Студопедия — Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 - 1667 гг.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 - 1667 гг.






Кампанія 1654 г. Вызваленчая вайна на Украіне ў пачатку 1650-х гг. ста-ла перарастаць у зацяжны канфлікт, які ахапіў усю Усходнюю Еўропу. Пас-тупова змянілася і стаўленне Масквы як да самой казацкай вайны, так і да адносін з Рэччу Паспалітай наогул. Калі ў пачатку паўстання Багдана Хмяльніцкага цар Аляксей Міхайлавіч загадваў сваім ваяводам дзейнічаць супраць казакаў, дык пасля бітвы пад Батогам, дзе казакі ў 1652 г. разбілі лепшыя польскія сілы, ён разглядаў Хмяльніцкага як саюзніка. Чым далей зацягвалася вайна ўкраінскіх казакаў з Полынчай, тым больш яна знясіль-вала апошнюю, ствараючы сітуацыю, вельмі зручную для ўмяшання ў канф-лікт і вырашальнага ўдару па Рэчы Паспалітай.

Ужо ў сакавіку 1653 г. Маскоўская дзяржава пачала актыўна рыхтавацца да вайны. У еўрапейскіх дзяржавах яна масава закупляла зброю, наймала афіцэраў, вяла дып-ламатычную прапаганду1. 22 чэрвеня цар афіцыйна паведаміў Багдану Хмяльніцкаму пра згоду далучыць Украіну да сваёй дзяржавы. Пасля Пераяслаўскай Рады, якая ў прысут-насці вялікага пасольства Расіі 8 студзеня 1654 г. прыняла рашэнне пра пераход Украіны пад царскую «высокую руку», вайна Масквы з Рэччу Паспалітай стала непазбежнай.

Вясною 1654 г. цар Аляксей Міхайлавіч сканцэнтраваў на межах Вялікага княства Літоўскага стоты-сячную армію (з улікам Нежынскага, Старадубаўскага і Чарнігаўскага ка-зацкіх палкоў, накіраваных Хмяльніцкім у царскае распараджэн-не). У ёй мелася 4-5 тыс. гармат.

______________

 

1 Radziwill A. S. Pamietniki dziejow w Polsce. T. 3. S. 427.

 

 

Такіх узброеных сіл не было ў ніводнай іншай дзяржавы Цэнтральна-Усходняй Еўропы.

Галоўны ўдар наносіўся па Вялікаму княству Літоўскаму, г.зн. аб'ектам нападу оылі землі Беларусі. У сярэдзіне мая 1654 г. тры вялікія групоўкі царскай арміі - з Вялікіх Лукаў, Вязьмы і Бранска - уварваліся ў межы Вя-лікага Княства. Паўночная армія ваяводы князя Шарамецьева кіравалася на Полацк і Віцебск, цэнтральная, якую вёў сам Аляксей Міхайлавіч, - на Смаленск, а паўднёва-заходняя, узначаленая ваяводам князем Аляксеем Трубяцкім, - на Мсціслаў - Барысаў. На дапамогу ім з поўдня ў Беларусь рушылі 20 тыс. украінскіх казакаў на чале з наказным гетманам Іванам Зала-тарэнкам, якім даручалася наступаць уздоўж Дняпра на Гомель, Рэчыцу, Рагачоў і вышэй.

Вайна заспела Вялікае Княства зусім не падрыхтаваным да абароны. Па-межныя гарады і замкі на Дзвіне і Дняпры засталіся не адноўленымі, без на-лежных боезапасаў і прадуктаў, іх залогі - не павялічанымі. Да лета 1654 г. дзяржава не мела нават вялікага гетмана, бо кароль марудзіў з прызначэн-нем на гэтую пасаду князя Януша Радзівіла, які меў булаву палявога гетма-на. Усё войска, сабранае ўрэшце Янушам Радзівілам для абароны краю, не перавышала 10-12 тыс, з іх трэцюю частку складала мала на што здольнае паспалітае рушанне. Пры такой дыспрапорцыі сіл цяжка было спадзявацца на поспех.

Маскоўскі ўрад імкнуўся выкарыстаць у вайне канфесійную праблему і нейтралізаваць або нават схіліць на свой бок праваслаўнае насельніцтва Бе-ларусі. 3 гэтай мэтай у край пасылаліся царскія граматы, якія даводзілі, што Аляксей Міхайлавіч пачынае вайну ў імя абароны «святой восточной церк-вн греческого закона», і заклікалі праваслаўных выступаць разам з царскім войскам супраць «проклятых ляхов». Ігумен полацкага манастыра Афіна-ген Крыжаноўскі запэўніваў маскоўскія ўлады, што, як толькі цар прыйдзе з арміяй, «белорусцы де, сколько пх есть, все в те поры восстанут на ляхов за-одно». У некаторых месцах падобная прапаганда ўсё ж дасягнула пэўнага поспеху, асабліва ў самым пачатку вайны. Але ў цэлым царызм не атрымаў ад насельніцтва Беларусі чаканай падтрымкі.

Выступіўшы насустрач галоўнай маскоўскай арміі на ўсход Беларусі, вялікі гетман Януш Радзівіл выйграў першую бітву, дадзеную 12 жніўня 1654 г. дваццацітысячнай арміі ваяводы Я.Чаркаскага пад Шкловам. Аднак потым васьмітысячны корпус гетмана быў адціснуты на Друці і разгромле-ны каля Шапялевіч арміяй ваяводы князя А.Трубяцкога. Яго рэшткі рассе-яліся па лясах, і на нейкі час Вялікае Княства засталося без палявога войска наогул.

Летам і восенню царскія ваяводы займалі горад за горадам. Шэраг бела-рускіх гарадоў у пачатку вайны капітуляваў. Гэта былі Магілёў, Новы Быхаў, Шклоў, Крычаў, Невель, Чавусы, а таксама Полацк, у якім абараня-лася толькі залога замка, і інш. Некаторыя здаваліся пад уплывам прапаган-ды Канстанціна Паклонскага - беларускага шляхціца, які перайшоў на бок цара, стварыў мясцовы казацкі полк і меў даручэнне схіляць гарады да здачы маскоўскаму войску. На рахунку Паклонскага была капітуляцыя Магілёва, Гораў, Горак, Шклова. Пэўна, вялікае значэнне мела тое, што пасля разгро-му гетманскага войска ім не было на што спадзявацца. Тым не менш многія мужна адбіваліся. Нават невялічкі Чачэрск, у якім засталіся толькі «меша-ны н селяны упорные мужнкн», казакам Залатарэнкі давялося браць «через мечь»1. Асабліва ўпартай была абарона Віцебска, якую болыл за тры месяцы

_______________

 

1АЮЗР. СПб., 1889. Т. 14. С. 148.

 

 

трымала ў асноўным мяшчанства, а так сама Старога Быхава, Дуброўны Мсціслава, Гомеля, Смаленска. На сма ленскіх сценах стаялі як жаўнеры, так жыхары горада. Значная роля ў абарон гэтых гарадоў належала яўрэям. Каля ча тырох тысяч абаронцаў Старога Быхав не толькі паспяхова адбіваліся, але пас таянна праводзілі вылазкі, нападалі н непрыяцеля. На прапановы капітуля ваць жыхары горада адказвалі, што «лут ше де нм в домех свонх помереть, нежел" в неволю нз волн самнм себя отдавать»1 Гэта сапежынская фартэцыя так і заста лася нескаронай (горад здаўся толькі 1657 г., у часе перамір'я, але не царскі ваяводам, а казакам палкоўніка Іван Нячая).

Каб зламаць дух супраціўлення, ца загадваў ваяводам бязлітасна караць ты гарады, якія не паддаюцца ім адразу, -навучанне іншым. I калі ваявода А.Тру-бяцкой захапіў Мсціслаў штурмам, ё пабіў ці вывеў у палон амаль усіх, хт хаваўся ў замку, а горад знішчыў2. Дуб-роўна абаранялася некалькі месяцаў але, не маючы падмогі, мусіла капітуля ваць, і тады па загаду цара ўсіх яе жыха роў забралі ў няволю, горад спалілі, нават валы зрылі3. Падобны лёс напат каў Горы, Друю і некаторыя іншыя гарады.

За лета-восень 1654 г. царскія ваяводы занялі ў Беларусі землі да Дняпра' на ўсходзе і да Дзвіны на поўначы, на якіх было 33 гарады. Непадпарадкава нымі заставаліся толькі Стары Быхаў на Дняпры і Вяліж на Дзвіне.

Контрнаступленне арміі ВКЛ і яго няўдача. Сабраўшы восенню войска нанова - каля 6 тыс.4, Януш Радзівіл паспрабаваў вярнуць страчаныя землі. На дапамогу яму прыйшло некалькі тысяч воінаў з Польшчы. Контрнаступ-ленне пачалося зімою 1654 г. Харугвы Вялікага Княства вызвалілі шэраг га-радоў у Падняпроўі - Оршу, Дуброўну, Галаўчын, Горкі, даставілі запасы і падмогу Старому Быхаву. Галоўнай жа мэтай паходу гетман лічыў вяртанне дняпроўскай цвярдыні - Магілёва. Пакінуўшы каля Новага Быхава, у якім заселі казакі Залатарэнкі, невялікую заслону, Радзівіл у лютым 1655 г. саб-раў асноўныя сілы пад Магілёвам. На той час цар паспеў перакінуць у горад дадатковыя палкі, паспяшалася туды і некалькі тысяч казакаў Васіля Зала-тарэнкі, умацаванні горада былі падпраўлены. Прапанову здацца моцны гарнізон адхіліў і Радзівіл мусіў пачаць са штурмаў.

У самьш пачатку аблогі на бок Вялікага Княства перайшоў палкоўнік Паклонскі, які 5 лютага ўначы выехаў за ўмацаванні і «нзменнл с могнлев-

______________

 

1 АЮЗР.Т. 14. С.446.

2 Акты, собранные в бнблиотеках и архивах России. СПб., 1836. С.128; АВАК.Т.34.С.9.

3 Мальцев А.Н. Россия н Белоруссия в середине XVII в. М., 1974. С.49.

4 Wisner H. Dzialalnosc wojskowa Janusza Radziwilla. 1648-1655 // RB.1976 T. 13. S. 96.

 

 

скою и иных городов шляхтою, и с казаки, которые у него в полку были»; -агулам да Радзівіла вярнулася з ім болын за 400 чалавек. Адначасова пачаўся штурм горада, аднак абаронцы ў жорсткім баі стрымалі атаку і здо-лелі выправіць небяспечную сітуацыю. Аблога зацягвалася, прыкоўваючы ўсё войска ВКЛ. Радзівіл ладзіў штурмы яшчэ 12 лютага, 8 сакавіка, 9 і 13 красавіка, але ўсе яны заканчваліся нічым. Тым часам казакі Івана Зала-тарэнкі праводзілі рэйды ў яго тыле, знішчылі за вясну Бабруйск, Кара-леўскую Слабаду, Глуск. У сярэдзіне красавіка яны сталі набліжацца да Магілёва.

Частку войска гетман Радзівіл накіраваў у рэйд па Смаленшчыне. Яго складалі галоўным чынам «валюнтарыушы» - узброеныя сяляне, якія вер-баваліся добраахвотна. З'яўленне радзівілаўскага кантынгенту на Смален-шчыне выклікала рух мясцовых сялян, якія пераходзілі на бок ВКЛ. Аднак паспяховы партызанскі рэйд не выпраўляў агульнай няўдачы контрнаступ-лення.

У пачатку мая Радзівіл мусіў зняць аблогу Магілёва і адступіць за Бя-рэзіну. У Падзвінні мізэрныя сілы палкоўнікаў Лукомскага і Лісоўскага спрабавалі авалодаць адпаведна Віцебскам і Дзіснай, але яны таксама не да-магліся ніякіх поспехаў.

Адразу пасля адступлення Радзівіла пачаўся другі паход царскіх ваяво-даў на Вялікае Княства. Па-ранейшаму ў ім удзельнічалі тры маскоўскія арміі - паўночная, цэнтральная і паўднёва-заходняя, якім дапамагалі ка-зацкія палкі Івана Залатарэнкі. Усю палявую армію ВКЛ Януш Радзівіл сабраў у Вільні. Таму маскоўскае войска рухалася амаль не сустракаючы сур'ёзных перашкод. 3 ліпеня 1655 г. царскія ваяводы разам з украінскімі ка-закамі занялі Менск і рушылі на сталіцу княства.

Вялікаму гетману так бракавала сіл, што ён нават не стаў абараняць Вільню і вырашыў адвесці войска на Жамойць. 8 жніўня амаль безабаронная сталіца дзяржавы была захоплена, абрабавана і выпалена2. Пасля гэтага армія Чаркаскага заняла Трокі, Коўну і Гародню. На Беларусі апрача пакінутых глыбока ў тыле Старога Быхава і Берасцейшчыны, куды царскія ваяводы яшчэ не дайшлі, свабод-ным заставаўся толькі радзівілаўскі Слуцк. Увосень 1655 г. пасля спуста-шальнага рэйду Залатарэнкі і Трубяцко-га праз беларускае Панямонне ваенныя дзеянні прыпыніліся.

Цар Аляксей Міхайлавіч планаваў яшчэ павесці войска з Вільні на Варшаву, але ў Польшчу ўжо ўвайшла армія Шве-цыі, якая яшчэ ў чэрвені 1655 г. уступіла ў вайну супраць Рэчы Паспалітай. Вы-садзіўшыся 14 ліпеня ў Памор'і, трыц-цацітысячнае шведскае войска магло

______________

 

1 АЮЗР.Т. 14. С. 568.

2 Памятники русской старины в Западных губерннях империи. Мзд. П.М.Батюшкова. СПб., 1874. Вып.6. С.50; Lowmianska M. Wilno Przed najazdem Moskiewskim. Wilno, 1935. S. 71-72.

 

 

амаль бесперашкодна рухацца да Варшавы, бо польскае паспалітае рушанне адразу ж здалося. Сутыкненне з моцнай у ваенных адносінах Швецыяй і вайна на два франты была б для Масквы непажаданай, таму цар стрымаў далейшыя дзеянні сваіх ваяводаў.

Кейданская унія. Яшчэ перад стратай Вільні вялікі гетман разам з Ба-гуславам Радзівілам звязаўся са шведскім каралём і выявіў гатоўнасць пры-няць пратэктарат Швецыі, прызнаючы Карла X Густава вялікім князем літоўскім. Пагадненне аб шведскай пратэкцыі было падпісана 17 жніўня 1655 г. у Кейданах, але паны і шляхта ВКЛ паставіліся да яго супярэчліва. 3 удзелам інфлянцкага губернатара шведскага генерала Магнуса Дэла-гардзі ў Кейданах вяліся складаныя перагаворы, пакуль 20 кастрычніка не быў прыняты новы тэкст пагаднення, які дэклараваў уступленне ВКЛ у раўнапраўную унію са Швецыяй і прызнанне шведскага караля вялікім кня-зем літоўскім1. Гэты акт падпісалі 1142 асобы, у асноўным прадстаўнікі шляхты і каталіцкага духавенства. Большасць, аднак, выявіла лаяльнасць каралю Яну Казіміру. Войска ВКЛ раздзялілася, а частка яго (2 тыс), узна-чаленая Паўлам Сапегам, канфедэравалася і заняла адкрыта анты-радзівілаўскую і антышведскую пазіцыю.

Шведы паспелі ўзяць пад свой кантроль Жамойць, а на Беларусі яны за-нялі Браслаў, Іказнь, Друю, але гарнізонаў не пакінулі. Яшчэ ў кастрычніку галоўныя сілы генерала Дэлагардзі пайшлі ў Прусію да Карла X Густава. На адышоўшай да Швецыі паводле кейданскага акта тэрыторыі засталося

________________

 

1 Akta ugody kiejdanskiej 1655 r. / Wyd. Wl. Konopczynski, K. Lepszy // Ateneum Wilenskie. 1935. T. 10; Wisner H. Rok 1655 na Litwie a retraktacje ze Szwecja I kwestia wyznaniowa // ORP. 1981. T. 26.

 

 

ўсяго некалькі тысяч шведскіх жаўнераў. Гэта само па сабе рабіла прынятыя ў Кейданах умовы невыканальнымі. Страціўшы большую частку арміі, гет-ман Януш Радзівіл закрыўся ў сваім моцным замку Тыкоцін, абложаны вой-скам Сапегі, і ў апошнія дні снежня 1655 г. памёр. Смерць галоўнага ініцыя-тара аб'яднання са Швецыяй прадвызначыла і лёс кейданскай уніі.

Віленскае перамір'е 1656-1658 гг. Вайна шведаў супраць Рэчы Пас-палітай, вядомая ў гісторыі як Другая Паўночная, палепшыла адносіны паміж Польшчай і Маскоўскім царствам, бо ім абодвум цяпер аднолькава пагражала пратэстанцкая Швецыя. У той жа час імкненне атрымаць боль-шую частку напаўразгромленай Рэчы Паспалітай непазбежна сутыкала Карла X Густава з Аляксеем Міхайлавічам. Абодва з пачатку 1656 г. шукалі сабе саюзнікаў і мабілізоўвалі сілы. У маі 1656 г. цар першым распачаў ваен-ныя дзеянні супраць Швецыі, накіраваўшы галоўныя сілы з Полацка на Лівонію. Аднак неўзабаве яго армія мусіла адступіць ад Рыгі. 3 пункту гле-джання асноўных мэт кампанія аказалася беспаспяховай, і Расія надоўга ўвязалася ў канфлікт з моцным сапернікам.

Царскі ўрад хвалявалі вынікі кейданскай дамовы, таму ён настойліва шукаў шляхоў збліжэння з нядаўнімі ворагамі ў самой Рэчы Паспалітай. Маскоўскія дыпламаты завязалі кантакты з праціўнікамі кейданскага па-гаднення ў ВКЛ, найперш з палявым гетманам Вінцэнтам Гасеўскім -асабістым ворагам Януша Радзівіла, а таксама з польскімі праціўнікамі шведскай арыентацыі. Пасля падзення Варшавы (7 ліпеня 1656 г.) перамір'е з Масквой стала неабходным і прадстаўнікі Рэчы Паспалітай прыступілі да афіцыйных перагавораў з царскімі ўпаўнаважанымі. Сустрэчы адбываліся ў Немежы, пад Вільняй, пры пасрэдніцтве аўстрыйскіх дыпламатаў. Працэс перагавораў доўга тармазіўся тэрытарыяльнымі спрэчкамі. Маскоўскі бок спачатку дамагаўся перадачы ўсёй Беларусі і Украіны. Баючыся зрыву пе-рагавораў, цар нарэшце дазволіў сваім паслам пайсці на кампрамісны пра-ект, паводле якога Масква згаджалася на мяжу па Бярэзіне, калі на астатніх землях ВКЛ і Кароны будзе скасавана царкоўная унія1.

Надзвычай цяжкае становішча абумовіла падатлівасць дыпламатаў Рэчы Паспалітай, якія з ведама караля згаджаліся на выбары цара на польскі трон і аддачу беларускіх зямель па Дзвіну2. 3 іншага боку, беларуская і літоўская шляхта, землі якой апынуліся пад акупацыяй, дэманстравала зацікаўленасць у найхутчэйшым замірэнні з Масквой і ў час перагавораў пагражала, што калі мір не будзе заключаны, то яна пяройдзе ў царскае пад-данства3.

Віленскі трактат, падпісаны 3 лістапада 1656 г., прадугледжваў двухга-довае перамір'е паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай і іх су-польныя дзеянні супраць Швецыі і яе саюзніка Брандэнбургіі. Пасля гэтага ваяводы Аляксея Міхайлавіча пачалі актыўней дзейнічаць супраць шведаў у Лівоніі. У Беларусі заставаліся толькі маскоўскія гарнізоны і царская ва-енная адміністрацыя.

Акупацыйная палітыка царскіх улад. Амаль уся тэрыторыя Беларусі (за выключэннем Палесся, Берасцейшчыны і Панямоння) ужо на другі год вайны апынулася пад акупацыяй. Беларускія землі, занятыя царскім вой-

_____________

 

1 Gawlik M. Projekt unii rosyjsko-polskiej w drugiej polowie XVII w. // KH. R. 23 (1909). S. 93.

2 Wojcik Z. Jan Kazimierz Waza. Wroclaw, 1997. S. 126.

3 Wojcik Z. Tendencje separatyczne w WKL w XVII w. // Belarus, Lithuania, Poland, Ukraine. The Foundation of historical and Cultural Traditions in East Central Europe. Lublin, 1994. S. 63.

 

 

скам, адразу ж ператвараліся правінцыю Маскоўскай дзяржа-вы. У Маскве для кіравання ім' спецыяльна быў створаны Прыказ Вялікага княства Літоўскага. Аку-пацыйную ўладу ў Беларусі ўва-саблялі ваяводы. Каб выклікац-лаяльнасць мясцовага насельніцт-ва, цар пакідаў гарадам магдэбург скае права, раздаваў ахоўныя гра маты, якія мусілі аберагаць іх маскоўскіх жа ратнікаў, усяляк падтрымліваў лаяльную да яг шляхту. У канфесійнай палітыц-акупацыйныя ўлады кіраваліся прынцыпамі: «жндам в Белой Русн не быть н жптня ннкакого не нметн», «уннатам не быть», «костелам не быть, а петь в домех». Каб выклікаць нянавісць да іншаверцаў, «ляхі і жыды» называліся «ворагамі праваслаўнай хрысціянскай веры». Так што поўнае права на існаванне ў падкантрольных маскоўскім уладам раёнах мела толькі праваслаўная царква. Цар усяляк імкнуўся ўмацаваць і пашырыць яе, аддаючы ёй будынкі і маёмасць уніятаў і католікаў. Пры дэ-манстратыўнай апецы над праваслаўем уніяцтва было пастаўлена наогул па-за законам, а каталіцкі культ абмяжоўваўся да прыватных дамоў шляхты і мяшчанства.

Жыхары занятых раёнаў, як правіла, пераводзіліся ў праваслаўе на мес-цы, у Беларусі, або перахрышчваліся ў палоне, у Маскоўскай дзяржаве. Ад-нак нават прыналежнасць да праваслаўнай царквы не магла ўберагчы на-сельніцтва ад марадзёрства і гвалту з боку захопнікаў. Тыя рабавалі, забіралі ў няволю ўсіх без разбору. Здаралася, знішчалі і праваслаўныя храмы, забі-валі праваслаўных папоў. Да цара з першых месяцаў вайны пайшлі шматлі-кія скаргі ад адзінавернага яму духавенства Беларусі, але спыніць гвалт было немагчыма нават самому Аляксею Міхайлавічу.

Хоць праваслаўная царква ў Беларусі актыўна супрацоўнічала з новымі ўладамі, царская адміністрацыя трымала яе пад пільным наглядам. Дзеля большай надзейнасці сюды прысылалі святароў з Маскоўскай дзяржавы. Урад Аляксея Міхайлавіча ставіў на мэце перападпарадкаваць правас-лаўную епархію Беларусі свайму патрыярхату. Гэтай справай у гады вайны займаўся нават Прыказ тайных спраў.

Асобнай задачай акупацыйных улад быў вывад мясцовага насельніцтва ў Маскоўскую дзяржаву. Паводле сведчанняў патрыярха Нікана, Аляксей Міхайлавіч планаваў вывесці і пасяліць у сваіх землях не менш за 300 тыс. беларусаў. Паляванне на людзей і іх вывад у царства набылі характар дзяр-жаўнай палітыкі, а палонных дазвалялася ператвараць у сваіх прыгонных1. Кожны маскоўскі памешчык ці нават мешчанін мог прыехаць у Беларусь да царскага войска і купіць тут у ратнікаў патрэбную колькасць палонных за мізэрную плату - па 3-5 рублёў за чалавека. Права валодаць нявольнікам як прыватнай уласнасцю афармлялася простай рэгістрацыяй у «паланяніч-

______________

 

1 Полное собрание законов Российской нмперии. СПб., 1830. Т. 1. С. 337.

 

 

най» кнізе ці ў халопскім прыказе. Яшчэ прасцей гэта дасягалася перахрыш-чваннем палоннага ў праваслаўе.

Запісы ў «паланянічных» кнігах сведчаць, што ў няволю браліся пера-важна мал адыя жанчыны і дзеці ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў, а часта - цэлыя сем'і. Асобную групу палонных складалі рамеснікі, якіх вышуквалі спецы-яльна. Іх пераманьвалі высокім заробкам або забіралі сілай. Калі горад бралі штурмам, рамеснікаў выводзілі ў першую чаргу. Такім шляхам на Валдаі апынуліся кафляры з Дуброўны, Мсціслава, Шклова, у Маскве - высока-кваліфікаваныя кавалі, збройнікі, замочнікі і іншыя майстры з самых роз-ных гарадоў Беларусі. Адначасова з масавым вывадам карэннага насельніц-тва ў Маскоўскую дзяржаву цар спрабаваў на пастаяннае жыхарства пася-ляць у беларускіх гарадах сваіх ратнікаў. У Полацку і Віцебску, напрыклад, ім адводзіліся спецыяльныя пляцы пад слабоды, а з казны выдзяляліся гро-шы на будаўніцтва двароў1.

У выніку баявых дзеянняў, гаспадарання маскоўскага войска, голаду і хвароб акупіраваныя землі Беларусі былі ператвораны ў пустэчу. Пра-ехаўшы дарогамі Панямоння, каралеўскі сакратар Стэфан Мядэкша яшчэ ў 1655 г. адзначыў у сваім дыярыушы, што там «трупаў па дарогах поўна, вёскі, мястэчкі, сядзібы папаленыя, беднай хаткі цяжка пабачыць цэлай»2. Сведкі пісалі пра цэлыя паветы як пра «пустыя і выпаленыя». Расстаўленыя ў Беларусі царскія войскі нават падчас замірэння наязджалі на маёнткі і вёскі, рабавалі жыхароў і паўсюдначынілі гвалт. «Навошта столькі крыўды, крадзяжу, пакутаў і забойстваў у гарадах і вёсках, у лясах і на полі, за што ў кожным месцы чуецца плач і л'юцца слёзы?» - адчайна пытаўся ў мас-коўскіх ваяводаў праваслаўны ўладыка, епіскап полацкі і віцебскі Каліст.

Ад мноства непахаваных трупаў людзей і жывёл пачалася эпідэмія чумы. Янасуправаджалася страшным голадам, выкліканым ваеннымі спус-ташэннямі. Людзі елі сабак і кошак, месцамі даходзіла нават да канібалізму. Слуцкі шляхціц Ян Цадроўскі, які перажыў тыя падзеі, пісаў, што памерлыя проста ляжалі паўз дарог, іх нават не было каму пахаваць3. Беларусь пера-жывала тады ці не самыя трагічныя часы сваёй гісторыі.

Народнае супраціўленне. Гвалт і спусташэнні, голад і мор, масавы вы-вад людзей у няволю - усё гэта выклікала шырокі рух народнага супра-ціўлення на беларускай зямлі. Ён пачаўся адразу пасля з'яўлення мас-коўскага войска ва ўсходніх паветах дзяржавы. Ужо ў ліпені 1654 г. там сталі ўтварацца сялянскія аддзелы самаабароны, якія ўзяліся ахоўваць свае вёскі і мястэчкі, перашкаджаць выводзіць у палон мясцовае насельніцтва. У даку-ментах царскай адміністрацыі супраціўленцаў называлі «шышамі»4.

У пачатку вайны найбольш актыўны партызанскі рух разгортваўся на Смаленшчыне і каля Мсціслава, а таксама ў раёнах Магілёва, Віцебска, По-лацка. Некаторыя лясныя фарміраванні ўяўлялі з сябе даволі значную сілу (па некалькі тысяч чалавек) і маглі весці актыўныя ваенныя дзеянні. На-прыклад, трохтысячны аддзел сялян з Калеснікаўскай воласці Мсціс-лаўскага павета ажыццявіў напад на армію ваяводы Трубяцкога, калі тая аб-

______________

1 Акты Московского государства (далей - АМГ)/ Ред. Н.А.Попов, Д.Я.Самоквасов. СПб., 1901. Т. 3. С. 94.

2 Medeksza St. Ksiega pamietnicza wydarzen zaszlych na Litwie, 1654-1668 / Wyd. W. Seredynski. Krakow, 1875. S. 18.

3 Pamietniki historyczne do wyjasnienia spraw publicznych w Polsce XVII wieku / Wyd. M. Balinski. Wilno, 1857. S. 146.

4Мальцев А.Н. «Шиши» на Смоленщине и в Белоруссии в сер. XVII в. // Новое о прошлом нашей страны. М., 1967.

 

 

лажыла Мсціслаў, і прычыніў е сур'ёзныя страты. Мужыкі Пола чыны таксама ўступілі ў адкрыт бой з рэгулярным маскоўскім вой скам. Нездарма цар ужо ў жніў 1654 г. папярэджваў сваіх ваявода аб небяспецы раптоўных напада беларускіх партызан.

Зімою 1654/55 г., падчас на ступальнай кампаніі Януша Радзі віла, вызваленчы рух на ўсходзе Беларусі ўзмацніўся. Паўсталі сялян Аршаншчыны, Віцебшчыны Мсціслаўскага і Смаленскага паветаў1. Пайшоўшы ў лясы, яны рабілі засады на дарогах, нападалі н дробныя аддзелы маскоўскіх ратні-каў, бралі ў палон ваявод і перада-валі іх Радзівілу. Цэнтрам самага актыўнага партызанскага руху на Мсціслаўшчыне была Калеснікаўская, а на Смаленшчыне - Любавіцкая і Мікулінская воласці (там стаялі фарміраванні па 3 тыс. чалавек). Толькі ў Звяровічах дзейнічала 1500 партызан, у Красным - 300, на Полаччыне і каля Дуброўны налічвалася па 600 - 800 чалавек у кожным. Зброяй ім служылі галоўным чынам бердышы, косы і вілы, радзей - стрэльбы. Аснову парты-занскіх сіл складалі сяляне, аднак у іх уваходзіла і шляхта. Шляхціцаў часам прысылаў вялікі гетман Радзівіл, і яны выконвалі ролю камандзіраў. Нека-торымі ж фарміраваннямі кіравалі сяляне, як, напрыклад, Якім Патапавіч на Мсціслаўшчыне. Яго партызаны вялі барацьбу не толькі з маскоўскім войскам, але нападалі і на шляхту, што прысягнула цару, хадзілі ваяваць на тыя вёскі, якія перайшлі на бок Масквы.

Ужо зімою 1655 г. цар Аляксей Міхайлавіч мусіў накіраваць на партыза-наў усходнебеларускіх паветаў спецыяльнае войска. Вясною з карнай экспе-дыцыяй на Мсціслаўшчыну хадзіў ваявода В.Шчарбатаў. Злоўленых сялян білі пугамі і вешалі, іншым - адразалі насы і вушы і адпускалі хадзіць па вёсках, каб застрашыць астатніх. Аднак рух не перапыняўся.

Вясною 1656 г. барацьба мясцовага насельніцтва супраць царскай адмі-ністрацыі і прысяжнай шляхты зноў актывізавалася. Яна ахапіла раёны Менска і Барысава, затым перакінулася на Наваградчыну, а ў 1657 г. парты-занскай вайной заняліся жыхары не толькі ўсходніх, але і паўночных зямель Беларусі. Уздыму антымаскоўскага руху ў Менскім ваяводстве і ў Падняп-роўі садзейнічала прысутнасць казакаў Івана Нячая. Назваўшыся «белару-скім палкоўнікам», яго сотнік Дзяніс Мурашка набраў у сваё войска мясцо-вых сялян і ўзначаліў сапраўдную вайну супраць прысяжнай шляхты2. За-страшаная ім шляхта вагалася і часам нават пераходзіла назад на бок Рэчы Паспалітай.

Узросшыя сілы дазволілі паўстанцам ужо ў 1657 г. перайсці да больш маштабных дзеянняў. Яны трымалі пад кантролем увесь Магілёўскі павет, а палкоўнік Багровіч з партызанамі паспрабаваў вызваліць горад Барысаў.

_____________

 

1 Мальцев А.Н. Россия н Белоруссия в середине XVII в. С. 210-217.

2П'янкоўА.П. Паўстанне Дзяніса Мурашкі//Весці АН БССР. Серыяграмад. навук. 1949.

 

 

Праз год, калі ў лясы масава пайшла мясцовая шляхта, якая раней прысяга-ла цару, і ўзнавіліся шырокамаштабныя ваенныя дзеянні паміж арміямі Ма-скоўскай дзяржавы і Рэчы Паспалітай, народна-вызваленчы рух у Беларусі дасягнуў якасна новага, вышэйшага этапа.

Ідэя вызвалення ад царскіх войскаў часова кансалідавала прадстаўнікоў розных станаў - сялян, мяшчан, шляхту. 3 далучэннем шляхты, якая мела ваенны вопыт, партызанскія фарміраванні пераходзілі да наступальных аперацый. Напрыклад, менская шляхта, аб'яднаўшыся з сялянамі, спраба-вала авалодаць Менскам, партызаны Віцебшчыны вызвалілі Бешанковічы і Лукамль. Палкоўнік М.Валовіч, які меў сялян «тысячы дзве з косамі і бер-дышамі», разам з аддзелам Р.Камароўскага заняў Глыбокае. Віцебск быў цалкам заблакіраваны аддзеламі сялян і шляхты. Мяшчане Мсціслава і Крычава пры падтрымцы казакаў І.Нячая самастойна ліквідавалі ў сябе царскія залогі.

Узнаўленне вайны. Пачатак вызвалення ВКЛ. Пасля смерці ўкраінска-га гетмана Б.Хмяльніцкага (6 жніўня 1657 г.) яго пераемнік Ян Выгоўскі аддаў перавагу прапольскай арыентацыі, чым абвастрыў адносіны з Расіяй.

 

 

Яго палітыка прывяла да падпісання 16 верасня 1658 г. польска-казацкага пагаднення, якое прадугледжвала ўзнікненне трэцяга дзяржаўнага элемен-таў Рэчы Паспалітай - апрача Польшчы і Літвы меркавалася стварыць Рус-кае Княства, у якое ўвайшлі б Кіеўскае, Брацлаўскае і Чарнігаўскае ваявод-ствы. Аднак рэалізацыя гэтага праекта натыкнулася на перашкоды як на Украіне, дзе супраць выступіла частка насельніцтва, так і ў Польшчы, сенат якой не жадаў ратыфікаваць пагадненне.

Пасля Гадзяцкай дамовы 1659 г., паводле ўмоў якой гетманская Украіна аддзялялася ад Масквы і далучалася да Польшчы, раскватараваныя ў Бела-рускім Падняпроўі казацкія фарміраванні Івана Нячая сталі адкрыта вая-ваць супраць расійскага войска. Мясцовыя жыхары з канца 1650-х гг. пачалі актыўней далучацца да харугваў рэгулярнага войска Вялікага княства Лі-тоўскага. Менавіта сяляне складалі большую частку ў палку Гальяша Суры-на і да паловы войска некаторых іншых палкоўнікаў.

Аднак у кастрычніку 1659 г. гетманам Украіны быў абраны Юрый Хмяльніцкі, які зацвердзіў тэкст новага Пераяслаўскага пагаднення, што зноў падпарадкоўвала Украіну царскай Расіі. Адзін з яго артыкулаў патра-баваў вывесці з Беларусі ўсе казацкія залогі. Каб ачысціць Беларускае Пад-няпроўе ад казакаў Нячая і мужыцкіх аддзелаў, цар яшчэ ў 1658 г. накіраваў туды буйныя сілы рэгулярнага войска з артылерыяй. Спецыяльная вайско-вая экспедыцыя была выслана і на партызанаў Віцебшчыны. Царскія войскі цалкам спальвалі вёскі ў партызанскіх зонах і бязлітасна распраўляліся з ца-лоннымі, аднак рух не перапыняўся. У шэрагу выпадкаў, як у баі ў Бешанко-вічах, партызаны дамагаліся перамогі ў адкрытых сутычках з царскай ар-міяй. На Дняпры летам маскоўскія ваяводы аблажылі Стары Быхаў, у якім засеў Нячай. Горад зноў так зацята адбіваўся, што толькі ў канцы 1659 г. яны здолелі захапіць яго штурмам, ды і то «праз здраду».

Зімою 1658/59 г. для выпраўлення сітуацыі ў Беларусі Аляксей Міхай-лавіч накіраваў сюды вялікую армію на чале з ваяводам князем Іванам Ха-ванскім. На той час асноўныя сілы ВКЛ па-ранейшаму знаходзіліся па-замежамі краіны, ваявалі з паля-камі супраць шведаў у Курлян-дыі. Толькі вялікі гетман Павел Сапегаў кастрычніку 1658 г. узяў у аблогу Гародню і тры-маў яе некалькі месяцаў, па-куль маскоўскі гарнізон не здаўся. У іншых раёнах краіпы дзейнічалі толькі партызаны.

Не сустракаючы значнага супраціўлення, ваявода Хаванскі ў снежні 1659 г. рушыў у Панямопне, дайшоў да Гародні і заняў яе, затым пасля рэйду па Беласточчы не захапіў Берасце і
пачаў там умацоўвацца. Паводле сведчанняў мемуарыстаў, дзейнічаў ёп надзвычай жорстка1. Яго ратнікі выпальвалі га-

_____________

 

1 Pamietniki Samuela I B. Kazimierza Maskiewiczow. Wiek XVII / Oprac. A. Sajkowski. Wroclaw, 1961. С. 274 і інш.

 

 

лі ў палон жыхароў. Толькі ў студзені 1660 г. кароль адпусціў пісара Аляксанд-ра Палубінскага і гетмана Паўла Сапегу з часткай войска на абарону ВКЛ. Ад-нак пакуль гэтыя сілы былі нязначныя.

Доўгія перагаворы ў Аліве, у якіх удзельнічалі прадстаўнікі Швецыі, Рэчы Паспалітай, Аўстрыі, Брандэнбургіі, Даніі, Галандыі, Курляндыі і Францыі, паставілі кропку на шматгадовым міжнародным канфлікце. 3 мая 1660 г. быў падпісаны трактат, які мірыў Рэч Паспалітую са Швецыяй. Пер-шая вяртала поўнае права на занятую шведамі польскую частку Прусіі - так званую каралеўскую, але страчвала большую частку Інфлянтаў. Праз год мір са Стакгольмам падпісала і Масква, так што шведская небяспека, якая калісьці збліжала Польшчу з Расіяй, перастала існаваць.

Аліўскі мір дазволіў Рэчы Паспалітай засяродзіць сілы на барацьбе з Масквой, і ў Беларусь былі вернуты войскі Вялікага княства Літоўскага, а на дапамогу ім прыйшла каронная дывізія Стэфана Чарнецкага. Разам з ім армія Паўла Сапегі 28 чэрвеня 1660 г. у бітве каля Палонкі, што пад Бара-навічамі, разграміла войска Хаванскага. Апошні страціў каля 2 тыс. воінаў і адступіў на Полацк. Аднак наступала пакуль толькі правае крыло войск ВКЛ. Дывізія Міхала Паца доўгі час знаходзілася на тэрыторыі этнічнай Літвы. Толькі ў верасні 1660 г. жамойцкае войска далучылася да дывізіі Паўла Сапегі і выступіла на Беларускае Падняпроўе.

Тым часам, каб выправіць сітуацыю пасля разгрому Хаванскага, цар накіраваў у Беларусь 25-тысячную групоўку князя Ю.Далгарукага. Злу-чыўшыся з казакамі Васіля Залатарэнкі і фарміраваннямі Хаванскага, гэтыя сілы маглі вярнуць цару страчаныяў ВКЛ пазіцыі. Таму дывізіі Сапегі, Паца і Чарнецкага рушылі насустрач Далгарукаму. На рацэ Бася, што на ўсход ад Магілёва, у кастрычніку праціўнікі сутыкнуліся. Пасля некалькіх крыва-вых баёў яны ўхіліліся ад генеральнай бітвы. Але план аб'яднання і далей-шага руху Далгарукага быў сарваны, а войска Хаванскага, якое спяшалася на злучэнне, моцна пацярпела ад сустрэчных удараў і ратавалася ўцёкамі на-зад у Полацк1. Увогуле 1660 г. быў надзвычай паспяховым для арміі ВКЛ.

Другой важнейшай падзеяй новага этапа вайны стала пераможная бітва, якая адбылася ў пачатку лістапада 1661 г. пад Кушлікамі, што на Дзвіне. Войска ВКЛ з кароннай дывізіяй Чарнецкага пасля ўпартага супрацьстаян-ня разграміла тут армію ваяводы Хаванскага2. Пераможцы здабылі больш за 100 баявых штандараў, усю палявую артылерыю і мноства палонных, сярод якіх быў і сын Хаванскага. Сам ваявода князь А.Хаванскі ўцёк у Полацк «с небольшнмн людьмн».

Перамогі пад Палонкаю і Кушлікамі змянілі ход вайны і давалі магчы-масць перанесці дзеянні на тэрыторыю Маскоўскай дзяржавы. Да гэтага ж заклікалі ваеннае кіраўніцтва Рэчы Паспалітай пасланцы крымскага хана і ўкраінскіх казакаў. Аднак войска ВКЛ утварыла канфедэрацыю і ад-мовілася ад паходу на Маскву.

Дух вызвалення перадаваўся і простаму насельніцтву Беларусі. Полац-кія сяляне ў 1661 г. па закліку наваградскага кашталяна М.Юдзіцкага ўтва-рылі баявыя фарміраванні і самастойна хадзілі ваяваць на тэрыторыю Мас-коўскай дзяржавы. Вясковы люд заўзята дабіваў рассеяныя пасля вялікіх

____________

 

1 АМГ.Т.З. С. 204.

2 АМГ. Т.З. С.455; Pamietniki Jana Wladyslawa Poczobuta-Odlanickiego (1640-1684) / Oprac. A. Pachuba. Warszawa, 1987. S. 164.

 

 

бітваў рэшткі непрыяцельскага войска, помсцячы за рабункі і гвалт. Гэта было, напрыклад, у 1661 г. пасля бітвы пад Кушлікамі на Полаччыне.

Імкненне вызваліцца ад акупацыйных улад, ахапіўшае, здавалася, ці н ўсе слаі грамадства, стала своеасаблівай формай нацыянальнай кансаліда цыі. Найбольш ярка яно выявілася ў серыі антымаскоўскіх паўстанняў у бе ларускіх гарадах. У Магілёве мяшчане змовіліся і 1 лютага 1661 г. сазброя" у руках выступілі супраць маскоўскага гарнізона, знішчылі ўвесь яго скл~ (2 тыс. чалавек), а ваявод перадалі каралю. Па прыкладзе Магілёва мяшчан самастойна ліквідавалі царскія гарнізоны ў Дзісне, Мсціславе, Себежы Шклове, Гомелі, а ў 1664 г. - і ў Старым Быхаве.

Такім чынам, калі ў пачатку вайны ў выніку шырокай прапаганды і ўда-лага выкарыстання канфесійных супярэчнасцей у Рэчы Паспалітай мас-коўскі ўрад здолеў шмат у якіх месцах Беларусі нейтралізаваць правас-лаўнае насельніцтва ці нават схіліць на свой бок, дык для часоў акупацыі стала больш характэрнай масавая барацьба мясцовага жыхарства супраць царскіх улад. Па прычынах і формах гэты рух блізкі да антышведскага паўстання 1656 г. у Жамойці, да партызанскай вайны польскага народа су-праць шведаў у 1655-1660 г. Па маштабах жа і колькасці ўдзельнікаў ён пераўзыходзіў згаданае жамойцкае паўстанне. Усталяваная сілай у Бела-русі царская ўлада гэтак жа сілай і скідалася пры актыўным удзеле мясцова-га насельніцтва. Як адзначыў габсбургскі дыпламат Аўгусцін Маерберг, які праязджаў тады праз Беларусь, здзекі і гвалт масквіцян так адвярнулі ад іх сэрцы гэтага народа, што ён «выгнаў іх са сваіх зямель з такой жа нянавісцю, з якім даверам іх калісьці прымаў»1.

Урад Рэчы Паспалітай не здолеў развіць дасягнутыя ў 1660-1661 гг. по-спехі і перанесці ваенныя дзеянні на тэрыторыю Маскоўскай дзяржавы.

Прычынай гэтага стаў не столькі не-дахоп сіл, колькі ўнутраны разлад у дзяржаве.

Кароль і яго двор імкнуліся рэфармаваць сейм (скасаваць прынцып абавязковасці поўнай згоды пры галасаванні) і ўвесці выбарнасць наступніка трона пры жыцці караля ("уіуепіе ге§е"). Гэта было абумоўлена іх жаданнем каранаваць французскага кандыдата. Пра-
пановы ўдасканальвання палітычнай сістэмы Рэчы Паспалітай выносіліся на скліканыя сеймы 1660 і 1661 гг. Але двор так настроіў супраць сябе войска і шляхту, што праграма рэформаў сутыкнулася з шырокай апазіцыяй. Асабліва рашучымі праціўнікамі каралеўскіх
планаў былі вайсковыя канфедэрацыі, якія катэгарычна выступалі супраць "vivente rege". Створаныя ў 1661 г. як у кароннай арміі («Святы

______________

 

1 Маейрберг А. Путешествие в Московию (1661). М, 1874.

 

 

саюз»), так і ў войску ВКЛ (вялікая канфедэрацыя «Братэрскі саюз»), яны не толькі дамагаліся выплаты затрыманых заробкаў, але мелі свае палітыч-ныя праграмы. У іх войска стала ўвасабляць самастойны шляхецкі рух па абароне праў і вольнасцей1.

Не падпарадкоўваючыся вярхоўнай уладзе, канфедэрацыі блакіравалі ініцыятывы рэформаў зверху і практычна паралізавалі ўзброеныя сілы дзяржавы. Тады двор засяродзіўся толькі на праекце "liberum veto"», плануючы нават выкарыстанне сілы. На ўтаймаванне ўзбунтаванай арміі кароль збіраўся кінуць казакаў і татараў, якія стаялі тады на тэрыторыі Рэчы Пас-палітай у чаканні паходу на Маскву2. Для схілення канфедэрацый ВКЛ на свой бок двор падкупіў вызваленага з маскоўскага палону папулярнага ся-род ваяроў палявога гетмана Вінцэнта Гасеўскага. Тым часам жаўнерскі саюз сам паскорыў ліквідацыю канфедэрацый. За спробы Гасеўскага пад-купіць іх кіраўніцтваў лістападзе 1662 г. жаўнеры забілі яго разам з маршал-кам Казімірам Жаромскім3. Гэта пазбавіла канфедэратаў шляхецкай падт-рымкі і паставіла іх па-за законам. За вясну 1663 г. урадавымі сіламі была ліквідавана канфедэрацыя левага крыла, а за лета - і правага. Заставалася распусціць «Святы саюз» польскай арміі, пасля чаго кароль абвясціў даўно планаваны марш на ўсход, за Днепр.

Зімою 1663/64 г. абедзве дывізіі ВКЛ прыйшлі на злучэнне з польскай арміяй пад Глухаў, аднак да агульнага наступлення справа не дайшла. Су-праць аб'яднанага войска Рэчы Паспалітай, якое не перавышала 32 тыс. ча-лавек, маск







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 1512. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Именные части речи, их общие и отличительные признаки Именные части речи в русском языке — это имя существительное, имя прилагательное, имя числительное, местоимение...

Интуитивное мышление Мышление — это пси­хический процесс, обеспечивающий познание сущности предме­тов и явлений и самого субъекта...

Объект, субъект, предмет, цели и задачи управления персоналом Социальная система организации делится на две основные подсистемы: управляющую и управляемую...

Краткая психологическая характеристика возрастных периодов.Первый критический период развития ребенка — период новорожденности Психоаналитики говорят, что это первая травма, которую переживает ребенок, и она настолько сильна, что вся последую­щая жизнь проходит под знаком этой травмы...

РЕВМАТИЧЕСКИЕ БОЛЕЗНИ Ревматические болезни(или диффузные болезни соединительно ткани(ДБСТ))— это группа заболеваний, характеризующихся первичным системным поражением соединительной ткани в связи с нарушением иммунного гомеостаза...

Решение Постоянные издержки (FC) не зависят от изменения объёма производства, существуют постоянно...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия