Студопедия — Склад і спецыфіка мастацкай мовы
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Склад і спецыфіка мастацкай мовы






 

У літаратуры як мастацтве слова сродкам адлюстравання і пе­ра­­дачы жыц­ця з’яўляецца мова. Гэта «першаэлемент» (М. Горкі) мас­­тацкай лі­та­ра­туры, «матэрыял і інструмент» (Я. Колас) пісь­мен­ні­­ка. Менавіта ў мо­ве «атрымліваюць канчатковае афармленне ідэі і воб­разы, сюжэтна-кам­па­­зіцыйныя і жанравыя асаблівасці мастацкіх тво­раў» [145].

Мастацкая мова — гэта «сістэма, якая грунтуецца на нацыя­наль­­най мо­ве і найбольш поўна выяўляе яе творчыя магчымасці па­вод­­ле слоў­на­воб­разнага (пісьмовага) адлюстравання рэчаіснасці» [146]. Яна «шырока ка­рыс­таецца фанетыка-марфалагічнымі, лексіка-фра­зе­а­­­ла­гічнымі, ін­та­на­цый­на-сінтаксічнымі сродкамі. Мае пэўную ад­мет­насць у залежнасці ад та­го, у якіх відах літаратуры (паэзіі ці про­зе) вы­карыстоўваецца, у які час і якія пісьменнікі да яе звяр­та­юц­ца» [147].

Сістэма моўна-выяўленчых сродкаў, асноўныя складнікі якой пун­к­цір­на абазначаны В. Рагойшам у прыведзенай намі цытаце, до­сыць раз­га­лінаваная. Аднымі з найбольш распаўсюджаных у ёй з’яў­ляюцца лек­сі­ка-фразеалагічныя сродкі.

Вельмі важнае значэнне пры напісанні мастацкага твора ад­во­дзіц­ца ўме­ламу выкарыстанню аўтарам сінонімаў, антонімаў, амо­ні­маў і па­ро­ні­маў, амографаў і амафонаў, фразеалагізмаў — срод­каў, якія шырока бы­туюць у літаратурнай мове народа і ўжываюцца прак­тычна ўсімі яе нось­бітамі без нейкага абмежавання. М. Лазарук і А. Лен­су называюць да­дзеныя лексічныя адзінкі агульнанароднымі аль­бо агульнаўжы­валь­ны­мі сродкамі ў складзе мовы твораў мас­тац­кай літаратуры. Яшчэ іх імя­нуюць актыўнай лексікай [148].

Не так шырока, як першая разнавіднасць лексічных сродкаў, але ж усё-такі даволі часта і ў асноўным з мэтай індывідуалізацыі воб­разаў-пер­­санажаў, а таксама для перадачы каларыту часу, эпохі, асаб­лівасцей ней­кага этнаграфічнага рэгіёна ці краіны, прыкмет са­цы­яльнай групы, ася­роддзя, прафесійнага стану, роду заняткаў і г. д. вы­карыстоўваецца ў мо­ве мастацкай літаратуры спецыфічная, па­вод­ле М. Лазарука і А. Лен­су, лексіка (часта яе называюць таксама па­сіўнай лексікай ці лексікай аб­ме­жаванай сферы ўжывання; А. Фядотаў імянуе дадзеную частку лек­сі­кі «асаблівымі лексічнымі рэсурсамі паэтычнай мовы»), якую скла­даюць архаізмы і гістарызмы, дыялектызмы (правінцыялізмы), вар­ва­рыз­мы, вульгарызмы, жарганізмы, прафесіяналізмы, неа­ла­гіз­мы. Да раз­ра­ду спецыфічнай лексікі прымыкаюць і аўтарскія на­ва­тво­ры.

Надзвычай важная роля ў мастацкай мове, і асабліва ў мове паэ­тыч­ных твораў, адводзіцца тропам альбо спецыяльным сродкам, па­водле тэр­міналогіі М. Лазарука і А. Ленсу. Тропаў, якія ўтва­ра­юць сістэму пе­ра­носных значэнняў слоў, даволі многа. Найбольш рас­паўсюджаныя ся­род іх — гэта эпітэт, параўнанне, метафара, але­горыя, сімвал, пе­ры­фра­з(а), метанімія, гіпербала, літота, эўфе­мізм, іронія, сарказм.

В. Рагойша звяртае ўвагу на важную ролю ў агульным лексіка-фра­зе­алагічным выяўленчым радзе анамастычных сродкаў, з якіх вы­лу­ча­юц­ца антрапаніміка (імёны і прозвішчы людзей) і та­па­ні­мі­ка (геа­гра­фіч­ныя назвы). «Прычым, — зазначае вучоны, — у твор­ча­сці пісь­мен­ні­каў анамастыка, як правіла, матывавана ідэйна-сэн­са­вы­мі і мастацка-вы­яў­ленчымі задачамі, узгоднена з законамі роднай мо­вы. Асобныя онімы (наз­вы і імёны) становяцца нярэдка назвамі тво­раў ці іх раздзелаў («Ган­ка» У. Галубка, «Барбара Радзівіл» Р. Ба­равіковай, «Ніжнія Байдуны» Я. Бры­ля, «Ясельда» Я. Яні­шчыц), асобных вершаваных ці празаічных збор­нікаў («Beчаллe» Р. Ба­­радуліна, «Наталля» Я. Скрыгана, «Азбука Ва­сі Вясёлкіна» В. Віт­­кі). У твор­часці кожнага значнага пісьменніка вы­ка­­рыс­тоў­ва­юц­­ца сотні, нават тысячы онімаў» [149].

Марфалагічныя мастацка-выяўленчыя асаблівасці мовы рэа­лі­зу­юц­ца ў ас­ноў­ным праз наданне экспрэсіўных значэнняў кораням слоў, іх су­фік­сам і прэ­фіксам.

Майстэрства пісьменніка выяўляецца не толькі ва ўмелым вы­ка­рыс­тан­ні лексіка-фразеалагічных багаццяў мовы, але і ў тым, на­коль­кі ён доб­ра адчувае слова. Асабліва важна гэта для паэтаў. Фа­не­тычныя вы­яў­ленчыя асаблівасці мастацкай мовы рэалізуюцца з да­памогай гукапісу альбо інструментоўкі. Гэта такія гукавыя паў­то­­ры ў мастацкай мове, якія ўзмацняюць яе мілагучнасць і сэнсавую вы­разнасць. Сярод іх вы­лу­чаюць гукавую анафару, эпіфару, кальцо, стык. Асобнымі відамі гу­ка­пі­су, апрача названых, з’яўляюцца алі­тэ­рацыя, асананс, гукаперайманне. Усе элементы гукапісу ў літара­тур­най практыцы выкарыстоўваюцца, як пра­віла, «у спалучэнні, су­ад­но­сяц­ца з лексікай, інтанацыйна-сінтак­січ­най аргані­зацыяй тво­ра» [150].

Інтанацыйна-сінтаксічная арганізацыя твора альбо літара­тур­ны сін­таксіс, альбо, урэшце, паэтычны сінтаксіс — яшчэ адзін вель­мі важ­ны момант у яго агульнай моўна-выяўленчай сістэме. Да сін­таксічных вы­яўленчых сродкаў адносяць інверсію, недасказ, ры­та­рычныя фігуры, па­ралелізм, разнастайныя паўторы і г. д. Як слуш­­на зазначаюць М. Ла­за­рук і А. Ленсу, «усё багацце сродкаў паэ­­тычнага сінтаксісу, а тым больш раз­настайныя стылёвыя зна­чэн­ні, якія яны набываюць у кожным канк­рэт­ным выпадку, пе­ра­лічыць не­магчыма. Зрэшты, у гэтым няма па­трэ­бы, бо аналіз паэ­тыч­нага сін­таксісу не зводзіцца да адшуквання сты­ліс­тыч­ных фігур. Сін­так­сіс мастацкага твора — не простая сума розных фі­гур, а іх пэў­ная сіс­тэма, прычым сістэма складаная, абумоўленая змес­там, воб­раз­ны­мі асаблівасцямі твора. Выявіць гэтую абумоўленасць — вось га­лоў­нае ў літаратуразнаўчым аналізе» [151].

Адрозненне мастацкай мовы ад літаратурнай (у шырокім сэн­се, г. зн. унармаванай і ўпарадкаванай мовы пэўнага народа) не толь­кі ў на­сы­чанасці яе тканіны вобразна-выяўленчымі фігурамі і срод­камі. Спе­цы­фі­ка мовы твораў мастацкай літаратуры таксама і ў тым, што яна «на­мно­га болей, чым іншыя тыпы выказванняў, і, га­лоў­нае, па неабходнасці мае схільнасць да выразнасці і строгай ар­га­нізаванасці. У лепшых сваіх узо­рах яна максімальна насычана сэн­сам, а таму не прымае якога-не­будзь пераафармлення, пе­ра­бу­до­вы. У сувязі з гэтым мастацкая мова па­тра­буе ад таго, хто ўспрымае яе, пільнай увагі не толькі да прадмета па­ве­дамлення, але і да яе ўлас­ных форм, да яе цэласнай тканіны, да яе ад­цен­няў і нюансаў» [152].

Мастацкая мова функцыянуе ў двух асноўных формах — вер­ша­ва­най (паэзія) і невершаванай (проза), якія многімі сваімі рысамі і якасцямі ад­розніваюцца адна ад другой. «Вершаваная форма «вы­ціс­­­кае» прак­тыч­на з усіх слоў максімум выяўленчых магчымасцей, з асаб­лівай сілай пры­коўвае ўвагу да слоўнай тканіны самой па сабе і гу­чання выказвання, на­даючы яму як бы гранічную эмацыянальна-сэн­савую насычанасць» [153]. Слоў­ная экспрэсія, імкненне да мова­твор­ча­сці, яскрава выражаны эстэ­тыч­ны пачатак — дадзеныя якасці і прык­меты як бы ўзвышаюць пэў­ным чынам паэзію над прозай. Ра­зам з тым і ў прозы ёсць свае уні­каль­ныя якасці і ўласцівасці, якія да­зваляюць ёй у многіх момантах не толькі не саступаць паэзіі, але і пе­­раўзыходзіць яе. Пры звароце да прозы перад пісь­менікам «ад­кры­­­ваюцца шырокія магчымасці моўнай шматстайнасці, спа­­лу­чэн­не ў адным і тым жа тэксце розных манер думаць і вы­каз­вац­ца» [154]. Паэ­зія, як правіла, маналагічная. Проза ж дыялагічная, і ў гэтым яе не­­сумненная станоўчая якасць. Акрамя таго, проза імкнецца да кан­ста­ту­ю­чага, абазначальнага слова, пазаэмацыянальнага і «не­сты­лё­ва­га». У ёй най­больш поўна і шырока выкарыстоўваюцца ад­люст­роў­ваючыя і па­зна­вальныя магчымасці мовы.

Вершаваная і празаічная мова таксама адрозніваюцца паміж са­бой тым, што першая, як правіла, арганізавана рытмам — раўна­мер­ным чар­га­ван­нем моў­ных адзінак (складоў ці націскаў, радкоў, гу­каспалучэнняў і г. д.). Да­рэ­чы, сустракаецца ў літаратуры і г. зв. ры­тмічная (рытмі­за­ва­ная) проза («Пес­ня пра Сокала» М. Горкага, «Пэўна, любіце вы, пане» М. Баг­­дановіча і інш.), аднак гэта хутчэй выключэнне, чым за­ка­на­мер­насць.

У некаторых творах мастацкай літаратуры (звычайна там, дзе ад­люст­роўваецца жыццё пэўных сацыяльных, прафесійных і інш. сла­ёў, груп, калектываў і г. д.) істотна розняцца паміж сабой уласна аў­тарская мо­ва і мова персанажаў. Калі першая, як правіла, унар­ма­ваная і ўпа­рад­ка­ваная, г. зн. з’яўляецца літаратурнай у шырокім сэн­се гэтага слова, дык дру­гая можа мець у сваім складзе элементы прас­тамоўя, жаргону, ды­я­лект­ных гаворак і іншых слоў і выразаў з раз­раду спецыфічнай лексікі. Акра­мя таго, мова дзеючых асоб па­вод­ле сваёй сінтаксічнай будовы вель­мі блізкая да гутарковай.







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 1222. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Способы тактических действий при проведении специальных операций Специальные операции проводятся с применением следующих основных тактических способов действий: охрана...

Искусство подбора персонала. Как оценить человека за час Искусство подбора персонала. Как оценить человека за час...

Этапы творческого процесса в изобразительной деятельности По мнению многих авторов, возникновение творческого начала в детской художественной практике носит такой же поэтапный характер, как и процесс творчества у мастеров искусства...

Ведение учета результатов боевой подготовки в роте и во взводе Содержание журнала учета боевой подготовки во взводе. Учет результатов боевой подготовки - есть отражение количественных и качественных показателей выполнения планов подготовки соединений...

Сравнительно-исторический метод в языкознании сравнительно-исторический метод в языкознании является одним из основных и представляет собой совокупность приёмов...

Концептуальные модели труда учителя В отечественной литературе существует несколько подходов к пониманию профессиональной деятельности учителя, которые, дополняя друг друга, расширяют психологическое представление об эффективности профессионального труда учителя...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия