ТЭМА 10 АЛЯКСЕЙ ДУДАРАЎ
(нар. у 1950 г.) Асоба і творчасць А. Дударава ў кантэксце сучаснай беларускай драматургіі. Дасканалае веданне ім законаў сцэны. Сцэнічнасць п’ес. Жыццяпіс і творчасць. Шлях да поспеху. Акцёрская кар’ера. Творчыя пошукі свайго стылю ў драматургіі. Зборнік апавяданняў “Святая птушка” (1979). Жанрава-стылёвыя асаблівасці прозы А. Дударава і праблема драматызацыі сюжэта. Вобразы герояў-“дзівакоў” як носьбітаў беларускіх уяўленняў пра мараль (павышаная чуласць, ранімасць, арыентацыя на высокае і прыгожае ў жыцці, вонкавая прасцякаватасць). Праблема духоўнасці ў бездухоўным свеце. Тыпалогія твораў А. Дударава і В. Шукшына, сувязь дудараўскіх персанажаў з традыцыйнымі героямі твораў беларускіх класікаў, блазнамі — дзівакамі, жартаўнікамі, прытворшчыкамі, з сусветнай традыцыяй “карнавальнай літаратуры”. П’есы “Выбар” (1979) і “Апошні ўзлёт” (1982). Актуальнасць маральна-этычнай праблематыкі (каштоўнасці чалавечага жыцця, “неперспектыўных вёсак”). Яскравыя людскія тыпы ў п’есе “Вечар” (Гастрыт, Мульцік, Ганна). Канфлікт асобы і асяроддзя. Антыномія як прынцып пабудовы сістэмы вобразаў. Рамантыкі і рэалісты, ідэалісты і прагматыкі. Асэнсаванне аўтарам і яго персанажамі паняццяў “душа”, “ідэал”, “спагада”, “міласэрнасць”, “літасць” як асновы духоўнай парадыгмы нацыянальна-беларускага існавання ў свеце. П’еса “Парог” (1981) як першая паспяховая спроба драматурга асэнсаваць адвечныя праблемы чалавечага быцця. Вобраз галоўнага героя Андрэя Буслая, “жывога нябожчыка”, і літаратурныя пераклічкі з п’есай Л. Талстога “Жывы труп”. Сімволіка-метафарычны пласт у змесце п’есы (вобраз “парога”). Маналогі Буслая і актуальнасць іх маральна-духоўнага сэнсу. Вобраз казачніка Пакутовіча, “лекара чалавечых душ”. Творчыя сувязі А. Дударава з п’есамі рускага драматурга А. Вампілава і кінасцэнарыямі В. Шукшына. Руская і беларуская крытыка пра п’есу. П’еса “Радавыя” (1984), яе сцэнічны поспех. Уганараванне аўтара Дзяржаўнай прэміяй СССР (1985). Ідэйна-вобразныя і жанрава-стылёвыя асаблівасці твора ў кантэксце беларускай і рускай “ваеннай прозы”. Сістэма вобразаў. Рэха вайны ў людскіх душах, у чалавечай падсвядомасці. Асабістыя трагедыі Дзерваеда, Адуванчыка, Дугіна, Саляніка. Міфалагічныя вобразы (Жаночы прывід). Мастацкая функцыя прыёму перадгісторыі ў паказе герояў, іх маналогаў і споведзяў. Вобраз вайны ў п’есе. Сцвярджэнне адвечных гуманістычных каштоўнасцей ва ўмовах вайны і маральна-этычная аўтарская ацэнка гістарычных падзей. Вобразнае пераасэнсаванне паняццяў-сімвалаў “душа”, “дабро”, “міласэрнасць” і інш. Падыход драматурга да актуальнай праблемы гераізму і ахвярнасці, цаны Перамогі, духоўна-маральных наступстваў ваеннай трагедыі і яе рэха ў нацыянальнай гісторыі. Творчы пошук у час змены літаратурнага цыкла. Ідэйна-мастацкія і жанрава-стылёвыя эксперыменты ў сферы сюжэта (тэатральныя эфекты, чыста драматургічныя прыёмы, схематызм вобразаў). Новыя героі (“лішнія людзі”, “людзі дна”, бамжы, бадзягі) у п’есе “Злом” (1987). Адносіны да класікі драматургіі (М. Горкі, А. Камю, Ж.-П. Сартр, С. Бэкет, Э. Ёнэска, С. Мрожак). Вобраз Злома — “Сметніка” сучаснай рацыяналістычна-прагматычнай цывілізацыі як тупіковага шляху яе развіцця. Змест маналогаў і споведзяў герояў, іх непрыняцце культу насілля і агрэсіі, увасобленага ў вобразах “брыгадзістаў”. Рэальнае і фантастычнае ў драме “Адцуранне” (1994), раскрыццё ў ёй трагізму Чарнобыля. Засваенне драматургічнага вопыту майстроў сімвалістычнай трагедыі (сімволіка, умоўнасць, фантасмагорыя, “кніжнасць”). Зварот да нацыянальнай гісторыі ў п’есах “Купала” (“Князь Вітаўт”, 1994), “Палачанка” (1998), “Чорная панна Нясвіжа” (1998), “Крыж” (2000), інш. Гістарычная праўда і творчая фантазія А. Дударава. “Новы” Дудараў. Мастацкае пераасэнсаванне (“тэатралізацыя”) беларускай гісторыі. Вобразы беларускіх жанчын (Рагнеда, Еўфрасіння Полацкая, Барбара Радзівіл). Вобразы антыгерояў (Бона Сфорца, Мнішак, Бжэнка). Творчы працяг маральна-этычных пошукаў драматурга на гістарычным матэрыяле і хрысціянская традыцыя. Спроба аўтара зрабіць пэўныя філасофскія высновы. Шэкспіраўская тэатральная традыцыя ў інтэрпрэтацыі А. Дударава (сюжэтная хранікальнасць, тэатральная відовішчнасць, вольны верш, масавыя сцэны, асаблівасці кампазіцыі, пабудова мізансцэн, імклівая змена месца дзеяння, пераключэнне стылёвых рэгістраў, вобразы міфалогіі, сімволіка дэталей і падрабязнасцей). Пераклады і інсцэніроўкі А. Дударавым драматургічнай класікі на беларускай сцэне (“Песня пра зубра”, “Рычард ІІІ”, “Макбет”, “Гамлет”, інш.). П’есы “Кім” (2000) і “Люці” (2002), іх жанравая адметнасць і вобразы-персанажы. Погляды А. Дударава на перспектывы інтэграцыі беларускай драматургіі і нацыянальнага тэатра ў еўрапейскі літаратурна-культурны працэс. А. Дудараў — сцэнарыст мастацкіх фільмаў (“Белыя росы”, “Суседзі”, “Кола” і інш.). Бібліяграфія арыгінальных выданняў А. Дударава: “Дыялог” (1987), “Крыж” (2002), “Князь Вітаўт” (2005).
|