУ. Мн., 1994), у якой адлюстраваны тэорыя і практыка сталінскага рэжыму. Лёс спецперасяленцаў, у тым ліку з Беларусі, прасочаны Э. А. Каспяровічам (Спецперасяленцы. Мн., 1991). Сутнасць механізму рэпрэсій і яго эвалюцыя ў эпоху сацыялізму асэнсаваны ў кнізе А. М. Сарокіна (На ростанях айчыннай гісторыі. Беларуская вёска: Ад Дэкрэта да Кодэкса аб зямлі (1917–1990-ыя гады. Мн., 1999). Эпічнай панарамай выяўлення рэальных падзей на Беларусі ў дваццатым стагоддзі з’яўляецца раман В. Ц. Якавенкі “Надлом” (Мн., 2003).

Зразумела, гэтыя і падобныя ім работы – не зборнікі нарматыўных прававых актаў, якія з’яўляюцца лепшым матэрыялам для вывучэння пытанняў тэмы. Аднак знаёмства з імі мэтазгодна для больш поўнага ўяўлення таго, ад якой спадчыны прыходзілася адмаўляцца.

 

ЛІТАРАТУРА

 

Асноўная

1. Адамушка У. Палітычныя рэпрэсіі 20 – 50-ых гадоў на Беларусі. – Мн., 1994.

2. Васілевіч Р. А., Доўнар Т. І., Юхо І. А. Гісторыя канстытуцыйнага права Беларусі. – Мн., 2001.

3. История государства и права Белорусской ССР: В 2 т. – Мн., 1976. Т. 2. 1937 – 1975.

4. Очерки истории государства и права БССР. – Мн., 1969. Вып. 2.

5. Органы государственного управления Белорусской ССР (1919 – 1967). – Мн., 1968.

6. Круталевич В. А. Административно-территориальное устройство БССР. – Мн., 1966.

7. Мартинович И. И. История суда в Белорусской ССР (1917 – 1960). – Мн., 1961.

8. Сарокін А. М. На ростанях айчыннай гісторыі. Беларуская вёска: Ад Дэкрэта да Кодэкса аб зямлі (1917 – 1990-ыя гады). – Мн., 1999.

9. Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР. 1938 – 1967 г.: В 2 т. – Мн., 1968 – 1969.

 

Дадатковая

1. История Советской Конституции (в документах). 1917 – 1956. – М., 1957.

2. Верховный Совет Республики Беларусь: история и современность (1923 – 1998). – Мн., 1998.

3. Мартинович И. И., Пастухов М. И. Судебно-правовая реформа в Республике Беларусь. – Мн., 1995.

4. Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР. 1938 – 1955гг. – Мн., 1956.

 

 

ГЛАСАРЫЙ

 

Паняцце Сэнс паняцця
Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне Падзел тэрыторыі дзяржавы на пэўныя часткі (вобласці, краі, правінцыі, раёны, гарады, раёны горада, пасёлкі, сельскія населеныя пункты), у адпаведнасці з якімі будуецца і функцыянуе сістэма органаў дзяржаўнай улады і мясцовага самакіравання.
Анімстыя Сукупнасць мер, накіраваных на поўнае або частковае вызваленне ад пакарання асоб, якія здзейснілі злачынствы, або на замену гэтым асобам назначанага судом пакарання больш мяккім. Ажыццяўляецца актам вярхоўнай улады ў адносінах пэўнага кола асоб.
Дыспазіцыя Вызначальная частка прававой нормы, якая ўтрымлівае найменне злачынства, яго прыкметы і г. д.
Законнасць Неабходная ўмова ўзнікнення і функцыянавання прававога парадку, адзін з прынцыпаў апошняга
Інтэрніраванне Асобы рэжым абмежавання свабоды (пасяленне ў пэўнай мясцовасці і г. д.); ізаляцыя, арышт каго-небудзь
Несудовыя (пазасудовыя) органы Дзяржаўныя органы ў СССР і саюзных рэспубліках, надзеленыя ў неканстытуцыйным парадку правам ажыццяўлення рэпрэсіўных мер без прытрымлівання крымінальна-працэсуальных норм
Праваахоўныя органы Сукупнасць дзяржаўных органаў, асноўнымі функцыямі якіх з'яўляецца ахова законнасці, барацьба са злачыннасцю і іншымі правапарушэннямі (звычайна суд, пракуратура, органы юстыцыі, унутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі, арбітражу)
Прававая сістэма (сістэма права) Дзяленне права на ўнутрана ўзгодненыя нормы, якія рэгулююць пэўныя галіны і інстытуты права
Прававы парадак Замацаваны нормамі права парадак рэгулявання грамадскіх адносін
Правасуддзе Разнавіднасць дзяржаўнай дзейнасці, якая ажыццяўляецца судамі ва ўстаноўленым законам парадку
Рэабілітацыя Аднаўленне грамадзяніна (па суду або ў адміністрацыйным парадку) у правах

 

 

ТЭСТ

 

1. Адкажыце, калі было пакончана са спрошчаным парадкам вытворчасці па справах аб палітычным тэрарызме?

 

1. 1953 г.; 2. 1954 г.; 3. 1955 г.; 4. 1956 г.; 5. 1957 г.; 6. 1958 г.;

 

2. Да якіх вынікаў прывяло пашырэнне правоў саюзных рэспублік у галіне адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення:

2.1. Надзялення аблвыканкомаў Саветаў правам вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення ў межах вобласці.

2.2. Перадачы ў кампетэнцыю БССР практычна ўсіх пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення.

2.3. Скасавання гарадоў.

2.4. Ускладнення парадку змянення ў межах вобласці граніц раёнаў.

 

3. Назавіце галоўныя прычыны лібералізацыі заканадаўства ў 1953 – 1958 гг.

3.1. Адсутнасць дзейснага партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва работай праваахоўных органаў.

3.2. Негатыўныя з'явы ў дзейнасці органаў дзяржаўнага кіравання.

3.3. Недахоп норм права, якія забеспечвалі ахову правапарадку.

3.4. Усведамленне палітычнай элітай краіны бесперспектыўнасці адыходу ад сусветна прызнанага прыярытэту правоў і свабод чалавека і грамадзяніна.

3.5. Уступка руху праваабаронцаў.

 

4. Назавіце час утварэння ў БССР Урадавай камісіі па падрыхтоўцы новых кодэксаў.

1. 1953 г.; 2. 1954 г.; 3. 1955 г.; 4. 1956 г.; 5. 1957 г.; 6. 1958 г.;

 

5. Пазначце, калі была адменена крымінальная адказнасць рабочых і служачых за самавольнае пакіданне працы, прагулы, дэзэрцірства; невыпрацоўку абавязковага мінімуму працадзён у калгасах:

 

1. 1953 г.; 2. 1954 г.; 3. 1955 г.; 4. 1956 г.; 5. 1957 г.; 6. 1958 г.

 

6. У чым выявілася выкарыстанне прававога механізму, які развіваўся з канца 1920-ых гадоў?

6.1. Бяспраўі ў законе.

6.2. Крайнім цэнтралізме ў сферы заканатворчасці з боку саюзнай дзяржавы на шкоду атрыбутаў дзяржаўнасці саюзных рэспублік.

6. 3. Неабмежаванай дымакратыі.

6.4. Прыярытэце класавых інтарэсаў над агульначалавечымі каштоўнасцямі.

6.5. Эпізадычных памылках і злачынствах апарату органаў дзяржаўнага кіравання.

 

7. Удакладніце, калі страцілі сілу нормы закона СССР “Аб судовым ладзе СССР, саюзных і аўтаномных рэспублік” ад 16 жніўня 1938 г.:

 

1. 1953 г.; 2. 1954 г.; 3. 1955 г.; 4. 1956 г.; 5. 1957 г.; 6. 1958 г.;

 

8. Які заканадаўчы акт замацаваў палажэнне аб адмене судовай адказнасці калгаснікаў і іншых груп працоўных за невыкананне абавязковых паставак сельгаспрадуктаў дзяржаве?

8.1. Закон СССР “Аб далейшым развіцці калгаснага ладу і рэарганізацыі машынна-трактарных станцый” (1958).

8.2. Пастанова ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР “Аб адмене абавязковых паставак сельскагаспадарчых прадуктаў дзяржаве гаспадаркамі калгаснікаў, рабочых і служачых” (1957).

8.3. Пастанова ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР “Аб мерах па ўздыму сельскай гаспадаркі Беларускай ССР” (1957).

8.4. Пастанова ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР “Аб Статуце сельскагаспадарчай арцелі і далейшым развіцці ініцыятывы калгаснікаў у арганізацыі калгаснай вытворчасці і кіраванні справамі арцелі” (1956).

 

ТРЭНІНГ

 

1. Адкажыце, што знаходзілася ў цэнтры ўвагі пры перабудове судовай сістэмы рэспублікі?

2. Ахарактарызуйце вынікі пашырэння заканадаўчых правоў саюзных рэспублік.

3. Дайце характарыстыку асноўных тэндэнцый развіцця права БССР у 1953 – 1958 гг.

4. Назавіце органы, якія выносілі абвінавачванні пацярпелым пры спрошчаным працэсе следства падчас масавых рэпрэсій канца 20 – пачатку 50-ых гадоў.

5. Раскажыце аб асноўных напрамках развіцця права рэспублікі ў 1953 – 1958 гг.

5. У чым сутнасць размежавання кампетэнцыі Саюза ССР і саюзных рэспублік у сферы рэгулявання праваадносін і ажыццяўлення правасуддзя ў разглядаемы перыяд?


 

Змест

 

УВОДЗІНЫ  
   
ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ Ў РАННІМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ (IX – ПЕРШАЯ ПАЛОВЕ XIII ст.)  
АНАТАЦЫЯ  
ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН  
1. Канцэптуальныя падыходы да паходжання беларускай дзяржаўнасці  
2. Першыя раннефеадальныя дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях  
3. Грамадска-палітычнае развіццё земляў-княстваў  
а) Асноўныя рысы грамадскага ладу  
б) Палітычны лад. Сістэма органаў улады, іх кампетэнцыя  
ЛІТАРАТУРА  
ГЛАСАРЫЙ  
ТЭСТ  
ТРЭНІНГ  
   
РАННЕФЕАДАЛЬНАЕ ПРАВА НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ  
АНАТАЦЫЯ  
ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН  
1. Крыніцы права ранняга сярэднявечча  
2. Асноўныя рысы раннефеадальнага права  
3. Характарыстыка помнікаў пісанага права  
4. Міжнародныя дагаворы як крыніца права  
5. Судаводства  
ЛІТАРАТУРА  
ГЛАСАРЫЙ  
ТЭСТ  
ТРЭНІНГ  
   
ПАДЗЕЛЫ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ  
АНАТАЦЫЯ  
ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН  
1. Крызісы Рэчы Паспалітай напярэдадні перамен  
2. “Дысідэнцкае пытанне” і першы падзел Рэчы Паспалітай  
3. Другі і трэці падзелы  
4. Прававая ацэнка падзелаў Рэчы Паспалітай  
ЛІТАРАТУРА  
ГЛАСАРЫЙ  
ТЭСТ  
ТРЭНІНГ  
   
ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ ІІ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ: ПРАВАВЫ СТАТУС (1921 – 1939 гг.). УЗ’ЯДНАННЕ З БЕЛАРУСКАЙ ССР  
АНАТАЦЫЯ  
ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН  
1. Рыжскі мірны дагавор і сутнасць сапраўднага статуса Заходняй Беларусі  
2. Органы ўлады і кіравання: вышэйшыя і мясцовыя  
3. Нацыянальна-вызваленчы рух  
4. Міждзяржаўныя дамоўленасці СССР і Германіі аб размежаванні “сферы інтарэсаў”  
5. Часовыя органы кіравання ў Заходняй Беларусі і ўз’яднанне тэрыторыі Беларусі  
6. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа і стварэнне мясцовых органаў савецкай улады ў заходніх абласцях  
ЛІТАРАТУРА  
ГЛАСАРЫЙ  
ТЭСТ  
ТРЭНІНГ  
   
ДЗЯРЖАВА І ПРАВА БЕЛАРУСКАЙ ССР ВА ЎМОВАХ АЖЫЦЦЯЎЛЕННЯ СПРОБ ДЭМАКРАТЫЗАЦЫІ САВЕЦКАГА ГРАМАДСТВА І АДЫХОДУ АД ІХ (1953 – СЯРЭДЗІНА 1980-ых гг.). ПРАВААХОЎНЫЯ ОРГАНЫ І ПРАВАВАЯ СІСТЭМА БЕЛАРУСІ: 1953 – 1958 гады    
АНАТАЦЫЯ  
ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН  
1. Прычыны, перадумовы, падыходы…  
2. Рэарганізацыя праваахоўных органаў  
3. Абнаўленне заканадаўства: галоўныя напрамкі  
4. Узмацненне прававога забеспячэння рэабілітацыі пацярпелых  
ЛІТАРАТУРА  
ГЛАСАРЫЙ  
ТЭСТ  
ТРЭНІНГ  
   

 


 








Дата добавления: 2015-10-12; просмотров: 1239. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Стресс-лимитирующие факторы Поскольку в каждом реализующем факторе общего адаптацион­ного синдрома при бесконтрольном его развитии заложена потенци­альная опасность появления патогенных преобразований...

ТЕОРИЯ ЗАЩИТНЫХ МЕХАНИЗМОВ ЛИЧНОСТИ В современной психологической литературе встречаются различные термины, касающиеся феноменов защиты...

Этические проблемы проведения экспериментов на человеке и животных В настоящее время четко определены новые подходы и требования к биомедицинским исследованиям...

Объект, субъект, предмет, цели и задачи управления персоналом Социальная система организации делится на две основные подсистемы: управляющую и управляемую...

Законы Генри, Дальтона, Сеченова. Применение этих законов при лечении кессонной болезни, лечении в барокамере и исследовании электролитного состава крови Закон Генри: Количество газа, растворенного при данной температуре в определенном объеме жидкости, при равновесии прямо пропорциональны давлению газа...

Ганглиоблокаторы. Классификация. Механизм действия. Фармакодинамика. Применение.Побочные эфффекты Никотинчувствительные холинорецепторы (н-холинорецепторы) в основном локализованы на постсинаптических мембранах в синапсах скелетной мускулатуры...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия