Гістарыяграфія. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі перыяду знаходжання беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай.Гісторыя Беларусі ХVII-ХVII стст
Гістарыяграфія гісторыі Беларусі перыяду знаходжання беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай. Гісторыя Беларусі ХVII-ХVII стст. звязана з росквітам і заняпадам Рэчы Паспалітай, канец існавання якой быў пакладзены падзеламі 1772, 1793 і 1795 гг. Гэты час выклікаў і працягвае выклікаць пільную ўвагу гісторыкаў, найперш польскіх, расійскіх, бела-рускіх, літоўскнх і ўкраінскіх. Упершышо да разгляду пытанняў палітыч-най, сацыяльна-эканамічнай і царкоўна-рэлігійнай гісторыі Рэчы Пас-палітай ХVІІ-ХVШ стст. звярнуліся польскія даследчыкі другой паловы ХVШ-ХІХ ст. - А.Нарушэвіч, Я.Лялевель, В.Калінка, К.Барташэвіч, Т.Корзан і інш. Іх працы вызначаліся польскацэнтрычным падыходам, у якім была адлюстравана кіруючая, асветніцкая і цывілізатарская роля Польшчы ў эканамічным, дзяржаўна-прававым і культурным развіцці зя-мель, што ўваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай. Псторыі ўласна беларускіх зямель у складзе Вялікага княства Літоўскага як часткі "дзяржавы двух народаў" надавалася мала ўвагі. Важнае месца ў даследаванні мінулага Рэчы Паспалітай належыць прафесару Віленскага універсітэта Я.Лялевелю, які ў выкладанні гісторыі ад-водзіў асноўную ролю гісторыі дзяржаў і сацыяльных адносін. У другой палове XVIII ст. гісторыя Рэчы Паспалітай пачынае прыцягваць увагу і расійскіх гісторыкаў, з якіх адным з найбольш аўтарытэтных
з'яўляўся В.Тацішчаў. У процівагу польскім гісторыкам, якія абсалютыза-валі цывілізатарскую ролю Польшчы на землях Вялікага княства Літоўска-га, расійскія даследчыкі выступалі з вялікадзяржаўных пазіцый, заснава-ных на палажэннях тэорыі афіцыйнай народнасці, сфарміраванай у XIX ст., і на прызнанні "спрадвечных" правоў Расіі на беларускія і ўкраінскія землі. Адным з найбольш паслядоўных прапагандыстаў гэтага кірунку быў М.Устралаў, які даваў надзвычай негатыўную ацэнку ўтварэнню Рэчы Пас-палітай і ролі гэтай дзяржавы ў гісторыі Уаходняй Еўропы. Асобныя пытанні гісторыі беларускіх зямель, галоўным чынам звяза-ныя з войнамі паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай, закраналі ў сярэдзіне XIX ст. С.Салаўёў, В.Ключэўскі, М.Кастамараў. Больш увагі мінуламу ўласна Бе-ларусі надаваў А.Турчыновіч, які выдаў у 1857 г. працу "Агляд гісторыі Бе-ларусі са старажытнейшых часоў". Ён прыйшоў да высновы, што на працягу сваёй гісторыі Беларусь была цесна звязана з гісторыяй іншых народаў, а яе тэрыторыя выступала толькі як арэна сутыкнення інтарэсаў больш магут-ных суседзяў, што прыводзіла да яе аслаблення. У рэчышчы супрацьстаян-ня "дзвюх галоўных сіл - рускай і польскай" разглядаў гісторыю Беларусі, Украіны і Літвы М.Каяловіч. Паралельна з велікапольскай і велікарускай гістарыяграфічнымі канцэпцыямі, якія адмаўлялі самастойнасць беларускага этнасу і разглядалі землі Беларусі толькі ў якасці часткі Польшчы або Расіі, адбывалася станаўленне ўласна беларускай гістарыяграфічнай канцэпцыі. Пачатак гэтага працэсу звязаны з дзейнасцю ў 1810-1820-я гг. групы прафесараў славістыкі, гісторыі і права Віленскага універсітэта - М.Баброўскага, І.Даніловіча, Т.Нарбута, Я.Ярашэвіча, якія разглядалі гісторыю Вялікага княства Літоўскага з пазіцый беларускага і літоўскага народаў. Вялікая ўвага, якая надавалася гісторыі і народнай культуры Беларусі шэрагам дас-ледчыкаў - Я.Чачотам, З.Даленга-Хадакоўскім, А.Кіркорам, П.Баброўскім і іншымі, спрыяла ўзрастанню ў сярэдзіне XIX ст. цікавасці да беларуска-га народа, які разглядаўся тады пакуль яшчэ ў цеснай сувязі з літоўскім народам. У канцы XIX - пачатку XX ст. уяўленне аб беларусах як аб асобным эт-насе са сваёй уласнай гісторыяй выходзіць на якасна новы ўзровень. Выдат-ная роля ў наданні гістарыяграфіі Беларусі выразнай нацыянальнай афарбоўкі належыць М.Доўнар-Запольскаму, у сферу навуковых інтарэсаў яко-га ўваходзіла і вывучэнне айчыннай гісторыі ў складзе Рэчы Паспалітай. Значнай з'явай у станаўленні нацыянальнай гістарыяграфіі стала "Карот-кая гісторыя Беларусі" В.Ластоўскага, якая пубікавалася на старонках газе-ты "Наша ніва", а ў 1910 г. выйшла ў Вільні асобным выданнем. Новая хваля ўвагі да гісторыі Беларусі была звязана з абвяшчэннем БНР і БССР. Сярод прац па гісторыі Беларусі абагульняючага характару неабходна назваць "Кароткі нарыс гісторыі Беларусі" У.Ігнатоўскага, які ў 20-я гг. з'яўляўся падручнікам па айчыннай гісторыі ў школах. Марксісцка-ленінская метадалогія, якая лягла ў аснову беларускай гістарычнай навукі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, абумовіла тое, што найбольшы прыярытэт у савецкія часы аддаваўся вывучэнню праблем са-цыяльна-эканамічнай гісторыі беларускіх зямель. Прычым перыяд XVII -XVIII стст. цікавіў даследчыкаў значна менш, чым папярэднія. Пытанні палітычнай гісторыі калі і закраналіся, то з мэтай падкрэсліць прыгнечанае становішча беларускага народа ў Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Пас-
палітай і спрадвечнае імкненне беларусаў да ўз'яднання з Расіяй. Падобная трактоўка знайшла адлюстраванне, між іншым, у "Тэзісах аб асноўных пы-таннях гісторыі БССР", выдадзеных у 1948 г., дзе перыяд знаходжання Бе-ларусі пад уладай Літвы і Польшчы называўся "найболын змрочным... у яе гістарычным развіцці". Для беларускай гістарыяграфіі гэтага часу характэрна спалучэнне марксісцкага падыходу пры разглядзе пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця з велікарускай традыцыяй дарэвалюцыйнай расійскай гістарыя-графіі. У адпаведнасці са згаданымі "Тэзісамі" беларуская гісторыя зводзілася да "імкнення народных мас Беларусі да Маскоўскай дзяржавы". Гэты падыход знайшоў таксама адлюстраванне ў першым томе "Истории Белорусской ССР" (1954), перавыдадзеным у дапоўненым выглядзе ў 1961 г., а таксама ў першым томе пяцітомнай "Гісторыі Беларускай ССР" (1972-1975). Адначасова класавы падыход да выбару тэматыкі гістарычных даследаванняў абмяжоўваў вывучэнне гісторыі дзяржавы і права, шляхец-кага саслоўя, рэлігіі і царквы. Пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця з'яўляліся прыярытэтнымі ў беларускай гістарыяграфіі пры даследаванні гісторыі Беларусі XVII-XVIII стст. да канца 80-х гг. XX ст. У далейшым рэзка ўзрасла ўвага да праблем палітычнай гісторыі Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Павысілася цікавасць да пытанняў, звязаных з рэлігійным і культурным развіццём беларускіх зямель, у тым ліку і ў складзе Рэчы Паспалітай. Важ-ным момантам, характэрным для беларускай гістарыяграфіі апошняй чвэрці XX ст., стала ўзрастанне ўвагі даследчыкаў да археалагічных крыніц, якія раней пры вывучэнні гісторыі Беларусі XV-XVIII стст. практычна не выкарыстоўваліся. Аслабленне ўплыву ідэалагічных догмаў, якія панавалі ў савецкай гіста-рыяграфіі, назапашванне і ўвядзенне ў навуковы ўжытак вялікай колькасці матэрыялу, правядзенне навуковых даследаванняў па праблемах, слаба вы-вучаных ці не вывучаных наогул, зрабіла магчымым стварэнне новых абагульня-ючых прац па гісторыі Беларусі, у якіх перыяд Х^П-ХУПІ стст. быў бы асвет-лены на ўзроўні сучасных дасягненняу гістарычнай навукі. Адным з пер-шых крокау у гэтым кірунку стала напісанне адпаведных раздзелаў у пер-шай частцы ' Нарысаў гісторыі Беларусі" (1994), пасля выдання якіх паба-чыў свет шэраг абагульняючых прац па айчыннай гісторыі. Палітычная гісторыя. Праблемы палітычнай гісторыі беларускіх зя-мель у Х^П-Х^ІП стст. да нядаўняга часу не з'яўляліся прадметам спецы-яльнага разгляду. Прадстаўнікі як расійскай, так і польскай гістарыяграфіі вывучалі яе ў межах палітычнай гісторыі Рэчы Паспалітай і супрацьстаяння гэтай дзяржавы з суседнімі краінамі, найперш Расіяй. Асабліва гэта тычыц-ца пытанняў унутрыпалітычнага развіцця, што тлумачыцца стварэннем у выніку Люблінскай уніі 1569 г. агульнай палітычнай прасторы на абшарах Рэчы Паспалітай і цесным палітычным збліжэннем шляхты Вялікага княст-ва Літоўскага і Кароны Польскай. Варта дадаць, што такія польскія даслед-чыкі, як Я.Тазбір, Я.Мацішэўскі, В.Крэгзайзэн, Э.Апалінскі, В.Чаплінскі, X. Альшэўскі і іншыя, пры аналізе палітычнага развіцця Рэчы Паспалітай у асноўным акцэнтуюць увагу на польскіх землях1. Да ліку польскіх даслед- ____________
1 Czaplinski W. Rola magnaterii I szlachty w pierwszych latach wojny szwedzkiej // Polska w okresie drugiej polnocnej 1655-1660: W 2 t. Warszawa, 1957. T. 1; Olszewski H. Ustroj polityczny Rzeczypospolitej // Polska XVII wieku: Panstwo. Spoleczenstwo. Kultura. Warszawa, 1969; Tazbir J. Kultura szlachecka w Polsce. Rozkwit – upadek – relikty. Warszawa, 1979; Maciszewski J. Szlachta Polska I jej panstwo. Warszawa, 1991; Krigseisen W. Sejmiki Rzeczypospolitej szlacheckiej w XVII I XVIII wieku. Warszawa, 1991; Opalinski E. Kultura polityczna Polskiej w latach 1587-1652. Warszawa, 1995.
чыкаў, якія звяртаюцца да ўнутрыпалітычнага становішча зямель Вялікага княства Літоўскага, можна аднесці Ю.Бардаха, Х.Візнера, А.Закшэўскага, А.Рахубу, Х.Люлевіча і інш.1 Дэталёва распрацаваны ў польскай гістарыяграфіі пытанні знешняй палітыкі Рэчы Паспалітай у ХУІІ-ХУШ стст., гісторыі войнаў і вайсковай арганізацыі. Расійскіх гісторыкаў цікавілі найперш пытанні знешняй палітыкі Рэчы Паспалітай, асабліва яе ўзаемаадносіны з Расійскай дзяржавай. У сувязі з гэтым у расійскай гістарыяграфіі існуе значная колькасць прац, у якіх дэ-талёва разгледжаны падзеі "Смутнага часу", войны сярэдзіны XVII ст., Паўночная вайна і падзелы Рэчы Паспалітай2. Д а нядаўняга часу айчынная гістарыяграфія разглядала Рэч Паспал ітую як дзяржаўнае ўтварэнне, варожае інтарэсам беларускага народа, таму ў ёй праблемы палітычнай гісторыі беларускіх зямель у складзе Рэчы Пас-палітай зводзіліся да імкнення насельніцтва Беларусі да ўз'яднання з Расіяй. Менавіта такі кантэкст прасочваецца ў працах Л.Абецэдарскага, А.Ігнаценкі і шэрагу іншых аўтараў, якія не маглі цалкам абысці ўвагай палітычнае развіццё Рэчы Паспалітай, прынамсі пры стварэнні абагульняю-чых прац3. Зварот беларускіх даследчыкаў да пытанняў палітычнай гісторыі бела-рускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай актывізаваўся ў 80-х гг. XX ст. Першымі ўвагу айчынных гісторыкаў прыцягнулі праблемы знешняй палітыкі Рэчы Паспалітай, асабліва вайна Рэчы Паспалітай з Расіяй 1654 -1667 гг. і падзелы Рэчы Паспалітай. Да асвятлення трагічных для белару-скага народа падзей сярэдзіны XVII ст. звярнуўся Г.Сагановіч. Яго даследаванне "Невядомая вайна: 1654-1667" можа разглядацца як адзін з найбольш яскравых прыкладаў змянення акцэнтаў пры разглядзе палітыч-най гісторыі Рэчы Паспалітай і ўвасаблення "канцэпцыі нацыянальнай гісторыі Беларусі". Аспрэчваючы фундаментальны тэзіс расійскай і савецкай гістарыяграфій аб шматвяковым імкненні беларусаў да ўз'яднання з Расіяй і рэальным увасабленні гэтага імкнення ў падтрымцы царскіх вой-скаў у вайне 1654-1667 гг., аўтар акцэнтуе асноўную ўвагу на цяжкіх умо-вах, у якіх апынулася насельніцтва Беларусі з пачаткам вайны, і разгорт- _____________
1 Bardach J. Studia z ustroju I prawa Wielkiego Ksiestwa Litewskiego XIV-XVII w. Warszawa, 1970; Wisnier H. Sejmiki litewskie I kwestie wyznaniowe. 1611-1648 // Odrodzenie I reformacja w Polsce 1978. R.XXIII; Ен жа. Naprawa panstwa w uchwalach sejmikyw Wielkiego Ksiestwa Litewskiego w pierwszei polowie XVII w. // Studia polsko-litewsko-bialoruskie. Warszawa,1986; Ен жа. Unia: Sceny z przeszlosci Polski I Litwy. Warszawa, 1988; Zakrzewski A. B. Sejmiki Wielkiego Ksiestwa Litewskiego (polowa XVI – koniec XVIII w.) // Parlamenturyzm w Polsce we wspolczesnej historiografii. Warszawa, 1995; Zakrzewski A. B. Sejmiki Wielkiego Ksiestwa Litewskiego XVI-XVIII w. Usoryj I funkcjonowanie: sejmik trocki. Warszawa, 2000. 2 Костомаров Н. Последние годы Речи Посполитой. СПб., 1870; Соловьев С. История падення Полши. М., 1863; ЛюбавскийМ.К. Русская история XVII п первой половины XVIII в. М., 1913; Кафегнауз Б.Б. Северная война и Ништадский мир (1700-1721). М.; Л., 1944; КоролюкВД. из истории польско-русских отношений в эпоху Петра Первого (1697-1704) // известия АН СССР. Сер. ист. и филос. 1949. Т.6, № 3; Ён жа. Русская дипломатия и подготовка вступления Речи Посполитой в Северную войну // Ученые записки Института славяноведения АН СССР. М., 1953. Т.7; Галактыонов М.В. Йз истории русско-польского сближенния 50-60 годахXVII в. Саратов, 1960; МальцевА.Н. Россия и Белоруссия в середине XVII века. М., 1974; Артамонов В.А. Россия и Речь Посполитая после Полтавской победы (1709-1714). М., 1990. 3 Анішэвіч Л. Казацтва на Беларусі // Полымя. 1927, № 1; П'янкоў А Л. Паўстанне Дзяніса Мурашкі // Весці АН БССР. 1949. № 1; Игнатенко А.П. Борьба белорусского народа за воссоединенне с Россией (вторая пол. ХУП-ХУПІ в.). Мн., 1974; Абецедарсшй Л.С. Белоруссия н Россия: Очерки русско-белорусскнх связей второй половины ХУІ-ХУІІ в. Мн., 1978.
ванні антымаскоўскага руху на беларускіх землях. Даследчык паказвае ка-тастрафічныя вынікі вайны для Беларусі і ацэньвае яе як самую трагічную старонку беларускай гісторыі1. У апошні час Г.Сагановіч пашырыў кола сваіх навуковых інтарэсаў і на пытанні знешняй палітыкі Рэчы Паспалітай першай паловы XVII ст. Падзеі 1654-1667 гг. асвятлялі таксама В.Мялешка і М.Ткачоў2. Для В.Мялешкі характэрны больш стрыманы падыход да ацэнкі ўдзелу на-сельніцтва Беларусі ў вайне. Ён выдзеляе некалькі этапаў, на працягу якіх мянялася стаўленне беларусаў да расійскіх войскаў - ад прамаскоўскіх ілюзій і падтрымкі царскіх войскаў да паступовага расчаравання, расколу грамадства на прыхільнікаў і праціўнікаў расійскага пратэктарату, грама-дзянскай вайны і нарэшце да ўсенароднага антымаскоўскага руху на бела-рускіх землях. М.Ткачоў як даследчык вайсковасці Вялікага княства Літоўскага больш увагі акцэнтаваў на ходзе баявых дзеянняў на працягу вайны. Разам з тым для ўсіх гэтых гісторыкаў характэрна адлюстраванне страшэнных спусташэнняў беларускіх зямель, прычым пры ацэнцы людскіх страт яны ў значнай ступені абапіраюцца.на працы айчынных і замежных аўтараў, якія пабачылі свет яшчэ ў 1960-х гг.3 Праблемы, звязаныя з палітычным і сацыяльна-эканамічным становішчам беларускіх зямель у часы Паўночнай вайны, у тым ліку і яе негатыўныя вынікі для эканомікі Беларусі, вывучае У.Пашкевіч. Значную ўвагу беларускіх даследчыкаў прыцягвае палітычнае ста-новішча Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст. Пытаннямі, звязанымі з падзеламі Рэчы Паспалітай і ўваходжаннем беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі, плённа займаецца Я.Анішчанка4. На праблемы, звязаныя з палітычнай сітуацыяй у Рэчы Паспалітай у канцы XVIII ст., звяртаў ўвагу У.Емельянчык. Асабліва значныя яго працы, прысвечаныя паўстанню 1794 г. пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі5. 1990-я гг. азнаменаваліся таксама ўзрастаннем цікавасці айчынных гісторыкаў да ўнутрыпалітычнага жыцця беларускіх зямель XVII-XVIII стст. Адной з першых прац, у якіх грунтоўна аналізаваўся дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай менавіта ў кантэксце гісторыі дзяржавы і права Беларусі, стала праца Я.Юхо6. Барацьба магнацкіх груповак у Вялікім княстве Літоўскім у сярэдзіне XVII ст. стала прадметам спецыяльнага даследавання Г.Пры-быткі7. Палітычнай дзейнасцю шляхты беларускіх зямель у XVI- XVII стст. займаецца П.Лойка. У кірунку даследавання мясцовых прадстаўнічых орга-наў Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XVI - пачатку XVII ст. ______________
1 Сагановіч Г.М. Невядомая вайна: 1654-1667. Мн., 1995. 2 Мялешка В.І. Войны сярэдзіны XVII ст. // Нарысы гісторыі Беларусі. 4.1. Мн., 1994; Ткачоў М.А. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мн„ 1994. Т. 2. 3 Morzy J. Kryzys demograficzny na Litwie I Bialorusi w drugiej polowie XVII wieku. Poznan, 1965; Карпачев А.М., Козловский П.Г. Динамика численности населения Белоруссии во второй половине ХVІІ-ХVІІІ в. // Тез. докл. и сообщ. по аграрной истории Восточной Европы. М., 1968. 4 Анішчанка Я.К Беларусь у часы Кацярыны II. Мн., 1998. 5 Емельянчык У.Л. Паланез для касінераў. 3 падзей паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі на Беларусі. Мн., 1994; Юхо Я.А., Емельянчык У.П. Нарадзіўся я літвінам. Мн., 1994. 6 Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992. 7 Прыбытпка Г.В. Барацьба магнацкіх груповак у Вялікім княстве Літоўскім у сярэдзіне XVII ст. (1655-1668 гг.): Аўтарэф. дыс.... канд. гіст. навук. Мн., 2000.
працуе А.Радаман. Такім чынам, амаль поўнае ігнараванне беларускай са-вецкай гістарыяграфіяй пытанняў палітычнага развіцця беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай дзякуючы намаганням гісторыкаў Беларусі ў апошні час пачынае пераадольвацца. Спецыфічнае месца, ускосна звязанае з пытаннямі ўнутры- і знешне-палітычнага развіцця беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай, займае разгляд гісторыі войска Вялікага княства Літоўскага ў ХУП-ХУІІІ стст. Даследаванні, прысвечаныя гэтай тэматыцы, у айчыннай гістарыяграфіі з'яўляюцца выключнай рэдкасцю. У гэтым кірунку больш-менш мэта-накіравана спрабавалі працаваць толькі М.Ткачоў і Г.Сагановіч1. Заслу-гоўвае ўвагі і спроба асвятліць развіццё войска Вялікага княства Літоўскага на працягу XVIII ст., зробленая М.Грыгор'евым2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Пэўныя звесткі аб эканамічным развіцці беларускіх зямель ХУІІ-ХУШ стст. утрымліваліся яшчэ ў працах прадстаўнікоў расійскай і польскай гістарыяграфіі XIX ст. На мяжы XIX і XX стст. пачалося фундаментальнае вывучэнне беларускіх гарадоў і рамя-ства эпохі феадалізму. Сярод прац, прысвечаных гэтым тэмам, варта адзна-чыць даследаванні В.Стукаліча "Беларусь і Літва. Нарысы з гісторыі гара-доў Беларусі" (Віцебск, 1894), Ф.Кліменкі "Заходне-рускія цэхі XVI-XVIII стст."(Кіеў, 1914). Вывучэнне эканамічнай гісторыі Беларусі ў Х^ІІ-Х^Ш стст. пра-водзілася гісторыкамі Беларускага дзяржаўнага універсітэта амаль з мо-манту яго стварэння. На стан панскай і сялянскай гаспадарак звяртаў увагу Т.Забела ў артыкуле "Панская гаспадарка на Беларусі і оыт падданага ся-лянстваўдругой палове XVIII ст." (1928). Характарыстыцы фальварковай і сельскай гаспад арак у дзяржаўных улад аннях на бел арускіх землях у другой палове XVIII ст. былі прысвечаны працы К.Кернажыцкага3. У пасляваенны перыяд выйшлі грунтоўныя працы ўкраінскага даслед-чыка Д.Пахілевіча, у якіх разглядаліся аграрныя адносіны і гісторыя бела-рускага сялянства ў часы Рэчы Паспалітай4. Што тычыцца айчыннай гіста-рыяграфіі, то ў вывучэнні пытанняў сацыяльна-эканамічнай гісторыі Бела-русі прыярытэт аддаваўся гарадской тэматыцы. Прычым калі ў 1950-1960-я гг. найбольшая ўвага звярталася на эканамічнае развіццё гарадоў, то ў 1970-1980 гг. узрасла цікавасць беларускіх даследчыкаў да іх сацыяльна-палітычнага становішча. У далейшым у вывучэнні сацыяльна-эка-намічнага становішча беларускіх зямель у Х^ІІ-ХЎШ стст. большае месца пачало адводзіцца аграрнай тэматыцы. Пытанні разлажэння феадальна-прыгонніцкага ладу і зараджэння капіталістычных адносін у Беларусі (канец XVII - першая палова XVIII ст.)закраналі А.П'янкоў, Е.Карнейчыкі М.Фрыдман5. Даследаваннем рамесніцкай вытворчасці ў гарадах Бела-русі Х^ІІ-ХУіП стст. займаўся А.Ігнаценка, які прысвяціў гэтай тэме ______________
1 Ткачоў М.А. "Зброя" гарадскіх жыхароў Беларусі ў часы сярэдневякоўя // Нз нсторнн наукннтехннкн Белорусснн. Мн., 1988;Ёнжа. Замкіілюдзі. Мн„ 1991; СагановічГ.М. Войска Вялікага княства Літоўскага ў ХУІ-ХУІІ стст. Мн., 1994. 2 Грыгор'еў М. Войска ВКЛ ад Сасаў да Касьцюшкі. Мн., 1994. 3Кернажыцкі К.І. Гаспадарка старостваў на Беларусі і эканамічны стан іх насельніцтва ў другой палове XVIII ст. // Запіскі Аддзелу гуманітарных навук: У 3 кн. Працы клясы гісторыі. Мн., 1928. Т.2; Ён жа. Гаспадарка прыгоннікаў на Беларусі ў канцы XVIII і першай палове XIX ст. (да праблемы разлажэння феадалізму ў Беларусі). Мн., 1935. 4 Похилевич Д.Л. Крестьяне Белоруссии и Литвы в ХУІ-ХУІН вв. Львов, 1957; Ён жа. Крестьяне Белоруссии и Литвы во второй половине XVIII в. Вильнюс, 1966. 5 Пьянков А.П., Корнейчик Е.Н., Фридман М.Б. Белоруссия в период разложения феодально-крепостнического строя и зарождения капиталистических отношений (конец XVIII – первая половина ХІХ в.) // Ученые записки БГУ. Сер. истории. Мн., 1954. Вып. 17.
спецыяльную працу, выдадзеную ў 1963 г.1 Плённа працаваў у галіне выву-чэння эканамічнага і сацыяльна-палітычнага развіцця гарадоў Беларусі XVI - першай паловы XVII ст. З.Капыскі2. Класічнымі ў плане вывучэння гарадской тэматыкі можна лічыць таксама працы А.Грыцкевіча. Найболып значнымі ў гэтым сэнсе з'яўляюцца яго работы, прысвечаныя сацыяльнай барацьбе гараджан Беларусі і прыватнаўласніцкім беларускім гарадам Х'УІ-Х^Ш стст.3 Вывучэнню Магілёва прысвечана адна з манаграфій В.Мялешкі4. Даследаваннем беларускіх гарадоў надзвычай складанага пе-рыяду другой паловы ХVІІ-ХVШ ст. займаўся Е.Карпачоў5. Сацыяль-на-эканамічнае развіццё гарадоў і генезіс капіталізму ў прамысловасці Бе-ларусі ў другой палове XVIII - першай палове XIX ст. разглядаў А.Люты6. У выніку на працягу 1960-1980-х гг. гарадская тэматыка стала адной з най-больш даследаваных у айчыннай гістарыяграфіі па перыяду Х^ІІ-Х^Ш стст. У 1990-х гг. да праблемы беларускіх мястэчак ХV-ХVІІІ стст. звяртаўся Ю.Бохан7. Пытанні арганізацыі гарадскога самакіравання разглядаліся С. Стрэнкоўскім8. Адначасова з беларускімі даследчыкамі да пытанняў урбаністычнага развіцця беларускіх зямель у перыяд феадалізму звярталіся замежныя гісторыкі. Сярод іх варта асобна вылучыць працы польскага навукоўца С.Александровіча, які займаўся вывучэннем мястэчак Беларусі і Літвы ў XVI - першай палове XVII ст. Яго працы, прысвечаныя генезісу і развіццю мястэчак, іх засяленню, местачковаму рамяству, гандлю і іншым аспектам гісторыі дробных гарадскіх пасяленняў, паспелі стаць класічнымі9. У 1970-1980-я гг. актывізавалася вывучэнне аграрнай гісторыі Бела-русі. У гэты час былі выдадзены грунтоўныя працы В.Мялешкі, З.Капыскага, П.Казлоўскага, для якіх характэрна грунтоўная крыніцазнаўчая база, _____________
1 Игнатенко А.П. Ремесленное производство в городах Белоруссии в ХУІІ-ХУШ вв. Мн., 1963. 2 Копысский З.Ю. Экономическое развитие городов Белоруссии (XVI - XVII вв.). Мн., 1966; Ён жа. Социально-политическое развитне городов Белоруссии в XVI – первой половине XVII в. Мн„ 1975. 3Грицкевич А.П. Частновладельческие города Белоруссии в Х^І-Х^Ш вв. Мн., 1975; Ён жа. Соцнальная борьба горожан Белорусснн ХУі-ХVШ вв. Мн., 1979. 4Мелешко В.И. Могилев в XVI - середине XVII в. Мн., 1988. 5 Карпачев А.М. Мануфактура с принудительным трудом и ее значение в развнтии капитализма // Вопросы истории. 1962. № 8; Ён жа. Феодальные юридики в королевских городах Белоруссии ХУІІ-ХЎШ вв. // Советское славяноведение. 1968. № 9; Ён жа. Социально-экономическое развитие городов Белоруссии во второй половине XVII - XVIII в.: Дис.... д-ра ист. наук. Мн., 1969. 6 ЛютыйА.М. Социально-экономическое развитие городов Белоруссии в конце XVIII -первой половине XIX века. Мн., 1987; Ён жа. Генезис капитализма в промышленности Белорусснн (вторая половина XVIII - первая половина XIX вв.). Мн., 1991. 7 Бохан Ю.М. Аб месцы мястэчка ў структуры гарадскіх пасяленняў Х^-Х^ІІІ стст. (па матэрыялах мястэчак вярхоўяў Віліі і нёманскай Бярэзіны) // Гістарычна-археалагічны зборнік. Памяці Міхася Ткачова. Мн., 1993. 4.1; Ён жа. Мястэчкі вярхоўяў Віліі і нёманскай Бярэзіны ў XV- XVIII стст. (па археалагічных і пісьмовых крыніцах); Аўтарэф. дыс.... канд. гіст. навук. Мн., 1994. 8 Стрэнкоўскі С.П. Гарадское самакіраванне ў вялікакняжацкіх уладаннях заходняй часткі ВКЛ у XV - XVIII стагоддзях: Аўтарэф. дыс.... канд. гіст. навук. Мн., 1999. 9 Alexandrowicz St. Miasteczka Bialorusi I Litwy jako osrodki handlu w XVI I w 1 polowie XVII wieku // Rocznik Bialostok, 1961; Ен жа. Kierunki produkcji rzemieslniczej I przemyslowej w miasteczkach Bialorusi I Litwy (XVI do polowy XVII w.) // Zeszyty Naukowe Uniwersitetu im. A. Mickiewicza. Historia – Zeszyt 6. Poznan, 1964; Ен жа. Zaludnienie miasteczek Litwy I Bialorusi w XVI I pierwszej polowie XVII wieku // Rocznik dziejow spolecznych I gospodarczych. Poznan, 1965. T.XXVII; Ен жа. Geneza I rozwoj sieci miasteczka Bialorusi I Litwy do polowy XVII w. // Akta Baltico-Slawica. Bialystok; 1970. T.III.
што дазволіла паспяхова выкарыстаць статыстычны метад даследавання і дасягнуць высокай аргументаванасці высноў і палажэнняў. Некаторыя з іх абвяргалі стэрэатыпы, якія трывала замацаваліся ў літаратуры папярэдняга часу. Так, у манаграфіі "Нарысы аграрнай гісторыі Усходняй Беларусі" В.Мялешка аспрэчыў тэзіс аб паступальным заняпадзе эканомікі Беларусі на працягу ХУІІ-ХУШ стст. Ён адзначыў тэндэнцыю па стабілізацыі і аднаўленню беларускай гаспадаркі ў 20-70-я гг. XVIII ст. Гэтыя палажэнні знайшлі працяг і ў шэрагу іншых прац аўтара1. Комплексная характарыстыка магнацкай гаспадаркі Беларусі (цэнт-ральнай і заходняй яе частак) у другой палове XVIII ст. прыведзена ў мана-графіі П.Казлоўскага "Магнацкая гаспадарка Беларусі ў другой палове XVIII ст."2 Аўтар разгледзеў ўсе галіны гаспадарання - земляробства, жывёлагадоўлю, птушкаводства, агародніцтва, садаводства, пчалярства, рыбалоўства, промыслы, будаўніцтва, вотчынную прамысловасць і адзна-чыў пэўную ролю магнацкіх гаспадарак у развіцці сельскагаспадарчай і пра-мысловай вытворчасці Беларусі. Пытанням аграрнай гісторыі Беларусі прысвечана таксама манаграфія П.Казлоўскага "Землеўладанне і землекарыстанне ў Беларусі ў XVIII - першай палове XIX стагоддзя"3. Структура даследавання дазваляе прасачыць эвалюцыю феадальнага землеўладання і сялянскага землекарыстання на працягу перыяду разлажэння прыгонніцкай сістэмы і фарміравання капіталістычнага ўкладу. У 1978 г. выдадзена праца З.Капыскага "Крыніцазнаўства аграрнай гісторыі Беларусі"4. У даследаванні разглядаюцца дакументы двух фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (694 і КМФ-5), у якіх адлюст-равана становішча беларускага сялянства ў XVI - першай палове XVII ст. Кніга стала першай у беларускай гістарыяграфіі сур'ёзнай крыніцазнаўчай працай па аграрнай тэматыцы. Калі для 60-70-х гг. XX ст. быў характэрны вузкагеаграфічны пады-ход у вывучэнні аграрнай тэматыкі, бо яна абмяжоўвалася пэўнымі катэ-горыямі ўладанняў, то ў 80-я гг. разгарнулася даследаванне пытанняў гас-падарчага развіцця вёскі ў рамках усёй тэрыторыі Беларусі. Да аналізу са-цыяльна-эканамічнага становішча беларускага сялянства ў канцы XVI -першай палове XVII ст. звяртаўся З.Капыскі. Праблеме эвалюцыі феа-дальнай рэнты ў прыватнаўласніцкіх маёнтках у другой палове XVI-XVIII ст. прысвечана манаграфія П.Лойкі5. Спецыфічныя пытанні сацы-яльнага пратэсту сялянства разгледзеў В.Мялешка ў кнізе "Класавая ба-рацьба ў беларускай вёсцы ў другой палове палове ХVП-ХVШ ст." (Мн., ___________
1 Мелешко В.И. Очерки аграрной истории Восточной Белоруссии (вторая половина XVII - XVIII ст.). Мн., 1975; Ён жа. К вопросу о состоянии экономики Белоруссии и Литвы в конце XVIII в. // Советское славяноведение. 1961. № 2; Mieleszko W. Handel I stosunki handlowe Bialorusi wshodniej z miastami nadbaltyckimi w koncu XVII I w XVIII wieku // Zapiski Historyczne. Torun, 1968. T.XXXIII. Zeszyt 4. 2 Козловский П.Г. Магнатское хозяйство Белоруссии во второй половине XVIII в. Мн., 1974. 3 Козловский П.Г. Землевладение и землепользование в Белоруссии в XVIII – первой половине XIX в. Мн„ 1982. 4 Копысский З.Ю. Источниковедение аграрной истории Белоруссии. Мн., 1978. 5 Лойка П.А. Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі: Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове XVI - XVIII ст. Мн., 1991.
1982). У.Сосна даследаваў фарміраванне саслоўя дзяржаўных сялян у канцы XVIII - першай палове XIX ст.1 Землеўладанне і землекарыстанне сялян усіх відаў уладанняў і ўсіх рэгіёнаў Беларусі ў другой палове XVI -XVIII ст. вывучаў В.Голубеў2. На зямельныя адносіны на ўсходзе Бела-русі ў другой палове XVIII - пачатку XIX ст. звяртаў увагу Я. Анішчанка3. Шматгадовыя напрацоўкі айчыннай гістарыяграфіі па пытаннях аграр-най гісторыі Беларусі, у тым ліку XVII - XVIII стст., знайшлі адлюстраван-не ў першым томе калектыўнай працы "Псторыя беларускага сялянства"4. Перыяд знаходжання беларускіх зямель асвятляецца ў главах 2 і 3 другога раздзела, якія адпаведна маюць назвы "Сяляне Беларусі ў канцы XVI - пер-шай палове XVII ст" і "Антыфеадальны рух у канцы XVI - сярэдзіне XVII ст.", а таксама ў раздзелах 3 ("Сялянства ў другой палове XVII - першай трэці XVIII ст.") і 4 ("Сялянства ў другой трэці - канцы XVIII ст). Аўтары грун-тоўна разглядаюць сялянскую гаспадарку, землеўладанне і землекарыстан-не, павіннасці і падаткі сялян, асобныя напрамкі іх дзейнасці, формы і прая-вы сацыяльнага пратэсту і г.д. Царкоўныя і этнаканфесійныя адносіны. Праблема царкоўных і этнакан-фесійных адносін на беларускіх землях у складзе Рэчы Паспалітай належыць да шэрагу найбольш вострых у айчыннай і замежнай гістарыяграфіі. Най-больш вострыя дыскусіі выклікаюць тэмы, звязаныя з уніяй і ўзаемадачынен-нем праваслаўнай і каталіцкай канфесій. Яны сягаюць сваімі каранямі ў канец XVI - першую палову XVII ст., калі літаратура па рэлігійным пытанні разгля-далася як сродак міжканфесійнай барацьбы. Прыхільнікі уніі перыяду да кан-ца XVIII ст. (І.Пацей, І.Руцкі, Л.Крэўза, Я.Суша, Л.Кішка, Ц.Жахоўскі, І.Кульчынскі і інш.) разглядалі яе як дзейсны крок у кірунку выхаду правас-лаўя з крызісу, які, паводле іх меркаванняў, стаў вынікам адступніцтва ўсход-няй царквы ад рымскага касцёла. Праціўнікі рашэнняў Берасцейскага сабору 1596 г. (А.Вішэнскі, К.Астрожскі, З.Капысценскі, Х.Філалет, М.Сматрыцкі, А.Філіповіч, Г.Каніскі і інш.) абвінавачвалі уніятаў у адступленні ад веры і традыцый продкаў, а прычыны заключэння уніі бачылі ў імкненні лідэраў да набыцця месцаў у сенаце Рэчы Паспалітай. Чарговы ўсплеск цікавасці да міжканфесійных праблем прыпадае на ка-нец XVIII ст., калі змена знешнепалітычнай сітуацыі ў рэгіёне і падзелы Рэчы Паспалітай востра паставілі пытанне аб пошуку ідэалагічнага абгрун-тавання ліквідацыі гэтай дзяржавы. У расійскай гістарыяграфіі зацікаўле-насць рэлігійнай гісторыяй Рэчы Паспалітай найперш выявілася ў вострай крытыцы уніі і каталіцызму. Адным з першых, хто звярнуўся да гэтага пы-тання, быў М.Бантыш-Каменскі, праца якога мусіла паказаць прыгнечанае становішча рускага праваслаўнага насельніцтва дзяржавы "двух народаў" пад каталіцка-уніяцкім ярмом і адпаведна апраўдаць выратавальніцкую ролю царскага ўрада па вызваленню сваіх аднаверцаў5. _____________
1 Сосна УЛ. Фарміраванне саслоўна-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы XVIII -першай палове XIX ст. Мн., 2000. 2Голубеў В.Ф. Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі: XVI - XVIII ст ст, Мн., 1990. 3Анішчанка Я.К. Генеральнае межаванне на Беларусі. Мн., 1996. 4 Гісторыя сялянства Беларусі: У 3 т. Т. 1. Гісторыя сялянства Беларусі ад старажытнасці да 1861г. Мн., 1997. 5 Бантыш-Каменскш Н.Н. Историческое известие о возникшей в Полше унии, с показанием начала и важнейших, в продолжении оной через два века, приключений, паче же о бывшем от римлян и униатов на благочестивых тамошних жителей гонении. М., 1805.
Адваротнага разумення уніі прытрымліваліся прафесары Віленскага універсітэта М.Баброўскі, І.Даніловіч, І.Анацэвіч, П.Сасноўскі, Я.Ярашэвіч і Т.Нарбут1. У іх працах, напісаных ужо ў першай палове XIX ст., знайшла адлюстраванне трактоўка уніі як рэлігіі, што спрыяла захаванню беларускім народам рыс самабытнасці ў параўнанні з Польшчай і Расіяй. Блізкія пазіцыі па пытанню разумення значэння уніі для ніжэйшых слаёў белару-скага і ўкраінскага народаў займаў З.Даленга-Хадакоўскі2. Два падыходы ў трактоўцы рэлігійнага становішча ў Рэчы Паспалітай былі ўласцівы і для гістарыяграфіі сярэдзіны XIX - пачатку XX ст., для якой падобная тэматыка робіцца звыклай. Антыкаталіцкая і антыуніяцкая скіра-ванасць выразна прасочваецца ў працах І.Чыстовіча, Г.Кіпрыяновіча, П.Ізвекава, мітрапаліта Макарыя, хоць сачыненне апошняга выгадна вылу-чаецца грунтоўнасцю і імкненнем да аб'ектыўнага аналізу прычын аслаб-лення праваслаўнай царквы на землях Беларусі і Украіны3. Адмоўна ацэнь-валі ролю для Заходняй Русі каталіцтва і уніі, якія прыўносілі сюды элемен-ты заходняй культуры, славянафілы І.Кірыеўскі, С.Салаўёў, прадстаўнікі "заходнерусізма" М.Каяловіч, К.Гаворскі, А.ІПчарбіцкі, прадстаўнікі гіста-рычнай навукі Ю.Крачкоўскі, П.Жуковіч, І.Малышэўскі, А.Сапуноў і інш.4 Сваё бачанне ролі каталіцтва і уніі ў гістарычным лёсе Рэчы Паспалітай выкладалі польскія гісторыкі другой паловы XIX - пачатку XX ст. Э.Лікоўскі, М.Бабжыньскі, В.Калінка, А.Прахаска5. Для іх прац характэрна неадназначная трактоўка пазіцый каталіцкага епіскапата, урада Рэчы Пас-палітай і вярхушкі "рускай" царквы гэтай дзяржавы ў працэсе рэалізацыі ра-шэнняў Берасцейскага сабору 1596 г., якія ў рэшце рэшт прывялі да расколу грамадства па канфесійнай прыкмеце і аслаблення краіны. 3 пачаткам станаўлення беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі да пытанняў царкоўных і этнаканфесійных адносін звярталіся М.Доўнар-За-польскі, В.Ластоўскі, А.Станкевіч, А.Цвікевіч, У.Ігнатоўскі і інш. Для іх ха- _____________
1 Бобровский П.О. Михаил Кириллович Бобровский (1785-1848), ученый, славист-ориенталист. СПб, 1889;Jaroszewicz J. Obraz Litwy pod wzglodem jej cywilizacji, od czasow najdawniejszych do konca wieku XVIII. Wilno, 1844-1845. Cz.1 – III; Narbutt T. Dzieje starozytne narodu Litewskiego. T.9: Panowanie Zygmuntew. Wilno 1841. 2Аксамітаў А.С., Малаш Л.А. 3 душой славяніна: Жыццё і дзейнасць З.Я.Даленгі-Хадакоўскага. Мн., 1991. 3 ЧыстовычМ. Очерк истории западнорусской церкви. СПб., 1882. 4.1-2; Киприяновнч Г. Исторнческнй очерк православия, католичества и унии в Белоруссии и Литве с древнейшего и до настоягцего времени. Вильна, 1899; Извеков ПД. Исторический очерк состояния православной церкви в Литовской епархии за время с 1839 - 1889 г. М., 1899; Макарий. Исторня русской церкви. СПб., 1881. Т.10. Кн.1: Период самостоятельности русской церкви. Патриаршество в России. 1589-1654. 4 КояловичМ.О. Литовская церковная уния: Исследования. СПб., 1859-1861.Т.1-2 інш.; Ён жа. История воссоедниения западнорусских униатов старых времен. СПб., 1873; Ён жа. История русского самосознания по историческим памятникам и научным сочинениям. СПб., 1884; Крачковсшй Ю.Ф. Очерки униатской церкви // Оттиск из "Чтения в императорском обшестве истории и древностей российских при Московском университете". М., 1871; Щербицкий О. Судьбы православия и русской народности в бывшем Литовском государстве, и в частности в г.Вильне. Вильна, 1892; Ён жа. Русскнй язык и православная вера в бывшем Литовском государстве. Вильна, 1906; Малышевский М.М. Западная Русь в борьбе за веру и народность. СПб., 1897 - 1899. 4.1-2; Сапунов А. Историческне судьбы Полоцкой епархии с древнейншх времен до половины XIX в. // Извлеч. из 5 т. "Витебской старины". Витебск, 1889; Жукович П.Н. Сеймовая борьба православного западнорусского дворянства с церковной унией (до 1609 г.). СПб., 1901; Ён жа. Сеймовая борьба православного западнорусского дворянства с церковной унией (с 1609 г.): В 6 вып. СПб., 1903-1912. 5 Бобржынсшй М. Очерк истории Польши. СПб., 1891; Kalinka W. Schizma I unia. Dwie Konferencje powidziane w kosciele P. Maryi w Krakowie 16 I 17 marca 1883 r. Lwow, 1883; Prochaska A. Z. dziejow Unii Brzesiej // Kwartalnik Historyczny. Lwow, 1896. T.X.
рактэрна разуменне трансфармацыі уніі ад спробы акаталічвання правас-лаўнага насельніцтва да інстытута, які спрыяў захаванню самабытнасці бе-ларускага народа. Даволі супярэчлівае стаўленне да уніяцкай царквы пры-сутнічае ў працах У.Пічэты, М.Нікольскага, Д.Даўгялы1. У савецкі час вывучэнне пытанняў царкоўных і этнаканфесійных ад-носін не належала да шэрагу прыярытэтных у айчыннай гістарыяграфіі. Рэлігійная сітуацыя на беларускіх землях у складзе Рэчы Паспалітай раз-глядалася праз прызму агульнага тэзіса аб "польска-каталіцкай агрэсіі" су-праць беларускага народа, які бачыў сваё выратаванне ад яе ва ўз'яднанні з рускім народам. Менавіта такую антыкаталіцкую афарбоўку носяць прыс-вечаныя рэлігійнай тэматыцы працы Я.Мараша, што знайшло адлюстраван-не нават у іх назвах2. Антыпапская скіраванасць відавочна прасочваецца ў работах А.Ігнаценкі, Л.Абецэдарскага і інш.3 Значная роля ў вывучэнні праблем царкоўнай гісторыі на беларускіх землях Рэчы Паспалітай належыць польскім даследчыкам. Да пытанняў узаемадачыненняў розных хрысціянскіх канфесій у Рэчы Паспалітай звярталіся А.Халецкі, Ф.Канечны, Э.Старчэўскі, В.Піятровіч, К.Ха-дыніцкі і інш. Змены ў грамадстве, якія мелі месца ў 80-х гг. XX ст., абумовілі актывіза-цыю ў вывучэнні царкоўных і этнаканфесійных адносін беларускімі даслед-чыкамі, прычым большасць даследчыкаў імкнецца ў той ці іншай ступені пазбегнуць ідэалагічнай афарбоўкі і да ўзважанага падыходу ў ацэнцы асоб-ных канфесій. Большая ўвага звяртаецца і на культурна-асветніцкую ролю розных хрысціянскіх цэркваў. Дзейнасці каталіцкага ордэна езуітаў пры-свечана праца Т.Бліновай, у якой, няг
|