Студопедия — Казацка-сялянская вайна
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Казацка-сялянская вайна






Развіццё казацкага руху ў Беларусі. Калі ў маі 1648 г. на Украіне пачалося паўстанне на чале з гетманам Багданам Хмяльніцкім, пераросшае ў вя-лікую вызваленчую вайну, казацкі рух перакінуўся ў беларускія паветы ВКЛ. Трыумфальныя перамогі Хмяльніцкага пад Жоўтымі Водамі і Корсу-нем паспрыял і ўздыму народных нізоў на барацьбу супраць паноў на землях у басейне Дняпра і Прыпяці1. Колькасць удзельнікаў "казацкай вайны" імкліва пашыралася. Украінскі гетман і яго казацкая старшына мелі план стварэння сваёй дзяржавы, у межы якой яны хацелі ўключыць і тэрыторыі паўднёва-ўсходняй Беларусі, прынамсі Падняпроўе і Палессе, таму былі асабліва зацікаўлены ў пашырэнні руху на гэтыя землі. У маі 1648 г. Багдан Хмяльніцкі пачаў засылаць на поўдзень ВКЛ сваіх людзей з універсаламі (пас-ланнямі), у якіх ён заклікаў мужыкоў вы-ступаць супраць паноў. Як правіла, з гэ-тымі пасланнямі выпраўляліся выхадцы з Беларусі, якія добра ведалі людзей і мясцовасць. Следам гетман пасылаў і ка-зацкія загоны, якія распачыналі ваенныя дзеянні. Сфера жаданага ўплыву Хмяльніцкага ва універсалах вызначала-ся "аж до Борнсова н далей, до Бпхова теж, Могнлева н далей"2.

Першымі ў Беларусь былі накіраваны палкоўнікі Максім Гладкі і Ілья Галота, затым - Галавацкі, Крывашапка, Нябаба, Хвеська і інш. У чэрвені 1648 г. палкоўнік Галавацкі заняў Чарнігаў, Ноўгарад-Се-верскі і Старадуб, а 4 ліпеня ўвайшоў у Гомель. Пінск быў заняты казакамі Глад-кага, а на Магілёўшчыне пачаў дзей-нічаць Крывашапка.

_______________

 

1 Мелешко В.М. Освободительное движение в Белоруссии 1648-1653 гг. и украинское казачество // Украінське козацтво: витокн, еволюція, спадшчина. Вып. 2. Ки'ів, 1993. С. 3-4.

2 Белоруссия в эпоху феодализма. Т. 2. С середины XVII в. до конца XVIII в. Мн., 1960. С. 25.

 

 

З'яўленне казацкіх загонаў Галавацкага, Крывашапкі, Мікуліцкага, Гар-кушы і іншых, у складзе якіх было нямала беларусаў (сярод палкоўнікаў Хмяльніцкага многія таксама мелі беларускае паходжанне, напрыклад Бут-рым, Грамыка, Крычэўскі, Ждановіч, Нячай, Сакалоўскі, Хведаровіч), вы-клікала масавае далучэнне да іх бяднейшага сялянства і мяшчанства. Ужо летам 1648 г. на поўдні і ўсходзе Беларусі пачалася шырокая ўзброеная ба-рацьба казацка-сялянскіх аддзелаў супраць шляхты, купцоў, магнатаў і ка-таліцкага духавенства. Узброеныя сяляне дзейнічалі і самастойна, грамілі галоўным чынам маёнткі паноў, рабавалі двары, знішчалі падатковыя дакументы і рэестры.

