Інфармацыйныя рэсурсы
па мастацкай літаратуры і літаратуразнаўстве ў дапамогу карыстальнікам-непрафесіяналам Асноўныя задачы і функцыі інфармацыйнай дзейнасці ў дапамогу непрафесіяналам у галіне мастацкай літаратуры і літаратуразнаўства. Групы спажыўцоў галіновай інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Віды першаснай і другаснай інфармацыйнай прадукцыі. 18. Дыска-, фонаграфічныя рэсурсы як частка інфармацыйных рэсурсаў па мастацтве Паняцці “нотаграфічныя і фонаграфічныя рэсурсы”. Віды дыскаграфічнай, фонаграфічнай і нотаграфічнай прадукцыі. Электронныя рэсурсы па музыцы.
19. Фільмаграфічныя рэсурсы як частка інфармацыйных рэсурсаў па мастацтве Паняцце “фільмаграфічныя і відэаграфічныя рэсурсы”. Віды фільмаграфічных і відэаграфічных рэсурсаў. Аўтаматызаваныя бібліятэчна- інфармацыйныя сістэмы і сеткі 20. Бібліятэка як аб’ект аўтаматызацыі Кампанентная структура бібліятэкі і АБІС. Сістэмны падыход да аўтаматызацыі бібліятэчна-інфармацыйных працэсаў. Паняцце бібліятэчна-інфармацыйных працэсаў, падпрацэсаў, аперацый, стадый, якія падвяргаюцца аўтаматызацыі. Асноўныя тэхналагічныя бібліятэчныя працэсы: камплектаванне, апрацоўка (каталагізацыя), захоўванне, інфармацыйна-бібліяграфічнае абслугоўванне, бібліятэчнае абслугоўванне. Працэсы кіравання бібліятэкай. Мадэліраванне як метад аналізу і выбару параметраў будучай АБІС. Схемы-алгарытмы аперацый, тэхналагічныя карты і тэхналагічныя інструкцыі.
21. Інфармацыйнае забеспячэнне АБІС Склад і роля інфармацыйнага забеспячэння (ІЗ) АБІС. Віды інфармацыі, якія цыркулююць у АБІС. Фарматы АБІС. Структура фарматаў: даныя, палі, запісы, файлы, базы і банкі даных. Віды фарматаў. Камунікатыўныя фарматы: агульная характарыстыка. Базы даных, якія выкарыстоўваюцца ў АБІС: віды, асаблівасці і структура. Патрабаванні да ІЗ АБІС.
22. Аўтарытэтныя/нарматыўныя файлы як адзін са сродкаў лінгвістычнага забеспячэння АБІС Прызначэнне мовы аўтарытэтных/нарматыўных файлаў. Склад аўтарытэтных файлаў. Міжнародныя і нацыянальныя службы аўтарытэтных файлаў. Фарміраванне банка аўтарытэтных файлаў. Тэхналогія стварэння і ўводу ў АБІС бібліяграфічных запісаў з аўтарытэтным кантролем.
23. Асноўныя тыпы камп’ютэрных сетак Азначэнне паняцця “камп’ютэрная сетка”. Рэсурсы сеткі. Лакальныя і глабальныя камп’ютэрныя сеткі і іх асноўныя адрозненні. Аднарангавыя сеткі і сеткі на аснове сервера. Прызначэнне сервера, віды спецыялізаваных сервераў. Р А З Д З Е Л IІ ДЫСЦЫПЛІНЫ СПЕЦЫЯЛІЗАЦЫЙ Бібліятэчнае абслугоўванне дзяцей і юнацтва 1. Значэнне і задачы бібліяграфіі літаратуры для дзяцей і юнацтва Бібліяграфія літаратуры для дзяцей і юнацтва – састаўная частка бібліяграфіі, яе спецыфічныя рысы. Значэнне бібліяграфіі літаратуры для дзяцей і юнацтва ў фарміраванні духоўных патрэбнасцей, гарманічным развіцці асобы, рашэнні найважнейшых задач адраджэння нацыянальнай культуры. Спецыфічныя рысы бібліяграфіі літаратуры для дзяцей і юнацтва, абумоўленыя задачамі выхавання, сацыяльна-псіхалагічнымі асаблівасцямі школьнікаў. Прафесійныя патрабаванні да бібліёграфа дзіцячай і юнацкай літаратуры. Роля бібліяграфіі ў павышэнні якаснага ўзроўню работы бібліятэк, якія абслугоўваюць дзяцей і юнацтва.
2. Крыніцы навукова-дапаможнай бібліяграфіі як сродак інфармавання аб літаратуры для дзяцей і юнацтва Функцыянальнае прызначэнне крыніц навукова-дапаможнай бібліяграфіі ў галіне дзіцячай і юнацкай літаратуры. Бягучая навукова-дапаможная бібліяграфічная інфармацыя аб дзіцячай і юнацкай літаратуры ў Беларусі і Расіі. Рэтраспектыўная навукова-дапаможная бібліяграфія дзіцячай і юнацкай літаратуры. Праблемы адбору і паўнаты адлюстравання матэрыялу ў навукова-дапаможных бібліяграфічных крыніцах у галіне дзіцячай і юнацкай літаратуры. Сучасны стан сістэмы рэтраспектыўных бібліяграфічных крыніц па дзіцячай і юнацкай літаратуры. Генерыраванне электронных баз даных (БД) у галіне рэтраспектыўнай навукова-дапаможнай бібліяграфіі дзіцячай і юнацкай літаратуры.
3. Крыніцы рэкамендацыйнай бібліяграфіі ў галіне літаратуры для дзяцей і юнацтва Асноўныя спецыфічныя рысы рэкамендацыйнай бібліяграфіі літаратуры для дзяцей і юнацтва. Рэкамендацыйна-бібліяграфічная інфармацыя для дзяцей і юнацтва як метад прапаганды літаратуры, сродак фарміравання чытацкіх інтарэсаў, метад кіравання чытаннем. Рэкамендацыйныя бібліяграфічныя выданні вядучых цэнтраў, якія займаюцца бібліяграфаваннем дзіцячай і юнацкай літаратуры ў Беларусі і Расіі. Сістэма рэкамендацыйных бібліяграфічных дапаможнікаў па дзіцячай і юнацкай літаратуры, прынцыпы яе функцыянавання, структура. Функцыянаванне рэкамендацыйнай бібліяграфічнай інфармацыі ў Internet.
4. Паказальнікі бібліяграфічнай прадукцыі ў складзе бібліяграфічных рэсурсаў у галіне літаратуры для дзяцей і юнацтва Прызначэнне бібліяграфіі літаратуры для дзяцей і юнацтва, узрастанне яе ролі ў сучаснай інфармацыйнай сітуацыі. Адлюстраванне бібліяграфічных дапаможнікаў па дзіцячай і юнацкай літаратуры ў бягучых дзяржаўных бібліяграфічных крыніцах Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі і ў штогодніках “Кнігі Беларусі…”. Несамастойныя формы бібліяграфічных дапаможнікаў як частка ў складзе бібліяграфічных рэсурсаў. Рэтраспектыўныя паказальнікі бібліяграфічнай прадукцыі, іх адлюстраванне ў крыніцах навукова-дапаможнай бібліяграфіі літаратуры для дзяцей і юнацтва. Бібліяграфія бібліяграфіі як сродак актывізацыі распрацоўкі навуковых праблем у галіне дзіцячай і юнацкай літаратуры.
5. Даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне карыстальнікаў дзіцячай і юнацкай літаратуры Мэты, задачы і змест даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання ў дзіцячых бібліятэках. Роля даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання ў развіцці і паглыбленні навыкаў самаадукацыйнай дзейнасці карыстальнікаў. Адметнасці характарыстыкі асноўных этапаў выканання разавых запытаў карыстальнікаў. Узаемадзеянне бібліятэк пры ажыццяўленні даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання. Выкарыстанне Internet у мэтах павышэння аператыўнасці, паўнаты, дакладнасці даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання карыстальнікаў дзіцячых бібліятэк.
6. Бібліяграфічнае інфармаванне карыстальнікаў дзіцячай і юнацкай літаратуры Бібліяграфічнае інфармаванне: значэнне, задачы і спецыфіка бібліяграфічнай інфармацыі для карыстальнікаў дзіцячых бібліятэк. Віды бібліяграфічнага інфармавання. Прынцыпы дыферэнцыраванага падыходу – аснова бібліяграфічнага інфармавання карыстальнікаў дзіцячых бібліятэк. Класіфікацыя формаў бібліяграфічнага інфармавання па чытацкім прызначэнні, мэтах выкарыстання інфармацыі, ступені дыферэнцыяцыі аўдыторыі, спосабе паведамлення інфармацыі і інш. Бібліяграфічнае інфармаванне з выкарыстаннем сродкаў Internet.
7. Краязнаўчы даведачна-бібліяграфічны апарат дзіцячай бібліятэкі Краязнаўчы даведачна-бібліяграфічны апарат (КДБА) дзіцячай бібліятэкі: паняцце, функцыянальнае прызначэнне. Структура КДБА, формы існавання яго кампанентаў. Краязнаўчая сістэматычная рэкамендацыйная картатэка – аснова ўсёй краязнаўчай бібліятэчна-бібліяграфічнай дзейнасці дзіцячай бібліятэкі. Тэхналогія яе фарміравання. Крыніцы выяўлення, прынцыпы адбору і віды адлюстроўваемых дакументаў. Краязнаўчы даведачна-бібліяграфічны фонд (КДБФ) дзіцячай бібліятэкі: прызначэнне, камплектаванне, структура. Фонд неапублікаваных краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў дзіцячай бібліятэкі: прызначэнне, адбор бібліяграфічных матэрыялаў, іх фарміраванне.
8. Сістэма краязнаўчых рэкамендацыйных бібліяграфічных дапаможнікаў для дзяцей Структура сістэмы краязнаўчых рэкамендацыйных бібліяграфічных дапаможнікаў для дзяцей. Традыцыйныя і новыя формы, тыпы, жанры выданняў краязнаўчай бібліяграфіі літаратуры для дзяцей і кіраўнікоў дзіцячага чытання на сучасным этапе. З’яўленне новай праблематыкі ў выданні краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў, арыентаванай на забеспячэнне разнастайных краязнаўчых патрэбнасцей чытачоў. Дасканала сфарміраваная сістэма краязнаўчых рэкамендацыйных бібліяграфічных дапаможнікаў – важны фактар фарміравання інфармацыйных краязнаўчых патрэбнасцей і бібліяграфічных запытаў дзяцей і кіраўнікоў дзіцячага чытання. Выкарыстанне краязнаўчых рэсурсаў Internet.
9. Спецыфіка тэхналогіі і методыкі падрыхтоўкі краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў для дзяцей Асноўныя тэхналагічныя этапы падрыхтоўкі краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў для дзяцей. Тэхналагічныя і метадычныя асаблівасці на падрыхтоўчым, аналітычным, сінтэтычным і заключным этапах падрыхтоўкі краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў. Крытэрыі адбору дакументаў. Групоўка бібліяграфічных запісаў. Методыка састаўлення дапаможных паказальнікаў (геаграфічнага, персаналій). Асаблівасці тэхналогіі і методыкі складання папулярных краязнаўчых дапаможнікаў.
10. Асноўныя кірункі краязнаўчай дзейнасці дзіцячых бібліятэк Адметнасці краязнаўчай дзейнасці дзіцячых бібліятэк у параўнанні з бібліятэкамі для дарослых. Педагагічны характар іх краязнаўчай дзейнасці. Важнейшая праблематыка краязнаўчай дзейнасці дзіцячых бібліятэк на сучасным этапе. Масавыя формы работы, індывідуальнага падыходу ў краязнаўчай дзейнасці на сучасным этапе. Фарміраванне, арганізацыя і вывучэнне краязнаўчага фонду – важны кірунак краязнаўчай дзейнасці дзіцячай бібліятэкі. Каардынацыя краязнаўчай дзейнасці дзіцячых бібліятэк з іншымі ўстановамі і арганізацыямі на ўзроўні планавання, абагульнення і распаўсюджання перадавога вопыту, правядзення даследаванняў краязнаўчых інфармацыйных патрэбнасцей дзяцей і кіраўнікоў дзіцячага чытання, павышэння кваліфікацыі кадраў, якія займаюцца краязнаўчай дзейнасцю.
11. Тэарэтычныя пытанні развіцця інфармацыйнай культуры на сучасным этапе Асноўныя фактары, якія вызначылі ўзнікненне феномена інфармацыйнай культуры. Распрацоўка навукоўцамі ўяўленняў аб інфармацыйнай культуры як галіне культуры, звязанай з фарміраваннем ведаў, уменняў, якасцей асобы, груп і ў цэлым грамадства. Характарыстыка разнастайных падыходаў да вызначэння паняцця “інфармацыйная культура”.
12. Культура чытання – састаўная частка агульнай і інфармацыйнай культуры школьніка Выхаванне ў дзяцей патрэбнасці ў чытанні як каштоўнасці, духоўнага патэнцыялу грамадства. Кніга як крыніца інфармацыі і ведаў у развіцці асобы дзіцяці. Культура чытання як комплекс уменняў і навыкаў работы з кнігай, як неабходная састаўная частка культуры інтэлектуальнай працы, навучання і самаадукацыі. “Дзіцячыя карані” функцыянальнай непісьменнасці. Асноўныя паказчыкі вывучэння ўзроўню культуры чытання, вызначаныя спецыялістамі. Узаемасувязь культуры чытання з бібліяграфічнай культурай.
13. Бібліятэчна-бібліяграфічная і камп’ютэрная граматнасць школьнікаў як неабходныя састаўляючыя фарміравання інфармацыйнай культуры Асноўныя ўзроўні бібліятэчна-бібліяграфічнай граматнасці, вызначаныя спецыялістамі. Бібліятэчна-бібліяграфічныя веды, уменні і навыкі – неабходны кампанент вывучэння школьных дысцыплін. Метадычнае забеспячэнне работы дзіцячых і школьных бібліятэк па фарміраванні інфармацыйнай культуры школьнікаў. Змест і аб’ём ведаў, уменняў і навыкаў школьнікаў розных узроставых груп адносна фарміравання інфармацыйнай культуры. Камп’ютэрная граматнасць навучэнцаў – неабходная ўмова эфектыўнага выкарыстання новых інфармацыйных тэхналогій у працэсе фарміравання інфармацыйнай культуры.
14. Фарміраванне інфармацыйнай культуры школьнікаў ва ўмовах сумеснай дзейнасці бібліятэкі і школы Задачы фарміравання інфармацыйнай культуры школьнікаў у працэсе бесперапыннай адукацыі і самаадукацыі. Супрацоўніцтва школы і бібліятэкі як неабходная ўмова для развіцця ў дзяцей патрэбнасці ў інфармацыі і ведах. Своеасаблівасць планавання і ўліку работы па фарміраванні інфармацыйнай культуры ва ўмовах школы і бібліятэкі. Формы рэалізацыі праграм па фарміраванні інфармацыйнай культуры навучэнцаў розных узростаў ва ўмовах узаемадзеяння бібліятэкі і школы. Папулярызацыя бібліятэчна-бібліяграфічных і інфармацыйных ведаў, уменняў і навыкаў. Роля настаўніка ў фарміраванні інфармацыйнай культуры школьніка. Маркетынг бібліятэчнай справы
1. Дзяржаўная палітыка як інструмент дзяржаўнага кіравання бібліятэкамі Дзяржаўная палітыка як інструмент дзяржаўнага кіравання, роля дзяржаўнай палітыкі ў развіцці бібліятэк: бібліятэка як суб’ект права; прававое забеспячэнне дзейнасці бібліятэк у РБ; бібліятэчнае заканадаўства – вертыкальная і гарызантальная структура; прававое забеспячэнне дзейнасці бібліятэк у замежных краінах (агульная характарыстыка).
2. Нарматыўна-прававая база бібліятэчна-бібліяграфічнай дзейнасці сучаснай бібліятэкі Нарматыўна-прававая база сучаснай бібліятэкі як прававы алгарытм кіравання бібліятэчна-бібліяграфічнай дзейнасцю: сістэма міжбібліятэчнай нарматыўна-прававой дакументацыі; арганізацыя праваадносін паміж бібліятэкай і карыстальнікамі; арганізацыйна-прававая рэгламентацыя сервісных кірункаў, якасці бібліятэчнай, бібліяграфічнай, інфармацыйнай прадукцыі і паслуг бібліятэкі. 3. Тэхналагічны менеджмент як састаўная частка сістэмы ўпраўлення бібліятэкай Тэхналагічны менеджмент як навука ўпраўлення: законы і заканамернасці. Тэхналагічны бібліятэчны менеджмент (ТБМ): сутнасць і месца структуры бібліятэчнага менеджменту. Асноўныя паняцці ТБМ. Функцыянаванне бібліятэкі як тэхналагічнай сістэмы. Узаемасувязь тэхналогіі, заданняў, структуры і метадаў. Іерархічныя ўзроўні ўпраўлення бібліятэчна-бібліяграфічнай тэхналогіяй. Асноўныя катэгорыі тэхналагічнага менеджменту. Характарыстыка аб’ектаў і суб’ектаў ТБМ. Прынцыпы тэхналагічнага менеджменту. Метады ТБМ: даследчыя, арганізацыйна-распарадчыя, эканамічныя, сацыяльна-псіхалагічныя.
4. Ключавыя элементы тэхналагічнага бібліятэчнага менеджменту Бібліятэчна-бібліяграфічная тэхналогія: значэнне, сутнасць, патрабаванні да яе. Унутраныя і знешнія фактары, якія ўплываюць на выбар тэхналогіі. Структура тэхналагічнага працэсу. Асноўныя цыклы бібліятэчнай, бібліяграфічнай тэхналогіі: фарміраванне бібліятэчных цыклаў, фарміраванне бібліяграфічных БД, абслугоўванне карыстальнікаў. Працэсы і аперацыі як састаўная частка бібліятэчна-бібліяграфічнай тэхналогіі. Віды тэхналагічных сістэм бібліятэкі: паслядоўныя, паралельныя, камбінаваныя. Методыка састаўлення тэхналагічнай структуры бібліятэкі. Прынцыпы арганізацыйных тэхналагічных працэсаў. Спосабы ўпраўлення тэхналагічнымі працэсамі стварэння бібліятэчна-бібліяграфічнай прадукцыі і паслуг. 5. Дакументы, якія рэгламентуюць бібліятэчна- бібліяграфічную тэхналогію Сістэма профільных міжнародных і дзяржаўных стандартаў. Тэхналагічная дакументацыя (блок-схемы, тэхналагічныя карты і інш.), загады і распараджэнні менеджэра-тэхнолага: юрыдычны статус, патрабаванні да афармлення; навукова-метадычная дакументацыя: тэхналагічныя інструкцыі, методыкі па ўкараненні новых бібліятэчна-бібліяграфічных тэхналагічных працэсаў. Навукова-тэхнічныя праграмы як від навукова-тэхнічнай дакументацыі. Набор і спалучэнне тыпаў дакументаў, што рэгламентуюць бібліятэчныя працэсы. Унутраная база дакументаў, якія рэгламентуюць бібліятэчна-бібліяграфічную тэхналогію: формы і віды дакументаў, аптымальны комплекс, прыярытэты. Тэрміны існавання тэхналагічнай дакументацыі.
6. Нарміраванне бібліятэчна-бібліяграфічных працэсаў Нарміраванне бібліятэчна-бібліяграфічнай працы: значэнне, сутнасць і асаблівасці. Віды нормаў. Нормы часу і нормы выпрацоўкі. Тыпавыя нормы часу на бібліятэчна-бібліяграфічныя працэсы. Нарміраванне бібліятэчна-бібліяграфічных працэсаў як фактар кіравання працоўнымі рэсурсамі. Метады нарміравання: фатаграфія (самафатаграфія) працоўнага дня, хронаметраж. Класіфікацыя затрат рабочага часу. Састаўленне, апрабацыя і зацвярджэнне нормаў часу. Асаблівасці і асноўныя этапы нарміравання бібліятэчна-бібліяграфічных тэхналагічных працэсаў у аўтаматызаваным рэжыме.
7. Інавацыі ў некамерцыйнай сферы Дзяржаўная падтрымка інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь. Місія бібліятэкі ў кантэксце інавацыйнай палітыкі развіцця краіны. Інаватыка як тэорыя інавацыйнай дзейнасці. Асноўныя азначэнні: інаватыка; інавацыя; інавацыйны працэс, яго стадыі і асаблівасці; інавацыйная дзейнасць; навізна, новаўвядзенне і інш. Сутнасць і змест інавацыйнага бібліятэчнага менеджменту. Этапы (падыходы) станаўлення і развіцця інавацыйнага бібліятэчнага менеджменту. Відавая класіфікацыя бібліятэчна-бібліяграфічных інавацый. 8. Інавацыйная дзейнасць бібліятэк Інавацыйная дзейнасць бібліятэк у кантэксце новай грамадскай рэаліі. Аналіз практыкі інавацыйнай дзейнасці бібліятэк. Роля універсальнай навуковай бібліятэкі ў фарміраванні інавацыйнай палітыкі. Арганізацыйныя структуры і формы кіравання інавацыйнай дзейнасцю ў бібліятэцы. Аддзел інфармацыйнага забеспячэння інавацыйнай дзейнасці НББ. Дзейнасць навукова-метадычных службаў бібліятэк як інавацыйных арганізацый, адукацыйных (вучэбных) і кансалтынгавых цэнтраў. Кадравы рэсурс як фактар інтэнсіфікацыі інавацыйнай дзейнасці бібліятэкі. 9. Інавацыйны працэс у бібліятэцы Змест і структура інавацыйнага працэсу ў бібліятэцы. Этапы інавацыйнага працэсу: інавацыя; вывучэнне бібліятэчна-бібліяграфічнай практыкі; пошук, выяўленне і вывучэнне навін; стварэнне навін. Інавацыйны праект у бібліятэцы: віды, распрацоўка. Праектная работа як цыкл работ: этапы здзяйснення. Інавацыйны праект – прызначэнне, характарыстыка, структура і асаблівасці складання і выкарыстання. Інавацыйны праект як дакумент знешняга інфармавання і ўнутранага выкарыстання. Экспертыза інавацыйных праектаў бібліятэкі. Фарміраванне праектных груп і асаблівасці работы бібліятэчнага персаналу ў праектных групах. Рэалізацыя інавацый (прадукцыйныя, сервісныя, тэхналагічныя, кіраўніцкія) у бібліятэцы. Асартыментная палітыка і стратэгія развіцця прадукцыйных змен.
10. Эфектыўнасць інавацый у бібліятэцы Ацэнка эфектыўнасці інавацый. Змест паняццяў “эфект” і “эфектыўнасць”. Віды эфектыўнасці інавацый: сацыяльная, тэхнічная, эканамічная. Паказчыкі сацыяльнай, тэхнічнай і эканамічнай эфектыўнасці. Метады ацэнкі эфектыўнасці інавацыйнай бібліятэчна-бібліяграфічнай прадукцыі і паслуг: экспертныя ацэнкі, матэматычнае мадэліраванне, метад параўнання, метад тэорыі масавага абслугоўвання, метады статыстычнага мадэліравання і інш. Асноўныя фактары, якія вызначаюць велічыню эканамічнай ацэнкі ўкаранення бібліяграфічнай, інфармацыйнай прадукцыі/паслуг.
11. Тэарэтычныя пытанні бібліятэчнай статыстыкі Змест паняцця “бібліятэчная статыстыка”. Асноўныя падыходы да вызначэння аб’екта бібліятэчнай статыстыкі. Бібліятэчная справа як аб’ект бібліятэчнай статыстыкі (шырокі падыход). Структура бібліятэчнай статыстыкі: статыстыка бібліятэчнай навукі (бібліятэказнаўства), статыстыка бібліятэчнай працы (бібліятэчная дзейнасць), статыстыка бібліятэчнай адукацыі, статыстыка кіравання бібліятэчнай справай. Асноўныя задачы кожнага раздзела бібліятэчнай статыстыкі. Бібліятэка як аб’ект вывучэння бібліятэчнай статыстыкі (вузкі падыход). Чатырохэлементная мадэль бібліятэкі як аснова да вызначэння раздзелаў бібліятэчнай статыстыкі: статыстыка сеткі бібліятэк; статыстыка бібліятэчнага фонду; статыстыка кантынгенту карыстальнікаў; статыстыка бібліятэчных кадраў; статыстыка матэрыяльна-тэхнічнай базы. 12. Метадычныя аспекты бібліятэчнай статыстыкі Статыстычнае даследаванне як інструмент кіравання. Этапы статыстычнага даследавання, асноўныя патрабаванні да яго. Формы статыстычнага назірання: статыстычная справаздача, суцэльныя і выбіральныя статыстычныя агляды бібліятэк. Зводка статыстычных даных. Дзяржаўныя ўстановы (Міністэрства культуры, бібліятэкі – метадычныя цэнтры, Дзяржаўны камітэт па статыстыцы) як цэнтры па зборы і апрацоўцы статыстычных даных. Аналіз статыстычных даных. Сістэма паказчыкаў і адзінак уліку. Стандартызацыя ў галіне бібліятэчнай статыстыкі.
13. Сутнасць і сацыяльныя асновы бібліятэчнага фандрэйзінгу Вызначэнне тэрміна “бібліятэчны фандрэйзінг”. Мэты, задачы і кірункі развіцця фандрэйзінгу як сацыяльнай з’явы. Тэрміналагічная сістэма бібліятэчна-бібліяграфічнага фандрэйзінгу. Эвалюцыя і этапы развіцця бібліятэчнага фандрэйзінгу. Функцыі бібліятэчнага фандрэйзінгу. Метады бібліятэчнага фандрэйзінгу. Бібліятэкі і сацыяльнае партнёрства: формы, этапы, узроўні ўзаемадзеяння. Асноўныя напрамкі фандрэйзінгавай дзейнасці ў кантэксце рэалізацыі мэты і місіі функцыянавання бібліятэкі. Сацыяльна-педагагічны патэнцыял бібліятэчна-бібліяграфічнага праектавання. Класіфікацыя бібліятэчна-бібліяграфічных праектаў. Узроўні рэалізацыі мэтавых бібліятэчна-бібліяграфічных праграм. Бібліятэкі і дабрачыннасць: сацыяльныя асновы ўзаемадзеяння. Прававое рэгуляванне бібліятэчна-бібліяграфічнага фандрэйзінгу ў Рэспубліцы Беларусь.
14. Арганізацыйна-тэхналагічныя асаблівасці бібліятэчна-бібліяграфічнага фандрэйзінгу Праграмна-мэтавы падыход як аснова стварэння арганізацыйнай структуры бібліятэчна-бібліяграфічнага фандрэйзінгу. Напрамкі арганізацыі фандрэйзінгу ў бібліятэках. Мэты і задачы службы фандрэйзінгу ў бібліятэцы. Патрабаванні да арганізацыі і тэхналогіі работы супрацоўнікаў. Сутнасць і значэнне планавання дзейнасці па пошуку пазабюджэтных крыніц фінансавання. Віды планаў бібліятэчна-бібліяграфічнага фандрэйзінгу. Крыніцы пазабюджэтнага фінансавання бібліятэк: агульная характарыстыка і класіфікацыя. Тэхналогія пошуку звестак аб патэнцыяльных спонсарах і грантадаўцах. Структура бібліятэчна-бібліяграфічнага праекта. Разлік каштарыса бібліятэчна-бібліяграфічнага праекта: методыка, патрабаванні. Справаздачнасць па выніках рэалізацыі бібліятэчна-бібліяграфічных праектаў і мэтавых праграм. Інфармацыйнае забеспячэнне навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексу 1. Асаблівасці тэхналогіі вытворчасці бібліяграфічнай прадукцыі па прыродазнаўстве, тэхніцы,
|