Агульная методыка правядзення
патэнтных даследаванняў Патэнтныя даследаванні як метад комплекснага аналізу патэнтных і іншых навукова-тэхнічных дакументаў. Суадносіны патэнтных даследаванняў і навукова-інфармацыйнай дзейнасці. Мэты і этапы правядзення патэнтных даследаванняў: тэхнічнае заданне, рэгламент пошуку, аналіз інфармацыі, падрыхтоўка справаздачы. Выкарыстанне розных відаў дакументаў пры правядзенні патэнтных даследаванняў з рознымі мэтамі.
7. Спецыфіка, склад, структура ДПА на фонд тэхнічных нарматыўна-прававых актаў Склад ДПА на фонд ТНПА. Віды каталогаў і картатэк на фонды ТНПА. Роля і месца бібліяграфічных паказальнікаў у фондзе ТНПА. БД нарматыўна-тэхнічных дакументаў. Адлюстраванне ў ДПА дакументаў, якія дзейнічаюць, змяніліся ці адменены. Асаблівасці ДПА ў бібліятэках розных тыпаў.
8. Сусветныя інфармацыйныя рэсурсы і паслугі ў сферах навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексу Агульная характарыстыка вытворчасці інфармацыйных рэсурсаў па прыродазнаўстве і сумежных галінах у краінах Заходняй Еўропы і ЗША. Арганізацыя інфармацыйнага забеспячэння спецыялістаў навукова-вытворчага комплеку праз дзяржаўныя інфармацыйныя органы і бібліятэкі, міжнародныя інфармацыйныя органы і службы, навуковыя таварыствы. Спецыялізацыя і інтэграцыя інфармацыйных рэсурсаў па навуцы і тэхналогіях. Інфармацыйныя сеткі. Сетка STN як комплексны доступ да шматгаліновых сусветных інфармацыйных рэсурсаў па навуцы і тэхналогіях. Характарыстыка інфармацыйнай прадукцыі (бібліяграфічных паказальнікаў і БД з рознымі формамі раскрыцця зместу, фактаграфічных БД матэрыялаў, хімічных формул і інш., паўнатэкставых БД). Буйныя шматгаліновыя, галіновыя, праблемна-тэматычныя БД. Забеспячэнне транснацыянальнага доступу да сусветных інфармацыйных рэсурсаў па тэматыцы навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексу ў бібліятэках Беларусі. Адлюстраванне нацыянальных інфармацыйных рэсурсаў у міжнародных БД.
9. Патрэбнасці ў эканамічнай інфармацыі Карыстальнікі эканамічнай інфармацыі. Дыферэнцыяцыя карыстальнікаў эканамічнай інфармацыі ў сферы эканомікі (эканамічнай практыкі, эканамічнай навукі, эканамічнай адукацыі і самаадукацыі). Структура патрэбнасцей у эканамічнай інфармацыі. Фактары, якія ўплываюць на патрэбнасці карыстальнікаў эканамічнай інфармацыі. Асаблівасці сучасных патрэбнасцей у эканамічнай інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Спецыфіка патрэбнасцей у эканамічнай інфармацыі асобных катэгорый карыстальнікаў з прафесійнымі, адукацыйнымі і самаадукацыйнымі мэтамі.
10. Інфармацыйныя рэсурсы па эканоміцы Дыферэнцыяцыя інфармацыйных рэсурсаў па эканоміцы па змесце. Відавы склад інфармацыйных рэсурсаў па эканоміцы. Нарматыўна-прававыя акты ў складзе дакументных рэсурсаў па эканоміцы. Перыядычныя эканамічныя выданні, іх віды. Статыстычныя выданні па эканоміцы, іх віды. Электронныя інфармацыйныя рэсурсы па эканоміцы. Дыферэнцыяцыя інфармацыйных рэсурсаў па эканоміцы па іншых прыметах.
11. Арганізацыя інфармацыйна-бібліяграфічнага забеспячэння эканомікі ўРэспубліцы Беларусь Дыферэнцыяцыя цэнтраў інфармацыйна-бібліяграфічнага забеспячэння эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь з улікам сфер эканамічнай дзейнасці. Цэнтры інфармацыйна-бібліяграфічнага забеспячэння ў Рэспубліцы Беларусь сферы кіравання эканомікай; асобных галін эканомікі (вытворчай і невытворчай сфер); эканамічнай навукі, адукацыі і самаадукацыі. Асноўныя напрамкі іх дзейнасці. 12. Бібліяграфічныя рэсурсы па эканоміцы Класіфікацыя бібліяграфічнай прадукцыі па эканоміцы ў адпаведнасці са структурай эканамічных навук, з улікам відавога складу адлюстраваных дакументаў, па мэтавым прызначэнні, шырыні зместу і іншых прыметах. Бібліяграфічныя рэсурсы Рэспублікі Беларусь па эканоміцы. Крыніцы бягучай бібліяграфічнай інфармацыі па эканоміцы. Бібліяграфічныя БД і рэтраспектыўныя бібліяграфічныя выданні па эканамічнай гісторыі і гісторыі эканамічнай думкі, міжгаліновых эканоміках, галіновых эканоміках (вытворчай і невытворчай сфер). Бібліяграфічная прадукцыя інфармацыйных цэнтраў і бібліятэк Расійскай Федэрацыі, іншых замежных краін як сродак забеспячэння патрэбнасцей карыстальнікаў эканамічнай інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
13. Асаблівасці падрыхтоўкі бібліяграфічнай прадукцыі па эканоміцы Асноўныя этапы падрыхтоўкі бібліяграфічнай прадукцыі па эканоміцы. Асаблівасці рэалізацыі падрыхтоўчага, аналітычнага, сінтэтычнага і заключнага этапаў падрыхтоўкі бібліяграфічных выданняў па эканоміцы. Спецыфіка вызначэння актуальнасці тэмы і мэтавага прызначэння бібліяграфічных выданняў па эканоміцы. Асноўнае кола крыніц выяўлення матэрыялу для падрыхтоўкі розных відаў бібліяграфічнай прадукцыі па эканоміцы. Асаблівасці анатавання нарматыўна-прававых актаў па эканоміцы, статыстычных выданняў, літаратуры аб перадавым эканамічным вопыце, даведачных, бібліяграфічных выданняў і іншых відаў дакументаў па эканоміцы. Крытэрыі адбору эканамічных дакументаў у розныя віды бібліяграфічнай прадукцыі. Асаблівасці групоўкі дакументаў. Спецыфічныя дапаможныя паказальнікі.
14. Методыка даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання карыстальнікаў эканамічнай інфармацыі Методыка выканання фактаграфічных даведак па эканоміцы. Асаблівасці пошуку азначэнняў эканамічных тэрмінаў, звестак аб датах і падзеях эканамічнай гісторыі і сучаснага эканамічнага жыцця, персанальнай інфармацыі аб вучоных-эканамістах і дзеячах эканомікі, звестак аб суб’ектах гаспадарання, парадку ажыццяўлення эканамічных дзеянняў, статыстычных даных, звестак аб цэнах і курсах валют, вакансіях працоўных месцаў і інш. Метадычныя асаблівасці выканання тэматычных бібліяграфічных даведак па эканоміцы. Асноўныя групы крыніц пошуку дакументаў па актуальных праблемах эканамічнай тэорыі і практыкі, эканамічнай гісторыі і гісторыі эканамічнай думкі, міжгаліновых і галіновых эканоміках. Забеспячэнне крыніцазнаўчага аспекту пошуку. Крыніцы пошуку дакументаў па эканоміцы бібліятэчнай справы, інфармацыйнай і бібліяграфічнай дзейнасці. Асаблівасці ўдакладнення бібліяграфічных звестак аб асобных відах эканамічных дакументаў. Методыка выканання адрасна-бібліяграфічных даведак па эканоміцы. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства
1. Сістэма краязнаўчых каталогаў і картатэк Краязнаўчыя каталогі і картатэкі, іх функцыянальныя асаблівасці, тэхналогія фарміравання ў карткавай і электроннай формах. Каталог мясцовых дакументаў. БД па краязнаўстве. Бібліяграфічныя і фактаграфічныя краязнаўчыя картатэкі: прызначэнне, віды, тэматыка. Асаблівасці краязнаўчых каталогаў і картатэк бібліятэк розных тыпаў. 2. Зводны краязнаўчы каталог Спецыфіка фарміравання зводнага краязнаўчага каталога. Тэхналогія стварэння зводных краязнаўчых каталогаў у карткавай і электроннай формах. Выкарыстанне “Тыпавой схемы класіфікацыі дакументаў для краязнаўчых каталогаў (картатэк) бібліятэк Рэспублікі Беларусь” (Мінск, 1994).
3. Краязнаўчы даведачна-бібліяграфічны фонд бібліятэкі Краязнаўчы даведачна-бібліяграфічны фонд: прызначэнне, камплектаванне, структура. Дакументная фактаграфічная база “Народны архіў”. Тэматычныя папкі і альбомы газетных выразак. Асаблівасці КДБФ бібліятэк розных тыпаў. Выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій пры фарміраванні краязнаўчага даведачна-бібліяграфічнага фонду.
4. Электронныя краязнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы бібліятэк Электронны каталог (краязнаўчых і мясцовых дакументаў). Падбазы краязнаўчых і мясцовых дакументаў як кампанент электроннага каталога бібліятэк. Краязнаўчыя базы даных: бібліяграфічныя, фактаграфічныя, паўнатэкставыя, камбінаваныя. Прадстаўленне электронных краязнаўчых інфармацыйных рэсурсаў на сайтах бібліятэк. Электронныя краязнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы бібліятэк Беларусі на сучасным этапе.
5. Падрыхтоўчы і аналітычны этапы складання краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў Характарыстыка асноўных тэхналагічных працэсаў падрыхтоўчага этапу: выбар тэмы з улікам сацыяльна-эканамічных і культурных патрэб развіцця рэгіёна (краю) і краязнаўчага руху, вызначэнне тэрытарыяльных меж мясцовасці, вывучэнне тэмы, яе бібліяграфічнай забяспечанасці, распрацоўка плана-праспекта дапаможніка, асноўныя і дадатковыя крыніцы выяўлення дакументаў. Асноўныя працэсы аналітычнага этапу: агульны бібліяграфічны аналіз дакументаў, састаўленне бібліяграфічнага апісання, асаблівасці анатавання і індэксавання, састаўленне бібліяграфічных запісаў. Асаблівасці апісання і анатавання фрагментаў тэкстаў, прысвечаных краю, у дакументах больш шырокага зместу (беларусазнаўчага, галіновага і інш.).
6. Сінтэтычны і заключны этапы складання краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў Характарыстыка тэхналагічных працэсаў сінтэтычнага этапу: адбору дакументаў, групоўкі бібліяграфічных запісаў, састаўлення дапаможных паказальнікаў. Выкарыстанне фармальнага, змястоўнага і якаснага адбору ў бібліяграфічных дапаможніках розных відаў (навукова-дапаможных, папулярных, мясцовых дакументаў). Патрабаванні да адбору новых публікацый з газет і рэтраспектыўнага адбору матэрыялаў з перыядычных выданняў. Характарыстыка груповак бібліяграфічных запісаў; адаптацыя структуры “Тыпавой схемы класіфікацыі дакументаў для краязнаўчых каталогаў (картатэк) бібліятэк Рэспублікі Беларусь” у дапаможніках асобных тыпаў. Прызначэнне дапаможных паказальнікаў, іх віды. Асноўныя тэхналагічныя працэсы заключнага этапу. Афармленне розных формаў краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў.
7. Анатаванне краязнаўчых дакументаў Віды анатацый: методыка анатавання, патрабаванні да складання анатацыі, этапы анатавання. Асаблівасці анатавання дакументаў розных відаў. Выкарыстанне спецыфічных элементаў анатацыі на краязнаўчыя дакументы.
8. Методыка індэксавання краязнаўчых дакументаў Прадметызацыя. Алгарытм прадметызацыі дакумента. Правілы фарміравання прадметных рубрык. Сістэматызацыя дакумента. Алгарытм сістэматызацыі дакументаў. Прыватная методыка сістэматызацыі краязнаўчых дакументаў. Каардынатнае індэксаванне: методыка, алгарытм складання ключавых слоў, правілы фармулявання ключавых слоў. 9. Методыка падрыхтоўкі папулярных краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў Мэтавае і чытацкае прызначэнне папулярных краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў, іх асноўныя тыпы і жанры, моўна-стылёвыя асаблівасці. Выкарыстанне разнастайных пазнавальных і інструкцыйна-метадычных звестак для стымулявання чытання. Метадычная характарыстыка універсальных і комплексных рэтраспектыўных дапаможнікаў тыпу “Што чытаць аб краі” (“Край: мінулае і сучаснасць”), галіновых, тэматычных дапаможнікаў, календароў знамянальных і памятных дат. Асаблівасці адбору і бібліяграфічнай характарыстыкі дакументаў, структуры дапаможнікаў, групоўкі бібліяграфічных запісаў, складу даведачна-метадычнага апарату. Выкарыстанне фактаграфічных звестак. 10. Методыка падрыхтоўкі асобных жанраў краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў Метадычная характарыстыка асобных жанраў краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў: папулярнай краязнаўчай энцыклапедыі, бібліяграфічнага нарыса, даведніка, хронікі і інш. Вырашэнне пытанняў меж тэрыторыі, адбору і бібліяграфічнай характарыстыкі дакументаў, суадносін бібліяграфічнай і фактаграфічнай інфармацыі, структуры дапаможнікаў, групоўкі бібліяграфічных запісаў, складу даведачна-метадычнага апарату, ілюстрацый і інш.
11. Методыка падрыхтоўкі навукова-дапаможных краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў Мэтавае і чытацкае прызначэнне навукова-дапаможных краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў. Абгрунтаванне выбару віду, тыпу і жанру дапаможніка. Асаблівасці падрыхтоўкі універсальных бягучых паказальнікаў тыпу “Новая літаратура аб … вобласці”, рэтраспектыўных, галіновых і тэматычных дапаможнікаў. Метадычная характарыстыка аглядаў розных відаў. Патрабаванні да адбору, групоўкі дакументаў, структуры дапаможнікаў, складу даведачна-метадычнага апарату. Удзел вучоных і спецыялістаў краязнаўства ў падрыхтоўцы бібліяграфічных дапаможнікаў.
12. Методыка падрыхтоўкі персанальных/біябібліяграфічных краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў Мэтавае і чытацкае прызначэнне навукова-дапаможных і папулярных дапаможнікаў, іх тыпы і жанры (паказальнікі, агляды, спісы, даведнікі, слоўнікі і інш.) Прыметы адбору імён у персанальныя/біябібліяграфічныя краязнаўчыя дапаможнікі ў залежнасці ад прыметы “сувязь асоба – край”. Напаўненне персанальных глаў, асаблівасці іншых структурных элементаў дапаможнікаў розных відаў, тыпаў і жанраў.
13. Даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне па краязнаўстве Мэта, задачы даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання (ДБА) карыстальнікаў краязнаўчай інфармацыі. Вызначэнне абанентаў бібліяграфічнага абслугоўвання па краязнаўстве бібліятэк розных тыпаў. Вывучэнне інфармацыйных патрэб абанентаў. Ажыццяўленне індывідуальнага падыходу да абанентаў з улікам іх узроўню пазнання краю. Тыпы даведак, крыніцы і тэхналогія іх выканання. Уласцівасці ДБА. Асноўныя тыпы бібліяграфічнага пошуку. Бібліятэчныя паслугі па задавальненні краязнаўчых запытаў. Вывучэнне даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання па краязнаўстве. Выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій пры ажыццяўленні даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання карыстальнікаў краязнаўчай інфармацыі. 14. Краязнаўчае бібліяграфічнае інфармаванне Мэта, задачы індывідуальнага, групавога і масавага бібліяграфічнага інфармавання карыстальнікаў краязнаўчай інфармацыі. Вызначэнне абанентаў бібліяграфічнага інфармавання па краязнаўстве бібліятэк розных тыпаў. Вывучэнне іх інфармацыйных патрэб. Асноўныя метады і формы работы з індывідуальнымі, групавымі і масавымі абанентамі. Вывучэнне краязнаўчага бібліяграфічнага інфармавання. Выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій. Аўтаматызаваныя бібліятэчныя і інфармацыйныя сістэмы
1. Электронныя бібліятэкі Паняцце электронных бібліятэк (ЭБ). Суадносіны паняццяў “лічбавая”, “віртуальная” і “электронная” бібліятэкі. Перавагі ЭБ. Класіфікацыя ЭБ. Статычныя і дынамічныя ЭБ: асаблівасці іх камплектавання. Узаемадзеянне бібліятэк і выдавецтваў пры стварэнні ЭБ. Алічбоўка як адзін са спосабаў стварэння ЭБ. Патрабаванні да праграмна-тэхнічнага комплексу АБІС пры стварэнні ЭБ. Нацыянальныя і міжнародныя праекты ЭБ. Электронная бібліятэка “Памяць Беларусі”. 2. Праблемы ўдасканалення лінгвістычнага забеспячэння АБІС у Рэспубліцы Беларусь Практыка распрацоўкі і выкарыстання лінгвістычных сродкаў у бібліятэках Беларусі: публічных, навуковых, спецыяльных навуковых, вучэбна-навуковых. Арганізацыйныя, навуковыя, метадычныя праблемы стварэння і выкарыстання лінгвістычных сродкаў у бібліятэках Беларусі ва ўмовах іх карпаратыўнага ўзаемадзеяння. Праблемы стварэння нацыянальных аўтарытэтных баз даных.
3. Аўтарытэтны кантроль і аўтарытэтныя базы даных у АБІС Роля аўтарытэтнага кантролю ў стварэнні і эксплуатацыі бібліяграфічных баз даных. Склад аўтарытэтных баз даных, тыпы запісаў на імёны асоб, геаграфічных назваў і найменняў прадметаў.
4. Сістэмы кіравання базамі даных (СКБД) СКБД АБІС: прызначэнне, структура, арганізацыя. Характарыстыка СКБД, якія выкарыстоўваюцца ў АБІС: MS-SQL, Oracle, Sybase, CDS/ISIS і інш.
5. Арганізацыйна-кадравае забеспячэнне АБІС Паняцце арганізацыйна-кадравага забеспячэння. Склад персаналу АБІС. Адміністратары БД. Сістэмныя адміністратары. Сістэмныя аналітыкі. Праграмісты. Інжынеры-электронікі. Аператары ПЭВМ. Намеснікі дырэктараў бібліятэк па інфармацыйных тэхналогіях, загадчыкі аддзелаў аўтаматызацыі. Іх функцыянальныя абавязкі. Арганізацыйна-тэхналагічная дакументацыя, якая рэгламентуе работу персаналу ў аўтаматызаванай бібліятэчна-інфармацыйнай сістэме. Арганізацыя работы аддзелаў аўтаматызацыі бібліятэк. Падрыхтоўка кадраў для АБІС.
6. Кампаноўка сеткі. Базавыя і камбінаваныя тапалогіі Азначэнне паняцця “тапалогія сеткі”. Базавыя тапалогіі сеткі: шына, кальцо, зорка. Пасіўныя і актыўныя тапалогіі. Азначэнне паняццяў “адлюстраванне сігнала”, “ тэрмінатар”, “рэпітар”, “перадача маркера”, “канцэнтратар”. Актыўныя, пасіўныя і гібрыдныя канцэнтратары.
7. Правадныя сеткі Асноўныя групы кабеляў. Тыпы і характарыстыкі кааксіяльнага кабелю, вітай пары і оптавалакністага кабелю. Азначэнне паняццяў “затуханне”, “трансівер”, “пленум”. Тыпы канектараў. Вузкапалосная і шырокапалосная перадача сігналаў.
8. Мова фармаціравання тэксту HTML Вызначэнне паняцця HTML. Паняцце гіпертэксту. Асноўныя прынцыпы стварэння HTML-старонак, вызначэнне тэга, парныя і няпарныя тэгі, складаныя і састаўныя тэгі, простыя тэгі, атрыбуты тэгаў. Метаінфармацыя ў HTML. Паняцце Dublin Core. Асновы фармаціравання тэкстаў у HTML. Кіраванне колерам у HTML. Унутраныя і знешнія сувязі ў HTML. Выкарыстанне графікі і мультымедыя ў HTML. Пашырэнне магчымасцей HTML пры дапамозе дадатковых сродкаў праграмавання: дынамічны HTML, GGI, стылі, Java Script.
|