Да восені 1648 г. жыхары Гомеля, Мазыра, Лоева, Рэчыцы, Турава «ўсе паказачыліся і пакляліся адзін другому стаяць да апошняга»1. Казакі авало-далі таксама Брагінам, Бабруйскам, Чэрыкавам, адкуль пагражалі Слоніму і Берасцю. Як сведчыў сучаснік падзей Казімір Піліп Абуховіч, "...той агонь, праз гульцяйства ад купы Хмяльніцкага запушчаны, так далёка заняўся, што паветы Старадуб, Рэчыца, Мазыр, Пінск, Берасце і іншых замкаў няма-ла на Белай Русі дашчэнту знішчана"2. Казацкія харугвы сягалі нават да Магілёва і Оршы. Перад самым з'яўленнем іх конніцы падканцлер Казімір Леў Сапега ледзь паспеў прыслаць у Стары Быхаў жаўнераў і боезапасы, інакш і гэтая дняпроўская цвярдыня магла б апынуцца ў руках паўстанцаў. У сярэдзіне снежня 1648 г., злучыўшы свае сілы, Гаркуша з Пабадайлам за-няліся аблогай і штурмамі Старога Быхава.

Акрыленае поспехамі казацкае войска паспрабавала нават заняць горад Слуцк - буйнейшую на той час фартэцыю Вялікага Княства. Аднак тут яно само было атакавана і мусіла ратавацца ўцёкамі. Згодна са сведчаннямі хронікі Натана Гановера, слуцкі гарнізон і мяшчане не толькі абераглі яўрэяў мясцовай абшчыны, але і разграмілі казацкі аддзел, высланы на яе знішчэнне3. Страціўшы каля 1 тыс. чалавек4, казакі больш не падступаліся да гэтай радзівілаўскай цвярдыні.

У ахопленых хваляваннямі раёнах асноўнай арганізацыйнай сілай узб-роеных фарміраванняў заставаліся казакі, хоць да іх актыўна далучаліся мясцовыя прыгонныя сяляне і бяднейшыя мяшчане, якія сімпатызавалі ім. Паколькі сацыяльныя вярхі грамадства былі ўжо фактычна апалячаныя, дык антыфеадальны рух набыў тут, як і на Украіне, выразную антыполь-скую накіраванасць. Паўсюдна ў занятых казакамі раёнах бязлітасна прас-ледаваліся жыхары каталіцкага і іудзейскага веравызнанняў. Як пісаў свед-ка тых падзей, вядомы мемуарыст Казімір Піліп Абуховіч, "шляхта - адны трупам ляглі, іншыя выгнанне цяжкае церпяць, па чужых краях туляючы-ся". Падобна як на тэрыторыі Украіны, у Гомелі, Пінску, іншых гарадах Бе-ларусі ад казакаў палеглі тысячы яўрэяў5.

Арганізацыя абароны ВКЛ. На пачатак казацкай вайны Вялікае Княст-ва не мела ніякай пастаяннай арміі, а дзяржаўная казна была практычна пус-

________________

 

1 Документы об освободительной войне украинского народа. 1648-1654. Киев, 1965.
С. 105
.

2 Dyaryusz Kazimierza Filipa Obuchowicza // Pamistniki Historyczne do wyjasnienia spraw publicznych w Polsce XVII wieku / Wyd. M. Balinski. Wilno, 1857. S. 20.

3Еврейские хроники XVII столетия (Эпоха «хмельниччины»). Исследование, перевод и комментарии С.Я.Борового. Гешарим; Москва; Иерусалим, 1997. С. 113.

4 Opisanie buntu kozackiego I najscie na prowincji litewskie, 1648-1649 // AGAD. Archiwum Radziwillow. Dz. II. Nr. 1228. §8.

5Еврейские хроники XVII столетия (Эпоха "хмельниччины"). Исследование, перевод и комментарии С.Я.Борового. С. 164-165, 189.

 

 

тая. Многа перапужанай шляхты рата-валася ўцёкамі ў глыбіню краіны. Па-лявога гетмана Януша Радзівіла, на якім ляжала тады задача абароны дзяр-жавы (вялікі гетман Ян Кішка самаўхіліўся ад спраў), вайна заспела ў Вільні, і ён прыступіў да стварэння вой-ска. Аднак сабраць грошы на жаўнераў можна было толькі пасля зацвярджэн-ня падаткаў сеймікамі і галоўным з'ез-дам (канвакацыяй), на што патраба-ваўся немалы час. Таму з боку вяр-хоўнай улады Вялікага княства Літоўскага рэакцыя на паўстанне была запозненай.

Віленскі з'езд, сабраны ў пачатку чэрвеня 1648 г., ухваліў каштарыс на шасцітысячнае войска (потым коль-касць была зменшана да 5000), але збор войска прызначаўся толькі на пачатак верасня. Да таго ж многія паветы выра-шалі не аддаваць сваіх жаўнераў у рас- параджэнне гетману, а пакідаць іх на варце сваіх межаў1.

Толькі ў ліпені 1648 г. супраць казакаў на паўднёвы захад Беларусі ру-шылі першыя фарміраванні, нанятыя гетманам на ўласны кошт, - харугвы Уладзіслава Халецкага, харужага Яна Паца, пісара Уладзіслава Валовіча і стражніка Рыгора Мірскага. Дэманстравала мужнасць шляхта Аршанскага павета, якая мабілізавала сваё рушанне, даверыўшы камандаванне аршан-скаму стольніку Друцкаму-Горскаму. Той заклікаў пад харугвы таксама мяшчан і ў жніўні распачаў дзеянні супраць казакаў каля Быхава і Стрэшы-на. У лістападзе яны былі выбіты з Чэрыкава, пасля чаго Горскі накіраваў частку сіл да Паповай Гары, адкуль разыходзіліся казацкія загоны па ўсім краі. Адтуль аддзел конніцы на чале з Канстанцінам Міладоўскім нечакана наляцеў на Старадуб, дзе вызваліў многа палоннай шляхты і вярнуўся ў Чэ-рыкаў2.

Аднак харугвы Валовіча і Мірскага былі разгромлены казакамі: першага разбілі недалёка ад Рэчыцы, і ён адступіў да Слуцка, а другога - каля Горва-ля. Казацкія палкоўнікі дамагліся поспехаў і ў іншых сутычках. Так, у Коб-рыне атаман Максім Гладкі разбіў драгунаў стольніка Вінцэнта Гасеўскага, а каля Чэрыкава ад Крывашапкі пацярпела харугва полацкай шляхты на чале з князем Лукомскім.

У пачатку восені 1648 г. палявы гетман Януш Радзівіл сабраў нанятае дзяржаўнае войска ў Менску, а затым перавёў яго пад Глуск. Пад яго каман-дай налічвалася 4 тыс. наймітаў і каля 1 тыс. павятовых жаўнераў - сілы, яўна недастатковыя для паспяховых контрдзеянняў. Тут Радзівіл выдаў "вайсковыя артыкулы", у якіх патрабаваў ад жаўнераў цярпімасці і спакою,

_____________

 

1 Wisner H. Dzialalnosc wojskowa Janusza Radziwilla. 1648-1655 // RB. T. 13. Bialystok, 1976. S. 62-63.

2 Opisanie buntu kozackiego I najscie na prowincji litewskie, 1648-1649 // AGAD. Archiwum Radziwillow. Dz. II. Nr. 1228. §14.

 

 

аховы не замешаных у бунце сялян1. Раздзяліўшы наяўныя харугвы на дзве групы, гетман адправіў першую да Старога Быхава, абложанага Гаркушам і Пабадайлам, а другую (сваіх наймітаў) - пад Рэчыцу. У канцы кастрычніка Радзівіл пакінуў войска і паспяшаўся на элекцыйны* сейм у Варшаву, дзе затрымаўся да канца года. Сваіх наймітаў ён перадаў пад камандаванне пісару Валовічу, загадаўшы ім рухацца на Берасце.

Абарона Пінска і першы рэйд Радзівіла. У кастрычніку 1648 г. войска стражніка Рыгора Мірскага атакавала Пінск, жыхары якога, баючыся кары, дамовіліся з казакамі бараніцца да апошняга2. Спачатку ў горад уварваўся Самуль Камароўскі з некалькімі ротамі конніцы, але казакі выбілі яго агнём стрэльбаў. Тады да Пінска падцягнуліся іншыя харугвы. Пасля артылерый-скага абстрэлу драгуны Гасеўскага, рэйтары Шварцкопфа і пяхота Пада-леўскага ўварваліся ў горад. Абарона была настолькі адчайнай, што ім спатрэбіліся яшчэ амаль суткі, каб канчаткова падпарадкаваць Пінск. Толькі частка казацкай конніцы, падпаліўшы горад, здолела ўцячы бера-гам Прыпяці.

Назаўтра настаў трагічны час для пінчукоў: горад на два дні быў аддадзе-ны "на агонь і рабунак"3. "Уціхамірванне" палескай сталіцы абярнулася яе вялікай трагедыяй. Нават канцлер Альбрыхт Радзівіл наракаў на гетмана, што той дазволіў наймітам знішчыць горад і спустошыць усё Пінскае старо-ства4. У крыніцах адзначаецца, што з 6000 дамоў горада згарэла 50005.

3 Пінска войска Валовіча пайшло праз Моталь на Нобель. Аднак цяпер больш актыўнымі былі казакі, акрыленыя перамогай Хмяльніцкага пад Піляўцамі. Харугвы Валовіча неўзабаве мусілі адысці далей ад Прыпяці, ажно пад Слуцк. Януш Радзівіл пасля элекцыйнага сейма ў пачатку 1649 г. з'явіўся ў Берасці, дзе стаялі павятовыя харугвы Феліцыяна Тышкевіча. Ужо 20 студзеня чатырохтысячная дывізія трыма калонамі рушыла па мяжы з Валынню на ўсход. У Нобелі да гетмана далучылася войска стражніка Мірскага, і армія пайшла на Давыд-Гарадок і на Тураў. 5 лютага Радзівіл дайшоў да пакінутага паўстанцамі Турава, а 7 лютага ўжо быў пад Мазыром.

Мазыр абараняў казацкі палкоўнік Міхненка, засланы Хмяльніцкім. Прапанову капітуляваць ён адхіліў. Тады гетман кінуў войска на штурм. Першы прыступ быў адбіты, аднак у другім, у якім удзельнічала і спешаная кавалерыя, яго воіны захапілі шанцы, знеслі вастракол і выбілі брамы для конніцы. Харугвы ўварваліся ў горад і завязалі бой з абаронцамі, большая часткаякіх палеглаў сечы. Штурм, пачаты раніцай, ледзь скончыўся ноччу6. На два дні ўзяты Мазыр быў аддадзены на рэквізіцыю гетману7.

_____________

 

1 Wisner H. Dzialalnosc wojskowa Janusza Radziwilla. 1648-1655 // RB. T. 13. S. 67.

* Сейм па выбарах караля.

2 Чтения в Обіцестве лсторіш и древностей российских. М., 1847. Т. 5. С. 33-34.

3 Opisanie buntu kozackiego I najscie na prowincji litewskie, 1648-1649 // AGAD. Archiwum Radziwillow. Dz. II. Nr. 1228. §15.

4 Radziwill A. S. Pamietnik o dziejach w Polsce. T. 3. (1647-1655). Warszawa, 1980. S. 158.

5 Morzy J. Kryzys demograficzny na Litwe I Bialorusi w drugiej polowie XVII w. Poznan, 1965.

6 Opisanie buntu kozackiego I najscie na prowincji litewskie, 1648-1649 // AGAD. Archiwum Radziwillow. Dz. II. Nr. 1228. §16.

7 Pamietniki Samuela I Boguslawa Maskiewiczow (wiek XVII). Oprac. A. Sajkowski. Wroclaw, 1961. S. 263-264.

 

 

Ад Мазыра Радзівіл павярнуў на поўнач і ўжо ў канцы лютага стаяў пад Бабруйскам, у якім засеў казацкі атаман Паддубскі (Паддубіч). Аблога доўжылася некалькі тыдняў. Урэшце бабруйскія мяшчане праз сваіх парла-менцёраў папрасілі прыняць іх капітуляцыю. Гетман паставіў умовы: каб усе жыхары па аднаму выйшлі за валы, здалі зброю і ключы ад брамаў, а так-сама выдалі кіраўнікоў бунту і ўсіх, хто служыў пад казацкай харугвай. Баб-руйчане прынялі гэтыя ўмовы і практычна здалі казакаў у рукі Радзівіла1. Пасля капітуляцыі Бабруйска гетман стрымаў слова і не дазволіў рабаваць горад. "Пахолка аднаго за адну хустку, якую быў узяў,... загадаў на браме па-весіць, хустку пры ім паклаўшы"2. Сурова пакараў падазроных: 9 чалавек былі пасаджаны на калы, 40 - пакараны смерцю, у 270 казакаў загадаў адсек-чы правую руку, трымаўшую зброю, каб застрашыць іншых. За гэта Хмяльніцкі ў адказ пакляўся пакараць смерцю 4000 палонных.

Пакінуўшы Рэчыцу, казакі адступілі далей на поўдзень, і Януш Радзівіл збіраўся пераходзіць на Украіну, але паміж Хмяльніцкім і каралём Янам Казімірам было заключана перамір'е. Гэтым і завяршылася першая антыка-зацкая кампанія. Пакінуўшы войска на зімовых лежах на самай мяжы Вялікага Княства - пад Рэчыцай, Рагачовам і на Прыпяці, гетман ад'ехаў у Слуцк.

Лоеўская бітва 1649 г. Некалькі месяцаў перамір'я Хмяльніцкі выкары-стаў на мабілізацыю сіл для далейшай вайны. Украінскаму гетману, які ўзнаўляў ваенныя акцыі супраць кароннага войска, важна было затрымаць армію Вялікага Княства ў Беларусі, не дапусціць яе да супольных з палякамі дзеянняў. Таму Хмяльніцкі выстаўляў на заслону значныя сілы. Ужо ў па-чатку чэрвеня 1649 г. яго казакі спрабавалі авалодаць Гомелем. Палкоўнікі Літвіненка, Паповіч і Гаркуша шматразова штурмавалі горад, аднак не здо-лелі зламаць абарону, актыўны ўдзел у якой бралі і мяшчане3.

Януш Радзівіл вясной таксама энергічна рыхтаваўся да вайны. Востра не хапала грошай не толькі для найму новых харугваў, але і для аплаты жаўнераў, што знаходзіліся ў войску. Тым часам найміты ўжо пагражалі кінуць службу, калі не атрымаюць заслужанай платы. Да таго ж кароль пат-рабаваў ад Радзівіла прыслаць палову войска ВКЛ у Карону. Падтрыманы сваімі сенатарамі, князь адмовіўся падпарадкавацца волі манарха, паколькі прававыя нормы ВКЛ забаранялі дзяліць армію.

Да лета 1649 г. гетман сабраў каля 6 тыс. войска пад Рэчыцай. Сам ён з'явіўся ў войску ў пачатку ліпеня і пачаў рыхтаваць марш на Украіну, чаго патрабавала ад яго Карона. Прыкрываючы Украіну, каб Радзівіл "бавіўся ў сваім краі, не даючы падтрымку палякам"4, Хмяльніцкі ў чэрвені накіраваў ў Беларусь трохтысячны загон Ільі Галоты, сілы якога павялічылі сяляне, а следам - палкоўніка Галавацкага. Галота адразу атакаваў харугвы Валовіча (1700 чалавек), што стаялі ў Загаллі. I хоць сілы казакаў намнога пераўзы-ходзілі загальскі абоз, дзякуючы конніцы паручніка Сарноўскага, якая па-даспела, Галота пацярпеў паражэнне і сам загінуў у сечы. Таксама аддзел Га-лавацкага натрапіў на засаду пад Рэчыцай і сам палкоўнік быў схоплены Мірскім.

_____________

 

1 АЮЗР. Т.3.№.243.

2 Pamietniki Samuela I Boguslawa Maskiewiczow (wiek XVII). S. 265.

3 Gawronski Fr. Sprawy I zeczy ukrainskie. Lwow, 1914. S. 125-127.

4 Pamietniki do panowania Zygmunta III, Wladyslawa IV, Jana Kazimierza. Wyd. K. W. Wojcicki. T. 2. Warszawa, 1846. S. 102.

 

 

Тады Хмяльніцкі, каб паправіць ста новішча, спешна паслаў 12 тыс. казакаў н чале з Пабадайлам для блакіравання перап равы ля ўпадзення Сажа ў Дняпро. Спаліўшы Лоеў, палкоўнік насыпаў н абодвух берагах Дняпра даўгія валы і ўма цаваўся. Тым часам Радзівіл вырашыў ісц! на Кіеў і пачаў пераводзіць пад Лое~" асноўныя сілы. 18 ліпеня ён пакінуў Рэчы цу, у якой засталося толькі невялікае прык рыццё. Ён планаваў перапраўляцца пр Дняпро ніжэй Лоева, захапіўшы пераправуі ўдарамі з двух бакоў. Наперад высла" стольніка Гасеўскага, каб той заняў плац-дарм на правым беразе Дняпра, ніжэй вус-ця Сажа. Гасеўскаму ўдалося высадзіць пя хоту на бераг і ўзвесці ноччу земляныя ўма-цаванні насупраць казацкіх акопаў1.

Тым часам украінскі гетман выслаў на-сустрач Радзівілу яшчэ палкоўніка Міхала Крычэўскага, у фарміраваннях якога мела-ся да 15 тыс. казакаў, а таксама тысячы чэлядзі і мясцовага сялянства, так што разам лічылася каля 30 тыс.2 Князь атрымаў інфармацыю пра набліжэн-не Крычэўскага 25 - 26 ліпеня і змяніў план дзеянняў: адмовіўшыся атака-ваць пераправу, ён накіраваў тысячу коннікаў на чале з Адамам Паўловічам на ўмацаванне Рэчыцы і яшчэ каля тысячы з Самулем Камароўскім ад-правіў "на шаты", каб вызначылі дакладнае месцазнаходжанне Крычэўска-га. Але Крычэўскі дзейнічаў настолькі імкліва, што 31 ліпеня нечакана з'явіўся пад Лоевам і адразу ж атакаваў войска Радзівіла.

Першая атака казацкай конніцы была адбіта пяхотай з ручной зброі, што дазволіла Радзівілу расставіць харугвы (па цэнтры - кавалерыю, па баках -пяхоту і драгунаў) і паслаць іх у контратаку. Націск гусараў і агонь пяхоты змусілі казакаў адысці да лесу, але вынік сечы вырашыў толькі тылавы ўдар конніцы Адама Паўловіча, які паспеў вярнуцца, пачуўшы розгалас бітвы.г Казакі адступілі да сваіх умацаваных табараў і ўначы ўцяклі з месца бітвы, пакінуўшы цяжка параненага Крычэўскага. Перамога пяцітысячнай арміі Радзівіла над прынамсі ўтрая большымі сіламі славутага палкоўніка была поўнай: яго войска перастала існаваць, табары былі захоплены, а сам Кры-чэўскі памёр у абозе гетмана3. Гэты лоеўскі трыумф князя Радзівіла потым услаўлялі на карцінах і шпалерах, аб чым парупіўся сам Януш.

Аднак і Радзівіл не рушыў далей на Украіну, хоць гэтага зноў запатраба-ваў Ян Казімір. У лоеўскай бітве зусім скончыліся боезапасы. Край вакол быў настолькі спустошаны, што жаўнеры не маглі здабыць ніякай жыўнасці. Да таго ж дайшла вестка пра тое, што Хмяльніцкі выслаў у Беларусь чарго-вую групоўку казакаў. Таму гетман выдаў папераджальныя універсалы да

______________

 

1 Opisanie buntu kozackiego I najscie na prowincji litewskie, 1648-1649 // AGAD. Archiwum Radziwillow. Dz. II. Nr. 1228. §21.

2 Z dziejow Ukrainy. Pod red. W. Lipinskiego. Kijow, 1912. S. 507.

3 Opisanie buntu kozackiego §23-24; Wisner H. Dzialalnosc wojskowa Janusza Radziwilla. 1648-1655 // RB. T. 13. S. 77.

 

 

ваяводстваў і паветаў ВКЛ, а сам 5 верасня вярнуў войска да Рэчыцы, дзе заняўся ўзвядзеннем умацаванага лагера.

Аднак да новай бітвы справа не дайшла. Нечакана вайну перапыніў Збо-раўскі мір: у Палессі з'явіўся пасол Хмяльніцкага Мужылоўскі, які заба-раніў пал коўнікам далейгяыя дзеянні і даставіў у рэчыцкі лагер Радзівіла ка-ралеўскія лісты, што знаёмілі з умовамі падпісанага пагаднення. Казакі мусілі пакінуць нават тыя замкі ВКЛ, у якіх яшчэ мелі свае гарнізоны.

Усталяванне міру. Увесь 1650 г. у Беларусі прайшоў без істотных ваен-ных сутычак. Подыхам казацкай вайны сталі летнія хваляванні сялян, але яны былі хутка ўтаймаваныя. Рыхтуючыся да наступнага этапа вайны, украінскі гетман сканцэнтраваў вясною 1651 г. у Чарнігаве і Чарнобылі каля 50 тыс. казакаў. Камандуючы гэтай групоўкі палкоўнік Марцін Нябаба му сіў узяць на сябе войска В КЛ, не прапускаючы яго на У краіну. Як і ў 1649 г., Ян Казімір у 1651 г. зноў запатрабаваў ад Януша Радзівіла прыслаць войска ВКЛ пад камандаванне караля для дзеянняў на Украіне, але гетман чарговы раз не падпарадкаваўся каралю і рыхтаваў свой марш на Кіеў.

Ваенныя дзеянні ўзнавіл іся ў маі 1651 г. наступленнем кароннай арміі на чале з Янам Казімірам. Багдан Хмяльніцкі, зноў клапоцячыся пра бяспеку паўночных межаў, выслаў супраць Радзівіла Марціна Нябабу. Сямітысяч-ны загон казакаў на чале з Забелам рушыў на Гомель, а чатырохтысячны Шохава - на Рослаў і Крычаў.

Калі Рослаў казакам удалося хутка заняць, дык Крычаў паспяхова адбіўся. У першыя дні ліпеня чаркасы, якія трымалі ў аблозе горад, самі былі разгромлены. Палкоўнік Забела спрабаваў заняць Гомель, але неаднаразо-выя штурмы, як і ў 1649 г., канчаліся нічым.

Тым часам палкоўнік Марцін Нябаба павёў галоўныясілы на войска стражніка Мірскага пад Лоевам і атакаваў яго. Невядома, чым бы скончыласябітва, калі б не падаспеў гетман Радзівіл. 6 ліпеня фарміраванні Нябабы былі цалкам разгромлены, а сам казацкі атаман загінуў на месцы сечы1. Шлях на Украіну быў адкрыты, але войска ВКЛ сабралася пад Любечам і не спяшалася наступаць. Гетман спрабаваў толькі заняць Чарнігаў, але калі го-рад зачыніў брамы, вярнуўся чакаць да Любеча.

Толькі ў канцы ліпеня 1651 г., пасля цяжкага паражэння ўкраінскіх каза-каў пад Берасцечкам, Радзівіл нарэшце рушыў на Кіеў. 3 жніўня ён стзў пад сценамі старажытнага горада, а ўжо на наступны дзень увайшоў'у Кіеў без бітвы. Кіяўляне папрасілі сваіх палкоўнікаў адразу вывесці войска, каб у бітве не руйнаваць горад. Потым армія ВКЛ злучылася з польскай, рыхтую-чыся да генеральнай бітвы з казакамі. Аднак абышлося без яе. Разгром арміі Хмяльніцкага пад Берасцечкам карэнным чынам змяніў сітуацыю.

У цяжкіх для Украіны ўмовах Хмяльніцкі мусіў пагадзіцца на чарговае замірэнне. Белацаркоўскі трактат аб перамір'і, падпісаны 18 верасня 1651 г., патрабаваў наогул вывесці казацкія фарміраванні з Беларусі. Рэалізацыя гэ-тага патрабавання абумовіла супакаенне краю.

У выніку ваенных дзеянняў абшары паўднёва-ўсходняй Беларусі былі спустошаны і выпалены. Асабліва пацярпелі Мазырскі, Пінскі, Рэчыцкі па-веты, а таксама Берасцейшчына. Шляхта Старадуоаўскага павета пакінула свае маёнткі і больш не вярталася ў іх. Прымаючы пад увагу цяжкі эканаміч-ны стан гэтых зямел ь, сейм Рэчы Паспалітай яшчэ ў 1649 г. зменшыў падаткі або зусім адмяніў іх у шэрагу паўднёвых паветаў Беларусі.

_____________

 

1 Kotlubaj E. Zycie Janusza Radziwilla. Wilno, 1859. S. 78.

 

 

Антыфеадальная па сваёй сутнасці казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг. у Беларусі (хоць разам з рэгулярным войскам на баку гетмана Радзівіла супраць паўстанцаў вяло барацьбу і фарміраванне мяшчан і дроб-най праваслаўнай шляхты) была складанай часткай вялікай вызваленчай вайны на Украіне. Але тут яна не мела такой непарыўнасці і цэльнасці, як на Украіне, і з'яўлялася хутчэй серыяй лакальных паўстанняў. У Беларусі не было мясцовага казацтва - арганізаванай ваеннай сілы як галоўнага суб'ек-та гэтай вайны. Беларускія паказачаныя сяляне не мелі ні каардынацыі дзе-янняў, ні свайго арганізацыйнага цэнтра. Таму цяжка разглядаць гэту вайну як самастойную з'яву беларускай гісторыі. Аднак па маштабах яна была, не-сумненна, самай масавай у гісторыі Беларусі адкрытай узброенай барацьбой ніжэйшых слаёў грамадства супраць сацыяльна-рэлігійнага прыгнёту.

 







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 1366. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Машины и механизмы для нарезки овощей В зависимости от назначения овощерезательные машины подразделяются на две группы: машины для нарезки сырых и вареных овощей...

Классификация и основные элементы конструкций теплового оборудования Многообразие способов тепловой обработки продуктов предопределяет широкую номенклатуру тепловых аппаратов...

Именные части речи, их общие и отличительные признаки Именные части речи в русском языке — это имя существительное, имя прилагательное, имя числительное, местоимение...

Тактические действия нарядов полиции по предупреждению и пресечению групповых нарушений общественного порядка и массовых беспорядков В целях предупреждения разрастания групповых нарушений общественного порядка (далееГНОП) в массовые беспорядки подразделения (наряды) полиции осуществляют следующие мероприятия...

Механизм действия гормонов а) Цитозольный механизм действия гормонов. По цитозольному механизму действуют гормоны 1 группы...

Алгоритм выполнения манипуляции Приемы наружного акушерского исследования. Приемы Леопольда – Левицкого. Цель...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия