Асартымент навукова-пазнавальных
і даведачных кніг для дзяцей Спецыфіка фарміравання асартыменту навукова-пазнавальных кніг у кнігагандлёвых арганізацыях. Неабходнасць змен у прапорцыях асартыменту навукова-пазнавальных кніг. Серыйны асартымент навукова-пазнавальных кніг, яго функцыі. Мэтазгоднасць уключэння ў дзіцячы асартымент кнігарняў новых формаў навукова-пазнавальных кніг для дзяцей рознага ўзросту. Даведачныя выданні для дзяцей у фарміраванні асартыменту кнігарняў, іх тыпалогія. 5. Асартымент філасофскай, палітыка-прававой, ваенна-гістарычнай і эканамічнай кнігі Асаблівасці фарміравання зместавага складу асартыменту філасофскай, палітыка-прававой, ваенна-гістарычнай і эканамічнай кнігі айчыннымі і расійскімі выдавецтвамі. Відавы склад асартыменту. Выданні класічных філасофскіх твораў, рэлігійных тэкстаў, нарматыўна-прававых актаў, гістарычных дакументаў, мемуарнай літаратуры і твораў класікаў эканамічнай думкі ў складзе асартыменту. Серыйныя выданні філасофскай, палітыка-прававой, ваенна-гістарычнай і эканамічнай кнігі. Арыгінальныя айчынныя і перакладныя выданні ў складзе асартыменту. 6. Асартымент педагагічных, вучэбных і даведачных сацыяльна-гуманітарных кніг Зместавы і відавы склад асартыменту педагагічных кніг, асаблівасці яго фарміравання айчыннымі і расійскімі выдавецтвамі. Серыйныя выданні ў складзе асартыменту. Відавы і зместавы склад асартыменту вучэбных сацыяльна-гуманітарных кніг. Асаблівасці фарміравання асартыменту вучэбнай сацыяльна-гуманітарнай кнігі для навучальных устаноў агульнай сярэдняй, пачатковай прафесійнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Серыйныя выданні. Праблема якасці вучэбных сацыяльна-гуманітарных выданняў. Перспектывы фарміравання асартыменту вучэбных выданняў. Асаблівасці фарміравання асартыменту вучэбнай сацыяльна-гуманітарнай кнігі выдавецтвамі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Відавы і зместавы склад асартыменту даведачнай сацыяльна-гуманітарнай кнігі. Асаблівасці фарміравання асартыменту выданнямі айчынных і расійскіх выдавецтваў.
7. Таварны асартымент нотных выданняў Паняцце “нотнае выданне”. Асноўныя кнігагандлёвыя класіфікацыі нотных выданняў. Відавая і тыпавая разнастайнасць нотных выданняў у асартыменце кнігагандлёвых арганізацый.
8. Таварны асартымент выданняў выяўленчага мастацтва Паняцце “выданне выяўленчага мастацтва”. Асноўныя кнігагандлёвыя класіфікацыі выданняў выяўленчага мастацтва. Відавая і тыпавая разнастайнасць выданняў выяўленчага мастацтва ў асартыменце кнігагандлёвай арганізацыі.
9. Сучасны стан кнігагандлёвай бібліяграфіі Сістэма бібліятэчнай інфармацыі аб літаратуры, намечанай да выпуску (планы выпуску выдавецтваў, бюлетэнь “Бланк для заказов”, рэкламна-інфармацыйныя бюлетэні, прайс-лісты і інш.). Сістэма кнігагандлёвай бібліятэчнай інфармацыі аб літаратуры, якая выйшла з друку (“Новые книги”, “Книжное обозрение” і інш.). Сістэма бібліятэчнай інфармацыі аб літаратуры, якая налічваецца ў кнігагандлёвай сетцы (“Каталог наличия оптовой базы …”, “Книги поимённого учёта”, спісы літаратуры кніжных магазінаў, службовыя картатэкі кніжных магазінаў і інш.). 10. Класіфікацыя кнігагандлёвых бібліяграфічных дапаможнікаў Класіфікацыя кнігагандлёвых бібліяграфічных дапаможнікаў па структуры і форме выдання (кнігагандлёвы паказальнік літаратуры, кнігагандлёвы спіс літаратуры, кнігагандлёвы бібліяграфічны плакат, кнігагандлёвая бібліяграфічная картатэка, кнігагандлёвае бібліяграфічнае перыядычнае выданне), па храналагічнай прымеце, па мэтавым прызначэнні, па чытацкім прызначэнні (кнігагандлёвае, рэкламнае), па змесце, па выдавецкай прыналежнасці. Значэнне класіфікацыі для ўдасканалення падрыхтоўкі і выдання кнігагандлёвых бібліяграфічных дапаможнікаў. 11. Кнігагандлёвая бібліяграфічная прадукцыя Бібліяграфічныя дапаможнікі выдавецтваў, кнігагандлёвых арганізацый і аптовых прадпрыемстваў (планы выпуску выдавецтваў, зводныя планы выпуску выдавецтваў, планы рэдакцыйнай падрыхтоўкі выдавецтваў, “Бланк для заказов”, рэкламныя праспекты, спісы выданняў да памятных дат, выдавецкія каталогі, каталогі выдавецтваў і кнігагандлёвых прадпрыемстваў, “Каталог наличия оптовой базы...” і інш.). Бібліяграфічныя дапаможнікі, якія складаюцца ў кніжных магазінах. Значэнне кнігагандлёвай бібліяграфічнай прадукцыі і яе месца ў інфармаванні спажыўца аб кнігах.
12. Кнігагандлёвае бібліяграфічнае абслугоўванне Асноўныя кірункі кнігагандлёвага бібліяграфічнага абслугоўвання. Значэнне даведачна-бібліяграфічнай работы кнігагандлёвага прадпрыемства і яе тэхналогія. Роля рэкламна-бібліяграфічнай работы (масавай, групавой, індывідуальнай) у інфармаванні спажыўцоў. Аператыўна-бібліяграфічная работа па давядзенні інфармацыі аб творах друку да кнігапрадаўцаў.
13. Арганізацыя і тэхналогія букіністычнага гандлю Задачы і асноўныя метады букіністычнага гандлю. Гандлёвы тэхналагічны працэс у букіністычным гандлі. Яго змест, структура і асаблівасці. Асноўныя формы гандлёвага тэхналагічнага працэсу ў букіністычным гандлі (традыцыйная, камісійная, абменная, аўкцыённая). Букіністычная інфармацыя як сродак фарміравання кнігагандлёвага асартыменту. Яе месца ў сучасным букіністычным гандлі.
14. Таварныя ўласцівасці і якасці букіністычнай кнігі Паняцце “ўласцівасць” як філасофская катэгорыя. Таварныя ўласцівасці кнігі ў працэсе таварнага прапанавання на букіністычным рынку. Семіётычныя (рэчавыя, матэрыяльныя) і семантычныя (сэнсавыя, нематэрыяльныя) таварныя ўласцівасці кнігі. Падзел таварных уласцівасцей кнігі на прасторавыя і часавыя, пастаянныя і пераменныя. Таварныя якасці букіністычнай кнігі. Экземплярныя асаблівасці таварных якасцей букіністычнай кнігі (аўтограф, пераплёт уладальніка, ступень зношанасці ці зачытанасці, традыцыя валодання кнігай і інш.).
Дзейнасць бібліятэк па арганізацыі вольнага часу
1. Асноўныя этапы станаўлення дзейнасці бібліятэк па арганізацыі вольнага часу Адукацыя і ўзнікненне сацыяльна-культурных супольнасцей у ХVІІІ ст. Грамадска-адукацыйны рух і арганізацыя вольнага часу ў Расіі і Беларусі ў ХІХ – пачатку ХХ ст. Характарыстыка сацыяльна-культурных працэсаў савецкага і постсавецкага перыядаў. Сучасныя канцэпцыі развіцця дзейнасці па арганізацыі вольнага часу.
2. Дзейнасць па арганізацыі вольнага часу як састаўляючая сацыяльна-культурнай дзейнасці. Эвалюцыя яе тэрмінасістэмы Абумоўленасць узнікнення дыялектыкі развіцця паняцця “сацыяльна-культурная дзейнасць”, яго пераемнасць з шэрагам папярэдніх тэрмінаў. Функцыі і прынцыпы сацыяльна-культурнай дзейнасці і іх праяўленне ў дзейнасці бібліятэк па арганізацыі вольнага часу. Псіхолага-педагагічныя асновы дзейнасці па арганізацыі вольнага часу як фактар павышэння яе выніковасці ў працы з рознымі сацыяльнымі групамі. Арганізацыя вольнага часу (дасуг) як сучаснае паняцце, якое сфарміравалася ў перыяд індустрыяльнага і постіндустрыяльнага развіцця грамадства. Сацыяльна-культурная сфера – адзін з важнейшых прыярытэтаў дзяржаўнай культурнай палітыкі.
3. Суб’екты дзейнасці па арганізацыі вольнага часу Разнастайнасць суб’ектаў дзейнасці па арганізацыі вольнага часу. Асоба як суб’ект дзейнасці па арганізацыі вольнага часу. Сутнасць і тыпалогія сацыяльна-культурных інстытутаў. Сям’я як сацыяльна-культурны інстытут. Сродкі масавай інфармацыі і камунікацыі. Бібліятэкі як суб’екты культурна-адпачынкавай дзейнасці. Характарыстыка дзейнасці іншых устаноў сацыяльна-культурнага профілю. Сацыяльна-культурныя супольнасці і фарміраванні.
4. Тэхналогіі індустрыі дзейнасці ў сферы вольнага часу Тэхналогіі як сродкі абмену чалавечымі здольнасцямі і патрэбнасцямі культуры. Структура і функцыі сацыяльна-культурных тэхналогій. Метады і методыка агульнай сацыяльна-культурнай тэхналогіі, іх праяўленне ў дзейнасці па арганізацыі вольнага часу. Педагагічная прырода сацыяльна-культурных тэхналогій. Іх сутнасць і класіфікацыя. Культуратворчыя і мастацка-развіццёвыя тэхналогіі. Рэкрэатыўныя тэхналогіі. Рэкрэатыўныя функцыі вольнага часу. Педагагічныя гульнявыя тэхналогіі. Адукацыйныя тэхналогіі. Сутнасць і класіфікацыя сацыяльна-абаронных і рэабілітацыйных тэхналогій.
5. Тэхналогія дзейнасці бібліятэк у сферы вольнага часу: агульныя пытанні Тэарэтычнае і прыкладное значэнне паняцця “тэхналогія дзейнасці бібліятэк па арганізацыі вольнага часу”. Гісторыя развіцця тэхналогіі дзейнасці бібліятэк па арганізацыі вольнага часу. Характарыстыка сучасных канцэпцый тэхналогіі дзейнасці бібліятэк па арганізацыі вольнага часу. Дзейнасць бібліятэк па арганізацыі вольнага часу як сацыяльна-педагагічная сістэма. Аб’екты і суб’екты тэхналогіі дзейнасці бібліятэк па арганізацыі вольнага часу, прынцыпы і структура. Віды, тыпы і формы тэхналогій дзейнасці публічных і дзіцячых бібліятэк у сферы вольнага часу. Этапы тэхналогіі. Тэхналагічны працэс – аснова дзейнасці бібліятэк па арганізацыі вольнага часу. Арганізацыйная спецыфіка і метадычнае забеспячэнне тэхналогій дзейнасці бібліятэк па арганізацыі вольнага часу. Вопыт і праблемы выкарыстання вынікаў навуковых даследаванняў у распрацоўцы тэхналогій дзейнасці бібліятэк па арганізацыі вольнага часу.
6. Сацыяльна-педагагічныя асновы тэхналогіі дзейнасці бібліятэк па арганізацыі вольнага часу Сацыяльна-педагагічныя ўмовы тэхналогіі дзейнасці бібліятэк па арганізацыі вольнага часу. Уплыў знешніх (аб’ектыўных) і ўнутраных (суб’ектыўных) фактараў на паводзіны карыстальнікаў ва ўмовах культурнага ўздзеяння. Характарыстыка аб’ектыўных сацыяльных умоў ажыццяўлення тэхналогіі дзейнасці бібліятэк па арганізацыі вольнага часу. Роля сацыяльнага асяроддзя ў распрацоўцы бібліятэчна-бібліяграфічных мерапрыемстваў па арганізацыі вольнага часу. Педагагічны патэнцыял публічнай работы бібліятэк. Камунікатыўная спецыфіка тэхналогіі дзейнасці па арганізацыі вольнага часу бібліятэчных устаноў. Бібліятэчныя зносіны як аснова развіцця відаў і формаў дзейнасці па арганізацыі вольнага часу (зносіны ў структуры масавай, групавой і індывідуальнай работы з карыстальнікамі бібліятэк). Апасродкаваныя і неапасродкаваныя зносіны ў межах культурна-адпачынкавых бібліятэчна-бібліяграфічных праграм. Сацыяльна-псіхалагічныя і тэрапеўтычныя асаблівасці зносін у кантэксце бібліятэчнай работы па арганізацыі вольнага часу. Метады рэгулявання камунікатыўнага працэсу дзейнасці бібліятэк па арганізацыі вольнага часу.
7. Кампаненты тэхналогіі дзейнасці бібліятэк па арганізацыі вольнага часу Структурныя варыянты тэхналогіі дзейнасці бібліятэк па арганізацыі вольнага часу. Сродкі, формы і метады сацыяльна-культурнай дзейнасці як асноўныя складаючыя тэхналагічнага працэсу дзейнасці бібліятэк па арганізацыі вольнага часу. Характарыстыка масавых формаў дзейнасці бібліятэк па арганізацыі вольнага часу. Асаблівасці тэхналагічнага працэсу іх падрыхтоўкі. Формы, структура і жанравыя асаблівасці групавых праграм бібліятэк па арганізацыі вольнага часу. Напрамкі рэалізацыі групавых формаў дзейнасці па арганізацыі вольнага часу ў публічных і дзіцячых бібліятэках. Змест і ўмовы распрацоўкі індывідуальных формаў дзейнасці па арганізацыі вольнага часу у бібліятэках.
8. Драматургія і рэжысура праграм бібліятэк па арганізацыі вольнага часу Вызначэнне паняцця “праграма па арганізацыі вольнага часу”. Драматургія – сюжэтна-вобразная канцэпцыя праграмы па арганізацыі вольнага часу бібліятэкі. Спецыфіка драматургіі бібліятэчных праграм па арганізацыі вольнага часу. Сцэнарый і сцэнарны план як асноўныя віды драматургіі. Патрабаванні да падрыхтоўкі сцэнарных планаў масавых бібліятэчных мерапрыемстваў. Методыка распрацоўкі сцэнарыя бібліятэчна-бібліяграфічнага мерапрыемства. Арганізацыйныя ўмовы рэалізацыі плана пастановачнай работы бібліятэчна-бібліяграфічнага мерапрыемства. Выкарыстанне мастацка-вобразных і сімволіка-алегарычных сродкаў пры пастаноўцы бібліятэчных праграм па арганізацыі вольнага часу. Класіфікацыя мастацкіх метадаў дзейнасці па арганізацыі вольнага часу і іх выкарыстанне ў праграмах па арганізацыі вольнага часу бібліятэк.
9. Функцыянаванне тэхналогіі дзейнасці бібліятэк па арганізацыі вольнага часу: псіхалагічны аспект Сацыяльна-псіхалагічны падыход да рэалізацыі тэхналогій дзейнасці па арганізацыі вольнага часу бібліятэк. Узаемасувязь тэхналогіі дзейнасці па арганізацыі вольнага часу і інтарэсаў бібліятэчнай аўдыторыі. Выхаваўчы ўплыў культурна-адпачынкавых праграм бібліятэк на асобу, групы і грамадства. Улік сацыяльных умоў, маральных нормаў, традыцый, звычаяў, інтарэсаў, стэрэатыпаў паводзін і адносін карыстальнікаў пры фарміраванні тэхналогіі дзейнасці па арганізацыі вольнага часу. Характарыстыка сацыяльна-псіхалагічных механізмаў функцыянавання дзейнасці бібліятэк па арганізацыі вольнага часу. Успрыманне бібліятэчнай аўдыторыяй культурна-адпачынкавых мерапрыемстваў. Выбар формаў і відаў прадметнай накіраванасці на дзейнасць па арганізацыі вольнага часу. Улік псіхалагічных сітуацый пры праектаванні тэхналогіі дзейнасці па арганізацыі вольнага часу бібліятэк. Паняцце сацыяльна-псіхалагічнага клімату і сацыяльна-псіхалагічнай атмасферы ў дачыненні да арганізацыі мерапрыемстваў бібліятэк, звязаных са сферай вольнага часу. Метады дыягностыкі атмасферы бібліятэчна-бібліяграфічнага мерапрыемства. Паказчыкі добразычлівай сацыяльна-псіхалагічнай атмасферы аўдыторыі, якая ўдзельнічае ў мерапрыемствах бібліятэк, прысвечаных рэалізацыі культурна-адпачынкавых праграм. 10. Тэорыя і методыка сацыяльнай работы бібліятэкі як адзін з кірункаў бібліятэказнаўства Клопат аб людзях з абмежаванымі псіхафізічнымі магчымасцямі як важнейшая задача сацыяльнай палітыкі дзяржавы. Сучаснае разуменне сацыяльнай работы бібліятэк. Сацыяльная работа як від дзейнасці публічных і спецыяльных бібліятэк. Аб’екты сацыяльнай работы бібліятэк (інваліды, зняволеныя, пенсіянеры і іншыя групы насельніцтва). Распрацоўка “сацыянамічнага бібліятэказнаўства” (А.Я.Шапашнікаў). Асноўныя кірункі сацыянамічнага бібліятэказнаўства: дэфекталагічнае, пенітэнцыярнае, геранталагічнае, медыцынскае.
11. Бібліятэчнае абслугоўванне інвалідаў Арганізацыя бібліятэчнага абслугоўвання інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь. Спецыялізаванае бібліятэчнае абслугоўванне інвалідаў. Спецыяльныя бібліятэкі для інвалідаў, іх задачы і функцыі. Роля публічных бібліятэк у абслугоўванні розных груп інвалідаў. Стварэнне безбар’ернага бібліятэчнага асяроддзя. Месца бібліятэк у працэсе навучання і выхавання дзяцей з асаблівасцямі псіхафізіялагічнага развіцця. Узаемадзеянне спецыяльных бібліятэк з таварыствамі інвалідаў і іншымі грамадскімі арганізацыямі. Формы і метады сацыяльнай работы бібліятэк. Новыя інфармацыйныя тэхналогіі ў бібліятэчным абслугоўванні інвалідаў. Іх роля ў пашырэнні інфармацыйнага асяроддзя. Выкарыстанне рэсурсаў Internet. 12. Арганізацыя бібліятэчнага абслуговання
|