Інстытуцыяльныя
14.1. Истоки Северного Возрождения……………………………………..179 14.2. Северный гуманизм и его особенности………………………………181 14.3. Гуманизм как предпосылка Реформации и протестантизма……….185 Заключение………………………………………………………………..190 Рэцэнзенты Н.А.Ляйко, канд. гіст. навук, прафесар кафедры інфармацыйных рэсурсаў БДУ культуры і мастацтваў; А.В.Прадзеіна, канд. пед. навук, заг. навукова-даследчага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Рэкамендавана да друку прэзідыумам навукова-метадычнага савета Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў (пратакол № 4 ад 13.01.2009 г.) ЗМЕСТ
ЭКЗАМЕНУ ПА БІБЛІЯГРАФАЗНАЎСТВЕ
Дзяржаўны экзамен – гэта падвядзенне вынікаў навучання выпускніка, праверка яго тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі да прафесійнай бібліяграфічнай дзейнасці. Ён праводзіцца па агульнапрафесійных і спецыяльных інфармацыйна-бібліяграфічных дысцыплінах, па кожнай з якіх уключаны галоўныя пытанні, а таксама па дысцыплінах спецыялізацый. Пры вывучэнні аўтаматызаваных бібліятэчна-інфармацыйных сістэм неабходна звярнуць увагу на спецыфіку бібліяграфічнай дзейнасці (працэсаў бібліяграфавання, бібліяграфічнага пошуку, бібліяграфічнага абслугоўвання) у аўтаматызаваным рэжыме. Пры падрыхтоўцы студэнтаў да экзамену па раздзеле “Тэорыя, арганізацыя і тэхналогія бібліяграфічнай дзейнасці” неабходна звярнуць асаблівую ўвагу на пытанні, звязаныя з формамі, тыпамі, жанрамі бібліяграфічнай прадукцыі; на функцыянальную, кампанентную і відавую структуры бібліяграфічнай практычнай дзейнасці; на структуру і змест развіцця бібліяграфазнаўства як навукі аб бібліяграфіі. З арганізацыі і тэхналогіі бібліяграфічнай работы ў бібліятэцы неабходна ведаць методыку і тэхналогію працэсаў бібліяграфавання, бібліяграфічнага абслугоўвання і бібліяграфічнага пошуку, арганізацыю ДБА, пытанні кіравання і арганізацыі бібліяграфічнай работы бібліятэк Беларусі і іншых краін. Пры вывучэнні інфармацыйна-бібліяграфічных курсаў трэба найперш усвядоміць спецыфіку інфармацыйных патрэбнасцей розных катэгорый карыстальнікаў, склад дакументных патокаў і масіваў, характар інфармацыйна-бібліяграфічнага забеспячэння розных галін ведаў і сфер грамадскай практыкі, асаблівасці арганізацыі, методыкі і тэхналогіі інфармацыйна-бібліяграфічнага забеспячэння навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексу, сацыяльна-гуманітарнага і мастацка-эстэтычнага комплексаў. Р А З Д З Е Л І АГУЛЬНАПРАФЕСІЙНЫЯ І СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ ДЫСЦЫПЛІНЫ
Тэорыя, арганізацыя і тэхналогія бібліяграфічнай дзейнасці
1. Бібліяграфія як галіна грамадскай дзейнасці Узнікненне і трансфармацыя паняцця “бібліяграфія”. Сучасныя ўяўленні аб бібліяграфіі, бібліяграфічнай дзейнасці. Дакументаграфічны, кагнітаграфічны і іншыя падыходы да разгляду бібліяграфіі (бібліяграфічнай дзейнасці) як грамадскай з’явы. Бібліяграфічная інфармацыя як разнавіднасць сацыяльнай інфармацыі і як крытэрый (прынцып) адмежавання бібліяграфічных з’яў ад небібліяграфічных. Бібліяграфічная інфармацыя і бібліяграфічныя веды (В.А.Факееў). Непарыўная сувязь бібліяграфічнай інфармацыі з тэкстам і адчужанасць ад яго (Н.А.Сляднева). Прагнозная, латэнтная, афінная, постэдыцыйная бібліяграфічная інфармацыя (бібліяграфія). Роля бібліяграфіі ў развіцці грамадства. Уплыў гісторыка-культурных, сацыяльна-эканамічных, тэхналагічных, навуковых фактараў на асаблівасці яе развіцця.
2. Функцыянальная структура бібліяграфіі Канцэпцыі функцыянальнай дапаможнасці і самастойнасці бібліяграфіі (бібліяграфічнай інфармацыі) як грамадскай з’явы. А.П.Коршунаў аб асноўных грамадскіх функцыях бібліяграфіі. Дваістасць бібліяграфічнай інфармацыі як адлюстраванне дваістасці адносін “дакумент – спажывец інфармацыі”. Фарміраванне бібліяграфічных (дакументальна-бібліяграфічных) патрэбнасцей (агульных, групавых, індывідуальных). Адпаведнасці паміж асноўнымі дакументальна-бібліяграфічнымі патрэбнасцямі і асноўнымі характарыстыкамі дакументаў. Пошукавая, камунікатыўная і ацэначная – асноўныя (сутнасныя) функцыі бібліяграфічнай інфармацыі. Знешнія функцыі бібліяграфічнай інфармацыі. Якасці бібліяграфічнай інфармацыі.
3. Бібліяграфічная практычная дзейнасць Бібліяграфічная практычная дзейнасць у структуры бібліяграфічнай дзейнасці. Асноўныя рысы бібліяграфічнай практычнай дзейнасці. Бібліяграфічная практычная дзейнасць як аб’ект дыферэнцыяцыі. Кампанентная (унутраная) структура бібліяграфічнай практычнай дзейнасці. Суб’ект бібліяграфічнай дзейнасці як яе асноўны сістэмаўтваральны кампанент. Яго сувязі з іншымі кампанентамі (мэтамі, аб’ектамі, працэсамі, сродкамі і вынікамі). Бібліёграф-прафесіянал як асноўны суб’ект бібліяграфічнай практычнай дзейнасці. Відавая структура і асноўныя напрамкі рэальнага ўвасаблення з’яў бібліяграфічнай практыкі.
4. Бібліяграфічная прадукцыя як адзін з вынікаў бібліяграфічнай практычнай дзейнасці Вынікі ва ўнутранай структуры бібліяграфічнай практычнай дзейнасці, сувязь з асноўнымі бібліяграфічнымі працэсамі. Бібліяграфічная прадукцыя як асноўны вынік працэсу бібліяграфавання. Бібліяграфічнае паведамленне як элемент бібліяграфічнай інфармацыі. Бібліяграфічны запіс як фіксаваная форма існавання бібліяграфічнага паведамлення і структурная адзінка любога бібліяграфічнага дапаможніка (бібліяграфічнага дакумента). Структура бібліяграфічнага запісу. Бібліяграфічны дапаможнік як асноўны спосаб існавання і сродак распаўсюджвання дакументаванай бібліяграфічнай інфармацыі. Формы, тыпы, жанры бібліяграфічных дапаможнікаў. Шматаспектная (блочна-фасетная) класіфікацыя бібліяграфічнай прадукцыі. Віды бібліяграфічных дапаможнікаў па грамадскім прызначэнні, функцыянальна-мэтавай прымеце, змесце аб’ектаў бібліяграфавання, метадах бібліяграфавання. Інстытуцыяльныя (арганізацыйна-ведамасныя) віды бібліяграфіі Від бібліяграфіі і відавая класіфікацыя як навуковая праблема. А.П.Коршунаў аб патрабаваннях, якім павінна адпавядаць дасканалая відавая класіфікацыя. Арганізацыйна-ведамасная прымета як адна з падстаў для выдзялення відаў бібліяграфіі. Сацыяльныя інстытуты сістэмы дакументных камунікацый, у межах якіх ствараюцца, кумулююцца, распаўсюджваюцца дакументы. Спецыфіка бібліяграфіі (бібліяграфічнай дзейнасці) як сацыяльнага інстытута сістэмы дакументных камунікацый. Яе арганізацыйная аформленасць у межах розных сацыяльных інстытутаў і ўтварэнне інстытуцыяльных відаў бібліяграфіі: бібліятэчная бібліяграфія, выдавецкая бібліяграфія, кнігагандлёвая бібліяграфія, навукова-інфармацыйная бібліяграфія, архіўная бібліяграфія і інш. Кароткая характарыстыка названых відаў. 6. Бібліяграфазнаўства як сістэма навуковых ведаў Бібліяграфазнаўства як сукупнасць навуковых ведаў аб бібліяграфіі. Функцыі бібліяграфазнаўства. Узаемаадносіны з бібліяграфічнай практычнай дзейнасцю. Структура бібліяграфазнаўства (аспектны і аб’ектны кірункі дыферэнцыяцыі). Характарыстыка асноўных раздзелаў бібліяграфазнаўства: тэорыі, гісторыі, арганізацыі, тэхналогіі (методыкі), метадалогіі. Узаемасувязі бібліяграфазнаўства з сумежнымі навуковымі дысцыплінамі. Кірункі развіцця сучаснага бібліяграфазнаўства ў Беларусі і Расіі. Вядучыя вучоныя-бібліяграфазнаўцы. 7. Міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне бібліяграфічнай дзейнасці Аб'ектыўныя фактары, якія ўплываюць на актывізацыю супрацоўніцтва ў галіне бібліяграфіі. Дзейнасць асноўных міжнародных арганізацый у галіне бібліяграфіі (ЮНЕСКА, ІФЛА, ФІД, ІСО). Найважнейшыя міжнародныя праграмы ў галіне інфармацыйнай і бібліяграфічнай дзейнасці (НІП, УБУ і міжнародная праграма МАRС, універсальная перадача даных і тэлекамунікацый ІДТ). Бібліяграфічныя праблемы праграмы ЮАП (усеагульная даступнасць выданняў). Праграмы ЮНЕСКА “Памяць свету” і “Інфармацыя для ўсіх”. 8. Арганізацыя бібліяграфічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе Арганізацыйна-ведамасная раздробленасць як асаблівая рыса арганізацыі бібліяграфічнай дзейнасці. Арганізацыйная структура бібліяграфічнай дзейнасці, прынцыпы яе арганізацыі: ведамасны, зместавы, тэрытарыяльны. Асноўныя цэнтры бібліяграфічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, іх задачы, функцыі, асаблівасці выканання бібліяграфічных кірункаў дзейнасці. Узаемадзеянне бібліяграфічных цэнтраў краіны – аб’ектыўная неабходнасць на шляху фарміравання адзінай інфармацыйнай сістэмы краіны. Асаблівасці ўзаемадзеяння бібліяграфічных цэнтраў краіны. Узаемадзеянне бібліятэк як бібліяграфічных цэнтраў. Асноўныя ўмовы ўзаемадзеяння бібліятэк. Характарыстыка асноўных кірункаў каардынацыі і кааперацыі бібліяграфічнай дзейнасці бібліятэк. “Канцэпцыя інфармацыйнага ўзаемадзеяння бібліятэк” (2000 г.) як праграма ўзаемадзеяння на аснове сеткавых інфармацыйных тэхналогій. Вызначаныя ў “Канцэпцыі...” кірункі ўзаемадзеяння. Вопыт карпаратыўнага ўзаемадзеяння бібліятэк па стварэнні бібліяграфічных прадуктаў (праекты LibКАРД, БелАР і інш.), кансорцыумаў па забеспячэнні доступу да міжнародных інфармацыйна-бібліяграфічных рэсурсаў, арганізацыі службы віртуальнага даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання карыстальнікаў.
9. Арганізацыйна-функцыянальная структура бібліяграфічнай службы розных тыпаў бібліятэк Беларусі Уяўленне аб бібліяграфічнай службе бібліятэкі ў вузкім і шырокім кантэксце. Задачы, якія стаяць перад бібліяграфічнымі службамі бібліятэк у сучасных умовах. Залежнасць яе арганізацыйна-функцыянальнай структуры ад задач бібліятэкі, яе тыпу, месца бібліятэкі ў сетцы рэгіёна (галіны), спецыялізацыі дзейнасці і зместу бібліяграфічных працэсаў. Асаблівасці структуры бібліяграфічнай службы бібліятэк розных тыпаў у Рэспубліцы Беларусь. Паняцце аб цэнтралізаваным і дэцэнтралізаваным характары бібліяграфічнай службы бібліятэкі. Арганізацыйна-функцыянальная структура бібліяграфічнай службы бібліятэк розных тыпаў. Арганізацыя бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэках, якія не маюць бібліяграфічных падраздзяленняў. Асноўныя функцыі бібліяграфічнага падраздзялення бібліятэкі. Бібліяграфічныя працэсы ў небібліяграфічных падраздзяленнях бібліятэкі.
10. Даведачна-бібліяграфічны апарат (ДБА) бібліятэкі ДБА бібліятэкі – асноўная база бібліяграфічнай дзейнасці. Азначэнне ДБА, яго функцыянальнае прызначэнне, структура. Формы існавання розных частак ДБА. Адзінства прынцыпаў і метадычных рашэнняў у фарміраванні ўсіх частак ДБА. Каталогі і картатэкі як крыніцы бібліяграфічнай інфармацыі. Павышэнне ролі зводных каталогаў у перыяд укаранення карпаратыўных тэхналогій і стварэння карпаратыўных сетак бібліятэк. Вопыт работы бібліятэк краіны па фарміраванні зводных каталогаў. Каталогі бібліятэк у Internet. Віды картатэк, іх адрозненне ад каталогаў. Асаблівасці іх вядзення ў аўтаматызаваным рэжыме і трансфармацыі ў бібліяграфічныя, фактаграфічныя базы даных. Пошукавыя сістэмы ў Internet як сродак дапамогі выяўлення онлайнавых інфармацыйных рэсурсаў, іх класіфікацыя, тэхналогія стварэння і выкарыстання. Даведачна-бібліяграфічны фонд (ДБФ) бібліятэкі: склад, функцыянальнае прызначэнне, прынцыпы і крыніцы камплектавання. Асаблівасці арганізацыі ДБФ у бібліятэках. 11. Тэхналогія вытворчасці бібліяграфічных дапаможнікаў Асноўныя тэхналагічныя працэсы падрыхтоўчага этапу вытворчасці бібліяграфічнай прадукцыі. Аналітычны этап падрыхтоўкі бібліяграфічных дапаможнікаў і яго працэсы. Мэты і асноўныя працэсы сінтэтычнага этапу складання бібліяграфічных дапаможнікаў. Мэты і асноўныя працэсы заключнага этапу падрыхтоўкі бібліяграфічных дапаможнікаў. Спецыфіка падрыхтоўкі бібліяграфічных дапаможнікаў з выкарыстаннем сродкаў аўтаматызацыі. 12. Бібліяграфічнае інфармаванне карыстальнікаў інфармацыі Бібліяграфічнае абслугоўванне: азначэнне, асноўныя віды. Бібліяграфічнае інфармаванне. Сутнасць масавага бібліяграфічнага інфармавання. Асноўныя формы масавага бібліяграфічнага інфармавання, арганізацыя і тэхналогія падрыхтоўкі і правядзення. Сутнасць і тэхналогія дыферэнцыраванага бібліяграфічнага інфармавання. Формы дыферэнцыраванага бібліяграфічнага інфармавання. Сістэма выбарчага распаўсюджвання інфармацыі (ВРІ) як найбольш эфектыўная форма індывідуальнага інфармавання. Патрабаванні да ВРІ, прынцыпы яго функцыянавання. Дыферэнцыраванае абслугоўванне кіраўнікоў (ДАК) як падсістэма ВРІ і яе спецыфіка. Асноўныя формы групавога бібліяграфічнага інфармавання, асаблівасці іх падрыхтоўкі і правядзення. Асаблівасці дыферэнцыраванага інфармавання з выкарыстаннем аўтаматызаванай тэхналогіі. 13. Тэхналогія даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання карыстальнікаў інфармацыі Даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне: азначэнне, асноўныя элементы. Тэхналогія даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання: прыём запыту; устанаўленне кола крыніц, неабходных для аптымальнага задавальнення запыту; пошук бібліяграфічнай, фактаграфічнай інфармацыі; афармленне даведкі; рэгістрацыя даведкі ў журнале ўліку; выдача ці накіраванне яе абаненту. Асаблівасці аўтаматызаванай тэхналогіі выканання разавых запытаў: фарміраванне пошукавага прадпісання, выбар крыніц пошуку, асноўныя тыпы бібліяграфічнага пошуку (па загалоўку, аўтары, аўтары – загалоўку, прадметнай рубрыцы, нумары, ключавым слове), прагляд вынікаў машыннага пошуку і формы іх афармлення. Даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне з выкарыстаннем сродкаў Internet. Асаблівасці пошуку інфармацыі пры дакладным веданні адраса электроннага дакумента, з выкарыстаннем універсальных пошукавых сістэм Internet. Ажыццяўленне пошуку неабходнай інфармацыі. Выдача вынікаў пошуку ў онлайнавым рэжыме. Функцыянаванне службаў “віртуальнай даведкі” ў бібліятэцы як форма онлайнавага даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання. 14. Фарміраванне бібліяграфічнай культуры карыстальнікаў інфармацыі Бібліяграфічная культура як састаўная частка інфармацыйнай культуры. Змест паняцця “бібліяграфічная культура”. Павышэнне значэння і ролі бібліяграфічнай, інфармацыйнай культуры асобы ў сучасным умовах. Роля і задачы бібліятэк у фарміраванні бібліяграфічнай культуры спажыўцоў інфармацыі. Асноўныя прынцыпы і метадычныя патрабаванні да арганізацыі і зместу работы бібліятэк у гэтым кірунку. Асноўныя напрамкі работы бібліятэк па фарміраванні бібліяграфічнай культуры спажыўцоў інфармацыі: у працэсе арганізаванага навучання ў вучэбных установах; у працэсе фарміравання інфармацыйнага асяроддзя ў бібліятэцы; у працэсе спецыяльна праводзімых мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне бібліяграфічнай культуры спажыўцоў інфармацыі. Асноўныя формы фарміравання бібліяграфічнай культуры спажыўцоў інфармацыі: масавыя, групавыя, індывідуальныя. Асаблівасці фарміравання бібліяграфічнай культуры асобных груп спажыўцоў інфармацыі: школьнікаў, студэнтаў, спецыялістаў.
15. Тэарэтычныя пытанні краязнаўчай бібліяграфіі Азначэнне паняцця “краязнаўчая бібліяграфія”, яго дыскусійны характар. Залежнасць зместу (меж) краязнаўчай бібліяграфіі ад тлумачэння яе аб’екта: абмежавальны, ці звужаны, і пашыраны падыходы. Абгрунтаванні паняцця на падставе тэрытарыяльна-зместавай і іншых прымет (персанальна-тэрытарыяльнай, прыметы месца паходжання дакументаў). Роля М.В.Здобнава, А.В.Мамантава, М.М.Шчэрбы, А.М.Бучанкова, І.І.Міхлінай і іншых даследчыкаў у вызначэнні тэарэтычных пытанняў краязнаўчай бібліяграфіі. Грамадскае прызначэнне і функцыі краязнаўчай бібліяграфіі, яе арганізацыйная структура.
16. Краязнаўчы даведачна-бібліяграфічны апарат бібліятэкі Краязнаўчы даведачна-бібліяграфічны апарат(КДБА) бібліятэкі: паняцце, функцыянальнае прызначэнне, уласцівасці. Структура КДБА, формы існавання яго кампанентаў; прадстаўленне ва ўдаленым доступе. Сістэма краязнаўчых каталогаў і картатэк. Каталог краязнаўчай літаратуры. Алфавітны каталог на падсобны фонд краязнаўчай літаратуры. Каталог мясцовых выданняў, яго роля ў сістэме ДБА. Краязнаўчыя бібліяграфічныя і фактаграфічныя картатэкі. Базы даных па краязнаўстве: бібліяграфічныя, фактаграфічныя, паўнатэкставыя. Краязнаўчы даведачна-бібліяграфічны фонд: яго прызначэнне, асаблівасці камплектавання, складу і арганізацыі. Фонд выкананых даведак краязнаўчай тэматыкі, адбор, захаванне і выкарыстанне даведак. Узаемасувязь усіх частак КДБА паміж сабой і агульным ДБА бібліятэкі. Асаблівасці КДБА ў бібліятэках розных тыпаў.
17. Сістэма краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў Мадэлі сістэмы краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў (СКБД), іх навуковае і практычнае значэнне. Зыходныя крытэрыі фарміравання СКБД. Дыскусійныя пытанні структуры мадэляў СКБД. Падсістэма навукова-дапаможных краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў, яе назначэнне, структурныя звенні, іх метадычныя асаблівасці. Падсістэма рэкамендацыйных краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў, яе назначэнне, структурныя элементы, іх метадычныя асаблівасці. Вызначэнне месца паказальнікаў мясцовых выданняў у мадэлях СКБД. Узровень функцыянавання асобных элементаў СКБД на прыкладзе сучаснай краязнаўчай бібліяграфічнай прадукцыі бібліятэк Беларусі.
Інфармацыйна-бібліяграфічнае забеспячэнне галіновых комплексаў 1. Сучасны стан інфармацыйна-бібліяграфічных рэсурсаў (ІБР) па тэхніцы ў Беларусі Арганізацыя ІБР па тэхніцы ў Беларусі. Дзейнасць РНТБ, ЦНБ НАН, інфармацыйных цэнтраў па падрыхтоўцы ІБР. Кааперацыя і каардынацыя іх дзейнасці. Характарыстыка ІБР па розных прыметах: традыцыйных (навукова-дапаможных, вытворча-практычных, рэкамендацыйных) і электронных. Кірункі далейшага развіцця ІБР па тэхніцы ў Беларусі ў новых умовах. Электронныя інфармацыйныя рэсурсы па тэхніцы, створаныя ў Беларусі.
2. Інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы па сельскай гаспадарцы Беларусі Развіццё ІБР па сельскай гаспадарцы з 1960 г. па 1992 г. Стварэнне РНСГБ, фарміраванне сістэмы сельскагаспадарчых бібліятэк краіны і сістэмы бібліяграфічнай прадукцыі. Сучасны стан традыцыйных і электронных ІБР у галіне аграрна-прамысловага комплексу. Роля БелСГБ у забеспячэнні доступу да сусветных інфармацыйных рэсурсаў у галіне аграрна-прамысловага комплексу.
3. Інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы па прыродазнаўстве ў Беларусі Характэрныя кірункі развіцця ІБР па прыродазнаўстве на сучасным этапе. Роля ЦНБ НАН і яе філіялаў у стварэнні бібліяграфічнай прадукцыі і абслугоўванні карыстальнікаў. Асаблівасці бібліяграфічнай прадукцыі па прыродазнаўстве. Сучасны стан ІБР па прыродазнаўстве. Характэрныя кірункі развіцця, віды бібліяграфічнай прадукцыі па жанрах і тыпах. Электронныя ІБР, створаныя ЦНБ. Забеспячэнне доступу да глабальных інфармацыйных рэсурсаў.
4. Інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы па медыцыне ў Беларусі Роля РНМБ у стварэнні сістэмы бібліяграфічнай прадукцыі па медыцыне і абслугоўванні карыстальнікаў. Відатыпалагічныя, жанравыя, тэматычныя асаблівасці развіцця ІБР па медыцыне. Цэнтры падрыхтоўкі бібліяграфічнай прадукцыі па медыцыне на сучасным этапе. Стварэнне сістэмы навукова-медыцынскай інфармацыі. Праблемы каардынацыі і кааперыравання ў падрыхтоўцы ІБР па медыцыне і ахове здароўя. Бібліяграфічная, рэфератыўная і аглядная інфармацыйная прадукцыя. Бібліяграфічная інфармацыя на старонках перыядычных выданняў. Электронныя ІБР па медыцыне, створаныя ў Беларусі. Забеспячэнне доступу да сусветных інфармацыйных рэсурсаў па медыцыне. 5. Дакументныя інфармацыйныя рэсурсы ў галіне навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексу (НТіМК) Галіновыя асаблівасці дакументных інфармацыйных рэсурсаў. Відавы склад дакументных інфармацыйных рэсурсаў у залежнасці ад мэты стварэння, асаблівасцей узнікнення. Уласцівасці галіновых дакуметных рэсурсаў. Заканамернасці развіцця дакументных інфармацыйных рэсурсаў галіновага характару. Навукаметрычны і маркетынгавы аналіз дакументных інфармацыйных рэсурсаў НТіМК і практычнае выкарыстанне яго вынікаў для стварэння бібліяграфічнай прадукцыі і абслугоўвання карыстальнікаў. Дакументны інфармацыйны паток у галіне НТіМК Беларусі, яго характарыстыка па тыпавідавых, тэматычных, храналагічных, моўных, аўтарскіх і іншых крытэрыях.
6. Інфармацыйныя патрэбнасці спецыялістаў у галіне НТіМК Механізм фарміравання, азначэнне і асноўныя віды інфармацыйных патрэбнасцей у галіне НТіМК. Структура інфармацыйных патрэбнасцей спецыялістаў на агульнадзяржаўным, тэрытарыяльным, галіновым, групавым і індывідуальным узроўнях. Фактары, якія ўплываюць на інфармацыйныя патрэбнасці спецыялістаў НТіМК і вызначаюць іх змест і дынаміку. Інфармацыйныя патрэбнасці спецыялістаў розных сфер дзейнасці НТіМК: навука, тэхніка, вытворчасць, невытворчая сфера – і іх адметнасць. Класіфікацыя спецыялістаў як спажыўцоў інфармацыі ў галінах НТіМК.
7. Інфармацыйныя рэсурсы і паслугі расійскіх федэральных цэнтраў інфармацыі і бібліятэк Структура інфармацыйных рэсурсаў Дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі (ДСНТІ): мэты стварэння і прынцыпы функцыянавання. Састаў ДСНТІ. Дзейнасць універсальных, шматгаліновых і галіновых цэнтраў інфармацыі па падрыхтоўцы бягучай інфармацыйнай прадукцыі аб неапублікаваных дакументах, стандартах, патэнтах, прамысловых каталогах, электронных выданнях. Дзейнасць галіновых бібліятэк як федэральных цэнтраў інфармацыі па стварэнні бягучай падсістэмы ІБР. Інфармацыйная прадукцыя галіновых цэнтраў НТІ. Спецыялізацыя, каардынацыя і кааперацыя іх дзейнасці. 8. Патрэбнасці ў дакументнай сацыяльна-гуманітарнай інфармацыі Сферы выкарыстання сацыяльна-гуманітарнай інфармацыі ў грамадстве. Дыферэнцыяцыя карыстальнікаў сацыяльна-гуманітарнай інфармацыі з улікам структуры сацыяльнай сферы і матываў выкарыстання інфармацыі. Структура патрэбнасцей у сацыяльна-гуманітарнай інфармацыі. Патрэбнасці ў дакументах рознага зместу, розных відаў і крыніцазнаўчага значэння, пэўнай светапогляднай накіраванасці, створаных у розныя гістарычныя перыяды. Іншыя прыметы дыферэнцыяцыі патрэбнасцей у сацыяльна-гуманітарнай інфармацыі. Спецыфіка патрэбнасцей карыстальнікаў сацыяльна-гуманітарнай інфармацыі з прафесійнымі, адукацыйнымі і самаадукацыйнымі матывамі. Вывучэнне патрэбнасцей у дакументнай сацыяльна-гуманітарнай інфармацыі.
9. Інфармацыйныя рэсурсы сацыяльна-гуманітарнага комплексу як аб’ект бібліяграфічнай дзейнасці Дыферэнцыяцыя сацыяльна-гуманітарных дакументаў па змесце. Галіновая структура дакументных рэсурсаў сацыяльна-гуманітарнай інфармацыі, яе дынаміка пад уплывам дыферэнцыяцыі і інтэграцыі навук. Рэгіянальны і персанальны аспекты зместу сацыяльна-гуманітарных дакументаў. Дыферэнцыяцыя сацыяльна-гуманітарных дакументаў па мэтавым прызначэнні. Афіцыйныя дакументы і віды іх выданняў. Сістэма выданняў нарматыўна-прававых актаў Рэспублікі Беларусь. Электронныя рэсурсы прававой інфармацыі. Дыферэнцыяцыя сацыяльна-гуманітарных дакументаў па іншых прыметах, заканамернасці іх развіцця. Уплыў спецыфікі інфармацыйных рэсурсаў сацыяльна-гуманітарнай інфармацыі на структуру бібліяграфічных рэсурсаў, тэхналогію іх фарміравання і бібліяграфічнае абслугоўванне карыстальнікаў. 10. Арганізацыя інфармацыйна-бібліяграфічнага забеспячэння сацыяльна-гуманітарнай сферы ў Рэспубліцы Беларусь Сетка ўстаноў Рэспублікі Беларусь, якія спецыялізуюцца на бібліяграфічным забеспячэнні сацыяльна-гуманітарнай інфармацыяй розных галін сацыягуманітарнай сферы. Бібліятэкі як вядучыя цэнтры інфармацыйна-бібліяграфічнага забеспячэння сацыяльна-гуманітарнай сферы. Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь як цэнтры інфармацыйна-бібліяграфічнага забеспячэння сацыяльна-гуманітарнай сферы. Асноўныя напрамкі іх дзейнасці. Роля бібліятэк рэгіянальнага і нізавога ўзроўняў, бібліятэк арганізацый і ўстаноў у інфармацыйна-бібліяграфічным забеспячэнні сацыяльна-гуманітарнай сферы, іх арганізацыйнае ўзаемадзеянне.
11. Бібліяграфічныя рэсурсы сацыяльна-гуманітарнай сферы Рэспублікі Беларусь Стан развіцця бібліяграфічных рэсурсаў сацыяльна-гуманітарнай сферы ў Рэспубліцы Беларусь. Бібліяграфічныя базы даных па сацыяльных і гуманітарных навуках. Бягучыя бібліяграфічныя выданні сацыяльна-гуманітарнай тэматыкі. Рэтраспектыўныя бібліяграфічныя выданні па сацыяльных і гуманітарных навуках: беларусазнаўчыя; галіновыя, тэматычныя; персанальныя; паказальнікі навуковых работ супрацоўнікаў розных устаноў. Галіновыя, тэматычныя, спецыялізаваныя картатэкі па сацыяльных і гуманітарных навуках. Іншыя віды бібліяграфічнай прадукцыі ў складзе бібліяграфічных рэсурсаў сацыяльна-гуманітарнай сферы Рэспублікі Беларусь. Роля бібліяграфічнай прадукцыі сацыяльна-гуманітарнага зместу інфармацыйных цэнтраў і бібліятэк Расійскай Федэрацыі, краін СНД і іншых замежных краін у забеспячэнні патрэбнасцей карыстальнікаў сацыяльна-гуманітарнай інфармацыі Рэспублікі Беларусь; розныя віды доступу да іх.
12. Методыка стварэння асобных відаў бібліяграфічных дапаможнікаў сацыяльна-гуманітарнай тэматыкі Асаблівасці рэалізацыі падрыхтоўчага, аналітычнага, сінтэтычнага і заключнага этапаў падрыхтоўкі бібліяграфічных паказальнікаў нарматыўна-прававых актаў, сацыяльна-гуманітарных перыядычных выданняў і паказальнікаў іх зместу, паказальнікаў даведачных сацыяльна-гуманітарных выданняў. Асаблівасці падрыхтоўкі паказальнікаў бібліяграфічнай прадукцыі сацыяльна-гуманітарнай тэматыкі.
13. Методыка даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання карыстальнікаў сацыяльна-гуманітарнай інфармацыі Віды даведак аб прававых актах. Методыка выканання асобных відаў бібліяграфічных даведак аб прававых актах: тэматычных; якія ўдакладняюць звесткі аб публікацыях прававых актаў, іх выданнях і вытрымках з тэкстаў; адрасна-бібліяграфічных. Методыка выканання фактаграфічных даведак аб нормах права. Асаблівасці выканання тэматычных бібліяграфічных даведак па розных галінах сацыяльнай сферы і сацыяльна-гуманітарных навук, у тым ліку беларусазнаўчай тэматыкі. Методыка выканання даведак, якія ўдакладняюць бібліяграфічныя звесткі аб сацыяльна-гуманітарных дакументах. Віды фактаграфічных даведак сацыяльна-гуманітарнай тэматыкі, крыніцы іх выканання.
|