Пачатак барока
Агульныя рысы барока. Грамадска-палітычныя, культурныя і ідэа-лагічныя працэсы, якія на працягу XVI ст. адбываліся ў краінах Заходняй і Цэнтральнай Еўропы, спрыялі ўзнікненню новага мастацкага стылю. Мас-тацтва барока нарадзілася ў другой палове XVI ст. у Італіі і ў пачатку свайго станаўлення было па сутнасці працягам культурных традыцый позняга Рэ-несансу. Як і ў рэнесансным стылі, асноўныя элементы барока запазычаны з антычнасці, але яго вызначальнымі рысамі былі дэкаратыўная пышнасць і пампезнасць форм, складанасць і вытанчанасць ліній, дынамізм, павышаная экспрэсія, часам нават экзальтаванасць, багацце яркіх колераў, шырокае вы-карыстоўванне эфекту светлацені, стварэнне ілюзорнай прасторы. У адроз-ненне ад поўных рэлігійнай пашаны, амаль містычных пачуццяў, якія выклікала сярэднявечнае мастацтва, барока ўздзейнічала на людскія эмо-цыі і фантазіі. Эстэтычныя канцэпцыі барока адпавядалі светапогляду чала-века, які існаваў у складанай атмасферы супярэчнасці ў сацыяльным, гра-мадскім і царкоўна-рэлігійным жыцці, узрушэнняў, якія прыносілі шматлікія войны. Вызначаюць наступныя перыяды развіцця барока: маньерызм, ранняе барока, сталае барока, ракако. У часы фарміравання абсалютысцкіх дзяржаў і арганізацыі посттрыдэнц-кага рэфармаванага каталіцкага касцёла мастацкія сродкі барока выкары-стоўваліся для праслаўлення манархіі і ўзвышэння каталіцкай царквы. Не-здарма найболыны росквіт мастацтва барока мы назіраем у традыцыйна ка-таліцкіх краінах - Італіі, Іспаніі, Полынчы. Аднак барока як агульнаеўра-пейскі мастацкі стыль пранікае і ў мастацтва некаталіцкіх краін - Англіі, Германіі, Нідэрландаў, Расіі, дзе развіваецца з мясцовымі асаблівасцямі. Польскі даследчык Раман Поляк адзначае, што характэрнай рысай гэтага вельмі экспансіўнага стылю з'яўляецца надзвычайная лёгкасць асіміляцыі мясцовых, айчынных элементаў, арнаментальных матываў1. У адрозненне ад готыкі і рэнесанснага стылю, якія з'явіліся ў Беларусі з вялікім спазненнем і мелі даволі неакрэсленыя формы (так званы готы-ка-рэнесансны стыль), развіццё стылю барока ішло амаль адначасова з краінамі Заходняй Еўропы. Гэтаму працэсу садзейнічалі развіццё гарадоў, пашырэнне палітычных, эканамічных і культурных кантактаў з Захадам, па-дарожжы за мяжу, навучанне ў замежных універсітэтах, успрыняцце еўра-пейскай культуры, адраджэнне на новай аснове мецэнацтва. _______________
1 Роllак Rотап. Od Renesansu do Baroku. Warszawa, 1969. S.18.
Асаблівую ролю ў развіцці духоўнай культуры Вялікага княства Літоўскага і Польшчы ў XVI ст. адыгрывала Італія. Менавіта з Італіі прый-шло на беларускія землі барока. Кантакты і сувязі з гэтай краінай былі ў значнай ступені абмоўлены яе роллю ва ўсталяванні еўрапейскай рэнесанс-най і пострэнесанснай культуры, а таксама пэўнай царкоўна-канфесійнай супольнасцю Рэчы Паспалітай з еўрапейскім каталіцкім светам. У ХУІ-ХУІІ стст. гэтыя сувязі былі значна пашыраны і секулярызаваны. Італія вабіла беларускіх і літоўскіх спадарожнікаў сваім дынамічным духоўным жыццём, развітай гарадской культурай, міжнародным прэсты-жам яе універсітэцкай адукацыі. Паводле падлікаў даследчыкаў, у зна-камітым Падуанскім універсітэце з 1592 г. да сярэдзіны XVII ст. вучылася каля 170 "літвінаў". На своеасаблівую творчую адаптацыю агульнаеўрапейскіх культурных тэндэнцый, безумоўна, уплывалі пэўнае палітычнае і культурнае збліжэнне з Польшчай пасля Люблінскай уніі 1569 г., умацаванне пазіцый каталіцкай царквы ва ўсім гэтым арэале, заключэнне Берасцейскай царкоўнай уніі 1595 г. Своеасаблівыя рысы духоўнай культуры шмат у чым вызначаліся гістарычнай спадчынай Беларусі, узроўнем гаспадарчага і палітычнага развіцця, этнаканфесійнай разнастайнасцю, эмансіпацыяй шляхецкага ста-ну, эвалюцыяй яго канфесійных, грамадскіх і культурных прыярытэтаў. У духоўнай культуры Беларусі выразна ўвасобіўся своеасаблівы сінтэз но-вых заходнееўрапейскіх павеваў з візантыйскай культурнай традыцыяй, што ў сукупнасці надало творам беларускага барока непаўторнае аблічча1. Барока ў архітэктуры. Беларусь першай з усходнеславянскіх тэрыто-рый успрыняла новы стыль, які спачатку ўвасобіўся ў архітэктуры. Езуіцкі касцёл Божага цела, пабудаваны ў Нясвіжы ў 1584-1593 гг. (архітэктар Я.М.Бернардоні), быў першым помнікам барока ў Рэчы Паспалітай і адным з першых у Еўропе. Архітэктурнай асновай для нясвіжскага храма быў пабу-даваны ў пачатку 80-х гг. XVI ст. рымскі касцёл Іль Джэзу. Знаходка так зва- _______________
1 Габрусь Т.В. Мураваныя харалы. Сакральная архітэктура беларускага барока. Мн., 2001.
нага"Альбома Бернардоні" з чарцяжамі, сярод якіх ёсць і план нясвіжскага касцёла Божага цела, дазваляе больш поўна і дакладна асвятліць працэс ста-наўлення барока ў Вялікім княстве Літоўскім. Даследчыкі тлумачаць з'яўленне першага езуіцкага касцёла не на землях Кароны, а ў невялікім мяс-тэчку Вялікага княства Літоўскага, радавым гняздзе Радзівілаў, некалькімі прычынамі. Па-першае, больш моцнымі пазіцыямі каталіцызму ў Польшчы, чым у Вялікім княстве Літоўскім, дзе значная большасць насельніцтва вы-знавала праваслаўе і даволі стабільным было становішча пратэстантаў. Таму і актыўнасць ордэна езуітаў - галоўнага правадніка ідэй контррэфар-мацыі - праяўлялася тут мацней. Па-другое, асабістай ініцыятывай фунда-тара езуіцкага касцёла і калегіума ў Нясвіжы Мікалая Радзівіла Сіроткі, які дэманстраваў адмаўленне ад палітычных і філасофска-рэлігійных поглядаў свайго бацькі - пратэстанта Мікалая Радзівіла Чорнага1. Спалучэнне заходнееўрапейскага барока з мясцовымі асаблівасцямі дазволіла выявіцца ў мастацкай культуры Беларусі першай паловы XVII ст. двум тыпам гэтага стылю - заходнееўрапейскаму (лацінская літаратура, касцёльная архітэктура) і ўсходнеславянскаму (драўлянае дойлідства, гра-вюра, арнамент). У стылі барока ўзведзены многія мураваныя збудаванні, але некаторыя яго рысы праяўляліся і ў драўляным дойлідстве. Культавая архітэктура першай паловы XVII ст., хаця і захоўвала некаторыя абарончыя рысы, неакрэсленыя стылявыя формы, з'явілася асноўнай базай для развіцця беларускага барока2. Базілікавы тып храма з двухвежавым галоўным фасадам становіцца найбольш характэрным для архітэктуры беларускага барока (касцёлы езуітаў у Гародні, дамініканцаў у Стоўбцах, бернардзінак і езуітаў у Мінску, дамініканцаў у Княжыцах пад Магілёвам і інш.). Барочная двухвежавасць працягвала традыцыі абарончых збудаванняў беларускай готыкі. Пад уплывам барока фарміруецца тып самабытнага беларускага правас-лаўнага храма (Багаяўленскі сабор і Мікалаеўская царква ў Магілёве, Успенскі сабор Куцеінскага манастыра). Тып апошняга храма праз бела-рускіх эмігрантаў паўплываў на фарміраванне цэркваў так званага "на-рышкінскага барока" і сярод іх - на сусветна вядомы шэдэўр маскоўскага дойлідства - Пакроўскую царкву ў Філях3. Творча перапрацоўваючы дасягненні заходнееўрапейскай архітэктуры барока (у прыватнасці італьянскага), мясцовыя майстры стваралі арыгінальныя пабудовы, у якіх народныя традыцыі часцей за ўсё праяўляліся ў іх мастацкім вырашэнні, аздабленні фасадаў і інтэр'ераў. Вуч-нем запрошанага Радзівілам Сіроткай італьянскага архітэктара Бернардоні быў ураджэнец Менска, гарбар па прафесіі Ян Франкевіч. У 1592 г. ён уступіўу ордэн езуітаў, з 1594 г. працаваўу Нясвіжы спачатку кухарам, а по-тым памочнікам Бернардоні. Як самастойны архітэктар кіраваў будаў-ніцтвам часткі езуіцкага калегіума ў Нясвіжы, у Вільні на Ратушнай плош-чы збудаваў касцёл Святога Казіміра". Даследчыкі вылучаюць тры перыяды развіцця беларускага барока ў ма-нументальнай мураванай архітэктуры: ранняе (канец XVI — першая палова _____________
1 Gabrus T., Galenczanka G., G. M. Bernardoniego projekty kosciolow na Bialorusi // Kultura artystyczna Wielkiego Ksiestwa Litewskiego w epoce baroku. Warszawa, 1995. S. 164. 2 Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Мн., 1988. Т. 2. С. 23. 3 Габрусь Т.В. Сьведкі з XVII стагодзьдзя. // Мастацтва. 1993. № 5. С. 66. 4 Jan Poplatek-Jerzy Paszenda. Slownik jezuitow artystow, 1972. S. 111.
XVII ст.), сталае (другая палова XVII - 1730-я гг.) і позняе (1730-1780-я гг. XVIII ст.). Позняе барока ў архітэктуры атрымала назву віленскага1, для якога характэрны "вытанчанасць і вертыкалізм прапорцый, скульптурная пластычнасць фасадаў і інтэр'ераў, маляўнічасць сілуэта, утворанага шмат' яруснымі вежамі і фігурнымі атыкавымі франтонамі, у стварэнні якіх дойліды гэтай школы праявілі шмат самастойнасці ў рамках агульнаеўра- Барока ў выяўленчым мастацтве. У выяўленчым мастацтве рысы баро-ка мы назіраем пазней, чым у архітэктуры, - з сярэдзіны XVII ст. Найболыд яскрава і самабытна тэндэнцыі стылю праявіліся ў скульптуры (інтэр'ер касцёла аўгусцінцаў у в. Міхалішкі Астравецкага раёна, скультурны ан-самбль касцёла францысканцаў ў Пінску, скульптуры евангелістаў з в. Няг-невічы Навагрудскага раёна) і роспісах культавых збудаванняў. У манументальным і станковым жывапісе назіраецца ўзаемадзеянне дзвюх мастацкіх традыцый: візантыйска-старажытнарускай (права-слаўнай) і заходнееўрапейскай (каталіцкай). Творам гэтага часу ўласцівы дынамізм, маляўнічасць, жыццёвая дакладнасць і пачуццёвасць. Манументальны жывапіс праваслаўных храмаў (помнікі Віцебскай і Магілёўскай абласцей) адзначаны графічнасцю, выкарыстоўваннем перс-пектывы, укарочанымі прапорцыямі постацей, перавагай панарамных кам-пазіцый. Перад каталіцкім мастацтвам Беларусі XVIII ст. стаяла задача -"не проціпаставіць сябе існуючай праваслаўнай традыцыі і ў той жа час за-своіць мастацтва мінулага і свайго часу"3. У жывапісе евангельскія і біблейскія сюжэты набываюць жанравасць. Разам з тым у абразах захоўваецца іканапісны канон з яго высокай узнёслас-цю, натхнёнасцю, кампазіцыйнай і каларыстычнай гармоніяй, асабліваў вы-явах Маці Боскай... Дарэчы, у гэты час складаецца шэраг мясцовых зводаў -"Маці Боская Тупічэўская", "Каложская", "Бялыніцкая" і інш. Аднак многія мастакі, што працавалі ў Беларусі ў XVII ст., вядомы нам толькі па іх імёнах і прозвішчах'4. 3 XVII ст. значна пашыраецца тэматыка свецкага выяўленчага мастацт-ва (партрэтны, гістарычны, батальны жывапіс, нацюрморты і інш.). Вяду-чым жанрам свецкага жывапісу барока быў партрэт. Захапленне шляхецкім саслоўем сваімі генеалагічнымі каранямі (сапраўднымі і міфічнымі) прывя-ло да распаўсюджвання так званага "сармацкага партрэта". Хаця ў асобных творах партрэтнага мастацтва адчуваецца ўплыў іспан-скага і фламандскага мастацтва, яны былі адзначаны "працаю і густам бела-рускіх партрэтыстаў, чыё майстэрства склалася ў выніку дынамічнага ўзае-мадзеяння элементаў розных мастацкіх традыцый"5.\ ____________ 1 Барока // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мн., 1993. Т. 1. 2 Габрусь Т.В. Стылістычныя аспекты архітэктуры віленскага барока // Барока ў беларускай культуры і мастацтве. Мн., 1998. С. 142. 3 Гаршкавоз В. Дз. Беларускі сценапіс XVIII ст. // Барока ў беларускай культуры і мастацтве. Мн., 1998. С. 205. 4 Высоцкая Н. Ф. Мастакі і малярскія цэхі ў Беларусі XVI - XVI11 стст. // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1976. № 2. 5 Хадыка А.Ю., Хадыка Ю.В. Непаўторныя рысы. 3 гісторыі беларускага партрэта. Мн., 1992. С. 135.
Барока ў літаратуры. Амаль не захавалася беларускіх літаратурных твораў перыяду барока. XVII ст. увогуле называюць "векам рукапісаў" (найболын вострыя і цікавыя творы не былі надрукаваны), векам ананімных твораў. Асобныя рысы барока сустракаюцца ў палемічных і па-негірычных творах XVII ст., вершах Сімяона Полацкага. Аднак найбольш яскрава яны праявіліся ў рэлігійна-філасофскай паэзіі і школьнай драме пачатку XVIII ст. У літаратурным жыцці шляхты, асабліва з сярэдзіны XVII ст., пераважа-ла мастацтва жывога слова над словам напісаным - "мастацтва вымовы"1. У шматмоўнай літаратуры Беларусі даследчыкі вызначаюць тры ідэйныя і фармальна-стылявыя тэндэнцыі, тры барочныя "шцілі". Для "высокага", шляхецка-арыстакратычнага барока, творы якога напісаны на польскай, лацінскай ці стараславянскай мовах, характэрны рытарычная прыўзня-тасць, ускладненасць формы, сімвалічнасць. Творы "сярэдняга" стылю вы-значаліся сузіральнасцю, ідылічнасцю і задавальнялі эстэтычныя запатра-баванні сярэдняй і дробнай шляхты, гараджан. 3 гэтым стылем звязана развіццё беларускай філасофскай і інтымнай-песеннай лірыкі. "Нізкае", ці "народнае", барокабыло прадстаўлена парадыйнымі калядкамі, інтэрмеды-ямі, батлеечнымі драмамі. Паміж трыма стылямі існавала ўзаемапранікнен-не ідэй і мастацкіх форм2. Барока было сінтэтычным стылем. У ім заходнееўрапейскія тэндэнцыі ўзаемадзейнічалі з мясцовымі самабытнымі асаблівасцямі, перапляталіся з рэнесанснай і класічнай традыцыяй, ствараючы непаўторныя рысы белару-скага барока. ____________
1 Pollak R. Od Renesansu do Baroku. S.24. 2 МальдзісА.1. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980. С. 49-51. РАЗДЗЕЛ 2 БЕЛАРУСЬ У СЯРЭДЗШЕ XVII - ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVIII ст.
ГЛАВА 1 ВОЙНЫ СЯРЭДЗШЫ XVII - ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ XVIII ст.
|