Студопедия — Рэфармацыя і контррэфармацыя
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Рэфармацыя і контррэфармацыя






 

Асаблівасці контррэфармацыі ў ВКЛ. Палітычная дактрына контррэ-фармацыі ў Рэчы Паспалітай прадугледжвала ўзмацненне каралеўскай ула-ды, што, несумненна, абмежавала б шляхецкія правы і вольнасці. Галоўны ідэолаг контррэфармацыі Пётр Скарга ў саюзе моцнай каралеўскай улады з каталіцкай царквой бачыў асноўны сродак умацавання Рэчы Паспалітай. На яго погляд, "ерэтык і католік па-рознаму аб Рэчы Паспалітай думаюць". Аднак шляхта розных веравызнанняў успрымала мадэль абсалютысцкай дзяржавы як тып тыраніі, пагрозу сваёй вольнасці. Працэс кансалідацыі шляхты ў пачатку XVII ст. насіў пераважна станавы, а не веравызнаўчы ха-рактар. ІІІляхецкія правы былі абаронены старадаўнімі прывілеямі, замаца-ванымі заканадаўчымі актамі і Люблінскай уніяй 1569 г. Артыкулы Вар-шаўскай канфедэрацыі 1573 г., уключаныя ў Статут ВКЛ 1588 г., нягледзя-чы на пэўную прававую недапрацаванасць, гарантавалі "розным у веры" роўныя правы, таму дыскрымінацыя пратэстанцкай шляхты расцэньвалася як замах на правы ўсяго стану. Гэта адзначаў і католік Томаш Замойскі на сейме 1631 г.:" Няма асобнага права для католіка, асобнага для некатол іка... "3

Гэтыя асаблівасці грамадска-палітычнага ладу абумовілі адносна камп-рамісны характар контррэфармацыі ў ВКЛ у адрозненне ад іншых дзяржаў тагачаснай Еўропы. Ордэн езуітаў у сваёй дзейнасці быў вымушаны ўлічваць мясцовыя ўмовы - шматканфесійны склад насельніцтва, даўнія традыцыі рэлігійнай талерантнасці, шляхецкія прывілеі, якія забяспечвалі асабістую і маёмасную недатыкальнасць.

3 1603 г. у Кракаве пачаў выходзіць польскі індэкс кніг, забароненых у Рэчы Паспалітай (дагэтуль каталіцкія цэнзары карысталіся рымскім індэк-сам, першае выданне якогаз'явілася ў 1559 г.). 3 агульнай колькасці забаро-

______________

 

1 Maciszewski J. Polska a Moskwa: 1603-1618. S.305.

2 Ochman S. Sejmy z lat 1615-1616. Wroclaw, 1970. S. 212-213.

3 Цыт. па: Wisner H. Walka o realizacje konfederacji warszawskiej za panowania Zygmunta III Wazy // Odrodzenie I reformacja w Polsce. T. XIX. 1974. S. 131.

 

 

неныху 1603—1617гг. кніг 30%належалатворам,надрукаванымнатэрыто-рыі ВКЛ. Індэкс уключаў імёны перакладчыкаў Берасцейскай Бібліі 1563 г., творы Сымона Буднага, Андрэя Волана, Андрэя Фрыча Маджэўскага, Ры-гора з Жарнаўца, Марціна Чаховіца, Мікалая Рэя, Яна Ліцынія Намыслоўскага, ананімную сатырычна-палемічную літаратуру. Характэрна пры гэтым, што творы забароненых аўтараў без перашкод друкаваліся ў ВКЛ і захоўваліся не толькі ў каталіцкіх манастырах з надпісам "ерэтыцкая кніга", але і ў татачасных чытачоў'.

Пэўныя карэктывы ў палітычную праграму езуітаў унеслі падзеі, звяза-ныя з рокашам (мецяжом) Зебжыдоўскага 1606-1607 гг., калі дайшло да ўзброенага канфлікту паміж шляхецка-магнацкай апазіцыяй, незадаволе-най некаторымі аспектамі ўнутранай і знешняй палітыкі караля, і вярхоўнай уладай. На чале апазіцыі стаялі кракаўскі ваявода католік Мікалай Зебжы-доўскі і падчашы ВКЛ кальвініст Януш Радзівіл. Большасць беларускай і літоўскай шляхты не прыняла актыўнага ўдзелу ў рокашы, падкрэсліваючы тым самым сваю дзяржаўную адасобленасць ад Полыпчы:"Бо без нас пра нас нічога Вашы міласці вырашаць не павінны". Апазіцыя выступала пад ло-зунгам абароны "залатой вольнасці" перад пагрозай абсалютысцкіх тэндэн-цый каралеўскай улады.

Прапанаваны на сейме ў сакавіку 1606 г. праект канстытуцыі, які праду-гледжваў суровае пакаранне (нават смерцю) за ўдзел у рэлігійных пагромах, аднаўленне рэфармацыйных збораў і нават скасаванне Берасцейскай уніі пад уплывам каталіцкай іерархіі і прыдворных езуітаў, быў адхілены каралём. Гэты канфлікт справакаваў выступленне шляхты супраць вярхоўнай улады. Артыкулы, якія апазіцыя прад'явіла каралю, уключалі між іншым патраба-ванні неадкладнага ўстаранення езуітаў з каралеўскага двара, а езуітаў-іншаземцаў - з Польшчы і ВКЛ. Ім дазвалялася застацца ў гара-дах, дзе былі іх калегіі (Нясвіжы, Вільні і інш.)2. У асяроддзі ракашан (мяцежнікаў) нават выказваліся думкі аб адхіленні ад трона Жыгімон-та III. Бакі не змаглі прыйсці да камп-рамісу і 6 ліпеня 1607 г. пад Гузавам апазіцыя пацярпела цяжкае паражэн-не ад каралеўскага войска. У хуткім часе ўдзельнікі рокашу былі амнісціраваны.

Пагроза братазабойчай вайны, вынікі якой можна было назіраць у іншых еўрапейскіх краінах (Фран-цыі, Германіі, Нідэрландах), паско-рыла працэс кансалідацыі шляхец-кага стану і прывяла да ўмацавання каталіцтва. Езуіты ж пераканаліся,

________________

 

1 Topolska M. B. Czytelnik I ksiaika w Wielkim Ksiestwie Litewskim w dobie Renesansu I Baroku. Wroclaw, 1984. S. 183.

2 Wisner H. Rokosz Zebrzydowskiego. Krakow, 1989. S. 28.

 

 

што часам іх мэты і метады дзейнасці разыходзяцца з поглядамі і імкнен-нямі шляхты і былі вымушаны адмовіццаад афіцыйнай падтрымкі праек-та ўзмацнення каралеўскай ўлады1. Яны абвясцілі сябе абаронцамі шля-хецкіх вольнасцей. Нават Пётр Скарга адзначаў у сваіх "Сеймавых казан-нях": "Не такую манархію мы хвалім, якая ёсць у туркаў, татар і Маскве і якая не лічыцца з правамі. Але такую, якая абапіраецца на справядлівыя правы і мудрую раду..."2

Асноўную ўвагу езуіты скіравалі на місіянерскую і культурна-ас-ветніцкую дзейнасць. У першай палове XVII ст. дзейнасць ордэна ахапіла ўсю Рэч Паспалітую. У 1608 г. польская правінцыя была падзелена на поль-скую і літоўскую (уключала ВКЛ і частку Польшчы, у тым ліку Мазовію з Варшавай). Першым яе правінцыялам стаў ураджэнец Слуцка Павел Бок-ша (у 1599-1602 гг. быў рэктарам Віленскай акадэміі), які шмат зрабіў для арганізацыі школьнай справы ў новаствораной правінцыі. Езуіты надавалі вялікае значэнне сваім калегіям як сродку фарміравання каталіцкага света-погляду. У XVII ст. на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі езуіцкія школы і ка-легіі ў Полацку, Нясвіжы, Оршы, Берасці, Гародні, Віцебску, Наваградку, Менску, Бабруйску, Магілёве. У езуіцкіх навучальных установах выкладан-не ў значнай ступені было падначалена тэалагічным патрэбнасцям, яно ў асноўным абапіралася на сярэдневяковую схаластыку. Тым не менш там выкарыстоўваліся здабыткі рэнесанснай педагогікі, праяўляліся новыя па-вевы: курсы арыстоцелеўскай філасофіі ўключалі не толькі логіку і філа-софію, але і асновы прыродазнаўчых навук - фізікі, астраноміі. У некаторых езуіцкіх навучальных установах нават знаёмілі вучняў з геліяцэнтрычнай сістэмай Мікалая Каперніка. Езуіты таксама акцэнтавалі ўвагу на выкла-данні тых прадметаў, якія патрабаваліся шляхце для палітычнай кар'еры, -латыні, права, рыторыцы.

Езуіты імкнуліся ўсталявацца ў тых рэгіёнах, дзе пераважала правас-лаўнае насельніцтва. Таму яны надавалі асаблівую ўвагу калегіям у Полац-ку і Оршы. Як пісаў езуіт Растоўскі, калі ў 1581 г. адчыніліся два першыя класы полацкай школы, там было не больш пяці навучэнцаў, езуіты нават называлі Полаччыну "другой Індыяй". Аднак папулярнасць калегіі ўзраста-ла, і праз некалькі гадоў там вучыліся дзеці з сямей розных веравызнанняў. У 20-я гг. XVII ст. у полацкай калегіі выкладаў паэтыку і рыторыку вядомы паэт і філосаф Мацей Казімір Сарбеўскі.

У 1606 г. езуіты наведалі Оршу для "замацавання ў веры" мясцовых ка-толікаў, сярод якіх распаўсюджваліся "ерэтычныя кнігі". Езуіты канфіска-валі кнігі і арганізавалі дыспут з казнадзеем мясцовай кальвінісцкай абшчы-ны. Па ініцыятыве Льва Сапегі, які выкупіў у аршанскіх кальвіністаў пляц, Жыгімонт III выдаў прывілей аб будаўніцтве ў Оршы езуіцкага калегіума і касцёла3.

Галоўным цэнтрам каталіцкай адукацыі ў ВКЛ з'яўлялася Віленская езуіцкая акадэмія. Яна была арганізавана на ўзор рэфарміраваных заход-нееўрапейскіх універсітэтаў. Праграма навучання ўключала гуманітарныя навукі, філасофію і тэалогію. Сярод навучальных устаноў ВКЛ толькі ў Віленскай акадэміі выкладаўся поўны курс тэалогіі. Для палемікі з іншавер-цамі вялікая ўвага надавалася вывучэнню спрэчных тэалагічных пытанняў. Акадэмія мела высокаадукаваных выкладчыкаў - як запрошаных з Захаду,

____________

 

1 Obirek St. Jezuici w Rzeczypospolitej Obojga Narodow w latach 1564-1668. Krakow, 1996. S.286.

2 Skarga Piotr. Kazania Sejmowe. Oprac. J. Tazbir, M. Korolko. Wroclaw, etc., 1995. S. 125.

3 Митрошенко И.А. Иезуиты в восточной части Белоруссии с 1579 г. по 1772 г. // Полоцко-Витебская старина. Вып. II. Витебск, 1912. С. 56, 59.

 

 

так і мясцовых. Творы віленскіх прафесараў Марціна Сміглецкага, Ст. Гродзіцкага, Аарона Алізароўскага і асабліва Мацея Казіміра Сар-беўскага вывучаліся ў заходнееўрапейскіх універсітэтах. Дзейнасць Вілен-скай акадэміі адыграла важную ролю ў развіцці школьнай справы ВКЛ -яна забяспечвала адукаванымі педагагічнымі кадрамі сярэднія школы і ка-легіі, што дазваляла ім утрымліваць высокі ўзровень навучання.

Акадэмія атрымлівала багатыя ахвяраванні. Асабліва вызначаліся ў гэ-тым Сапегі - Леў і яго сын Казімір Лявон. На сродкі апошняга ў 40-я гг. XVII ст. былі арганізаваны медыцынскі і юрыдычны (з кафедрамі ка-нанічнага і грамадзянскага права) факультэты. У сярэдзіне XVII ст. ака-дэмія мела найбольшую бібліятэку ў ВКЛ, ёй ахвяравалі свае кнігазборы Сапегі, біскуп Еўстафій Валовіч, кардынал Бенядзікт Война. Друкарня ака-дэміі была найбольш буйной у Вільні. Тут друкаваліся рэлігійна-па-лемічныя выданні, навучальныя трактаты, літургічная, вучэбная і навуко-ва-вучэбная літаратура, панегірыкі.

Ахвяраванні каталіцкай магнатэрыі і шляхты забяспечвалі езуіцкім на-вучальным установам бясплатнае навучанне, уладкаваныя школьныя бу-дынкі, падручнікі, бібліятэкі. Усё гэта разам з высокім узроўнем выкладан-ня і агульным узростам прэстыжнасці каталіцтва ў грамадстве пры-ваблівала да іх моладзь розных веравызнанняў.

Для прыцягнення вернікаў езуіты выкарыстоўвалі таксама місіянер-скую дзейнасць сярод розных сацыяльных слаёў (асабліва ў магнацка-шля-хецкім асяроддзі), публічныя казанні і дыспуты, рэлігійную палеміку, школьны тэатр, паратэатральныя відовішчы.

У ВКЛ ордэн езуітаў не выкарыстоўваў інквізіцыйных метадаў бараць-бы, абмяжоўваўся ідэалагічнай прапагандай, аднак яго дзейнасць пры пад-трымцы каралеўскай улады садзейнічала перамозе контррэфармацыйных тэндэнцый у канцы XVI - пачатку XVII ст. Умацаванне структуры ка-таліцкай царквы і пазіцый каталіцкай іерархіі ў ВКЛ праяўлялася ў пера-важнай падтрымцы каталіцкай царквы з боку намінантаў на каралеўскі і велікакняжацкі трон, у прыналежнасці да каталіцтва абраных манархаў. Прысяга на вернасць каталіцызму стала адным з традыцыйных пунктаў па-

 

 

гадненняў ("пакта канвента") шляхты Рэчы Паспалітай з прэтэндэнтамі на прастол. Змена палітычна-рэлігійнай сітуацыі яскрава адбілася ў масавым пераходзе знаці ВКЛ у каталіцтва на працягу ўсяго некалькі дзесяцігоддзяў. Ужоў 1610 г. Мялецій Сматрыцкі ў сваім творы "Трэнас" ("Плач") аплакваў прадстаўнікоў знакамітых "рускіх" родаў, якія адракліся ад спадчынных рэлігійных і культурных традыцый свайго народа і сталі католікамі.

Контррэфармацыя і Берасцейская царкоўная унія. Мэтай контррэ-фармацыі ў ВКЛ было не толькі ўмацаванне каталіцкагакасцёлаі барацьбаз рэфармацыйным рухам, але і далучэнне да каталіцтва праз унію шматлікага праваслаўнага насельніцтва. Галоўнымі ініцыятарамі і прапагандыстамі уніі паміж "усходняй" і "заходняй" царквой былі езуіты. Царкоўная унія як сродак пашырэння каталіцтва на Усход адпавядала інтарэсам Апостальскай сталіцы. Вярхоўная ўл ада, асабліва на пачатковым этапе, разглядал а унію як сродак унутранай кансалідацыі шматканфесійнага насельніцтва Рэчы Пас-палітай, шлях далучэння яго да каталіцтва і спадзявалася такім чынам уз-мацніць свае пазіцыі. Частка праваслаўнай іерархіі, якая непасрэдна вы-ступіла з прапановай уніі, разлічвала на больш выразную інтэграцыю новай царквы ў грамадска-палітычныя структуры Рэчы Паспалітай, незалеж-насць яе ад патрыярхату і пашырэнне сувязей з Захадам. Унію пад-трымлівалі (у тым ліку і матэрыяльна) некаторыя ўплывовыя магнаты-ка-толікі - канцлер ВКЛ Леў Сапега (фундацыйныя запісы на базыльянскі ма-настыр у Чарэі, манастыр Св.Тройцы ў Вільні, манастыр у Жыровіцах; за свой кошт выдаваў у віленскай друкарні Мамонічаў літургічныя кнігі для уніятаў), віленскі ваявода Мікалай Радзівіл Сіротка (у тэстаменце (завяш-чанні) ад 21 сакавіка 1612 г. наказваў сваім сынам апекаваць над уніяцкімі цэрквамі).

Афіцыйнае прызнанне уніяцкай царквы як асноўнай пераемніцы стара-жытных грэка-славянскіх традыцый, скасаванне праваслаўнай іерархіі і экспрапрыяцыя шмат якіх уладанняў і рухомай маёмасці праваслаўнай царквы сур'ёзна ўскладнілі грамадска-палітычную і рэлігійную сітуацыю ў краіне. Уніяцкая царква была прызнана вярхоўнымі ўладамі адзінай афіцыйнай у ВКЛ "рускай" царквой. Пераважная колькасць праваслаўнага насельніцтва не прызнавала уніі і захоўвала вернасць сваёй канфесіі. Гвал-тоўныя метады, якімі часам уводзілася унія, негатыўна адбіваліся на ўспры-няцці яе грамадствам.

Апошнім уплывовым пратэктарам праваслаўнай веры заставаўся кіеўскі ваявода Канстанцін Астрожскі. У маі 1599 г. у Вільні ў палацы Астрожскага адбыўся сумесны з'езд праваслаўных і пратэстантаў Рэчы Паспалітай. Свецкія ўдзельнікі з'езда выпрацавалі тэкст канфедэрацыі аб узаемнай дапа-мозе на выпадак пагрозы з боку каталіцкага асяроддзя і дыскрымінацыйнай палітыкі вярхоўнай улады. 3 канца XVI ст. праваслаўныя нярэдка выступалі разам з пратэстантамі ў абарону сваіх правоў. У час мецяжу 1606 г. інтарэсы Астрожскага і праваслаўя прадстаўляў парнаўскі каштэлян, кальвініст Петр Стаброўскі. Артыкулы мяцежнікаў прапаноўвалі аднаўленне правоў правас-лаўнай царквы, пазбаўленне пасад уніяцкіх іерархаў.

Дзейнасць брацтваў, выступленні праваслаўнага мяшчанства, сеймавая барацьба, а таксама абвастрэнне знешнепалітычных абставін абумовілі пры-няцце канстытуцый "Аб грэчаскай рэлігіі" (1607, 1609, 1618), якія часткова пацвярджалі правы і прывілеі праваслаўных. Пагроза з боку Швецыі, Расіі, Турцыі, боязь казацкіх хваляванняў вымусіла Жыгімонта III у 1620 г. пайсці на неафіцыйнае аднаўленне праваслаўнай іерархіі (да 30-х гг. так і не прызнанай вярхоўнай уладай).

 

 

Нягледзячы на тое што праваслаўная царква ў пэўнай ступені ўзмацніла свае пазіцыі, вярхоўная ўлада праводзіла непаслядоўную палітыку, нярэдка ігнаруючы свае абавязацельствы. Насуперак сеймавым канстытуцыям у 1608-1609 гг. уніяцкае духавенства атрымала каралеўскія дэкрэты, якія за-мацавалі яго статус у Вільні - у праваслаўных былі адабраны Святатроіцкі манастыр і амаль усе цэрквы ў горадзе. Гвалтоўныя метады, якімі ўводзілася унія, негатыўна адбіваліся на ўспрыняцці яе грамадствам і часам правака-валі праваслаўных на адпаведныя формы супраціўлення.

У 1609 г. быў зроблены замах на жыццё уніяцкага мітрапал іта Іпація Па-цея. У 1623 г. у час узброенага бунту віцебскіх гараджан быў забіты уніяцкі архіепіскап Іасафат Кунцэвіч, які спрабаваў насільна зацвердзіць унію ў По-лацкай епархіі. Трэба адзначыць, што Полацкая зямля мела спецыфічныя асаблівасці царкоўна-рэлігійнай сітуацыі, абумоўленай абсалютнай перава-гай беларускага этнасу з даўняй і ўстойлівай канфесійнай традыцыяй і сама-бытнай культурай (што, дарэчы, адзначалі і полацкія езуіты ў сваіх справаз-дачах аб дзейнасці Полацкай калегіі). У гэтым рэгіёне больш адчувальна, чым у іншых, праявіліся супярэчнасці царкоўна-рэлігійных адносін і іх дэ-фармацыя пад уздзеяннем унутрыпалітычных змен.

Калі ў 1619 г. Кунцэвіч вырашыў закрыць усе праваслаўныя цэрквы ў Полацкай епархіі, гэта выклікала рэакцыю не толькі сярод простага люду. Полацкі шляхціц Іван Стаброўскі ў 1621 г. перадаў дом свайго брата Юрыя ў Полацку для размяшчэння там часовай праваслаўнай царквы "з нагоды адабрання ўсіх полацкіх цэркваў на унію".

Адказ Льва Сапегі на скаргу Кунцэвіча аб супраціўленні уніі правас-лаўных Полацкай епархіі - характэрны погляд рэальна мыслячага палітыка на рэлігійны ўціск. Канцлер пісаў, што ён і сам клапаціўся аб уніі, аднак не думаў, што яе будуць уводзіць такімі жорсткімі метадамі: "Каго вы набылі такой суровасцю вашай, строгасцю, запячатваннем і замыканнем цэркваў?... у самім Полацку вы страцілі і тых, якія дагэтуль былі вам паслухмяны.... Замест радасці праславутая ваша унія нарабіла нам толькі клопату, разладу і так нам абрыдла, што жадалі б лепш за-стацца без яе;... яна набыла вядомасць толькі смутамі і звадкамі, якія прынесла народу і цэламу краю".

Для ўмацавання уніі ў 1617 г. быў рэ-арганізаваны на ўзор езуіцкага (цэнт-ралізаваная структура, актыўная місійная дзейнасць, грунтоўная адукава-насць) ордэн базыльянаў. Уніяцкі мітра-паліт Вельямін Руцкі адыграў асноўную ролю ў распрацоўцы рэгламенту новага ордэна, сур'ёзную падтрымку і дапамогу ў яго арганізацыі аказалі езуіты. Базыльяне атрымлівалі адукацыю ў езуіцкіх ка-легіях, Віленскай Акадэміі. Аднак уніяты імкнуліся адмежавацца ад езуітаў, якія ў пэўнай ступені выступалі як іх канкурэн-ты - у выпадку рэлігійных канверсій, праваслаўных болыл прываблівала ка-таліцтва, чым унія. Можна пагадзіцца з польскім даследчыкам Ст. Літакам, што

 

 

уніяцкая царква ў Рэчы Паспалітай толькі тэарэтычна была раўнапраўнай з каталіцкім касцёлам, у рэчаіснасці яна трактавалася як другарадная. А па-колькі далучыўся да уніі ў асноўным люд просты (таму што шляхта паланіза-валася і прымала каталіцтва), то яе пагардліва называлі "хлопскай" царквой1. Часам і уніяты прымалі каталіцкую веру. Калі ў Вільні была заснавана уніяц-кая семінарыя, езуіты нават не былі запрошаны туды на працу, а ў 1632 г. Руцкі наогул перанёс яе ў Менск, дзе яшчэ не было езуіцкай школы. Уніяцкі мітра-паліт звяртаўся са скаргамі на езуітаўу Рым2. У1624 г. папа рымскі Урбан VIII выдаў дэкрэт, які забараняў базыльянскім манахам пераходзіць з уніі ў ка-таліцтва.

У 20-40-я гг. XVII ст. мелі месца неаднаразовыя спробы вышэйшых уніяцкіх, а потым і праваслаўных іерархаў стварыць новую, так званую "універсальную унію" - паміж уніятамі і праваслаўнымі пад уладай аднаго патрыярха. Рымская курыя такім чынам спадзявалася падпарадкаваць пра-васлаўнае насельніцтва праз ужо існуючую уніяцкую царкоўную арганіза-цыю. Пры гэтым боязь, што аб'яднаная царква выйдзе з-пад кантролю папы рымскага, вымушала Апостальскую сталіцу пазней у сваіх інструкцыях нунцыям працівіцца ідэі універсальнай уніі.

У сувязі са смерцю 30 красавіка 1632 г. Жыгімонта III Вазы і ўзыходжан-нем на трон яго сына - каралевіча Уладзіслава, вядомага сваёй рэлігійнай талерантнасцю, прадстаўнікі розных канфесій спадзяваліся на паляпшэнне свайго становішча і вырашэнне рэлігійнага пытання, якое падзяліла грамад-ства. Адмоўныя адносіны да уніі выказвалі некаторыя каталіцкія іерархіі Рэчы Паспалітай і нават пэўныя колы ў Рыме.

На канвакацыйным сейме праваслаўныя і пратэстанты выступілі з сумес-нымі патрабаваннямі вяртання даўніх правоў і вольнасцей. Для іх разгляду былі створаны дзве камісіі: асобна для праваслаўных і для пратэстантаў. Уладзіслаў узначаліў камісію, якой было даручана "заспакаенне грэчаскай рэлігіі". Камісія прадставіла праект пагаднення паміж уніятамі і правас-лаўнымі, які сустрэў моцную апазіцыю з боку уніятаў і католікаў. Але знешне-палітычная сітуацыя (маскоўскае войска парушыла межы Рэчы Паспалітай і рухалася ў глыб краіны), пагроза казакаў захапіць уладанні уніятаў у выпадку невыканання "пастулатаў" праваслаўных вымусілі каталіцка-уніяцкую апазіцыю згадзіцца падтрымаць праект пры ўмове, што ён набудзе юрыдыч-ную сілу толькі тады, калі будзе ўхвалены папам рымскім. Аднак на згоду Апо-стальскай сталіцы нельга было спадзявацца. Кангрэгацыя прапаганды веры, створаная ў 1622 г. для каардынацыі місіянерскай дзейнасці курыі, выдала інструкцыю, якая наказвала нунцыю процідзейнічаць уключэнню "пунктаў заспакаення" ў канстытуцыю. Папа Урбан VIII накіраваў асабістае пасланне Уладзіславу, каб той узяў пад апеку уніятаў4.

Каб пазбегнуць канфлікту з Рымам, Уладзіслаў дасылаў лісты да папы, у якіх адзначаў небяспечнасць ігнаравання абавязацельстваў перад правас-лаўнымі: пагроза зрыву каранацыйнага сейма, паражэнне ў вайне з Маск-вой, напружаная сітуацыя ўнутры Рэчы Паспалітай, якая можа прывесці на-

______________

 

1 Litak. St. Kosciol unicki obrzadku greckiego na styku dwoch kultur w XVII-XVIII wieku // Belarus. Lithuania. Poland. Ukraine. Lublin, 1994. S. 264

2 Ks. L. Piechnik. Roskwit Akademii Wilenskiej w latach 1600-1655. Rzym, 1983. S. 235-236.

3 Плохий С.Н. Борьба украинского народа с католической экспансией (ХУІ-ХУІІ вв.). Днепропетровск, 1987. С. 13.

4 Dziegielewski J. O tolerancje dla zdominowanych. Polityka wyznaniowa Rzeczypospolitej w latach panowania Wladyslawa IV. Warszawa, 1986. S. 61.

 

 

ват да ліквідацыі уніі. Ен пераконваў рымскую курыю, што ўступкі праваслаўным пойдуць на карысць справе уніі1.

Хаця Уладзіслаў не атрымаў згоды Рыма, для захавання рэлігійнага спакою ў краіне ён пайшоў на афіцыйнае аднаўленне праваслаўнай іерархіі. У 1633 г. ён зацвердзіў на
мітрапаліцкую кафедру кандыдатуру праваслаўных - Пятра Магілу, высокаадукаванага царкоўнага і палітычнага дзеяча. Уладзіслаў выдаў таксама некалькі прывілеяў, якія пацвярджалі правы праваслаўных брацтваў, перадаў ім некаторыя з уніяцкіх цэркваў, зацвердзіў фундушы на новыя цэрквы і манастыры. На сейме 1635 г. былі пацверджаны ка-
ралеўскія прывілеі, якія забяспечвалі абедзвюм "рускім цэрквам" свабоду культу і раўнапраўе рэлігіі. Права на кіеўскую мітраполію было падзелена паміж праваслаўнымі і уніятамі. Акрамя таго, праваслаўныя атрымалі чатыры епархіі (Львоўскую, Луцкую, Перамышльскую і новаўтвораную Мсціслаўскую), уніяты - пяць епархій (Уладзімірскую, Холмскую, Пінскую, Смаленскую і Полацкае архіепіскапства).

Асабліва падкрэслівалася, што ў "Віцебску, Полацку, Наваградку неуніяты не павінны мець ні адной царквы"2. Вяртанне праваслаўнай царкве даўніх правоў і часткова маёмасці стала фактам.

Асноўнай праблемай адносін паміж уніятамі і праваслаўнымі пасля прыняцця Канстытуцыі 1635 г. стаў падзел манастыроў і цэркваў з іх ула-даннямі і даходамі. Бясконцыя ўзаемныя скаргі, апеляцыі, судовыя працэ-сы, звязаныя з падзелам маёмасці, прымусілі караля аднавіць свае прапано-вы наконт "новай уніі" паміж праваслаўнымі і уніятамі. Меркавалася ства-рэнне агульнага патрыярхату ў Кіеве (кандыдатам на патрыяршы сан быў П. Магіла), фактычна залежнага ад папы. Аднак негатыўныя адносіны Рыма, канфлікты паміж уніятамі і праваслаўнымі пахавалі гэтыя пачынанні.

Аднаўленне правоў праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай зменшыла рэлігійныя канфлікты, але не прывяло да поўнага рэлігійнага прымірэння. Гэтаму перашкаджалі супярэчнасці, паглыбленыя падзелам царкоўнай маёмасці, непаслядоўная рэлігійная палітыка самой вярхоўнай улады. Толькі з другой паловы XVII ст. уніяцкая царква ў Беларусі паступова пача-ла пераважаць у рэгіёнах са старадаўнімі праваслаўнымі традыцыямі. Аднак яна так і не змагла замацаваць сваіх палітычных пазіцый - да канца XVIII ст. уніяцкія іерархіі не былі дапушчаны да сената. Унія не апраўдала спадзяван-няў ніводнага з інстытутаў, якія падтрымлівалі яе арганізацыю, - вярхоўнай улады, ордэна езуітаў, Апостальскай сталіцы. Нявырашаныя рэлігійныя су-пярэчнасці значна паўплывалі на тыя сацыяльныя і грамадска-палітычныя

_______________

 

1 Dzikgielewski J. O tolerancje dla zdominowanych. Polityka wyznaniowa Rzeczypospolitej w latach panowania Wladyslawa IV. Warszawa, 1986. S. 71.

2 Макарий. Нстория русской церкви. М, 1996. Т. 6. С. 508-510.

 

 

канфлікты, якія былі звязаны з сялянска-казацкімі бунтамі сярэдзіны XVII ст., таксама на знешнепалітычныя адносіны Рэчы Паспалітай.

Рэфармацыя. К канцу XVI ст. Рэфармацыя мінула пік свайго ўздыму. Перамога контррэфармацыйных тэндэнцый, ідэалагічная слабасць і ўнут-раны раскол падарвалі пазіцыі рэфармацыйнага руху. У палітычным жыцці ВКЛ ён ужо не адыграваў той ролі, што ў 1560-1580-я гг.: калі ў сенаце 1596 г. з 24 сенатараў ВКЛ было 10 пратэстантаў, то ў 1632 г., пад канец праўлення Жыгімонта III - ніводнага'. Гэта было вынікам не толькі намінацыйнай палітыкі караля, але і змен у рэлігійна-палітычнай сітуацыі, якія са-дзейнічалі рэлігійным канверсіям. Арганізацыйна і дактрынальна ўмацава-ны ў працэсе барацьбы з Рэфармацыяй, падтрыманы вярхоўнай уладай, рэ-фармаваны каталіцкі касцёл адпавядаў палітычным і ідэйна-культурным інтарэсам магнатэрыі і шляхты. У касцёл вярталіся не толькі былыя ка-толікі. Прадстаўнікі некаторых праваслаўных родаў, нядаўнія пратэстанты (Валовічы, Збаражскія, Хадкевічы, Сапегі і інш.) таксама прынялі ка-таліцтва. 3 магутных пратэктараў Рэфармацыі ў ВКЛ засталіся толькі біржанскія Радзівілы.

Разам з тым трэба адзначыць, што ў ВКЛ пачатку XVII ст. пазіцыі Рэ-фармацыі былі больш моцнымі, чым у Кароне. Рэлігійныя правы шляхты былі замацаваны Статутам ВКЛ 1588 г.

У першай палове XVII ст. кальвінісцкая царква захоўвала пэўную стабільнасць унутранага жыцця. У 1614 г. Віленскім сінодам была пацвер-джана тэрытарыяльная структура Літоўскай кальвінісцкай правінцыі з па-дзелам на дыстрыкты (Віленскі, Завілейскі, Наваградскі, Рускі, Жмудскі, Берасцейскі), якая амаль не мянялася да сярэдзіны XVIII ст. Дыстрыкты ўзначальваліся суперінтэндантамі. Унутраная арганізацыя кальвінісцкай царквы фарміравалася паводле пастаноў, агульных для пратэстантаў усёй Рэчы Паспалітай генеральных сінодаў (кракаўскага 1573 г., петракоўскага 1578 г., уладзіслаўскага 1583 г., торуньскага 1595 г.), якія вызначылі аба-вязкі духавенства, свецкіх "сеньёраў" (шляхты, гараджан), парадак правя-дзення сінодаў (дыстрыктовых, правінцыяльных, генеральных), пытанні ўнутрыцаркоўнай дысцыпліны, школьнай справы.

У пратэстанцкай царкве адсутнічала пасада найвышэйшага духоўнага іерарха. Арганізацыйным і кіруючым цэнтрам Літоўскай правінцыі быў Віленскі сінод, на які штогод з'язджаліся прадстаўнікі ўсіх евангелічных аб-шчын ВКЛ. На сінодах старшынствавалі духоўныя і свецкія "дырэктары", пасля 1618 г. - толькі свецкія. У справах збораў прымалі ўдзел свецкія "сеньёры".

Віленскі сінод імкнуўся прыстасавацца да мясцовых умоў. Большасць збораў (пратэстанцкіх храмаў) размяшчалася ў заходніх і цэнтральных па-ветах Беларусі, дзе існавалі буйныя прыватнаўласніцкія маёнткі. Адносна разнародны этна-рэлігійны склад насельніцтва гэтага рэгіёна ў параўнанні з усходняй часткай Беларусі, дзе пераважала праваслаўнае насельніцтва, абумовіў і большую распаўсюджанасць Рэфармацыі. Унутранае жыццё збораў на ўсходніх землях Беларусі адрознівалася некаторымі свое-асаблівымі рысамі. У 1620 г. сінод дазволіў зборам, якія размяшчаліся на ўсход ад р.Бярэзіны (Полацкага, Віцебскага, Галоўчынскага, Копыскага і

______________

 

1 Lulewicz H. Sklad wyznaniowy senatorow swieckich Wielkiego Ksiestwa Litewskiego za panowania Wazow // Przeglad historyczny. 1977. T. LXVIII. Zecz. 3. S. 427.

 

 

інш.), улічваючы іх адлегласць ад Вільні, прыязджаць на сіноды кожны другі год1.

Культурныя асаблівасці праваслаўнага асяроддзя таксама ўплывалі на рэлігійнае жыццё збораў. У 1614 г. сінод пастанавіў, каб усе евангелічныя абшчыны прынялі новы, грыгарыянскі каляндар. Праз два гады, улічваючы традыцыі збораў "у краі Рускім" (у Рускім дыстрыкце), ім было дазволена адзначаць царкоўныя святы па абодвух календарах. У 1644 г. сінод прыняў спецыяльную пастанову, каб "рускія зборы" - полацкі, віцебскі і копыскі, якія да гэтага часу карысталіся юліянскім календаром, перайшлі на грыга-рыянскі2.

Змена канфесіі часам па-свойму адбівалася на ментальнасці мясцовай шляхты, асабліва ў змешаных шлюбах. Так, удава браслаўскага земскага суддзі Рыгора Іванавіча Масальскага, Кацярына з Копцяў у тэстаменце прасіла пахаваць яе "... в зборе на Друл подле небоіцнка малжонка моего, а обход маеть быть прн погребе отправован в церквн Св. Спаса на Друн через попырускгіе"3.

Амаль усе даследчыкі адзначаюць, што з канца XVI ст. Рэфармацыя ў ВКЛ перайшла ад наступлення да абароны сваіх пазіцый. Спробы стварэн-ня палітычнага саюза з праваслаўнымі ў 1599 г. не прынеслі чаканага выніку. Прыняты на сумесным з'ездзе ў Вільні акт канфедэрацыі застаўся толькі пракламацыяй, хаця на яго яшчэ доўга спасылаліся (у прыватнасці на гене-ральным сінодзе 1718 г. у Гданьску). Кальвінісцкая царква вымушана была ахоўваць свае пазіцыі не толькі ад каталіцкага ўплыву, але і ад праваслаўя. У 1614 г. Віленскі сінод забараніў карыстацца паслугамі настаўнікаў (прэцэп-тараў) іншай веры - "арыянскай, рускай і папежскай", у 1615 г. прыняў пас-танову, якая не дазваляла будаваць і аднаўляць праваслаўныя храмы ў маёнтках кальвінісцкай шляхты.

Асаблівая нецярпімасць праяўлялася ў адносінах да арыян, якіх у XVII ст. называлі сацыніянамі. Сфармуляваная ў канцы XVI ст. італьянцам Фаус-там Соцыным арыянская дактрына адлюстроўвала працэс паглыблення ра-цыяналістычных ідэй, аднак была пазбаўлена сацыяльнага радыкалізму. Галоўным цэнтрам арыянства ў Рэчы Паспалітай з'яўлялася абшчына ў Ра-каве (Сандомірскае ваяводства). Пасля смерці ў 1592 г. Яна Кішкі арыянскі рух у ВКЛ ужо не меў уплывовых пратэктараў, быў нешматлікім. Аднак арыяне вызначаліся надзвычай энергічнай прапагандай свайго веравучэн-ня. У пачатку XVII ст. Пётр Скарга адзначаў распаўсюджанасць арыянскіх ідэй у ВКЛ, асабліва на Наваградчыне.

Суперінтэндант наваградскага дыстрыкту Ян Зыгровіус выказваў зане-пакоенасць пранікненнем у кальвінісцкае асяроддзе "сацыніянскіх памы-лак". У 1614 г. сінод пастанавіў, каб кальвіністы асцерагаліся арыянскіх "спакуснікаў" - не падтрымлівалі з імі сувязей, не прысутнічалі на іх пропа-ведзях, не заключалі з імі ніякіх пагадненняў. У1618 г. сінод адмовіў паслам з ракаўскай абшчыны ў іх просьбе дазволіць арыянам адпраўленне набажэн-ства ў маёнтках кальвінісцкай шляхты. Дактрынальныя супярэчнасці паміж кальвіністамі і арыянамі не перашкаджалі магнатам, напрыклад тым жа Радзівілам, пры сваім двары карыстацца паслугамі арыянскай інтэліген-

______________

 

1 Akta synodow prowicjonalnych Jednoty Litewskiej 1611-1625. Monumenta Reformationis Polonicae et Lithuanica. Seria IV. Z. 2. Wilno, 1915. S. 58.

2 Аддзел рукапісаў Бібліятэкі Акадэміі навук Літвы (АР БАН Літвы), ф. 40, спр. 1136, арк. 73.

3 Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (далей-НГАБ),ф. 1747,воп. 1,спр. 1,арк.235адв.

 

 

цыі. Але арыянам у такіх выпадках забаранялася ажыццяўляць рэлігійную дзейнасць.

У 1617 г. пры садзейнічанні езуітаў арыянскія абшчыны ў Наваградку і Любчы былі ліквідаваны. Аднак непадалёку ад Наваградка ў маёнтку вучня Яна Ліцынія Намыслоўскага шляхціца Рафала Коса абшчына н«йкі час яшчэ існавала.

Пэўную адасобленасць захоўвала лютэранская царква так званага аугс-бургскага веравызнання - яе вернікамі ў асноўным былі іншаземцы мяш-чанскага саслоўя. Галоўным цэнтрам лютэранскай царквы ў ВКЛ была Вільня, дзе існавалі дзве абшчыны - нямецкая і польская. У Беларусі лютэ-ранства не атрымала значнага пашырэння. У 30-я гг. быў заснаваны лютэ-ранскі збор у Гайцюнішках - уладанні аршанскага старосты Пятра Нонхар-та. У 1653 г. Багуслаў Радзівіл выдаў фундуш на будаўніцтва лютэранскага збору ў Слуцку.

Новыя тэндэнцыі адбіліся на асветніцкай дзейнасці Рэфармацыі. У 1625 г. Віленскі сінод, занепакоены агульным станам адукацыі і тым, што дзеці з пратэстанцкіх сямей наведваюць езуіцкія школы, прыняў пастанову засна-ваць кальвінісцкія гімназіі з разнастайнай праграмай навучання ў Слуцку і Кейданах (Літва). Для прыцягнення праваслаўнай моладзі фундуш польна-га гетмана ВКЛ Крыштафа Радзівіла прадугледжваў запрашэнне на пасаду памочніка рэктара слуцкай школы - чалавека, дасведчанага ў "старажытнай грэчаскай рэлігіі"2. У наступныя гады фундушы былі павялічаны, для пат-рэб гімназіі наданы маёнткі Меляшковічы, Болхавічы, Прошчыцы.

У 1628 г. у Любчанскай друкарні быў выдадзены Статут слуцкай гімназіі. Сярод яго аўтараў быў А.Рэйнгольд, педагог і рэфармацыйны дзеяч ВКЛ, адзін з першых рэктараў гімназіі. Асноўная ўвага ў Слуцкай школе надавалася гуманітарным навукам, вывучэнню класікі, авалоданню лацінскай і грэчаскай мовамі, логікай і рыторыкай. У статуце адкрэслівалася, што галоўная задача настаўніка - выхаваць добрых грамадзян, незалежна ад іх веравызнання і сацыяльнага становішча. Гэты дакумент сведчыў аб пранікненні гуманістычных тэндэнцый у рэфармацыйную педагогіку.

Адным з галоўных асветніцкіх і літаратурна-выдавецкіх цэнтраў першай паловы XVII ст. было радзівілаўскае мястэчка Любча. Тут пры зборы з 1612 па 1655 г. дзей-нічала буйнейшая ў Беларусі рэфар-мацыйная друкарня, дзе было на-друкавана болын за 100 выданняў у асноўным свецкага зместу: антыч-ныя і гістарычныя творы ("Псторыя Іудзейскай вайны" Іосіфа Флавія,

_____________

 

1 Tazbir J. Bracia polscy w stuzbie Radziwillow w XVII wieku // Miscellania historico-archwistica. Radziwillowie XVI-XVIII wieku: w kregu polityki I kultury. T. 3. Warszawa; Lodz, 1989. S. 141-158.

2АР БАН Літвы, ф. 40. спр. 363, арк. 4-адв.

 

 

1617; Тенеалогія, або Кароткае апісанне гістарычных дзеянняў вялікіх князёў літоўскіх" М.Стрыйкоўскага ў вольнай апрацоўцы Самуіла Доўгірда, 1626), кнігі па геаграфіі, медыцыне, ветэрынарыі, паэтычныя зборнікі, рэфармацыйна-рэлігійныя выданні, панегірыкі. Тут пабачылі свет творы Саламона Рысінскага, у тым ліку вядомы зборнік "Польскія пры-казкі" (1618), які неаднаразова перавыдаваўся, збор маральных і філа-софскіх сентэнцый антычных філосафаў (у першую чаргу Плутарха) "Апа-фегматы" (1614) у аўтарскай апрацоўцы Беняша Буднага. Гэты твор быў ад-ной з найбольш папулярных і чытаемых кніг у Рэчы Паспалітай, неаднара-зова перавыдаваўся ў Вільні, Кракаве, на рускай мове ў Маскве і Санкт-Пе-цярбургу. У любчанскай друкарні былі выдадзены кнігі, прызначаныя для Слуцкай гімназіі, "Каляндар" Стэфана Фурмана. У выданнях выкары-стоўваліся новыя віды афармлення, гравюры на медзі. Пераважная коль-касць выданняў выйшла на польскай мове, што адлюстроўвала агульную тэндэнцыю рэфармацыйнага кнігадрукавання1.

Хаця ад пачатку свайго развіцця Рэфармацыя ў ВКЛ была цесна звязана з Польшчай і рашэнні генеральных сінодаў былі асновай для многіх паста-ноў Віленскага сінода, у Літоўскай правінцыі існавала пэўная тэндэнцыя да аўтаноміі. У XVII ст. Віленскі правінцыяльны сінод часам называў сябе ге-неральным. На працягу першай паловы XVII ст. рабіліся уніфікацыі наба-жэнства і арганізацыйнай структуры пратэстанцкай царквы ўсёй Рэчы Пас-палітай. Але нават пасля сумеснага выдання "Канцыяналу" (1636) і "Аген-ды" (1637) кальвінісцкая царква ВКЛ захавала свае традыцыі і звычаі. Вы-данне Гданьскай Бібліі 1632 г. таксама не мела вялікага распаўсюджання ся-род кальвіністаў ВКЛ, якія працягвалі карыстацца Берасцейскай Бібліяй 1563 г. Аслабленне рэлігійна-арганізацыйных сувязей паміж пратэстантамі ВКЛ і Польшчы было звязана з агульным рэгрэсам рэфармацыйнага руху, узмацненнем пазіцый каталіцкай царквы і сведчыла аб даволі глыбокай дэзінтэграцыі ўнутры самой рэфармацыйнай царквы2.

Паколькі пратэстанцкая шляхта ў ВКЛ знаходзілася пад абаронай Вар-шаўскай канфедэрацыі 1573 г., яна без асобых перашкод утрымлівала, за-кладвала новыя і аднаўляла старыя зборы ў сваіх уладаннях. "Вольнасць шляхецкая замацавана правам распараджацца сваёй маёмасцю паводле свайго меркавання," - адзначаў у фундацыйным запісе на збор у Сервечы Леў Рагоза. Новы велічны мураваны будынак збору быў узведзены ў Смар-гоні (захаваўся да нашага часу) берасцейскім ваяводам Крыштафам Зя-новічам. Як згадвае яго фундуш 1612 г., пры зборы была пабудавана званіца з трымазванамі і мураваная вежа з гадзіннікам - спецыяльна для бібліятэкі, каб святары і настаўнікі "не гультайнічалі, а чыталі і вучыліся"3. У Койдана-ве новы мураваны будынак збору паўстаў, згодна з фундушам 1614 г. Яну-ша Радзівіла, падчашага ВКЛ, на Гаштольдавай гары, паміж панскім два-ром і мястэчкам. Пры зборы меліся школа і шпіталь. Спачатку збор быў кафедральным, потым парафіяльным з філіямі-капліцамі ў Чэрнікаўшчыне і Эйнаравічах. Дарэчы, у Эйнаравічах знаходзіўся маёнтак кальвінісцкай сям'і Цадроўскіх, да якой належаў вядомы мемуа-

____________

1 Drukarze dawnej Polski od XV do XVIII wieku. Z. 5: Wielkie Ksiestwo Litewskie. Oprac. A. Kawecka-Gryczowa, K. Korotajowa, W. Krajewski.

2 Tworek S. Starania o ujednolicenie obrzadku kalwinskiego w Polsce XVII wieku. // Odrodzenie I Reformacja w Posce (OiRwP). T. 16. 1971. S. 117-138.

3Аддзел рукапісаў Нацыянальнай бібліятэкі Літвы імя М.Мажвідаса, ф. 93, спр. 1288, арк. 1-адв.

 

 







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 1253. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ПРОФЕССИОНАЛЬНОЕ САМОВОСПИТАНИЕ И САМООБРАЗОВАНИЕ ПЕДАГОГА Воспитывать сегодня подрастающее поколение на со­временном уровне требований общества нельзя без по­стоянного обновления и обогащения своего профессио­нального педагогического потенциала...

Эффективность управления. Общие понятия о сущности и критериях эффективности. Эффективность управления – это экономическая категория, отражающая вклад управленческой деятельности в конечный результат работы организации...

Мотивационная сфера личности, ее структура. Потребности и мотивы. Потребности и мотивы, их роль в организации деятельности...

Устройство рабочих органов мясорубки Независимо от марки мясорубки и её технических характеристик, все они имеют принципиально одинаковые устройства...

Ведение учета результатов боевой подготовки в роте и во взводе Содержание журнала учета боевой подготовки во взводе. Учет результатов боевой подготовки - есть отражение количественных и качественных показателей выполнения планов подготовки соединений...

Сравнительно-исторический метод в языкознании сравнительно-исторический метод в языкознании является одним из основных и представляет собой совокупность приёмов...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия